Шпаргалка - История Беларуси - файл n39.doc

приобрести
Шпаргалка - История Беларуси
скачать (302.4 kb.)
Доступные файлы (60):
n1.doc23kb.13.01.2001 00:22скачать
n2.doc33kb.13.01.2001 00:22скачать
n3.doc9kb.13.01.2001 00:22скачать
n4.doc38kb.13.01.2001 00:22скачать
n5.doc35kb.13.01.2001 00:22скачать
n6.doc28kb.13.01.2001 00:22скачать
n7.doc7kb.13.01.2001 00:22скачать
n8.doc23kb.13.01.2001 00:22скачать
n9.doc24kb.13.01.2001 00:22скачать
n11.doc40kb.13.01.2001 00:22скачать
n12.doc73kb.13.01.2001 00:22скачать
n13.doc17kb.13.01.2001 00:22скачать
n14.doc17kb.13.01.2001 00:22скачать
n15.doc28kb.13.01.2001 00:22скачать
n16.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n17.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n18.doc24kb.13.01.2001 00:22скачать
n19.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n20.doc23kb.13.01.2001 00:22скачать
n21.doc24kb.13.01.2001 00:22скачать
n22.doc32kb.13.01.2001 00:22скачать
n23.doc26kb.13.01.2001 00:22скачать
n24.doc26kb.13.01.2001 00:22скачать
n25.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n26.doc37kb.13.01.2001 00:22скачать
n27.doc26kb.13.01.2001 00:22скачать
n28.doc97kb.13.01.2001 00:22скачать
n29.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n30.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n31.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n32.doc30kb.13.01.2001 00:22скачать
n33.doc31kb.13.01.2001 00:22скачать
n34.doc31kb.13.01.2001 00:22скачать
n35.doc27kb.13.01.2001 00:22скачать
n36.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n37.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n38.doc28kb.13.01.2001 00:22скачать
n39.doc29kb.13.01.2001 00:22скачать
n40.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n41.doc24kb.13.01.2001 00:22скачать
n42.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n43.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n44.doc29kb.13.01.2001 00:22скачать
n45.doc29kb.13.01.2001 00:22скачать
n46.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n47.doc29kb.13.01.2001 00:22скачать
n48.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n49.doc23kb.13.01.2001 00:22скачать
n50.doc28kb.13.01.2001 00:22скачать
n51.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n52.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n53.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n54.doc35kb.13.01.2001 00:22скачать
n55.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n56.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n57.doc27kb.13.01.2001 00:22скачать
n58.doc27kb.13.01.2001 00:22скачать
n59.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n60.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n61.doc19kb.27.12.2000 20:25скачать

n39.doc

5 Билет

БЕЛАРУСКИЯ ЗЕМЛИ У ЧАС ПАЛИТЫЧНАЙ ФЕАДАЛЬНАЙ РАЗДРОБЛЕНАСЦІ

XII—XIII стст. у гісторыі Русі і яе заходніх зямель быў перыядам феадальнай раздробленасці. Да гэтага часу ў жыцці краіны адбыліся істотныя перамены. Нанёсшы рад паражэнняў знешнім ворагам, Русь зацвердзіла сябе як моцная дзяржава. Эканамічныя поспехі — уздым сельскай гаспадаркі, хуткі рост гарадоў, ра-мяства і гандлю вывелі Русь у лік перадавых краін тагачаснага свету. Усталяванне феадальнага ладу і ўмацаванне класа феадалаў дазвалялі ажыццяўляць уладу над феадальна залежным насельніцтвам без дапамогі кіеўскага князя і яго дружыны. На месцах узніклі моцныя эканамічныя і палітычныя цэнтры, здольныя ажыццяўляць уладу самастойна. Русь распалася на рад абласцей са сваімі князямі, органамі ўлады, войскам, гарадамі.

Большую частку тэрыторыі Беларусі займалі Полацкае і Турава-Пінскае княствы. Астатнія землі ўвайшлі ў склад Сма-ленскага, Чарнігаўскага, Уладзіміра-Валынскага і Кіеўскага княстваў.

Полацкае княства. Адным з першых адпала ад Кіева Полацкае княства, якое займала большую частку сучаснай тэрыторыі Беларусі. Сваімі памерамі яно перавышала многія заходнееўрапейскія дзяржавы. Узвышэнню княства садзейнічаў гандлёвы шлях, які праходзіў цераз яго землі ў Еўропу па Заходняй Дзвіне. Пасля таго, як кіеўскі князь Уладзімір аддаў гэты край свайму сыну Ізяславу, у Полацку трывала ўсталявалася дынастыя Ізяславічаў. Сын Ізяслава Брачыслаў і асабліва ўнук Усяслаў Брачыслававич праводзілі самастойную палітыку, фактычна не лічачыся з воляй кіеўскіх князёў. У 1065 г. Усяслаў асадзіў Пскоў, а ў наступным годзе авалодаў Ноўгарадам, разбурыўшы галоўную гарадскую царкву св. Сафіі. Супраць яго неадкладна выступілі тры рускія князі на чале з кіеўскім Ізяславам. 3 вялікім войскам яны падступілі зімой 1067 г. да Мінска. Спадзеючыся на хуткі прыход войск Усяслава, мінчане схаваліся за крапаснымі сценамі і вырашылі абараняць свой горад. Але сілы былі няроўныя. Мінск быў узяты, мужчыны перабіты, а жанчыны і дзеці адведзены ў палон. 3 такімі драматычнымі падзеямі звязана першае ўпамінанне пра Мінск у летапісе. Узяўшы горад, паўднёварускія князі накіраваліся к Нямізе, дзе 3 сакавіка таго ж года адбылася крывавая бітва паміж імі і войскам полацкага князя Усяслава. Усяслаў быў разбіты і ўцёк. Пазней ён быў вераломна схоплены пад Оршай і пасаджаны ў турму ў Кіеве. У 1068 г. паўстаўшыя супраць Ізяслава кіяўляне вызвалілі Усяслава і абвясцілі яго вялікім князем. Праз 7 месяцаў з дапамогай польскіх войскаў Ізяслаў вярнуў сабе Кіеў. Усяслаў жа вярнуўся ў Полацк.

Пачалася доўгая і знясільваючая барацьба паміж кіеўскім князем і яго саюзнікамі, з аднаго боку, і Усяславам — з Другога.

На некаторы час Ізяславу ўдалося захапіць Полацк і пасадзіць там свайго сына. Але ў хуткім часе Усяслаў пры падтрымцы жыхароў горада вярнуў сваю сталіцу. У 1077 г. супраць яго былі зроблены два спусташальныя паходы. Былі спалены Лукомль, Лагойск і Друцк. Моцна пацярпела наваколле самога Полацка,але сам горад не быў узяты. У сваю чаргу Усяслаў разбурыў Смаленск. Такім чынам, перыяд феадальнай раздробленасці азнаменаваўся шэрагам міжусодных войнау, ад якіх пакутаваў перш за ўсё просты люд — сяляне і гараджане.

Раздрабленне Полацкага княства на ўдзелы. Далейшае развіццё Русі характарызавалася не толькі выдзяленнем вялікіх сама-стойных княстваў, але і раздрабленнем гэтых княстваў на больш дробныя ўдзелы. Пасля смерці Усяслава (1101) Полацкая зямля распалася на рад дробных удзельных княствау: Мінскае, Віцеб-скае, Друцкае, Ізяслаўскае, Лагойскае. У 1105 г. мінскі князь Глеб Усяславіч напаў на Смаленск і Тураўскае княства. Супраць яго выступілі кіеўскі і чарнігаўскі князі, але поспеху не дабіліся. Глебу ўдалося пашырыць свой удзел, далучыўшы да яго Оршу і Копысь. У 1116 г. ён захапіў і спаліў Слуцк. Тады супраць яго выступіла цэлая група князёў на чале з Уладзімірам Манамахам. Яны ўзялі Оршу і Копысь. Сам Манамах асадзіў Мінск. Пасля двухмесячнай асады мінчане папрасілі міру. Але праз два гады вайна аднавілася. На гэты раз Мінск быў узяты, а князь Глеб ад-ведзены ў палон у Кіеў, дзе ён неўзабаве і памёр.

У 1127 г. новы кіеўскі князь Мсціслаў арганізаваў паход у По-лацкую зямлю зноў з удзелам некалькіх князёў. Палачане выму-шаны былі падпарадкавацца волі кіеўскага князя. Праўда, у 1129 г. яны адмовіліся ўдзельнічаць у сумесным паходзе супраць полаўцаў, за што рад полацкіх князёў быў пазбаўлены сваіх княстваў і сасланы ў Візантыю. У канцы 30-х гг. амаль усе яны вярнуліся назад.

Да сярэдзіны XII ст. у складзе Полацкай зямлі выдзяляліся тры вялікія цэнтры—сам Полацк, Мінск і Віцебск. У 1151 г. па-лачане выгналі свайго князя Рагвалода \ на яго месца запрасілі Расціслава, які сядзеў да гэтага ў Мінску. На працягу 7 гадоў Расціслаў валодаў большай часткай Полацкай зямлі, але выму-шаны быў уцякаць назад у Мінск, калі даведаўся пра змову су-праць яго гараджан. Па шляху ён спустошыў нямала паселішчаў.

Канец XII ст. прайшоў у бесперапынных міжусобных войнах, якія цяжкім прыгнётам клаліся на плечы народных мас: знішчаліся пасевы, жывёла, разбураліся гарады і сёлы. Рыхтуючыся да вайны, феадалы абіралі сваіх сялян і рамеснікаў. У сваіх разладах яны нярэдка клікалі на дапамогу літоўскія атрады.

Полацкія князі ўмяшаліся ў барацьбу паміж кіеўскімі і смаленскімі князямі, выступаючы на баку то адных, то другіх. У выніку яны страцілі рад гарадоў. Так, да Смаленскага княства адышлі Друцк і Орша. Аднак, страціўшы некаторыя землі на ўсходзе, полацкія князі змаглі пашырыць свае ўладанні на паўноч-ным захадзе за кошт зямель суседніх прыбалтыйскіх народаў. У ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны імі былі заснаваны гарады-крэпасці Кукенойс і Герцыке. Плямёны ліваў, якія жылі на ўзбя-рэжжы Рыжскага заліва, былі абавязаны плаціць даніну.

У першай палавіне XIII ст. аўтарытэт Полацкага княства быў дастаткова высокім. Саюза з ім шукалі многія старажытнарускія князі.

Узмацненне баярства. Ведучы бясконцыя войны, князі мелі патрэбу ў вялікіх сродках і падтрымцы з боку сваіх феадалаў. Таму яны ўсё больш сталі залежнымі ад буйнога баярства, якое, сканцэнтраваўшы ў сваіх руках шмат зямлі і багацця, стала ады-грываць вялікую ролю ў палітычным жыцці буйнейшых гарадоў. Па меры аслаблення княжацкай улады і ўзмацнення баярства ў Полацку і некаторых іншых гарадах складваецца палітычны лад, пры якім рэальная сіла стала належаць сходу гараджан — вечу. Летапісец запісаў, што палачане “сталі кіравацца вечам, як у вялікім Ноўгарадзе і Пскове, гасудара над сабой не мелі”. Аднак у самім вечы рашаючую ролю ігралі буйное баярства і купецтва, якое багацела на ажыўленым унутраным і знешнім гандлі. Ра-шэнні веча былі абавязковымі і для дробных гарадоў (“прыга-радаў”). Полацкае веча не раз выганяла непажаданых баярам князёў і запрашала іншых.

5 Билет
Учебный материал
© nashaucheba.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации