Тесты с ответами по истории Беларуси - файл n1.doc

приобрести
Тесты с ответами по истории Беларуси
скачать (140.5 kb.)
Доступные файлы (1):
n1.doc141kb.11.06.2012 06:02скачать

n1.doc

Пытанні да тэстаў па гісторыі Беларусі

(на 2008-2009 нав. год)
@ Станаўленне хрысціянскай цывілізацыі ў Еўропе і Беларусі
1. Якія перыяды ўключае цывілізацыйная перыядызацыя гісторыі Беларусі?

а) старажытнасць (100-40 тыс. гадоў да н.э.– 5 ст. н.э.);

б) сярэдневечча (сярэдневякоўе) (6 ст.– 15ст.);

в) новы час (16 ст.– 1918 год);

г) найноўшая (сучасная) гісторыя (з 1918 года).
2. Што такое этнас?

Гэта група людзей (якая гістарычна склалася), аб’яднаная агульным паходжаннем, моўнымі і культурнымі прыкметамі.
3. Дзе знойдзены самыя старажытныя стаянкі першабытных людзей на Беларусі?

а) в. Юравічы Калінкавіцкага раёна (26 тысяч гадоў таму);

б) в. Бердыж Чачэрскага раёна (23 тысячы гадоў таму.
4. Якую форму грамадскай арганізацыі прынеслі на тэрыторыю Беларусі індаеўрапейцы? Патрыярхат.
5. Як называліся першыя славянскія этнічныя супольнасці на Беларусі?

Крывічы, дрыгавічы, радзімічы.
6. Які адрэзак часу ахоплівае эпоха сярэдневякоўя ў Еўропе? 5 ст.– 17ст.
7. Якое вызначэнне паняцця “феадалізм” з’яўляецца найбольш дакладным?

Феадалізм – гэта грамадска-гістарычная сістэма, якая характарызуецца прыналеднасцю ўсіх зямель феадалам, марудным развіццём тэхнікі, асабістай залежнасцю сялянства, прымацаваннем сялян да зямлі, натуральнай гаспадаркай.
8. Які горад на тэрыторыі сучаснай Беларусі з’яўляецца найбольш старажытным? Полацк (862г.).
9. Якое імя меў першы летапісны князь у Полацку? Рагвалод.
10. Якую назву меў заканадаўчы орган Полацкага княства? Веча (народны сход).
11. Пры якім князі Полацкае княства дасягнула найвышэйшай магутнасці? Усяслаў Чарадзей.
12. Калі пачалася феадальная раздробненасць у Полацкай Русі? Пасля смерці Усяслава Чарадзея (пачатак 12- першая палова 13 стст.).
13. Якую пасаду займаў вядомы асветнік Кірыла Тураўскі ў Тураўскім княстве? Епіскап.
14. Якая рэлігійная дзеячка і асветніца лічыцца святой – абаронцай беларусаў? Еўфрасіння Полацкая.
@Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае: асаблівасці фарміравання і развіцця
15. Калі было ўтворана Вялікае княства Літоўскае? Сярэдзіна 13 ст. (1253г.).
16. Дзе знаходзілася, на думку гісторыкаў, Старажытная ці Летапісная Літва, паклаўшая пачатак ВКЛ? Верхняе і Сярэдняе Панямонне (беларускае Панямонне).
17. Які горад стаў першай сталіцай ВКЛ? Навагрудак (Навагарадок).
18. Хто стаў першым кіраўніком ВКЛ? Міндоўг.
19. Якія галоўныя прычыны прывялі да ўтварэння ВКЛ? Знешняя небяспека з боку крыжакоў і мангола-татар.
20. Хто з Вялікіх князёў перанёс сталіцу ВКЛ з Навагарадка у Вільню? Гедымін.
21. Якія этнічныя супольнасці складалі этнічную аснову насельніцтва ў ВКЛ? Славяне і балты.
22. Якую назву меў вышэйшы орган улады ў ВКЛ? Рада (сойм).
23. Які тытул насіў кіраўнік ВКЛ? Вялікі князь.
24. Якую назву мелі законы ВКЛ? Статут.
25. Якая мова была заканадаўча прызнана дзяржаўнай у ВКЛ у XIII -XVI ст.? Старабеларуская (мела назву “руская мова”).
26. Калі адбылася Грунвальдская бітва і перамогай над кім скончылася?

15 ліпеня 1410г. над нямецкім Тэўтонскім ордэнам (крыжакамі).
27. Калі і з якой дзяржавай ВКЛ заключыла Крэўскую ўнію? У 1385 г. з Польшчай.
28. Якія формы землеўладання існавалі ў ВКЛ? Вотчынае, паместнае землеўладанне.
29. Якая з пералічаных форм зямельнай рэнты выплочвалася ў грашовым вылічэнні? Чынш.
30. Які горад першым у ВКЛ атрымаў “магдэбургскае права”? Вільна (1387г.).
31. Пры якім князі Вялікае княства Літоўскае дасягнула найвышэйшай магутнасці? Вітаўт.
32. Якая адзінка падаткаабкладання стала выкарыстоўвацца ў ВКЛ у выніку правядзення аграрнай рэформы 1557 года? Валока (21,3 га).
33. Якая новая форма землеўладання становіцца дамінуючай пасля аграрнай рэформы 1557 года ў ВКЛ?
34. Як называліся сярэдневяковыя аб’яднанні рамеснікаў у гарадах ВКЛ? Цэхі.
@Час крызісаў і Адрадження: кансалідація беларускай народнасці. Рэлігія, духоўнае жыццё, культура Беларусі
35. Калі быў завершаны працэс утварэння беларускага этнасу (народнасці)? 15 ст. – сярэдзіна 16ст.
36. Калі і ў выніку якой падзеі ў ВКЛ была створана уніяцкая (грэка-каталіцкая) царква? У 1596г. у выніку Берасцейскай царкоўнай уніі (Брэсцкі царкоўны сабор).
37. Якую прыкладна колькасць складалі веруючыя уніяцкай (грэка-каталіцкай) канфесіі ў ВКЛ у XVIII ст.? ѕ насельніцтва Беларусі (прыблізна каля 80% ад усяго хрысціянскага насельніцтва).
38. Як называлася і калі была надрукавана першая кніга Ф. Скарыны?

6 жніўня 1517 г. Біблія (Прага).
39. У якім годзе пачалася Рэфармацыя ў Еўропе? 20-е гады 16 ст. (1517-1648 гг.).
40. Які перыяд нацыянальнай гісторыі атрымаў назву “залатога века” беларускай культуры? 15-16 стст.
41. Якую назву атрымаў беларускі лялечны вандроўны тэатр? Батлейка.
42. Якія з пералічаных храмаў належаць да цэркваў абарончага тыпу?

Праваслаўныя цэрквы ў Сынковічах, Маламажэйкаве, Супраслі і Заслаўі, каталіцкі касцёл у Ішкальдзі.
43. Якія з пералічаных дзеячаў культуры належаць да эпохі Адраджэння?

Мітрапаліт ВКЛ Рыгор Цамблак, М. Гусоўскі, Ф.Скарына.
44. Якая сіла стала галоўнай апорай контррэфармацыі ў ВКЛ? Каталіцкія ордэны (іезуіты).
45. У якім годзе быў падпісаны акт аб аб’яднанні ВКЛ і Каралеўства Польскага ў адзіную дяржаву Рэч Паспалітую? 1 ліпеня 1569г. (Люблінская унія).
46. Якія прычыны аб’яднання ВКЛ з Польскім Каралеўствам шляхам заключэння Люблінскай уніі з’яўляюцца асноўнымі?

а) барацьба Маскоўскага княства і ВКЛ за аб’яднанне зямель Усходняй Еўропы пад сваёй уладай;

б) імкненне да уні самога Польскага каралеўства, польскай шляхце ў каралеўстве даўно не хапала вольных зямель для падаравання і яна звярнула ўвагу на велікакняжацкія землі суседняй дзяржавы;

в) унутрыкласавыя супярэчлівасці ў шляхецкім саслоўі;

г) няўдача ў заключэнні уніі з самім Маскоўскім княствам.
47. Што азначае і як перакладаецца .назва дзяржавы “Рэч Паспалітая”?

Тэрмін “Рэч Паспалітая” з’яўляецца літаральным перакладам з лаціны “respublica”і азначае наагул усялякую агульную справу, дзяржаву ці гаспадарства.
48. Як называўся вышэйшы саслоўна-прадстаўнічы орган Рэчы Паспалітай? Сейм.
49. Які з пералічаных заканадаўчых актаў быў накіраваны на захаванне самастойнасці і незалежнасці ВКЛ у Рэчы Паспалітай? Спецыяльны прывілей 1576г.
50. Хто ўзначаліў казацка-сялянскую вайну 1648-1651 гг. у Рэчы Паспалітай на землях Украіны і часткі Беларусі? Гетман Б.Хмяльніцкі.
51. Якая з пералічаных войнаў стала самай разбуральнай у гісторыі беларусаў і прывяла да страты больш паловы насельніцтва? Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай (1654-1667гг.).
52. Якое саслоўе было самым шматлікім у ВКЛ у XVI-XVIII ст.ст.? Сяляне.
53. Як называлася пасада кіраўніка горада з “магдэбургскім правам”? Войт.
54. Якую назву меў будынак, у якім знаходзілася кіраўніцтва горада з “магдэбургскім правам”? Ратуша.
55. Якую назву атрымаў працэс пашырэння польскіх уплываў на ўсе бакі жыцця беларускага грамадства? Паланізацыя.
@Рэч Паспалітая ў еўрапейскіх канфліктах XVIII ст. Эпоха Асветніцтва і асветнікі і ідэі свабоды
56. Якія прычыны прывялі да крызісу і падзелаў Рэчы Паспалітай?

а) слабае развіццё прамысловасці і заняпад гарадоў;

б) анархія агнатаў і існаванне ў канстытуцыі права “ліберум вета”;

в) прыгнёт праваслаўных і пратэстантаў;

г) адсутнасць моцнай рэгулярнай арміі і агрэсія з боку суседніх дзяржаў.
57. У якой паслядоўнасці адбыліся тры падзелы Рэчы Паспалітай?

1772г. – 1793г. – 1795г.
58. Хто ўзначаліў антырасійскае паўстанне 1794 г. у Рэчы Паспалітай?

Т.Касцюшка.
59. Хто стаў кіраўніком антырасійскага нацыянальнага паўстання 1794 г. на тэрыторыі Беларусі і Літвы? Я.Ясінскі.
60. Хто кіраваў Расійскай імперыяй пад час падзелаў Рэчы Паспалітай? Кацярына II.
61. У якім годзе 3 мая была прынята Канстытуцыя Рэчы Паспалітай? 1791г.
62. Якую назву атрымала афіцыйная палітыка расійскага царызму на беларускіх землях у канцы XVIIIXIX ст.? Заходнерусізм.
63. Якую назву мае прамысловае прадпрыемства, заснаванае на ручной працы з існуючым яе падзелам на асобныя аперацыі? Мануфактура.
64. Якімі прычынамі былі выкліканы рэформы П. Кісялёва ў сельскай гаспадарцы Расійскай імперыі?
65. Як насельніцтва Беларусі ставілася да французаў падчас вайны Расіі і Францыі 1812 г.?

У пачатку частка сялянства чакала ад Напалеона скасавання (атрымання асабістай волі) прыгоннага права, але Напалеон не апраўдаў іх надзей. Падтрымка шляхтай Беларусі французаў (яны спадзяваліся на аднаўленне Напалеонам Рэчы Паспалітай).
66. Якія мерапрыемствы былі ажыццёўлены Напалеонам на тэрыторыі Беларусі?
@Беларусь у перыяд станаўлення буржуазнага грамадства (другая палова XIX ст. — люты 1917 г.). Барацьба за дэмакратыю і нацыянальнае адраджэнне
67. Калі адбылася адмена прыгоннага права? 19 лютага 1861г.
68. Якая з пералічаных прычын была асноўнай пры адмене прыгоннага права?

1. паражэнне Расіі ў Крымскай вайне (1853-1856). Расія супраць Англіі, Францыі, Турцыі. Вайна паказала рэальнае адставанне прыгоннай Расіі ад капіталістычнай Еўропы;

2. ўсведамленне кіруючымі коламі эканамічнай несамастойнасьці прыгону і большай выгоднасці вольна - наёмнай працы;

3. незадаволенасць ў шырокіх колах грамадства прыгонніцкіх парадкамі;

4. актывізацыя сялянскіх выступленняў.
69. Якія правы атрымалі сяляне па аграрнай рэформе 1861 года?

станавіліся часова-абавязанымі.
70. Праз які час пасля аб’яўлення Маніфеста 19 лютага сяляне мелі права выкупаць свой надзел зямлі? Праз 9 год.
71. Якія змены ў правядзенні аграрнай рэформы 1861 года былі ўведзены пасля паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага?

а) быў уведзены абавязковы выкуп надзелаў сялянамі ў Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай і Менскай губернях;

б) з 1 мая 1863 г. было адменена часоваабавязанае становішча сялян і яны былі пераведзены ў разрад сялян-уласнікаў;

в) выкупныя плацяжы за зямлю скарачаліся на 20%;

г) за сялянамі пакінулі сэрвітутнае права.
72. Якую назву мела першая чыгунка на тэрыторыі Беларусі? Участак Пецярбургска-Варшаўскай магістралі.
73. Калі з’явілася першая чыгунка на тэрыторыі Беларусі? 1862г.
74.* Якія з прыведзеных рыс былі характэрны для прамысловага развіцця Беларусі ў другой палове XIX ст.?

а) суіснаванне рамесных майстэрняў, мануфактур, фабрык і заводаў;

б) прыхільнасць прамысловасці да сельскай мясцовасці;

в) прамысловасць спецыялізавалася на апрацоўцы прадукцыі мясцовага сельскай гаспадаркі, лясной і мінеральнай сыравіны.
75. Якія фактары садзейнічалі росту беларускіх гарадоў ў XIX ст.?

а) пабудова фабрык і заводаў, а на ўскраінах з'явіліся рабочыя пасёлкі;

б) горада станавіліся чыгуначнымі вузламі.
76. Хто такія народнікі?

Народнікі – гэта прадстаўнікі ідэйнай плыні, якія выступалі з пазіцый "сялянскага сацыялізму" супраць прыгону і капіталістычнага развіцця Расіі, за звяржэнне самадзяржаўя шляхам сялянскай рэвалюцыі.
@Свет і Расія на парозе новай гістарычнай эпохі. Барацьба за дэмакратыю і нацыянальнае адрадженне на Беларусі
77. Якую назву мела першая беларуская палітычная партыя?

Беларуская рэвалюцыйная (потым сацыялістычная) грамада (БСГ).
78. Хто заснаваў першую беларускую палітычную партыю? Іван і Антон Луцкевічы, В. Іваноўскі, А.Бурбіс, А.Пашкевіч (зіма 1902-1903гг.).
79. Якія асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Расійскай імперыі (і Беларусі ў яе складзе) мелі месца на пачатку ХХ ст.?
80. Якой па мэтах, характару і складу ўдзельнікаў з’яўлялася расійская рэвалюцыя 1905-1907 г.г.?

Прычынай рэвалюцыі 1905-1907гг. Была барацьба паміж ростам капіталізму і рэшткамі прыгону. Яна мела буржуазны характар, бо павінна была забяспечыць умовы для развіцця капіталізму і дэмакратызаваць усе грамадска-палітычныя інстытуты. Па сваім рухаючым сілам яна была дэмакратычнай. У ёй прынялі ўдзел самыя шырокія слаі працоўных.
81. Якія асноўныя накірункі мела сталыпінская рэформа?

а) пераўтварэнне парламенцкага прадстаўніцтва;

б) дасягненне стабільнасці ў краіне і прыпыненне рэвалюцыйных выступленняў і тэрарызму;

в) пераўтварэнне сялянскага жыцця;

г) развіццё прамысловасці;

д) культурна-асветніцкія пераўтварэнні.
82. Калі пачаліся ваенныя дзеянні перыяду першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі? З лета 1915 г.
83. Што з пералічанага ніжэй было выклікана першай сусветнай вайной?

пераўтварэнне Расійскай імперыі ў магутную краіну.
84. Дзе знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміі, якая пасля звяржэння Часовага ўрада ўзначаліла барацьбу супраць бальшавікоў? У Магілёве.
85. Якая з палітычных партый Расіі не падтрымала царскі ўрад у першай сусветнай вайне? РСДРП (б).
86. Чым завяршылася Лютаўская рэвалюцыя 1917 г.?

Звяржэннем самадзяржаўнага ладу ў Расіі і пераўтварэннем абсалютнай манархіі ў буржуазную рэспубліку.
87. Чаго дабівалася Цэнтральная Беларуская рада ад Часовага ўрада Расійскай дзяржавы?

Аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі; стварэння ў Беларусі органа мясцовай (беларускай краёвай) улады.
88. Якія органы былі ствараны бальшавікамі ў кастрычніку — лістападзе 1917 г. для захопу ўлады на Беларусі?
89. Якія пытанні разглядаў II Усерасійскі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў?
90. Калі ўпершыню была абвешчана БССР? 31 ліпеня 1920г.
91. Паміж якімі краінамі быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор?

Паміж савецкай Расіяй, Украінай і Польшчай.
92. У якім гістарычным дакуменце ўтрымліваюцца наступныя радкі: “Беларусь у рубяжах разсялення і лічбеннай перавагі беларускага народу абвяшчаецца НАРОДНАЮ РЭСПУБЛІКАЙ”?

Устаўная грамата (другая).
93. Хто ўзначаліў выканаўчы орган улады БНР — Народны сакратарыят?

Адзін з лідэраў БСГ – Я.Варонка.
94. Якая назва найбольш дакладна характэрызуе сістэму мер нямецкай ваеннай адміністрацыі на тэрыторыі Беларусі, што ўключала рэквізіцыі на патрэбу нямецкай арміі, аблавы, вываз людзей у Германію, растрэлы за выступленні супраць улады, правядзенне карных аперацый, стварэнне канцэнтрацыйных лагераў?
95. Якое рашэнне прыняла VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б) (снежань 1918 г.)?

Было прынята рашэнне аб утварэнні самастойнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ), перайменаванні Паўночна-Заходняй арганізацыі РКП(б) у КП(б)Б.
96. Дзе праводзілася VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя? У Смаленску 30 снежня 1918г.
97. У якіх межах кіраўнік Польскай дзяржавы Ю. Пілсудскі марыў аб аднаўленні Рэчы Паспалітай? У межах 1772г.
98. Дзе стабілізавалася (праходзіла) лінія фронта пасля захопу польскімі войскамі ўлетку 1919 г. значнай часткі тэрыторыі Беларусі? Толькі на лініі р.Бярэзіна.
99. Калі быў створаны Саюз ССР з удзелам БССР? 30 снежня 1922г.

@Беларусь у міжваенны перыяд
100. Якому паняццю найбольш адпавядае сталінскі лозунг “Пяцігодка — у чатыры гады” (індустрыялізацыя ў БССР).
101. Да якога галоўнага выніку прывяла індустрыялізацыя ў БССР?
102. З якіх крыніц браліся асноўныя сродкі на індустрыялізацыю?

Узяць на вёсцы, даходы ад існуючых прамысловых прадпрыемстваў і сельскай гаспадаркі, памяншэнне выдаткаў, выкарыстанне працоўнага энтузіязму народа.
103. Якая электрастанцыя была пабудавана першай на тэрыторыі Беларусі? БелДРЭС пад Оршай.
104. Які прынцып ленінскага кааператыўнага плана лічыцца галоўным?
105. Якія метады з пералічаных выкарыстоўваліся ў перыяд правядзення калектывізацыі? Сілавыя (запалохванне і гвалт).
106. Каго з прыхільнікаў свабоды выбару сялянамі формаў землекарыстання, абвінавацілі ў “правым ухіле” і насаджэнні хутарскіх гаспадарак? Дз. Прышчэпаў.
107. Што з пералічанага стала вынікам правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі? Была створана матэрыяльна-тэхнічная база для дальнейшага індустрыяльнага развіцця рэспублікі.
108. Што з пералічанага было характэрна для грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у канцы 20 -30-х гг. ХХ ст.? Усталяванне культу асобы.
109. Якую назву атрымаў палітычны рэжым, што ўсталяваўся ў Беларусі ў 20-30-я гг. ХХ ст.? Таталітарны.
110. Якую назву мела сфабрыкаваная НКУС БССР справа супраць беларускай інтэлігенцыі, звязаная з абвінавачваннем яе ў варожай ідэалогіі “нацыянал- дэмакратызму”? С.108.
111. Якой сталінскай тэорыяй абгрунтоўваліся грубыя парушэнні правоў чалавека і масавыя рэпрэсіі ў 20 – 50-х гадах ХХ ст.? Аб абвастрэнні класавай барацьбы па меры набліжэння да сацыялізму.
112. Калі быў падпісаны Пакт Молатава-Рыбентропа? 23 жніўня 1939г.
113. Як доўга заходнебеларускія землі знаходзіліся ў складзе Польшчы?

18 сакавіка 1921г.– жнівень 1939г.
114. Якую назву меў палітычны і эканамічны рэжым, устаноўлены ў Заходняй Беларусі ў 20 – 30-я гады ўрадам польскай дзяржавы? Санацыя.
115. Якую назву меў працэс землеўпарадкавання ў Заходняй Беларусі, які польскі ўрад праводзіў з мэтай ліквідацыі цераспалосіцы, далёказямелля?

Камасацыя.
116. Якую назву атрымалі польскія каланісты, якіх рассяляў урад Польшчы на хутарах на тэрыторыі Заходняй Беларусі і якія выконвалі паліцэйскія функцыі ў дачыненні да мясцовага насельніцтва? Асаднікі.
@Беларусь у гады ІІ сусветнай вайны
117. Калі пачалася другая сусветная вайна? 1 верасня 1939г.
118. Якая з пералічаных дат лічыцца пачаткам Вялікай Айчыннай вайны?

22 чэрвеня 1941г.
119. Чыё імя стала назваю плана маланкавай вайны Германіі супраць СССР? Барбарос.
120. Калі завяршылася поўная акупацыя Беларусі нямецка-фашысцкімі войскамі? У канцы жніўня 1941г. (да верасня 1941г.).
121. Калі быў захоплены нямецка-фашысцкімі войскамі г. Мінск? 28 чэрвеня 1941г.
122. Дзе на тэрыторыі Беларусі знаходзіўся буйнейшы гітлераўскі канцлагер смерці? Трасцянец.
123. Хто з пералічаных асоб быў актыўным арганізатарам і ўдзельнікам партызанскага руху і падпольнай барацьбы на тэрыторыі Беларусі ў1941 – 1945 гг.? М.Шмыроў (бацька Мінай).
124. Хто з пералічаных удзельнікаў партызанскага руху на Беларусі належыць да першых партызан — Героеў Савецкага Саюза? Ц.Бумажкоў і Ф.Паўлоўскі.
125. Якое з прыведзеных вызначэнняў найбольш дакладна перадае змест тэрміна “рэйкавая вайна”?

“Рэйкавая вайна” – акцыя партызан па масавым разбурэнні чыгунак з мэтай дэзарганізацыі нямецкіх ваенных перавозак.
126. Як называлася аперацыя па поўнаму вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў? “Баграціён”.
127. Як называўся першы беларускі горад, вызвалены войскамі Чырвонай Арміі? Камарын (23 верасня 1943г.).
128. Калі праводзілася аперацыя “Баграціён”? 23 чэрвеня – жнівень 1944г.
129. Калі была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сталіца БССР - горад Мінска? 3 ліпеня 1944г.
130. Хто ажыццяўляў агульнае кіраўніцтва франтамі ў час Беларускай наступальнай аперацыі? Маршалы Г.Жукаў і А.Васілеўскі.
131. Якія людскія страты панеслі беларусы ў ІІ сусветнай вайне? Загінула каля 3 млн. жыхароў рэспублікі, ці кожны трэці.
@Беларусь ва ўмовах спаборніцтва і канфрантацыі двух сацыяльна-палітычных сістэм (2-я пал. 40 – 80 я. ХХ ст.)
132. Калі і дзе БССР была ўключана ў лік краін-заснавальніц ААН? 27 красавіка 1945г. у Сан-Францыску (Крымская канферэнцыя).
133. Аб чым сведчыла перш за ўсё прыняцце БССР у лік краін—заснавальніц ААН?

Аб прызнанні БССР як рэспублікі ў складзе СССР.
134. Якія з пералічаных падзей і фактаў маюць непасрэднае дачыненне да грамадска-палітычнага і культурнага жыцця БССР у пасляваенный час (1945— 1953 гг.)? С.121-122.
135. Якія рысы ў найбольшай ступені характэрны для грамадска-палітычнага жыцця Беларусі ў 1945 — 1953 гг.? Адсутнасць шматпартыйнасці.
136. Якія падзеі абвастралі грамадска-палітычную сітуацыю ў БССР у 1945 — 1953 гг.?
137. Калі адбыўся ХХ з’езд КПСС? 1956г.
138. Які з важнейшых фактараў уздзейнічаў на развіццё сусветнай эканомікі (і Беларусі, ў прыватнасці) ў сярэдзіне 50-х — перш. пал. 60-х гг.)?

Навукова-тэхнічная рэвалюцыя (НТР).
139. Якія з пералічаных галін прамысловасці атрымалі пераважнае развіццё ў 50-х — перш. пал. 60-х гг. ХХ ст. у БССР і Савецкім Саюзе?

Пераважнае развіццё ў 50-х — перш. пал. 60-х гг. ХХ ст. у БССР і Савецкім Саюзе атрымалі галіны прамысловасці, якія вызначалі тэхнічны прагрэс: радыётэхнічная, хімічная, нафтахімічная, паліўна-энергетычная, прыборабудаванне.
140. Што прывяло да абвастрэння экалагічнай праблемы ў 50-60-я гг. ХХ ст. у БССР? Празмерная хімізаванне (унясенне ў глебу штучных угнаенняў).
141. Якія новыя органы кіравання эканомікай былі ўведзены ў 1957 г. пры замене галіновага прынцыпу кіравання прамысловасцю тэрытарыяльным?

Саветы народнай гаспадаркі (саўнаргасы).
142. Якія эканамічныя мерапрыемствы праводзіліся ў гады дзейнасці М. Хрушчова ў сельскай гаспадарцы?

Інтэнсіўная механізацыя і электрыфікацыя, меліярацыя на Палессі.
143. Хто займаў пасаду першага сакратара ЦК КПБ с 1956 г? К.Мазураў.
144. Якія асноўныя кірункі мела эканамічная рэформа 1965 г.?

Удасканаленне сістэмы планавання ў прамысловасці.
145. Які перыяд беларускай гісторыі часта называюць “машэраўскім”?

1965-1980гг.
146. Што прынята лічыць палітычным валюнтарызмам?

Палітычны валюнтарызм – палітычны накірунак, пры якім воля кіруючай асобы лічыцца вызначальнай асновай грамадскага жыцця.
@Да новай мадэлі грамадскага ўладкавання
147. Што было пакладзена ў аснову новага курса М. Гарбачова ў 80-я гады?

Пераход да рынку, рыначных адносін.
148. Калі адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС? 26 красавіка 1986г.
149. Што азначае паняцце прыватызацыя?

Прыватызацыя – працэс перадачы дзяржаўнай маёмасці, сродкаў вытворчасці ў прыватную ўласнасць, што адбываўся на працягу 1990-х гадоў.
150. Які з прыведзеных ніжей тэрмінаў гарбачоўскай эпохі ахопліваў усе сферы жіцця грамадства? Перабудова.
151. Калі адбыліся першыя выбары на альтэрнатыўнай аснове ў Вярхоўны Савет БССР? 1990г.
152. Якія праявы дэмакратызацыі характэрны для грамадска-палітычнага жыцця Беларусі ў 90-х гг. ХХ ст.?

Фарміраванне шматпартыйнасці, актывізацыя дзейнасці прафсаюзаў, правядзенне выбараў народных дэпутатаў на альтэрнатыўнай аснове.
153. Што прадугледжваюць альтэрнатыўныя выбары?

Гэта значыць на кожнае месца ва ўсесаюзным парламенце прэтэндавалі некалькі кандыдатаў, а канчатковае рашэнне было за выбаршчыкамі.
154. Што такое кансерватызм?

Кансерватызм – прыхільнасць да ўсяго састарэлага, аджыўшага, але вельмі ўстойлівага, традыцыйнага, што выклікае супрацьдзеянне ў адносінах да ўсяго новага.

Кансерватызм – гэта сістэа поглядаў, для якой характэрна адмоўнае стаўленне да хуткіх змен і новаўвядзенняў, імкненне да ўстойлівага, традыцыйнага развіцця грамадства.
155. Як называецца група дэпутатаў парламента, погляды якіх не супадаюць з думкамі большасці або пярэчаць ім? Апазіцыя (фракцыя).
156. Калі была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР? 27 ліпеня 1990г.
157. Калі быў абраны першы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь? 10 ліпеня 1994г.
158. Дзе і калі было прынята рашэнне аб ліквідацыі СССР і стварэнні СНД? 8 снежня 1991г. у рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы.
159. Калі адбылося зацвярдженне новай назвы краіны — Рэспубліка Беларусь? 19 верасня 1990г.
160. Які статус набыла Рэспубліка Беларусь у сувязі з вывадам ядзернай зброі з яе тэрыторыі? Бяз'ядзерная зона і нейтральная дзяржава.
161. Хто ці што з’яўляецца адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь? Народ.
162. Якая мова згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі ў 1996 г., з’яўляюцца дзяржаўнай? Беларуская і руская.
163. Што такое суверэнітэт?

Суверэнітэт – гэта палітычная незалежнасць і самастойнасць дзяржаўнай улады ва ўнутранай і знешняй палітыцы, якая не дапускае замежнага ўмяшання.
164. Якая дата прызначана у якасці Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) з 1996 г.? 3 ліпеня.
165. Дзе і калі быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы паміж Беларуссю і Расіяй? Снежань 1999 г. у Маскве.
166. З якога часу ў Рэспубліцы Беларусь набыла статус афіцыйнай дзяржаўная ідэалогія? Сакавік 2003г.

Пытанн і да тэстаў па гісторыі Беларусі
Учебный материал
© nashaucheba.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации