Тесты с ответами по истории Беларуси - файл n1.doc

приобрести
Тесты с ответами по истории Беларуси
скачать (266.5 kb.)
Доступные файлы (1):
n1.doc267kb.10.06.2012 06:43скачать

n1.doc

  1   2   3   4   5   6   7   8
Раздзел І.

Спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь

Тэма 1. Старажытныя цывілізацыі. “Вялікае перасяленне народаў” і Беларусь


Масавае перасяленне народаў называецца:

міграцыя

асіміляцыя

кансалідацыя

каланізацыя

1




Перыяд у гiсторыi родавой абшчыны, калi жанчына адыгрывала вядучую ролю ў гаспадарчым жыццi, у сiстэме сямейна-шлюбных адносiн – гэта:

манагамiя

матрыярхат

патрыярхат

экзагамiя

2




Гістарычна першы від земляробства:

збіральніцтва

матычнае

ляднае

ворыўнае

2




Усходнеславянскiя плямёны, якiя рассялялiся галоўным чынам на тэрыторыi Беларусi – гэта:

паляне, севяране, вяцiчы

дрыгавiчы, крывiчы, радзiмiчы

кашубы, харваты, славенцы

драўляне, бужане, iльменскiя славяне

2




У раннiм сярэднявеччы полацкiя крывiчы займалi тэрыторыю:

памiж Прыпяццю i Дняпром

каля ракi Сож i яе прытокаў

у сярэднiм цячэннi Заходняй Дзвiны

Верхняга Панямоння

3




Балты – гэта:

насельнiцтва, якое жыло на Беларусі ў час да славянскай каланiзацыi

прадстаўнiкi германскiх плямёнаў

продкi славян

прадстаўнікі скіфскіх плямен

1




Крывiчы паводле летапiснага паведамлення 859-862 гг. плацiлi данiну:

полаўцам

варагам

хазарам

волжскiм булгарам

2


Тэма 2. Станаўленне хрысціянскай цывілізацыі ў Еўропе і Беларусі


Першыя згадкі пра Полацк адносяцца да:

862 г.

879 г.

882 г.

907 г.

1




Першы вядомы з летапісаў полацкі князь:

Уладзімір

Рагвалод

Ізяслаў

Брачыслаў

2




Веча – гэта:

форма выбараў вялікага князя

судовая ўстанова

агульны сход дарослых мужчын горада і воласці для вырашэння важных грамадскіх спраў

народнае апалчэнне

3




Усяслаў Брачыслававіч княжыў у Полацкім княстве ў:

1001-1003 гг.;

1003-1044 гг.;

1044-1101 гг.;

1101-1119 гг.

3




Бітва на рацэ Нямізе адбылася ў:

1065 г.

1066 г.

1067 г.

1078 г.

3




Полацкая епархія была ўтворана:

988 г.

992 г.

1067 г.

1105

2




На Беларусі распаўсюдзілася хрысціянства паводле ўзору:

візантыйскага

рымскага

блізкаўсходняга

александрыйскага

1




Хрысціянства ў Полацкім княстве распаўсюджвалася:

князь-дружына-гараджане-жыхары вёскі

жыхары вёскі-князь-гараджане-дружына

дружына-князь-гараджане-жыхары вёскі

гараджане-жыхары вёскі-дружына-князь

1




Сафійскі сабор збудаваны ў часы княжання ў Полацку:

Рагвалода

Ізяслава

Брачыслава

Усяслава

4




Ефрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі жылі ў:

Х ст.

ХІ ст.

ХІІ ст.

ХІІІ ст

3




Грамадская група людзей, якая мае пэўныя правы і абавязкі, атрыманыя па спадчыне:

дынастыя

саслоўе

феадалы

сяляне

2
  1   2   3   4   5   6   7   8


Раздзел І
Учебный материал
© nashaucheba.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации