Шпаргалка - История Беларуси - файл n2.doc

приобрести
Шпаргалка - История Беларуси
скачать (302.4 kb.)
Доступные файлы (60):
n1.doc23kb.13.01.2001 00:22скачать
n2.doc33kb.13.01.2001 00:22скачать
n3.doc9kb.13.01.2001 00:22скачать
n4.doc38kb.13.01.2001 00:22скачать
n5.doc35kb.13.01.2001 00:22скачать
n6.doc28kb.13.01.2001 00:22скачать
n7.doc7kb.13.01.2001 00:22скачать
n8.doc23kb.13.01.2001 00:22скачать
n9.doc24kb.13.01.2001 00:22скачать
n11.doc40kb.13.01.2001 00:22скачать
n12.doc73kb.13.01.2001 00:22скачать
n13.doc17kb.13.01.2001 00:22скачать
n14.doc17kb.13.01.2001 00:22скачать
n15.doc28kb.13.01.2001 00:22скачать
n16.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n17.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n18.doc24kb.13.01.2001 00:22скачать
n19.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n20.doc23kb.13.01.2001 00:22скачать
n21.doc24kb.13.01.2001 00:22скачать
n22.doc32kb.13.01.2001 00:22скачать
n23.doc26kb.13.01.2001 00:22скачать
n24.doc26kb.13.01.2001 00:22скачать
n25.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n26.doc37kb.13.01.2001 00:22скачать
n27.doc26kb.13.01.2001 00:22скачать
n28.doc97kb.13.01.2001 00:22скачать
n29.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n30.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n31.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n32.doc30kb.13.01.2001 00:22скачать
n33.doc31kb.13.01.2001 00:22скачать
n34.doc31kb.13.01.2001 00:22скачать
n35.doc27kb.13.01.2001 00:22скачать
n36.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n37.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n38.doc28kb.13.01.2001 00:22скачать
n39.doc29kb.13.01.2001 00:22скачать
n40.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n41.doc24kb.13.01.2001 00:22скачать
n42.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n43.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n44.doc29kb.13.01.2001 00:22скачать
n45.doc29kb.13.01.2001 00:22скачать
n46.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n47.doc29kb.13.01.2001 00:22скачать
n48.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n49.doc23kb.13.01.2001 00:22скачать
n50.doc28kb.13.01.2001 00:22скачать
n51.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n52.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n53.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n54.doc35kb.13.01.2001 00:22скачать
n55.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n56.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n57.doc27kb.13.01.2001 00:22скачать
n58.doc27kb.13.01.2001 00:22скачать
n59.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n60.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n61.doc19kb.27.12.2000 20:25скачать

n2.doc

10 Билет

Міндоўг і ўтварэвве дзяржавы. Каля сярэдзіны 13 ст.

ў асяроддзі літоўскіх плямён заўважаецца імкненне да аб'яднання. Цяжка вытлумачыць прычыну гэтага імкнення, але штуршком яму паслужылі, відаць, ваенныя абставіны. У паходах на Полацк або з полацкімі князямі літоўцы павінны былі навучыцца аб'ядноўваць свае дробныя атрады пад кіраўніцтвам аднаго з князькоў. Для таго, каб адбівацца ад нападаў галіцкіх князёў, ім даводзілася выкарыстоўваць такія самыя сродкі. У самым пачатку 13 ст. на Балтыйскім узбярэжжы з'яўляюцца два нямецкія ордэны крыжакоў. Адзін пасяліўся па запрашэнні мазавецкага князя сярод прусаў, другі — Лівонскі, ордэн — замацаваўся каля вусця Зах. Дзвіны. Абодва ордэны атрымалі благаславенне ад папы сілай зброі распаўсюджваць хрысціянства. Гэта прадракала пакаранне і няволю для літоўцаў. Прусы былі вельмі хутка заняволены. Лівонскі ордэн замацаваўся сярод латышоў, скараючы іх і пагражаючы Літве і Жмудзі.

Усе гэтыя абставіны навялі на думку аднаго з вельмі прадпрымальных князькоў Міндоўга пачаць справу стварэння дзяржавы для барацьбы з ворагамі. Магчыма, у яго былі папярэднікі. Літоўскія летапісы змяшчаюць цэлы шэраг паданняў, але ўсе гэтыя апавяданні не маюць характару верагоднасці. Міндоўгу давялося вытрымаць вельмі моцную барацьбу, прычым ён паказаў сябе дасведчаным палітыкам. Мы бачым яго на чале ўласна Літвы, з горадам Кернаў. Ён захоплівае суседнія рускія землі і нават сваю сталіцу пераносіць у Наўгародак (цяпер Навагрудак). Ён наогул імкнуўся падмацаваць сябе сіламі рускага насельніцтва. У Полацку к гэтаму часу спынілася мясцовая дынастыя і на полацкім стале мы ўжо бачым пляменніка Міндоўга Таўцівіла. Міндоўгу было цяжка справіцца з галіцкімі князямі, якія нават стварылі супраць Міндоўга моцную кааліцыю, аб'яднаўшы з сабой Лівонскі ордэн і падняўшы супраць Міндоўга Таўцівіла. Тады Міндоўг увайшоў у зносіны з Лівонскім магістрам, прыняў хрышчэнне і нават быў каранаваны папскім прадстаўніком як кароль літоўскі. Галіцыйская кааліцыя разбілася. Акрамя таго, ён увайшоў у сувязь з галіцкімі князямі пры пасрэдніцтве свайго сына Войшалка. Апошні быў князем у Слоніме і Ваўкавыску. Дзякуючы ўплыву Войшалка, адбыўся мір з галіцкімі князямі. Сам Войшалк, хрышчаны паводле праваслаўнага абраду, пайшоў у манастыр.

Такім чынам, Міндоўг у моцнай ступені апіраўся на падтрымку ордэна. Ён нават падараваў ордэну частку сваіх зямель, у тым ліку і Жмудзь. хоць жмудзіны і не пусцілі да сябе рыцараў. З'яўленне немцаў на літоўскіх землях стала выклікаць незадавальненне. Пачаліся паўстанні, на чале якіх стаў Міндоўг, ператварыўшыся зноў у дбайнага язычніка. Аднак узвышэнне і палітыка Міндоўга выклікалі супраць яго змову яго ж родзічаў. У 1263 г. ен быў забіты разам з двума сваімі сынамі —князямі Транятай і Доўмантам. Пасля смерці Міндоўга пачаліся смуты ў асяроддзі яго родзічаў і ўзаемнае іх знішчэнне. Сын Міндоўга Войшалк, якога падтрымлівалі рускія гарады, княжыў некаторы час і жорстка расправіўся з ворагамі бацькі, але потым зноў пайшоў у манастыр. Княжанне Міндоўга заклала асновы дзяржавы, складзенай з Літвы і суседніх рускіх абласцей. Палітыка Міндоўга ўжо намячала шляхі наступнай палітыкі літоўскай дынастыі. Міндоўг вагаўся ў выбары паміж крыжакамі і каталіцтвам з іх заходняй культурай і паміж рускімі абласцямі з іх усходняй культурай. Нешматлікае літоўскае племя, прычым мала культурнае, у гэтым выбары значэння ае мела. У канчатковым выніку Міндоўг, не бёз уплыву свайго сына Войшалка, на першы план вылучыў сувязі з беларускімі землямі, гэта вызначыла далейшую палітыку наступных князёў.

Гедзімін I Альгерд. Княжанне такіх выдатных асоб, як Гедзімін (памёр у 1341.) і Альгерд (памёр у 1377), бліскуча выканала задачу, пастаўленую Міндоўгам. Яны канчаткова аб'ядналі пад сваёй уладай усе літоўскія плямены, змацавалі з новай дзяржавай Жмудзь, нарэшце, пашырылі сваю ўладу на ўсе заходнярускія землі. Полацк з 1307 г. канчаткова перайшоў ва ўладу папярэдніка Гедзіміна — Віценя; некаторы час тут яшчэ сядзелі падручныя князі ў якасці правіцеляў (апошнім быў князь Андрэй, старэйшы сын Альгерда, які удзельнічаў у Кулікоўскай бітве). Мінскія князі перайшлі ва ўладу Літвы ў першыя гады 14 ст.; прыблізна ў той самы час упала самастойнае значэнне і турава-пінскіх княстваў. Альгерд ажаніўся яшчэ пры жыцці свайго бацькі Гедзіміна з адзінай дачкой апошняга віцебскага князя Яраслава Васілевіча і такім шляхам атрымаў права на гэта княства. Альгерд умацаваў свой уплыў і ў Смаленску. хоць канчатковае падпарадкаванне апошняга належыць ужо Вітаўту. Княствы, якія былі па-за межамі гэтай тэрыторыі, г. зн. Валынь, Кіеў і Чарнігава-Северскія землі, таксама падпарадкоўваліся і далучаліся да Літоўска-Рускай дзяржавы пры Альгердзе.

Альгерд і Гедзімін з'яўляюцца сапраўднымі заснавальнікамі Літоўска-Рускай дзяржавы. Яны паклалі пачатак той сувязі, якая стала аб'ядноўваць Літву і беларускія вобласці. Далучэнне беларускіх зямель не было прымусовым. Гэта было далучэнне са згоды насельніцтва з прычыны відавочнай палітычнай выгады такога саюзу. Гедзімін; здаецца, першы стаў называць сябе князем не толькі літоўскім, але і рускім і нават сталіцу з літоўскіх Трокаў перанёс у новапабудаваны горад на беларускай тэрыторыі — Вільню. Ужо Гедзімін стараўся надаць трывалую спайку новай дзяржаве. Ён імкнуўся да развіцця прамысловасці і гандлю. Альгерд у сваёй дзейнасці апіраўся галоўным чынам на рускі элемент, і рускія землі занялі ва ўрадавай сістэме Літоўска-Рускай дзяржавы дамінуючае становішча.

Калі Літва падпарадкавала сабе беларускія княствы, то на яе баку была ваенная сіла. Але літоўцы і суседнія беларускія княствы былі добра знаёмыя адзін з адным у выніку папярэдніх зносін. Адносіны гэтыя былі больш мірнага характару, чым варожага. Таму рускае насельніцтва ахвотна падпарадкоўвалася ўладзе літоўскіх князёў, якія бралі пад сваю ахову ад моцных суседзяў і спынялі міжусобную барацьбу. Да таго ж у абедзвюх заходнярускіх землях рускі княжацкі род спыніўся (Полацкая зямля), іншыя ж (Турава-Пінская вобласць, северскія княствы) так раздрабіліся, што ўладальныя князі ператварыліся ў простых вотчыннікаў, памешчыкаў; княствы іх страцілі характар дзяржавы, ператварыліся ў маёнткі, часам вельмі дробныя. У выніку літоўцы з'явіліся не як заваёўнікі, а як элемент, што ўносіў пэўны трывалы правапарадак у народнае жыццё. Само аб'яднанне Літвы і Русі з'яўлялася вынікам не заваявання, але добраахвотнага падпарадкавання беларускіх абласцей Літве. Літоўскія князі не ўносілі нічога новага ў жыццё рускіх абласцей. Сярод агромністай большасці літоўскіх язычнікаў было ўжо нямала і праваслаўных. Рэлігійная цярпімасць была асновай палітыкі літоўскіх князёў. Малакультурныя літоўцы хутка падпарадкаваліся беларускаму ўплыву. Наглядным доказам таму служыць ужыванне беларускай мовы ў дзяржаўных актах таго часу. 3 гэтага факта ясна, што беларуская мова была ў той час мовай вышэйшых класаў у самой Літве. Сапраўды, нават і вялікія князі не толькі былі пісьменныя на гэтай мове, але і карысталіся ёй у дамашнім ужытку. Удзельныя князі Гедзімінавічы, якія атрымалі ўдзелы ў рускіх абласцях, прымалі праваслаўе, жаніліся з рускімі і многія з літоўскіх князёў былі гарачымі прыхільнікамі праваслаўнай веры. Нават сярод вялікіх князёў праваслаўе пачало зацвярджацца: Альгерд прыняў яго і двойчы быў жанаты з рускімі князёўнамі (віцебскай Марыяй і цвярской Юліянай), Вітаўт, цесць вялікага князя маскоўскага, таксама быў праваслаўным да пераходу ў каталіцтва; сцвярджаюць, што і зацяты потым праваднік каталіцызму Ягайла ў маладосці вызнаваў тую ж веру і меў у хрышчэнні імя Якава.

10 Билет
Учебный материал
© nashaucheba.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации