Шпаргалка - История Беларуси - файл n27.doc

приобрести
Шпаргалка - История Беларуси
скачать (302.4 kb.)
Доступные файлы (60):
n1.doc23kb.13.01.2001 00:22скачать
n2.doc33kb.13.01.2001 00:22скачать
n3.doc9kb.13.01.2001 00:22скачать
n4.doc38kb.13.01.2001 00:22скачать
n5.doc35kb.13.01.2001 00:22скачать
n6.doc28kb.13.01.2001 00:22скачать
n7.doc7kb.13.01.2001 00:22скачать
n8.doc23kb.13.01.2001 00:22скачать
n9.doc24kb.13.01.2001 00:22скачать
n11.doc40kb.13.01.2001 00:22скачать
n12.doc73kb.13.01.2001 00:22скачать
n13.doc17kb.13.01.2001 00:22скачать
n14.doc17kb.13.01.2001 00:22скачать
n15.doc28kb.13.01.2001 00:22скачать
n16.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n17.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n18.doc24kb.13.01.2001 00:22скачать
n19.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n20.doc23kb.13.01.2001 00:22скачать
n21.doc24kb.13.01.2001 00:22скачать
n22.doc32kb.13.01.2001 00:22скачать
n23.doc26kb.13.01.2001 00:22скачать
n24.doc26kb.13.01.2001 00:22скачать
n25.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n26.doc37kb.13.01.2001 00:22скачать
n27.doc26kb.13.01.2001 00:22скачать
n28.doc97kb.13.01.2001 00:22скачать
n29.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n30.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n31.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n32.doc30kb.13.01.2001 00:22скачать
n33.doc31kb.13.01.2001 00:22скачать
n34.doc31kb.13.01.2001 00:22скачать
n35.doc27kb.13.01.2001 00:22скачать
n36.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n37.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n38.doc28kb.13.01.2001 00:22скачать
n39.doc29kb.13.01.2001 00:22скачать
n40.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n41.doc24kb.13.01.2001 00:22скачать
n42.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n43.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n44.doc29kb.13.01.2001 00:22скачать
n45.doc29kb.13.01.2001 00:22скачать
n46.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n47.doc29kb.13.01.2001 00:22скачать
n48.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n49.doc23kb.13.01.2001 00:22скачать
n50.doc28kb.13.01.2001 00:22скачать
n51.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n52.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n53.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n54.doc35kb.13.01.2001 00:22скачать
n55.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n56.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n57.doc27kb.13.01.2001 00:22скачать
n58.doc27kb.13.01.2001 00:22скачать
n59.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n60.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n61.doc19kb.27.12.2000 20:25скачать

n27.doc

36 Билет Палитыка Расийскага ураду на Бел. у 30-50-я гг. 19ст.

У лістападзе 1830 г у Варшаве шляхецкімі рэвалюцыянерамі было паднята паўстанне супраць расийскага панавання Галоўнымі прычынамі паўстання были

незадаволеннасць шляхты падзелами РэчыПаспалітай, парушэнне расийскими уладами польскай Канстытуцыі 1815 г. Рэвалюцый-ныя силы Польшчы адстонвалі лозунгі буржуазна-дэмакратычных пераутварэнняу. Але яны не змаглі ўзначаліць паўстанне Польскія арыстакраты, абапіраючыся на армію Царства Поль-скага і дапамогу заходнееўрапейскіх краін і імкнучыся дабіцца незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 г захапі лі кіраўніцтва паўстаннем у свае рукі

Расійскі ўрад імкнуўся прадухіліць распаўсюджанне паўстання на тэрыторыю Беларусі, Літвы і Украіны. Тут было ўведзена ваеннае становішча. Аднак у пачатку красавіка 1831 г. паўстанне ахапіла ўжо ўсю Літву і Паўночна-Заходнюю Беларусь (Ашмянскі, Браслаўскі, Дзісенскі і Вілейскі паветы). Ядро паўстанцаў складалі польская шляхта, навучэнцы, афіцэрыпалякі, каталіцкае і уніяцкае духавенства. У паўстанні прымалі ўдзел каля 10 тыс. чалавек. Вузкія палітычныя мэты кіраўнікоў паўстання абумовілі тое, што яно не атрымала падтрымкі сярод шырокіх пластоў насельніцтва.

У жніўні 1831 г. паўстанне было падаўлена на ўсёй тэрыторыі Беларусі і Літвы, а потым і ў Польшчы. Але і пасля гэтых падзей палітычныя хваляванні ў межах былой Рэчы Паспалітай не сціхалі.

Змены ва ўрадавай палітыцы на Беларусі. 30-я гг. сталі паваротнымі ва ўрадавай палітыцы ў дачыненні да далучаных тэрыторый. Урад узяў курс на поўнае зліццё заходніх губерняў з Расіяй. Прычынамі гэтаму былі: па-першае, рост апазіцыйных грамадска-палітычных настрояў і рухаў, па-другое, разлажэнне феадальна-прыгонніцкага ладу, якое паступова перарасло ў яго крызіс.

Урад ідзе на сур'ёзны палітычны крок, вядомы пад назвай “разбор шляхты”. Ён быў накіраваны супраць дробнай шляхты, галоўнага распаўсюджвальніка апазіцыйных настрояў. У адпаведнасці з указам асобы, якія не змаглі дакументамі пацвердзіць свайго шляхецтва, не былі зацверджаны ў дваранскім званні. Яны пазбаўляліся права валодаць маёнткамі і павінны былі прадаць сваю ўласнасць. Гэтая катэгорыя былых шляхціцаў павялічвала падатковае саслоўе.

Важным мерапрыемствам у напрамку поўнага зліцця заходніх губерняў з Расіяй было ўвядзенне ўказам ад 1 студзеня 1831 г. расійскага заканадаўства ў Магілёўскай і ВІцебскай губернях. На тэрыторыі Беларусі ўводзілася новае заканадаў-

чае ўлажэнне — “Установа аб губернях”, усім дзяржаўным установам і пасадам даваліся расійскія назвы.

У 1832 г. быў створаны “Асобы камітэт па справах заходніх губерняў”, які распрацоўваў і ажыццяўляў мерапрыемствы па пашырэнню расійскага дваранскага землеўладання і расійскага ўплыву ў галіне кіравання і суда, у іншых сферах. У мясцовыя адміністрацыйныя органы пачалі прызначацца пераважна расійскія чыноўнікі, польская мова ў судовай справе замяняецца на рускую.

У 1840 г. было поўнасцю адменена дзеянне Літоўскага Статута.' Расійскае заканадаўства распаўсюджвалася на ўсю тэрыторыю Беларусі. Указ 18 ліпеня 1840 г. прадпісваў замест агульнага наймення Беларускіх і Літоўскіх губерняў выкарыстоўваць іх назвы: Віцебская, МагІлёўская, Віленская і Гро-дзенская.

У 1839 г. з мэтай аслаблення каталіцкага касцёла на царкоўным саборы ў Полацку было праведзена аб'яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай.

Аднак урад не спадзяваўся заваяваць трывалыя пазіцыі ў беларускіх і літоўскіх губернях пры дапамозе толькі адміністрацыйных мер. Ен пачынае пошук шырокай апоры ў масах вытворчага насельніцтва — сялянства. 3 гэтай мэтай урад рас-працаваў сацыяльна-эканамічныя рэформы, якія прадугледжвалі мадэрнізацыю старых феадальных парадкаў і змякчэнне сістэмы феадальнага прыгнёту сялян.

36 Билет
Учебный материал
© nashaucheba.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации