Шпаргалка - История Беларуси - файл n26.doc

приобрести
Шпаргалка - История Беларуси
скачать (302.4 kb.)
Доступные файлы (60):
n1.doc23kb.13.01.2001 00:22скачать
n2.doc33kb.13.01.2001 00:22скачать
n3.doc9kb.13.01.2001 00:22скачать
n4.doc38kb.13.01.2001 00:22скачать
n5.doc35kb.13.01.2001 00:22скачать
n6.doc28kb.13.01.2001 00:22скачать
n7.doc7kb.13.01.2001 00:22скачать
n8.doc23kb.13.01.2001 00:22скачать
n9.doc24kb.13.01.2001 00:22скачать
n11.doc40kb.13.01.2001 00:22скачать
n12.doc73kb.13.01.2001 00:22скачать
n13.doc17kb.13.01.2001 00:22скачать
n14.doc17kb.13.01.2001 00:22скачать
n15.doc28kb.13.01.2001 00:22скачать
n16.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n17.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n18.doc24kb.13.01.2001 00:22скачать
n19.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n20.doc23kb.13.01.2001 00:22скачать
n21.doc24kb.13.01.2001 00:22скачать
n22.doc32kb.13.01.2001 00:22скачать
n23.doc26kb.13.01.2001 00:22скачать
n24.doc26kb.13.01.2001 00:22скачать
n25.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n26.doc37kb.13.01.2001 00:22скачать
n27.doc26kb.13.01.2001 00:22скачать
n28.doc97kb.13.01.2001 00:22скачать
n29.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n30.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n31.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n32.doc30kb.13.01.2001 00:22скачать
n33.doc31kb.13.01.2001 00:22скачать
n34.doc31kb.13.01.2001 00:22скачать
n35.doc27kb.13.01.2001 00:22скачать
n36.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n37.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n38.doc28kb.13.01.2001 00:22скачать
n39.doc29kb.13.01.2001 00:22скачать
n40.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n41.doc24kb.13.01.2001 00:22скачать
n42.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n43.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n44.doc29kb.13.01.2001 00:22скачать
n45.doc29kb.13.01.2001 00:22скачать
n46.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n47.doc29kb.13.01.2001 00:22скачать
n48.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n49.doc23kb.13.01.2001 00:22скачать
n50.doc28kb.13.01.2001 00:22скачать
n51.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n52.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n53.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n54.doc35kb.13.01.2001 00:22скачать
n55.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n56.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n57.doc27kb.13.01.2001 00:22скачать
n58.doc27kb.13.01.2001 00:22скачать
n59.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n60.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n61.doc19kb.27.12.2000 20:25скачать

n26.doc

35 Билет

Польскае паўстанне 1830—1831 гг. і Беларусь. Пасля падаўлення паўстання дзекабрыстаў тайныя таварыствы ў Беларусі былі разгромлены. Ажыццяўляецца шэраг мер, якія былі накіраваны на тое, каб не дапусціць узнікнення новых рэвалюцыйных арганізацый. Выйшаў царскі ўказ, які забараняў пасылаць жыхароў Літвы і Беларусі на вучобу ў замежныя універсітэты, а таксама ў вышэйшыя навучальныя ўстановы царства Польскага. Былі ўзмоцненіы палітычны нагляд за навучальнымі ўстановамі, цэнзура замежнай і мясцовай прэсы. Ва ўсіх чыноўнікаў дзяржаўнага апарату бралася падпіска аб непрыналежнасці да тайных таварыстваў. Аднак ніякія меры царызму не маглі затрымаць развіццё грамадска-палітычнага руху.

Перадавая грамадскасць Беларусі і Літвы была цесна звязана з польскім вызваленчым рухам. У лістападзе 1830 г. у Варшаве шляхецкімі рэвалюцыянерамі было ўзнята паўстанне супраць рускага царызму. Яно было падтрымана насельніцтвам горада і прывяло да перамогі. Паўстанне праходзіла ва ўмовах агульна-еўрапейскага рэвалюцыйнага ўздыму. Незадаволенасць шляхты падзеламі Рэчы Паспалітай, парушэнне царызмам польскай кан-стытуцыі 1815 г. паслужылі галоўнымі прычынамі паўстання. Ад-нак рэвалюцыйныя сілы Польшчы, якія адстойвалі лозунгі буржу-азна-дэмакратычных пераўтварэнняў, не змаглі ўзначаліць паў-станне. Польскім арыстакратам удалося захапіць кіраўніцтва паўстаннем і накіраваць паўстанне на барацьбу за аднаўленне Польшчы ў межах 1772 г.

Царскі ўрад, атрымаўшы звесткі аб паўстанні ў Варшаве, прыняў тэрміновыя меры, якія былі накіраваны на прадухі-ленне распаўсюджання паўстання на тэрыторыю Беларусі, Літвы і Украіны. Гэтыя тэрыторыі былі аб'яўлены на ваенным становішчы. За насельніцтвам быў устаноўлены строгі паліцэйскі нагляд.

Для падрыхтоўкі паўстання ў Літве і Беларусі быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. У канцы мая паўстанцкія атрады ў Віленскай і Мінскай губернях былі разгромлены царскімі войскамі. У гэты час пача-лося паўстанне ў Гродзенскай губерні. Варшаўскі нацыянальны ўрад пасылае ў Літву і Беларусь польскае войска. 19 мая 1831 г. Паўстанне 1830—1831 гг. перашкодзіла Расіі прадпрыняць інтэрвенцыю ў рэвалюцыйную Францыю і Бельгію, спрыяла развіццю рэвалюцыйнага руху ў Еўропе.

“Дэмакратычнае таварыства”. Франц Савіч. Удругой палавіне 30-х гг. у Літве і Беларусі зноў узнікаюць тайныя таварыствы. Найбольш радыкальным з іх з'яўлялася Дэмакратычнае тава-рыства, якое было арганізавана ў 1836 г. у Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. Ініцыятарам яго стварэння з'явіўся студэнт акадэміі Франц Савіч (1815—1845).

Франц Андрэевіч Савіч нарадзіўся ў глухой палескай вёсцы Вяляцічы каля г. Пінска ў сям'і свяшчэнніка. Па сацыяльнаму паходжанню ён быў разначынцам. У 1833 г. закончыў Пінскае павятовае вучылішча. У 1833—1838 іт. вучыўся ў Віленскай медыка-хірургічнай акадэмііУ 1837 г. Франц Савіч наладжвае сувязь з Пінскай і Слуцкай ячэйкамі тайнага таварыства Садружнасць польскага народа, якое дзейнічала на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Украіны. У 1838 г. Ф. Савіч быў арыштаваны і ў 1839 г. сасланы на Каўказ, у дзеючую армію.

Калі ён быў ужо на Каўказе, у Вільні жандары знайшлі новыя дакументы “Дэмакратычнага таварыства”. праз некаторы час быў злоўлены. Амаль два гады адсядзеў у Ціраспальскай турме як бяздомны валацуга. Потым зноў быў аддадзены на ваенную службу. Ф. Савіч быў прызначаны салдатам Чарнігаўскай унутранай варты. Ен зноў уцёк. Здабыў сабе дакументы на імя доктара Гельгега. Члены “Дэмакратычнага таварыства” абгрунтоўвалі неабходнасць барацьбы супраць самадзяржаўна-прыгонніцкага ладу, прапагандавалі ідэі сацыяльнай роўнасці, вызвалення сялян і надзя-лення іх зямлёй, выступалі за права кожнага народа на нацыя-нальную самастойнасць, абаранялі ідэю рэвалюцыннага саюзу беларускага, рускага, украінскага і польскага народаў. Іх ідэалогія адлюстравала працэс пераходу ад шляхецкай рэвалюцый-насці да рэвалюцыйнага дэмакратызму. У 1838 г. “Дэмакратычнае таварыства” было разгромлена.

“Саюз свабодных братоў”. У 40—50-х гг. XIX ст. у грамадскім руху Расіі усё больш ак.тыўную ролю сталі адыгрываць рэвалю-цыйныя дэмакраты. У Беларусі таксама ідзе працэс фарміраван-ня новага пакалення рэвалюцыянераў з ліку дробных чыноўнікаў, духавенства, мяшчан, шляхты.

У 1846—1849 гг. у Беларусі дзейнічала тайная арганізацыя Саюз свабодных братоў, у складзе якой налічвалася каля 200 чалавек. Цэнтр гэтай арганізацыі знаходзіўся ў Вільні, а яе аддзяленні меліся ў Мінску, Гродна, Лідзе, Навагрудку, Ашмя-нах і іншых гарадах і мястэчках Беларусі і Літвы. У склад “Саюза” ўваходзіла разначынная, рэвалюцыйная моладзь. Мэтай гэтай арганізацыі з'яўлялася барацьба за звяржэнне царызму і ажыццяўленне дэмакратычных пераўтварэнняў у Расіі і Польшчы.

У 1848 г. на нарадах “Саюза” распрацоўваліся планы падрыхтоўкі і ажыццяўлення паўстання ў Беларусі і Літве.

У 1848 г. група афіцэраў Мінскага гарнізона на чале з капіта-нам Аляксеем Гусевым рашуча адмовілася ад удзелу ў падаўлен-ні рэвалюцыі ў Венгрыі. Гэта адмова была расцэнена як “бунт супраць цара і ўлад”. А. Гусеў і шэсць яго таварышаў былі пака-раны смерцю.

Нарастанне сялянскай антыфеадальнай барацьбы, дзейнасць тайных таварыстваў, якія выступалі з патрабаваннямі дэмакратычных пераўтварэнняў, звяржэння самадзяржаўя, іх спробы ўстанавіць сувязь з масавым рухам сведчылі, што ў Беларусі, як і ў іншых раёнах Расіі, складваліся ўмовы для ўзнікнення рэва-люцыйнай сітуацыі.

Палітыка царызму ў Беларусі. Ва ўмовах абвастрэння крызісу феадальна-прыгонніцкіх адносін рускі царызм імкнуўся ўма-цаваць свае палітычныя пазіцыі, задушыць рэвалюцыйны рух. Падавіўшы паўстанне 1830—1831 гг., царскія ўлады жорстка рас-правіліся з яго ўдзельнікамі. Дваран судзілі на месцы, іх неру-хомая маёмасць забіралася ў казну; асоб жа недваранска-га паходжання без суда аддавалі ў салдаты або ссылалі ў Сібір.

У 1832 г. быў арганізаваны “Асобы камітэт па справах заходніх губерняў”, “Асобы камітэт” распрацаваў і ажыццявіў шэраг мерапрыемстваў па русіфікацыі Беларусі . У мясцовыя адміністрацыйныя органы назначаліся толькі рускія чыноўнікі. У 1840 г. была адменена дзейнасць Літоўскага статута, паўсюдна ўводзілася рускае заканадаўства. У пачатку 40-х гг. царскі ўрад пазбавіў духавенства, як каталіцкае, так і праваслаўнае, права валодаць зямлёй і сялянамі.

Аднак усе гэтыя мерапрыемствы не здолелі ўмацаваць пазіцыі царызму ў Беларусі, затрымаць далейшае развіццё рэвалюцыйнага руху.

35 Билет
Учебный материал
© nashaucheba.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации