Шпаргалка - История Беларуси - файл n58.doc

приобрести
Шпаргалка - История Беларуси
скачать (302.4 kb.)
Доступные файлы (60):
n1.doc23kb.13.01.2001 00:22скачать
n2.doc33kb.13.01.2001 00:22скачать
n3.doc9kb.13.01.2001 00:22скачать
n4.doc38kb.13.01.2001 00:22скачать
n5.doc35kb.13.01.2001 00:22скачать
n6.doc28kb.13.01.2001 00:22скачать
n7.doc7kb.13.01.2001 00:22скачать
n8.doc23kb.13.01.2001 00:22скачать
n9.doc24kb.13.01.2001 00:22скачать
n11.doc40kb.13.01.2001 00:22скачать
n12.doc73kb.13.01.2001 00:22скачать
n13.doc17kb.13.01.2001 00:22скачать
n14.doc17kb.13.01.2001 00:22скачать
n15.doc28kb.13.01.2001 00:22скачать
n16.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n17.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n18.doc24kb.13.01.2001 00:22скачать
n19.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n20.doc23kb.13.01.2001 00:22скачать
n21.doc24kb.13.01.2001 00:22скачать
n22.doc32kb.13.01.2001 00:22скачать
n23.doc26kb.13.01.2001 00:22скачать
n24.doc26kb.13.01.2001 00:22скачать
n25.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n26.doc37kb.13.01.2001 00:22скачать
n27.doc26kb.13.01.2001 00:22скачать
n28.doc97kb.13.01.2001 00:22скачать
n29.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n30.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n31.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n32.doc30kb.13.01.2001 00:22скачать
n33.doc31kb.13.01.2001 00:22скачать
n34.doc31kb.13.01.2001 00:22скачать
n35.doc27kb.13.01.2001 00:22скачать
n36.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n37.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n38.doc28kb.13.01.2001 00:22скачать
n39.doc29kb.13.01.2001 00:22скачать
n40.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n41.doc24kb.13.01.2001 00:22скачать
n42.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n43.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n44.doc29kb.13.01.2001 00:22скачать
n45.doc29kb.13.01.2001 00:22скачать
n46.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n47.doc29kb.13.01.2001 00:22скачать
n48.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n49.doc23kb.13.01.2001 00:22скачать
n50.doc28kb.13.01.2001 00:22скачать
n51.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n52.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n53.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n54.doc35kb.13.01.2001 00:22скачать
n55.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n56.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n57.doc27kb.13.01.2001 00:22скачать
n58.doc27kb.13.01.2001 00:22скачать
n59.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n60.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n61.doc19kb.27.12.2000 20:25скачать

n58.doc

7 Билет

Увядзенне хрысціянства на Беларусі

На працягу другой паловы 1 тысячагоддзя хрысціянства авалодала еўрапейскім светам. Услед за Візантыяй і Рымам веру ў Хрыста прызналі франкі. У канцы Х ст. хрысціцца Кіеўшчына, Наўгародчына, Скандынавія. Ва ўсіх гэтых дзяржавах услед за пал-ітычным самавызначэннем ідзе прыняцце хрысціянства.

Не былі выключэннем з правіла старажытныя беларускія землі. У Х—XI стст. тут пачало распаўсюджвацца хрысціянетва ў яго ўсходнім адгалінаванні. Яно ішло ад спадкаёмцы высокай культуры антычнасці - Візантыі. 3 часам праваслаўе (так стала называцца ўсходняе хрысціянства пасля падзелу цэркваў у 1054 г.) становіцца пануючай рэлігіяй ва ўсходніх і цэнтральных рэгіёнах Беларусі.

К другой палове Х ст. феадальная фармацыя ва ўсходніх славян мела два важнейшыя фактары: феадальныя адносіны, якія сталі адыгрываць вядучую ролю ў эканоміцы, і дзяржаву, якая дамінава-ла ў сферы палітыкі. Але трэці істотны кампанент фармацыі -феадальная ідэалогія - адсутнічаў. Адпавядаючыя феадальным структурам погляды не былі аформлены ідэалагічна, не ўяўлялі сістэмы. Патрэба ў такой ідэалогіі была вялікая, што востра адчу-валася ў вярхах грамадства. Спроба вялікага кіеўскага князя Уладз-іміра рэфарміраваць язычніцтва і прыстасаваць яго да новых гіста-рычных ўмоў поспеху не мелі.

У эпоху станаўлення феадалізму язычніцкая рэлігія ператварылася ў фактар, які тармазіў развіццё грамадства. Яна не забяспечва-ла адносін панавання і падпарадкавання, прыводзіла да дарэмнага знішчэння матэрыяльных і людскіх рэсурсаў, адмоўна сказвалася на міжнародным гандлі, міжнародных палітычных сувязях з хрысціянскімі краінамі, ускладняла азнаямленне з дасягненнямі замежнай культуры.

Замена язычніцтва хрысціянскай верай была абумоўлена тым якасным скачком, які зрабіла ўсходняе славянства, пераходзячы ад ладу ваеннай дэмакратыі да феадалізму. Сацыяльныя, палітычныя, культурныя і іншыя змены канца 1 тысячагоддзя пацягнулі за сабой зрухі ў канфесійнай свядомасці, прывялі да яе перабудовы, адну форму рэлігіі замянілі другой, якая больш адпавядала новай гіста-рычнай абстаноўцы. Такой адэкватнай часу і новаму грамадству кан-фесіяй было хрысціянства. Патрэба ў адэкватнай рэлігійнай ідэалогіі была рэалізавана за кошт знешніх магчымасцей - пераняцця яе ў Візантыі, якой належала тады лідзіруючае становішча ў хрысці-янскім свеце. Гэта не быў выпадковы выбар. Аказалі свой уплыў наладжаныя, традыцыйныя палітычныя, гандлёвыя, культурныя сувязі з Царградам, са славянамі ў Цэнтральнай Еўропе і на Бал-канскім паўвостраве. Яны вызначалі менавіта такі накірунак царкоў-на-рэлігійнай арыентацыі ўсходнеславянскіх зямель. Пры зацікаўле-насці абодвух хрысціянскіх цэнтраў, Рыма і Канстанцінопаля, у аба-рачэнні ў сваю веру народаў Еўропы ўсходнеславянскія князі маглі самі выбіраць тое адгалінаванне хрысціянетва, якое найлепш павін-на было адпавядаць палітычным і культурным патрэбам дзяржавы

3 твораў павучальнага жанру належыць вылучыць спадчыну Кірылы Тураўскага (каля 1130-каля 1182 гг.), выдатнага літаратара і філосафа-багаслова. Аб яго жыцці да нас дайшлі ўрыўкавыя звесткі. Усе жыццё ён правёў у Тураве, вырас у багатай мяшчанскай сям'і і атрымаў высокую для тых часоў адукацыю. Затым пайшоў у манастыр і ўрэшце атрымаў сан епіскапа. Кірыла Тураўскі быў вядомы як майстар аратарскай прозы, выдат-ны палеміст. 3 ягонай спадчыны захавалася восем "слоў" - пропа-ведзяў, некалькі дыдактычных аповесцяў-прытчаў, два каноны і каля трыццаці малітваў-споведзяў. "Прытча пра душу і цела", "Пра сляпога і кульгавага", "Слова на Вялікдзень", "Аповесць пра бела-рызца і манаха". Творы Кірылы Тураўскага на працягу стагоддзяў пераходзілі з аднаго рукапіснага зборніка ў другі, змяшчаліся ў беларускіх першадруках. У цэнтры большасці твораў пісьменніка -клопаты аб духоўнай дасканаласці чалавека, якую аўтар разумеў у адпаведнасці з этычнымі і эстэтычнымі ідэаламі свайго часу. Творчасть филосафа и письменника з Турава была вядома далека за межами бел. земель.

Ефрасиння Полацкая (1104(?)-1167(?)) была дачкой Святаслава (у хрышчэнні Георгія) і ўнучкай Усяслава Брачыславіча. У 12-гадовым узросце яна пастрыглася ў манахіні і жыла ў келлі Сафійскага сабора ў Полацку, дзе займалася перапісваннем кніг для яго бібліятэкі. У канцы 1120-х гадоў Ефрасіння заснавала непадалёку ад Полацка жаночы манастыр, а ў канцы 1150-х - мужчынскі. Пры гэтых манастырах створаны былі школы, дзе вучыліся не толькі хлопчыкі, але і дзяўчынкі. Сёння вядомы некалькі мураваных забудоў полацка-віцебекай школы: Пятніцкая і Барысаглебская цэрквы ў Бельчыцах, Спаса-Ефрасіннеўская царква ў Полацку, Дабравешчанская царква ў Віцебску, княжацкі церам у Полацку. Буйнейшым помнікам гэтай школы, найстаражытным мураваным храмам Беларусі з'яўляецца сабор Святой Сафіі ў Полацку. Гэты храм, магчыма, быў пабудава-ны не толькі як хрысціянская святыня, але і як сімвал незалежнасці Полацкага княства ад Ноўгарада і Кіева ў часы Усяслава Брачысла-віча. Яго ўзнікненне датуюць перыядам з 1044 па 1066 гады, па-водле іншых звестак ён быў збудаваны паміж 1050 і 1060 гадамі. Знутры храм быў аздоблены фрэскамі, рэшткі якіх захаваліся да нашых дзён. У канцы жыцця Ефрасіння Полацкая адбыла паломніцгва ў Іерусалім, дзе і памерла. Мошчы яе былі епачагку перавезены ў Кіеў, а затым у заснаваны ёю Спаса-Ефрасіннеўскі жаночы манастыр каля Полацка. Асветніца з роду Усяслава была далучана праваслаўнай царквой да ліку святых за яе дзейнасць на ніве ўмацавання хрысціянскай веры і асветы. Дзень памяці Св. Еўфрасінні адзначаецца царквой 23 траўня. У ювелірным мастацтве шырока пачынаюць ужывацца філігрань, гравіроўка, залачэнне, ліццё. Сярод шматлікіх ювелірных вырабаў найбольш значнай каштоўнасцю з'яўляецца крыж, зроблены па заказу Ефрасінні Полацкай ювелірам Лазарам Богшай у 1161 г. Ягоная каштоўнасць тлумачыцца не толькі мас-тацкай дасканаласцю, Гэта была даразахавальніца для святых рэліквій, якія пасланцы полацкай князёўны прывезлі з Усходу. Крыж шасціканцовы, даўжынён 51 см, драўляны, пакрыты залатымі і сярэбранымі пласцінамі, абкладзены каштоўнымі камянямі, жэмчугам і выявамі святых, зробленымі ў тэхніцы перагародчатай эмалі. На баках яго знаходзіцца надпіс, у якім пад пагрозай праклё-ну забараняецца перанясенне крыжа са Спаса-Ефрасіннеўскай цар-квы, якой ён быў ахвяраваны. Падчас вайны Полацка са Смаленс-кам смаляне вывезлі крыж да сябе. Вярнуў яго ў Полацк Іван IV, даўшы такі зарок у выпадку ўзяцця горада. У 1812 г. крыж схавалі ў сцяне Сафійскага сабора, а ў 1841 г. зноў паклалі ў адноўленую Спаеа-Ефрасіннеўскую царкву. У 1920-я гады падчас барацьбы з рэлігіяй ён быў перанесены ў царкоўна-археалагічны музей, а за-тым у сутарэнне Магілёўскага банка. Адтуль гэтая святыня знікла напярэдадні ці ў час вайны.

7 Билет
Учебный материал
© nashaucheba.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации