Шпаргалка - История Беларуси - файл n28.doc

приобрести
Шпаргалка - История Беларуси
скачать (302.4 kb.)
Доступные файлы (60):
n1.doc23kb.13.01.2001 00:22скачать
n2.doc33kb.13.01.2001 00:22скачать
n3.doc9kb.13.01.2001 00:22скачать
n4.doc38kb.13.01.2001 00:22скачать
n5.doc35kb.13.01.2001 00:22скачать
n6.doc28kb.13.01.2001 00:22скачать
n7.doc7kb.13.01.2001 00:22скачать
n8.doc23kb.13.01.2001 00:22скачать
n9.doc24kb.13.01.2001 00:22скачать
n11.doc40kb.13.01.2001 00:22скачать
n12.doc73kb.13.01.2001 00:22скачать
n13.doc17kb.13.01.2001 00:22скачать
n14.doc17kb.13.01.2001 00:22скачать
n15.doc28kb.13.01.2001 00:22скачать
n16.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n17.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n18.doc24kb.13.01.2001 00:22скачать
n19.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n20.doc23kb.13.01.2001 00:22скачать
n21.doc24kb.13.01.2001 00:22скачать
n22.doc32kb.13.01.2001 00:22скачать
n23.doc26kb.13.01.2001 00:22скачать
n24.doc26kb.13.01.2001 00:22скачать
n25.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n26.doc37kb.13.01.2001 00:22скачать
n27.doc26kb.13.01.2001 00:22скачать
n28.doc97kb.13.01.2001 00:22скачать
n29.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n30.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n31.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n32.doc30kb.13.01.2001 00:22скачать
n33.doc31kb.13.01.2001 00:22скачать
n34.doc31kb.13.01.2001 00:22скачать
n35.doc27kb.13.01.2001 00:22скачать
n36.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n37.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n38.doc28kb.13.01.2001 00:22скачать
n39.doc29kb.13.01.2001 00:22скачать
n40.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n41.doc24kb.13.01.2001 00:22скачать
n42.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n43.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n44.doc29kb.13.01.2001 00:22скачать
n45.doc29kb.13.01.2001 00:22скачать
n46.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n47.doc29kb.13.01.2001 00:22скачать
n48.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n49.doc23kb.13.01.2001 00:22скачать
n50.doc28kb.13.01.2001 00:22скачать
n51.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n52.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n53.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n54.doc35kb.13.01.2001 00:22скачать
n55.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n56.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n57.doc27kb.13.01.2001 00:22скачать
n58.doc27kb.13.01.2001 00:22скачать
n59.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n60.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n61.doc19kb.27.12.2000 20:25скачать

n28.doc

1   2   3   4

Літаратура. У першыя дзесяцігоддзі XIX ст. узнікае і развіваецца новая беларуская літаратура. Яна фарміруецца пад уплы-вам заклікаў да свабоды, роўнасці і братэрства, якія абвясціла французская рэвалюцыя. Ідэі Асветніцтва з яго верай у розум і творчыя сілы чалавека таксама ўздзейнічалі на новую бела-рускую літаратуру. Яна звярталася да ідэалаў Адраджэння і эстэтычных традыцый антычнасці, Новая беларуская літаратура развівалася, абапіраючыся на падтрымку і дасягненні рускай, украінскай і польскай літаратур. Пад уплывам перадавой рускай грамадска-палітычнай думкі і росту антыфеадальнага руху народных нізоў паскорыўся працэс яе дэмакратызацыі.

У той жа час станаўленне новай беларускай літаратуры праходзіла ў складаных умовах. 3 аднаго боку, адчуваліся вынікі каланізатарскай палітыкі рэакцыйных і кансерватыўных колаў Польшчы, якія разглядалі Беларусь як польскую правінцыю. 3 другога, рускі царызм цалкам адмаўляў самабытнасць бела-рускага народа, яго права на развіццё ўласнай культуры. Аднак насуперак палітыцы афіцыйных колаў сувязі паміж белару-скай інтэлігенцыяй і перадавымі коламі Расіі і Польшчы ўзмацняліся.

Характэрнай рысай беларускай літаратуры было тое, што ў цэнтры яе ўвагі быў вобраз селяніна, а тэмы з сялянскага жыцця з'яуляліся вядучымі літаратурнымі тэмамі.

Галоўнай крыніцай тагачаснай беларускай літаратуры была вусная народная творчасць. Асабліва цесна былі звязаны з ёю ананімныя (без подпісу аўтара) рукапісныя творы, так званыя «гутаркі». Напісаныя сакавітай народнай мовай, яны па свайму зместу былі антыпрыгонніцкімі. Найбольш вядомымі былі такія ананімныя творы, як «Вясна гола перапала», «Вось цяпер які люд стаў», «Гутарка пана з селянінам». У гэтых творах праўдзіва раскрываецца жыццё сялян, малюецца карціна іх страшэнных бедстваў і бяспраўя, паказваецца імкненне сялян да волі. Пераходзячы з рук у рукі, «гутаркі» распаўсюджваліся па ўсёй

Беларусі.

Антыпрыгонніцкай па сваёй накіраванасці была творчасць сялянскага паэта Паулюка Багрыма (1813—каля 1891). Ад яго паэтычнай спадчыны да нас дайшоў толькі адзін верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы». За ўдзел у сялянскім паўстанні бацька Паўлюка Багрыма быў пакара-ны смерцю, а самога паэта на 25 гадоў аддалі ў салдаты. Глыбокім дэмакратызмам прасякнуты беларускія саты-рычныя паэмы першай палаві-ны XIX ст. «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». Гэты дэ-макратызм ідзе ад рэалістычна-га асэнсоўвання жыцця прыгон-нага селяніна Беларусі, захоп-ленасці яго здольнасцямі, ад шчырага спачування цяжкаму становішчу народных мас. Аў-тары гэтых твораў невядомыя. Абедзве паэмы працяглы час распаўсюджваліся ў рукапіс-ных спісах, але добра былі вядомыя ў народзе.

Аўтар «Энеіды навыварат» у форме пародыі на класічную «Энеіду» рымскага паэта Вергі-лія ў сатырычных вобразах па-казвае тагачаснае прыгоннае грамадства.

Паэма «Тарас на Парнасе», спалучаючы вобразы класічнай міфалогіі з рэалістычным адлюстраваннем жыцця беларускай вёс-кі, прасякнута ідэяй аб высокай чалавечай годнасці беларускага селяніна. Аўтар паэмы — чалавек адукаваны, добра знаёмы з падзеямі грамадскага жыцця свайго часу — паважліва адносіў-ся да лепшых прадстаўнікоў перадавой дэ.макратычнай рускай культуры — Пушкіна, Лермантава, Гогаля і з пагардай паказаў рэакцыйных дзеячаў.

Вершам «Дзе ж ты, шчасце, падзелася?..» увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры і Франц Савіч. Ен напісаў гэты верш. калі вучыўся ў Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. У ім Ф. Са-віч асуджае класавы эгаізм шляхты, выказвае шчырае спачуванне народу, які падвяргаўся цяжкай эксплуатацыі, веру ў рэвалюцый-ныя сілы народных мас, праводзіць ідэю яднання ўсіх прыгнеча-ных народаў у барацьбе супраць царызму.

3 40-х гг. XIX ст. пачалася літаратурная дзейнасць В. 1. Дуніна-Марцінкевіча (1807—1884). Яго творчасцю быў закладзены тры-валы падмурак новай беларускай літаратуры. У творчасці В. I. Ду-ніна-Марцінкевіча выдзяляюцца два перыяды: дарэформенны і паслярэформенны.

Лібрэта оперы «Сельская ідылія» — адзін з ранніх твораў пісьменніка. Музыку гэтай оперы, якая вядома пад назвай «Сялян-ка», стварыў яго сябар, таленавіты польскі кампазітар Станіслау Манюшка. У сярэдзіне 50-х гг. В. I. Дунін-Марцінкевіч стварае шэраг эпічных твораў: «Гапон», «Вечарніцы», «Купала», «Травіца

брат-сястрыца», «Шчароўскія дажынкі», «Быліцы. Расказы На-вума». У іх ён паказаў беларускіх сялян умелымі, сумленнымі, працавітымі, раскрыў нізкія маральныя якасці іх прыгняталь-нікаў-шляхціцаў, чыноўнікаў, кулакоў.

Супраць прагрэсіўнага напрамку ў беларускай літаратуры вы-ступалі прадстаўнікі рэакцыйнага, шляхецкага напрамку. Але іх творы не знаходзілі водгуку і не маглі аказаць прыкметнага ўплыву на развіццё беларускай культуры.

Ажыўленне, якое пачалося ў беларускай літаратуры ў 40-х гг., дасягнула кульмінацыі напярэдадні рэформы, калі ў Беларусі ўзмацніўся ўплыў рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў.

У Беларусі распаўсюджваліся нумары «Колокола» і «Совре-менннка», дзе друкаваліся матэрыялы аб Беларусі, хваляваннях сялян, якія там адбываліся.

МАСТАЦТВАТэатр і музыка. У першай палавіне XIX ст. працягваюць сваю дзейнасць прыгонныя тэатры. Асаблівай вядомасцю карысталіся тэатры ў Шклове, Магілёве, Горы-Горках, Дукоры, Чачэрску. Яны адыгралі важную ролю ў развіцці не толькі беларускай, але і рус-кай тэатральнай культуры. Лепшыя з танцоўшчыц шклоўскага прыгоннага тэатра былі прыняты на сцэну Пецярбургскага пры-дворнага тэатра. Асаблівай папулярнасцю карысталася прыгон-ная актрыса, балерына Кацярына Азарэвіч. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы выклікаў заняпад прыгонных тэатраў. Яны перасталі існаваць.

У гэты час ствараецца пастаянны тэатр у Мінску (у іншых бела-рускіх гарадах тэатральныя прадстаўленні насілі эпізадычны характар). На сцэне Мінскага тэатра ставіліся творы рускай кла-січнай драматургіі — А. С. Грыбаедава, М. В. Гогаля, А. М. Аст-роўскага, а з заходнееўрапейскай класікі — п'есы К. Гальдоні, Ф. Шылера, В. Гюго. Сярод артыстаў мінскай трупы асабліва вылучаўся артыст й. Драздоускі. Ен быў выдатным камедыйным артыстам. Па яго ініцыятыве ў Мінску ўпершыню быў пастаўлены «Рэвізор» М. В. Гогаля.

У Беларусі гастраліравалі рускія і ўкраінскія трупы і артысты. Так, у 1844 г. на сцэне Мінскага тэатра выступаў цудоўны рускі трагік В. К.аратыгін.

Важную ролю ў развіцці беларускага нацыянальнага тэатра адыграла драматургія і сцэнічная дзейнасць В. I. Дуніна-Марцін-кевіча і створаны ім музычна-драматычны гурток. У дзейнасці гэ-тага гуртка прымаў удзел вядомы польскі кампазітар С. Манюшка. У 1852 г. у Мінску ўпершыню была пастаўлена яго опера «Сялян-ка», у якой кампазітар шырока выкарыстаў беларускую народную музыку. Опера «Сялянка» была потым пастаўлена ў Бабруйску і Слуцку.

1   2   3   4


Літаратура
Учебный материал
© nashaucheba.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации