Шпаргалка - История Беларуси - файл n2.doc

приобрести
Шпаргалка - История Беларуси
скачать (51.8 kb.)
Доступные файлы (2):
n1.doc28kb.10.06.1999 09:40скачать
n2.doc240kb.09.01.1980 05:58скачать

n2.doc

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14

1. Засяленне беларускiх зямель. Фармiраванне этнiчных супольнасцей.

Тэрмiн зясялення тэрыторыi Беларусi – 40 тыс. г да н. эры. (верхнi палеалiт). Першыя стаянкi – сённяшнiя вёскi Бердыж i Юравiчы. Iнтэнсiўнае засяленне – у сярэднiм каменным веке (мезалiт) – 8—5 тыс. до н. эры. У неалiце пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркi.

Перыяд з 40 тыс. да н. эры па 3—2 тысячагоддзе да н. эры атрымаў назву даiндаеўрапейскага. Iндаеўрапейскi перыяд пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення iндаеўрапейскiх плямён на тэрыторыi Беларусi (3—2 тыс. да н. эры – да нашага часу). Мясцовае насельнiцтва было асiмiлiравана iндаеўрапейскiмi плямёнамi. У рамках iндаеўрапейскага перыяда вылучаецца балцкi этап: 3—2 тыс. да н. эры – 4—5 стагоддзе н. эры. Балты, якiя прыйшлi на Беларусь з сярэдняга Падняпроўя, асiмiлявалi мясцовае насельнiцтва i распаўсюдзiлi тут земляробства i жывёлагадоўлю.

Новы славянскi этап: 4—5 стагоддзе н. эры – наш час. Засяленне славянамi Беларусi адбывалася ў вынiку мiграцыi славян са сваёй прарадзiмы – тэрыторыi памiж р. Эльба, Вiсла, Неман. Мiграцыйная хваля славян рухалася на ўсход i на поўдзень – паўдневыя i ўсходнiя славяне. Тыя, што засталiся, -- заходнiя. Славяне асiмiлiравалi балтаў i ў вынiку славяна-балцкага ўзаемадзеяння ўзнiклi новыя этнiчныя супольнасцi: ва ўсходняй Еўропе больш за 15, на тэрыторыi Беларусi – 3, гэта крывiчы, дрыгавiчы, радзiмiчы. У асяродзi крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў не было сацыяльная роўнасцi, з`явiлася палiтычнае кiраванне i свае князi. Яны ўяўлялi сабой протанароднасцi, а iх дзяржаўныя ўтварэннi – протадзяржавы.


2. Узнiкненне Беларусi: розныя падыходы i канцэпцыi.

Адзiнай думкi няма. Iснуе некалькi канцэпцый: вялiкаруская i польская, якiя адмаўлялi iснаванне самастойнага беларускага этнасу на той падставе, што ў насельнiцтва Беларусi быццам не было самастойнай славянскай мовы. Адны лiчылi беларусаў часткай польскага этнасу, а iншыя – часткай велiкарускага этнасу.

У пачатку XX ст. з`явiлася крывiцкая канцэпцыя. Яна заснавана на сцвярджэннi аб тым, што продкамi беларусаў з`яўляюцца крывiчы. Памылковасць гэтай канцыпцыi ў тым, што крывiчы займалi толькi паўночную i цэнтральную частку Беларусi.

Пазней была выпрацавана крывiцка-дрыгавiцка-радзiмiчская канцэпцыя. Аднак гэта канцэпцыя, як i папярэдняя, не ўлiчвае таго факта, што крывiчы, дрыгавiчы i радзiмiчы знiклi да сярэдзiны XII ст., калi беларусы як этнас не сфармiравалiся.

Iснуе таксама балцкая канцэпцыя. Паводле яе, змяшэнне славян з даславянскiм насельнiцтвам – балтамi – прывяло да з`яўлення беларускага этнасу. Абгрунтаваннем тэорыi з`яўляецца наяўнасць элементаў балцкай культуры i мовы ў культуры i мове беларусаў. Аднак гэтыя элементы маюць iндаеўрапейскае паходжанне, уласцiвыя як славянам, так i балтам.

Частка навукоўцаў прытрымлiваецца думкi аб тым, што агульным продкам рускiх, беларусаў i ўкраiнцаў з`яўлялася старажытнаруская народнасць. Яна сфармiравалася ў вынiку змешвання крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў, палян, вяцiчаў i iнш. у IX—X ст. У якасцi доказаў iснавання старажытнарускай народнасцi навукоўцы прыводзяць наступныя аргументы: iснаванне агульнай мовы ўсходнiх славян; адзiнства матэрыяльнай культуры; наяўнасць этнiчнай самасвядомасцi насельнiцтва Старажытнай Русi; наяўнасць агульнай тэрыторыi старажытнарускай народнасцi, якая ўспрымалася як «Русь».

Iснуе таксама фiнская канцэпцыя, падставай якой служыць наяўнасць гiдранiмаў фiна-угорскага паходжання ў паўночнай частцы Беларусi. Такiм чынам, продкамi беларусаў маглi быць угра-фiны.

У пачатку 90-х гг. М. Пiлiпенка распрацаваў новую канцэпцыю. Новым з`яўлялася тое, што тэрыторыя Беларусi ўваходзiла ў дзве дыялектна-этнаграфiчныя зоны – прыпяцкую i падзвiнска-дняпроўскую. У вынiку ўзаемадзеяння памiж зонамi сфармiравалася новая этнiчная тэрыторыя – «Белая Русь». Фармiраванне беларускага этнасу завяршылася ў XVI ст.


3. Старажытнаруская дзяржава (Кiеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава ўсходнiх славян. Барацьба супраць крыжакоў i татара-манголаў.

Да сярэдзiны IX ст. на ўсей тэрыторыi, заселенай усходнiмi славянамi, пачалi фармiравацца раннефеадальныя княствы. У канцы IX ст. тут узнiкла палiтычнае ўтварэнне – Старажытнаруская дзяржава (Кiеўская Русь) з цэнтрам у Кiеве. Землi крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў увайшлi ў склад Старажытнарускай дзяржавы. Кiеўская Русь з`яўлялася раннефеадальнай дзяржавай, на чале якой стаяў вялiкi кiеўскi князь. У склад дзяржавы ўваходзiлi асобныя землi на чале са сваiмi князямi. Мясцовыя князi знаходзiлiся ў васальнай залежнасцi ад вялiкага кiеўскага князя. Яны павiнны былi з`яўляцца з дружынай па патрабаваннi вялiкага князя з мэтай ажыццяўлення ваенных паходаў. Падуладнае мясцовым князям насельнiцтва плацiла данiну вялiкаму князю кiеўскаму. У той жа час мясцовыя князi карысталiся амаль неабмежаванай уладай у сваiх княствах.

На тэрыторыi Беларусi склалася два раннефеадальныя княствы – Полацкае i Тураўскае, якiя ўваходзiлi ў склад Старажытнаруская дзяржавы. Геаграфiчнае становiшча Полацкага княства стварала спрыяльныя ўмовы для развiцця эканомiкi, перш за ўсе гандлю, а таксама абумовiла значэнне княства як аднаго з ваенных фарпостаў Русi. У Полацку iснавала мясцовая княжацкая дынастыя. Полацкiя князi iмкнулiся праводзiць незалежную ад Кiева палiтыку. У пачатку XII ст. Полацкае княства ўступiла ў перыяд феадальная раздробленасцi i распалася на шэраг удзельных княстваў: Полацкае, Мiнскае, Вiцебскае, Друцкае, Iзяслаўскае, Лагойскае i iнш. Другое раннефеадальнае княства на Беларусi – Тураўскае – утварылася ў канцы IX ст. Тураўскае княства належала то Полацку, то Кiеву ў якасцi часткi вялiкакняскiх уладанняў. У другой палове XII ст. тут усталявалася самастойная княская дынастыя, аднак ужо ў канцы XII – пачатку XIII ст. на тэрыторыi тураўскага княства ўтварыўся шэраг мелкiх феадальных княстваў: Тураўскае, Пiнскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровiцкае.

У пачатку XIII ст. пачынаецца экспансiя нямецкiх рыцараў-крыжаносцаў у Прыбалтыку. Рыцары захапiлi вусце ракi Дзвiны i такiм чынам паставiлi пад свой кантроль важны для Полацка гандлёвы шлях. Полацкае княства ўступiла ў барацьбу з крыжакамi, абапiраючыся на дапамогу лiтоўскiх плямен i Ноўгарада. У пачатку XIII ст. з усхода на рускiя землi накiравалiся татара-манголы. Беларускiя землi засталiся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Летапiсы ўпамiнаюць аб разбурэннi захопнiкамi Брэста i асобных бiтвах з татара-манголамi на Беларусi.


  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14


Учебный материал
© nashaucheba.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации