Шпаргалка - История Беларуси - файл n11.doc

приобрести
Шпаргалка - История Беларуси
скачать (302.4 kb.)
Доступные файлы (60):
n1.doc23kb.13.01.2001 00:22скачать
n2.doc33kb.13.01.2001 00:22скачать
n3.doc9kb.13.01.2001 00:22скачать
n4.doc38kb.13.01.2001 00:22скачать
n5.doc35kb.13.01.2001 00:22скачать
n6.doc28kb.13.01.2001 00:22скачать
n7.doc7kb.13.01.2001 00:22скачать
n8.doc23kb.13.01.2001 00:22скачать
n9.doc24kb.13.01.2001 00:22скачать
n11.doc40kb.13.01.2001 00:22скачать
n12.doc73kb.13.01.2001 00:22скачать
n13.doc17kb.13.01.2001 00:22скачать
n14.doc17kb.13.01.2001 00:22скачать
n15.doc28kb.13.01.2001 00:22скачать
n16.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n17.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n18.doc24kb.13.01.2001 00:22скачать
n19.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n20.doc23kb.13.01.2001 00:22скачать
n21.doc24kb.13.01.2001 00:22скачать
n22.doc32kb.13.01.2001 00:22скачать
n23.doc26kb.13.01.2001 00:22скачать
n24.doc26kb.13.01.2001 00:22скачать
n25.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n26.doc37kb.13.01.2001 00:22скачать
n27.doc26kb.13.01.2001 00:22скачать
n28.doc97kb.13.01.2001 00:22скачать
n29.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n30.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n31.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n32.doc30kb.13.01.2001 00:22скачать
n33.doc31kb.13.01.2001 00:22скачать
n34.doc31kb.13.01.2001 00:22скачать
n35.doc27kb.13.01.2001 00:22скачать
n36.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n37.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n38.doc28kb.13.01.2001 00:22скачать
n39.doc29kb.13.01.2001 00:22скачать
n40.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n41.doc24kb.13.01.2001 00:22скачать
n42.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n43.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n44.doc29kb.13.01.2001 00:22скачать
n45.doc29kb.13.01.2001 00:22скачать
n46.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n47.doc29kb.13.01.2001 00:22скачать
n48.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n49.doc23kb.13.01.2001 00:22скачать
n50.doc28kb.13.01.2001 00:22скачать
n51.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n52.doc21kb.13.01.2001 00:22скачать
n53.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n54.doc35kb.13.01.2001 00:22скачать
n55.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n56.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n57.doc27kb.13.01.2001 00:22скачать
n58.doc27kb.13.01.2001 00:22скачать
n59.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n60.doc22kb.13.01.2001 00:22скачать
n61.doc19kb.27.12.2000 20:25скачать

n11.doc

21 Билет МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ 14 - 16 СТАГОДДЗЯЎЗ другой паловы 13 стагоддзя пачынаецца працэс уваходжання беларускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага. Ён суправаджаўся значнымі зменамі, як у сацыяльна-палітычным, эканамічным,так і культурным жыцці. Гэта быў час, напоўнены важнымі гістарычнымі падзеямі.Утварэнне Вялікага княства Літоўскага і далучэнне да яго беларускіх зямель абумовілі мноства прычын. Сярод галоўных - пагроза з боку Тэўтонскага ордэна і татараманголаў. Менавіты яны падштурхоўвалі як літоўскіх так і беларускіх князёў да аб'яднання. Працэс фарміравання Вялікага княства Літоўскага быў працяглым. Дынастычныя шлюбы, пагадненні (у рэдкіх выпадках закон) паміж асобнымі княствамі прывялі да федаратыўнага аб'яднання. У ім вядучую ролю адыгрывалі старажытнарускія формы кіравання дзяржавай з адпаведнымі законамі, мовай, рэлігіяй.Пасля смерці вялікага князя Гедыміна (1341) і адносна кароткага перыяду адасаблення некаторых тэрыторый на чале дзяржавы становіцца сын Гедыміна Альгерд (час княжання 1345 - 1377 гг.). Яго намаганнямі ўладанні Вялікага княства Літоўскага пашыраюцца і ўключаюць Чарнігава-Северскія, Валынскія, Пераяслаўскія землі, Смаленскае княства, а таксама тэрыторыі ў басейнах Днястра, Паўднёвага Буга, Паўднёправага Падняпроўя. У выніку ваенных дзеянняў з Маскоўскім княствам у 1368 - 1372 гадах да княства былі далучаны значныя раёны на Паўночным Ўсходзе да Мжайска і Каломны.У 1377 годзе на княжацкі прастол узыходзіць сын Альгерда Ягайла. З гэтага часу пачынаецца складаны перыяд барацьбы за ўладу ў княстве паміж братам Адьгерда Кейстутам, яго сынам Вітаўтам і Ягайлам. Але яна вымушана была спыніцца ў сувязі з узмацненнем агрэсіі Тэўтонскага ордэна. Такая ж небяспека пагрыжала і Польскаму каралеўству. Таму ў 1385 годзе ў замку Крэва быў заключаны саюз (унія), па якому Ягайла абвяшчаўся польскім каралём і атрымліваў новае імя Ўладыслаў 1. Ён быў павіне пасля шлюбу з польскай каралевай Ядвігай далучыць да Польшчы Вялікае княства Літоўскае і ўвесці ў ім каталіцкую рэлігію. Гэта паслужыла пачаткам вострай унутрыдзяржаўнай барацьбы, якую ўзначаліў гродзенскі князь Вітаўт (брат Ягайлы). Ягайла і польскія магнаты вымушаны былі змяніць умовы Крэўскай уніі. Па заключанаму у Востраве 5 жніўня 1392 года пагадненне, за Вялікім княствам Літоўскім захоўвалася самастойнасць, а вялікім князем быў абвешчаны Вітаўт.З гэтага часу правы карэннага насельніцтва праваслаўнага веравызнання пачынаюць паступова абмяжоўвацца, а роля беларускай культуры, раней афіцыйнай у дзяржаве, памяншацца.Разам з тым узнікненне Рэчы Паспалітай садзейнічала пашырэнню разнастайных сувязей з краінамі Заходняй Еўропы. Беларускае мастацтва 14 - 16 стагоддзяў нясе на сабе адбітак праблем і супярэчнасцей грамадска-палітычнага жыцця дзяржавы. Яго развіццё было бурным і імклівым. У гэты час назіраецца актыўнае засваенне традыцый рэнесанснай культуры, якая ўзбагачаецца нацыянальнымі рысамі. Не малую ролю адыграла таксама і багатая мастацкая спадчына старажытнабеларускіх княстваў, уздзеянне якой было вельмі значным. Пашырэнне ўзаімасувязей з заходнееўрапейскімі краінамі, перш за ўсё ў релігійных межах, спрыяла распаўсюджванню раманскага, гатычнагу стыляў. Іх актыўнае ўваходжанне ў мастацкаю практыку абумовілі і асабістыя, унутрыдзяржаўныя прычыны. Засваенне новых мастацкіх стыляў адбывалася ў розных відах культуры няроўна. Культурнае жыццё на Беларусі ў 14 -- 16 стагоддзях было акрэслена гуманістычнай асветніцкай дзейнасцю выдатных прадстаўнікоў літаратуры - Ф. Скарыны, М. Гусоўскага. ЖЫВАПІС БЕЛАРУСІ 14—16 СТАГОДДЗЯЎ


У 14—16 стагоддзяў адбываецца імклівае развіццё выяўленчага мастацтва –жывапісу, графікі, скульптуры. Іх вызначае шэраг ўзаемазвязаных стыляў - готыка, рэнесанс, маньерызм. На характар выяўленчага мастацтва аказалі таксама значнае ўздзеянне багатыя традыцыі візантыйскай і старажытнарускай культуры. Мастацву Беларусі 14 - 16 стагоддзяў уласціва цікавасць да паказу багатага унутранага свету асобы, яе маральнага аблічча. У жывапісе 14 - 16 стагоддзяў назіраецца імкненне да экспрэсіі, дынамікі, паказу драматычных сітуацый. Менавіта ў 14 - 16 стагоддзях пачынаецца фарміраванне свецкіх форм мастацтва, якія да гэтуль не набылі адпаведных жанравых адрозневанняў. Асабліва інтэнсіўна ў адзначаный перыяд развіваецца партрэт. Акрамя яго мастакі звярталіся да манументальных выяў, пісалі абразы.Аб манументальным жывапісе 14 - 16 стагоддзяў больш вядома з літаратурных і архіўных крыніц. Іх данныя сведчаць , што фрэскавымі роспісамі былі ўпрыгожаны княжацкія палацы ў Віцебску, Троках, Крэве, Гродне, Віцебску, Полацку, цэрквы,касцёлы. Гэты жывапіс не захаваўся да нашага часу.Самым значным помнікам манументальнага жывапісу 15 стагоддзя, удзел у стварэнні якога прымалі беларускія мастакі, з'яўляюцца роспісы капліцы св. Тройцы ў Люблінскім замку. Плоскасці сцен асноўнага аб'ёму храма, яго апсіда, скляпенні пакрываюць сюжэтныя кампазіцыі, арнаментальныя выявы. Па сваіх мастацкіх, стылістычных якасцях, зменах у размяшчэнні асобных сцен яны нагадваюць больш ранні жывапіс, напрыклад, храмаў Бельчыцкага Барысаглебскагаманастыра ў Полацку, фрэскавыя цыклы наўгародскай царквы Фёдара Страцілата. Гэта асаблівасць, а таксама надпіс у самой капліцы даюць падставы сцвярджаць, што яе фрэскаве ўбранне было выкана беларускімі жывапісцамі, якімі кіраваў майстр Андрэй.У 14 - 16 стагоддзях разам зманументальным інтэнсіўна развіваецца станковы жывпіс. Аб найбольш ранніх творах вядома з літаратурных крыніц, у якіх згадваюцца асобныя абоазы і партрэтныя выявы, даецца іх апісанне. Беларускі іканапіс разглядаемага перыяду вызначаецца моцным уздзеяннем візантыйскіх і старажытна рускіх традыцый. Але яны не столькі захоўваюцца, колькі развіваюцца і удасканальваюцца мясцовв\ымі майстрамі, якія выпрацоўваюць самастойныя правілы і схемы выяўлення святых, евангельскіх сюжэтаў, вышукваюць найбольш дасканалыя тэхнічныя прыёмы.Для беларускіх абразоў 14 - 16 стагоддзяў адметным з'яўляецца шырокае выкарыстанне дэкаратыўна-пластычных сродкаў - разьбы і лепкі па ляўкасу, расфарбоўкі фону, разнастайных накладных элементаў, пакрыцця жывапіснай паверхні ахоўным лакам з яечнага бялку або смалы. З 16 ст. у беларускім іканапісе назіраюцца пэўныя зрухі, звязаныя з удзеяннем Адраджэння і маньерызму. На змену вытанчаннасці і ўмоўнасці вобразаў прыходзіць канкрэтнасць, вызначаная жыццёвая пераканаўчасць. Мастакоў пачынаюць хваляваць магчымасць увасаблення разнастайных чалавечых пачуццяў, каларытных дэталяў рэальнага жыцця. Гэты працэс ішоў павольна.Прыкметы моцнага ўздзеяння рэнесансных традыцый відавочны ў абразах "Лука і Сымон", "Павел і Іаан","Іакаў і Іуда", якія складалі апостальскі чын іканастаса Сымонаўская царквы ў Кажан-Гарадку. Яны адлюстроўваюць найбольш прагрэсіўную лінію ўразвіцці тагачаснага эканапісу. Архаічнае плынь знайшла таксама шырокае распаўсюджанне ў 16 ст., відавочна у такіх творах, як "Нараджэнне Багародзіцы" з в. Ляхаўцы Малырацкага раёна, "Параскева-Пятніца" са Случчыны.Для беларускага жывапісу 16 ст. адметнай рысай было уздзеянне для эканапісу прёмаў на алтарныя абразы. Адбывалася спалучэнне заходнееўрапейскіх уплываў з візантыйскастаражытнакіеўскай асновай.Зараджэнне партрэтнага жанру у 14 - 15 стст. было прадыктавана усім ходам развіцця беларускай культуры, фарміраваннем у царкоўнай ідэалогіі ідэй свецкага мастацтва. Ужо ў фрэсках Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку бачна партрэтныя рысы.Сваеасаблівай з'явай партрэтнага жанру 16 - пач. 18 ст. з'яўляецца сармацкі партрэт. Чалавек у такіх твроах паказваўся па вызначанай схеме - у парадлным аддзенні, у акружэнні прадметаў, што адлюстроўвалі не толькі мадэль, яе унутраны свет, характар, але і перадавала прынадлежнасць да той ці іншай саслоўнай групы насельніцтва, дазваляла даведацца аб палажэнні асобы ў грамадстве.Да ліку найбольш выдатных помнікаў адносіцца партрэт Юрыя Радзівіла. Мадэль у ім паказана ў поўны рост у акружэнні шматлікіх дэталяў. Дзякуючы ім, а таксама надпісу, можна даведацца аб партрэтуемым, аб месцы паказанац асобы ў тагачасным грамадстве.Акрамя Вільні, Нясвіжа, Супрасля, буйным цэнтрам партрэтнага жывапісу 16 ст. з’яўляўся Слуцк. Тут пры двары князёў Алелькавічаў працавала некалькі майстроў. Магчыма аднаму з іх належыць партрэт Кацярыны Слуцкай. Разам з тыповымі рысамі, уласцівымі сармацкім выявам, у рабоце прысутнічаюць пэўныя элементы рэнесансу і маньярызму.У гэты час на Беларусі працуе шмат іншаземных майстроў, сюды прывозяцца творы з розных еўрапейскіх краін. Разам гэта стварае спрыяльную глебу для росквіту партрэтнага жанру, для фарміравання яго нацыянальных рыс.

БЕЛАРУСКАЯ ГРАФІКА 14 - 16 СТАГОДДЗЯЎ

Шляхі развіцця графікі ў 14 - 16 стст. адкрэслены багатымі традыцыямі папярэдніх гадоў, зменамі ў грамадска-палітычным жыцці дзяржавы, суіснаваннем двух рэлігій - каталіцызму і праваслаўя. Эвалюцыя гэтага віду мастацтва звязана з гісторыяй рукапіснай і друкаванай кнігі. У мініяцюрах, гравюрах старадрукаў знайшлі адлюстраванне новыя стылістычныя плыні, якія не толькі ішлі за межу краіны, але і фарміраваліся на мясцовай глебе. У разглядаемый перыяд найбольш пашыранай была кніжная мініяцюра.Мініяцюры 14-16 стст. маюць шмат агульнага з мастацтвам рукапіснай кнігі старажытнабеларускіх княстваў. Адхіныя першаўзоры, кананічныя патрабаванні царквы прымуіалі аўтараў ісці ўслед за візантыйскімі і балканскімі традыцыямі.Рукапісы 14-16 стст. упрыгожваліся выявамі людзей, жывёл, фантастычных істот. Найбольш выдатным узорам можа быць Мсцішскае евангелле. На думку мастацтвазнаўцаў і гісторыкаў, яно было створана ў Мінску ў 14 ст., адкуль трапіла ў Мсціж.Развіццё мініяцюры ў 14 - 16 стст. было імклівым. Стылістычная накіраванасць выяў мянялася адносна хутка. Так даследчыкі рукапісаў адзначаюць, што ўжо з 14 ст. пачынаецца адыход ад пануючых візантыйскіх традыцый, значнае ўзмацненне рэалістычных рыс. Асабліва паказальнымі ў гэтым плане з'яўляюцца "Лаўрышаўская евангелле" і "Радзівілаўскі летапіс", "Служэбнік".

З'явай, якая мела для беларускай культуры выключныя па значнасці вынікі, можна лічыць пачатак кнігадрукавання. Рукапісная кніга не магла задаволіць патрэб тагачаснага грамадства. Яе магчымасці былі абмежаваны і даволі вялікім часам выканання, няздольнасцю хутка адрэагаваць на пэўныя падзеі, існаваннем твора толькі адзіным экземпляры. Кнігадрукаванне адкрыла шырокі шлях для кніжнай ілюстрацыі, станкавой гравюры.

Развіццё беларускай графікі з другой паловы 16 ст. было вельмі імклівым. У дракарні Мамонічаў выдаюцца "Трыбунал", "Статут ВКЛ" - юрыдычна заканадаўчыя кнігі з адпаведным стрыманым мастацкім вырашэннем, распачынаецца стварэнне станковых твораў - партрэтаў, карт, гарадскіх відарысаў. Канец 16 ст. адзнаменаваны першымі медзярытамі, што было не толькі прыкметай часу адзнакай сувязей з заходнееўрапейскімі графічнымі школамі, але і значным крокам наперад у засваенні распаўсюджанні новых відаў і тэхнік гравюры.

Учебный материал
© nashaucheba.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации