Козляков В.Е. Полный курс лекций по истории Беларуси - файл n1.doc

Козляков В.Е. Полный курс лекций по истории Беларуси
скачать (3178 kb.)
Доступные файлы (1):
n1.doc3178kb.08.07.2012 20:57скачать

n1.doc

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23
Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы
Усяго 72 пытанні

Пытанні да экзамена па гісторыі Беларусі

(у кантэксце цывілізацыйнага і рэгіянальнага развіцця)

2007/2008 н.г.
1. “Гісторыя Беларусі (у кантэксце цывілізацыйнага і рэгіянальнага развіцця” як аб’ект вывучэння. Гістарычная перыядызацыя.

2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі

3. Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі

4. Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэрыяльная і духоўная культура.

5. Індаеўрапейская каланізацыя тэрыторыі Беларусі. Матэрыяльная і духоўная культура насельніцтва Беларусі эпохі бронзы і жалеза.

6. Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі. Полацкае і Тураўскае княствы ў ІХ-ХІІІ стагоддзях і Кіеўская Русь.

7. Феадальныя адносіны ў Заходняй Еўропе і на тэрыторыі Беларусі ў перыяд ранняга сярэднявечча. Развіццё рамяства, гандлю і ўтварэнне гарадоў

8. Палітычны лад Кіеўскай Русі ў ІХ-XIII стст.

9. Духоўнае жыццё усходніх славян у эпоху ранняга сярэдневечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Дойлідства і мастацтва. Старажытнаруская народнасць.

a10. Утварэнне ВКЛ і пашырэнне яго тэрыторыі ў ХІІІ – пачатку ХV стст. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе ўмацавання дзяржавы.

11. Барацьба за вялікакняскі трон у 70-90 гг. XIV ст. Крэўская унія і Востраўскае пагадненне.

12. Арганізацыя дзяржаўнага кіравання ВКЛ у ХІІІ-ХVІ стст.: ад абсалютнай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Заканадаўства і судовая сістэма.

13. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ: сельская гаспадарка, рамяство і гандаль. Магдэбургскае права.

14. Знешняя палітыка ВКЛ: збліжэнне з Польшчай, барацьба з крыжакамі і татарамі, саперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.

15. Асаблівасці развіцця культуры ВКЛ у ХІІІ-ХVІ ст. Ідэі еўрапейскага Рэнесансу ў творчасці беларускіх дзеячаў. Кнігадрукаванне, мастацтва і архітэктура.

16. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу і назвы “Белая Русь”. Фарміраванне беларускай народнасці (ХІУ-ХУІ стст.)

17. Эканамічныя і палітычныя перамены ў Еўропе ў XVI-XVII стст. Пачатак Новага часу.

a18. Люблінская унія: прычыны заключэння і змест.

19. Асаблівасці канфесійных адносін на Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў лёсе беларускага народа.

20. Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у складзе Рэчы Пас-палітай у XVII – перш. палове XVIII ст. Міжусобная барацьба магнацкіх груповак.

a21. Рэч Паспалітая ў еўрапейскай геапалітыцы ў XVII-XVIII стст. Войны XVII–пачатку ХУІІІ ст. і іх наступствы для беларускіх зямель.

22. Асвета і адукацыя, мастацтва і архітэктура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай. Ідэі Асветніцтва і іх увасабленне на Беларусі.

a23. Паглыбленне крызісу Рэчы Паспалітай і тры яе падзелы. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.

24. Палітыка самаўладдзя пасля яе ўключэння ў склад Расійскай імпе-рыі.

25. Месца беларускіх зямель у геапалітычнай прасторы Еўропы ў канцы XVIII – пачатку XIX ст. Беларусь у вайне 1812 г. Рашэнні Венскага кангрэсу.

a26. Паўстанне 1830-1831 гг. і яго наступствы для Беларусі. Узмацненне вялікадзяржаўнай палітыкі царызму. Грамадскі рух на Беларусі ў 30-50-х гг. ХІХ ст.

a27. Крызіс прыгоніцкай сістэмы ў сярэдзіне ХІХ ст. Прамысловы пераварот і асаблівасці яго ажыццяўлення на Беларусі.

a28. Скасаванне прыгоннага права і рэформы 60-70 гг. ХІХ ст.: асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі.

a29. Паўстанне 1863-1864 гг. і яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях.

30. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў парэформенны перыяд.

31. Народніцтва, сацыял-дэмакратычны рух і ідэалогія лібералізма на Беларусі ў 70-90 гг. ХІХ ст.

32. Сістэма асветы і адукацыі, мастацтва і архітэктура на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.).

33. Нараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы. Беларуская літаратура ХІХ – пачатку ХХ ст.

34. Фарміраванне беларускай нацыі ў канцы XIX – пачатку ХХ ст.

35. Крызіс самаўладзя ў пачатку ХХ ст. Фарміраванне агульнарасійскіх і беларускіх партый.

a36. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Падзеі на Беларусі. Беларускі нацыянальны рух. Узнікненне расійскага парламентарызму. Сталыпінская аграрная рэформа і асаблівасці яе правядзення на Беларусі.

a37. Прычыны і пачатак Першай сусветнай вайны. Палітыка германскіх улад на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.

a38. Палітычнае становішча на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Органы Часовага ўрада і Саветы.

39. Пазіцыі агульнарасійскіх партый па асноўных пытаннях Лютаўскай рэвалюцыі .

a40. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.

41. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і Беларусі восенню 1917 г.

a42. Кастрычніцкае ўзброеннае паўстанне ў Петраградзе.

43. Устанаўленне Савецкай улады на Беларусі. Прычыны і пачатак гра-мадзянскай вайны ў Расіі і Беларусі. Скліканне і роспуск Першага Усебела-рускага з’езду ў снежні 1917 г.

a44. Абвяшчэнне БНР – спроба ўтварэння беларускай дзяржаўнасці.

a45. Утварэнне БССР. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове.

46. Барацьба з германскімі і польскімі захопнікамі. Другое абвяшчэнне БССР.

47. Палітыка “ваеннага камунізму” і яе вынікі.

48. Сутнасць НЭП і асаблівасці яе ажыццяўлення на Беларусі

a49. Утварэнне СССР. Роля і месца БССР у складзе СССР.

50. Станаўленне і развіццё савецкай культуры. Палітыка беларусізацыі.

Палітыка камуністычнай партыі ў дачыненні да рэлігіі і царквы.

51. Індустрыялізацыя і фарсіраванае развіццё прамысловасці ў БССР

52. Аграрная палітыка Савецкай улады ад Кастрычніцкай рэвалюцыі

да ІІ Сусветнай вайны

53. Усталяванне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы. Грамадска-палітычнае жыццё і масавыя рэпрэсіі 1930-х гадоў.

54. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 1930-х гадоў. Савецка-германскі дагавор 23 жніўня 1939 г.

a55. Пачатак Другой Сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

a56. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Мабілізацыя сіл на адпор ворагу. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўсталяванне фашысцкага акупацыйнага рэжыму.

57. Разгортванне ўсенароднай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

a58. Гераізм Чырвонай Арміі, партызан і падпольшчыкаў, працоўных савецкага тылу – галоўныя фактары разгрому ворага. Уклад беларускага народа ў Перамогу над фашызмам.

59. Геапалітычныя змены пасля ІІ Сусветнай вайны. “Халодная вайна” паміж СССР і Захадам. Беларусь на міжнароднай арэне.

60. Спробы дэмакратызацыі палітычнай сістэмы пасля смерці Сталіна

61. Аднаўленне народнай гападаркі Беларусі і яе далейшае развіццё ў 1944-пачатку 1960-х гг.

62. Эканамічная рэформа 1965 г. і яе вынікі. Гаспадарчае развіццё БССР ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі.

63. Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў 1950-1980-я гг.

64. Нарастанне з’яў застою ў эканамічным і палітычным развіцці.

65. Палітыка перабудовы. Пачатак працэсу дэмакратызацыі ў БССР.

66. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і распад СССР. Утварэнне СНД.

67. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.

a68. Фарміраванне шматпартыйнасці. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. і першыя прэзідэнцкія выбары.

a69. Рэферэндумы 1995, 1996 і 2004 гг., прэзідэнцкія выбары 2001 і 2006 гг. у лесе беларускага грамадства.

70.Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-арыентаванай эканомікі.

71. Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ-ХХІ стст. Ідэалогія беларускай дзяржавы.

72. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь у новых умовах. Рэспубліка Беларусь – раўнапраўны суб’ект сусветнай супольнасці. Беларусь і Расія на шляху да ўтварэння саюзнай дзяржавы.


1. “Гісторыя Беларусі (у кантэксце цывілізацыйнага і рэгіянальнага развіцця” як аб’ект вывучэння. Гістарычная перыядызацыя.

Гiсторыя (у перакладзе з грэчаскага historia – гэта апавяданне аб мiнулых падзеях, аб тым, што пазнана, даследавана). Заснавальнікам гісторыі лічыцца Герадот, аўтар “Грэка-персідскіх войнаў” (481-425 гг. да н.э.)

Натуральна, што ўсё, што існуе зараз, мае сваё мінулае. І нават тое, чаго або каго ўжо няма, таксама мае сваё мінулае, а, значыць, і гісторыю.

У спецыфiчным сэнсе гiстарычная навука вывучае канкрэтны ход i зака-намернасцi развiцця чалавечага грамадства ў мiнулым. Аб’ект яе пазнання – ўся сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу ўсёй гiсторыi людзей.

З’яўленне гiстарычнай навукi было выклiкана патрэбай грамадства ў асэнсаваннi cвайго мiнулага i вызначэннi перспектыў далейшага развiцця. I цяпер галоўнай сацыяльнай функцыяй гiсторыi з’яўляецца навукова-пазнавальная. Мяркуем таксама, што кожны ўсведамляе вялiкую выхаваўчую значнасць гiсторыi. Невыпадкова яе адносяць да гуманітарных (humanum) навук, якія закліканы ўзвышаць чалавека.

Статус навукі гісторыя набыла ў XIX ст.

Асобай увагай да канкрэтных фактаў яна адрозніваецца ад прыродазнаўчых навук (фізікі, хіміі і інш.), якія вывучаюць законы прыроды. Факт займае ў гістарычнай навуцы асобае месца. У прыродазнаўчых навуках абагульненне здымае факт і ператвараецца ў пэўны закон.

На цела, змешчанае ў вадкасць,

Дзейнічае выштурхоўваючая сіла,

Роўная вазе вадкасці,

Выцесненай целам”

У гісторыі факты ўяўляюць асобую каштоўнасць.

У прыродазнаўчых дысцыплінах вызначальную ролю адыгрываюць законы і заканамернасці, а ў гісторыі значную ролю могуць адыгрываць і выпадковасці.

У адрозненне ад навукоўцаў прыродазнаўчых навук гісторыкі пазбаўлены магчымасці непасрэдна назіраць факты ці ўзнаўляць іх у эксперыменце. Яны могуць толькі рэканструяваць мінулае, і часта з дапамогай не заўсёды надзейных гістарычных крыніц. Даследаваць гісторыю намнога складаней, чым законы прыроды.

Гісторык павінен не толькі апісваць факты, але і тлумачыць іх. Без тлумачэнняў факты і даты выглядаюць як недаказаныя тэарэмы, незразумелыя формулы.

Існуюць шматлікія адгалінаванні гісторыі: сусветная гісторыя, гісторыя асобных кантынентаў і краін, гісторыя асобных перыядаў ці эпох (Адраджэнне, Рэфармацыя і г.д.), гісторыя розных бакоў грамадскага жыцця (гісторыя сацыяльна-эканамічная, палітычная, ваенная, мастацтваў і інш.), гісторыя жыццядзейнасці выдатных асоб.

Гісторыя Беларусі як аб'ект вывучэння. Аб'ектам дадзенага курса з’яўляецца вывучэнне гісторыі Беларусі. Гісторыя кожнага народа мае сваю адметнасць і, як мова ці нацыянальная традыцыя, вылучае яго сярод іншых народаў. Веданне гісторыі аб'ядноўвае грамадзян, кансалідуе іх супольныя намаганні ва ўмацаванні краіны. Таму гісторыя як вялікі духоўны рэсурс асаблівую актуальнасць мае для Рэспублікі Беларусь, якая не так даўно ўступіла на шлях будаўніцтва суверэннай і незалежнай дзяржавы.

Гiсторыя мае сваю сiстэму вымярэння мiнулага (перыядызацыю), якая падзяляцца на 1. Старажытнае грамадства (40 тыс да н. э. – V cт. н.э.)

Гэты перыяд падзяляецца на 3 этапы: * каменны век (40- 3 тыс да н. э.), * бронзавы век (2-пачатак 1 тыс да н. э.); * жалезны век (пачатак 1 тыс да н. э – V cт. н. э.)

2. Сярэднявечча (канец V – ХV cтст).

Гэты перыяд падзяляецца на 2 этапы: * пачатак пераходу да класавага гра-мадства i ўзнiкненне дзяржаўнасцi (VI - перш. пал. ХIII стст.)

* развiццё феадальнай сicтэмы (сярэдзiна ХIII-ХV cт.)

3. Новы час (ХVI-пачатак ХХ cтст.)

Гэты перыяд надзяляецца на 2 этапы: * афармленне феадальнай сiстэмы i выспяванне яе крызiсу (ХVI - канец ХVIII cт.)

* генэзiс i зацвярджэнне капiталiзму; выспяванне крызiсу буржуазнага грамадства (канец ХVIII - 1917)

4. Навейшы час (1918- да нашых дзён)

Першы перыяд гiсторыi чалавецтва – “Першабытнае грамадства” мае ўласную перыядызацыю, нават 2 – археалагiчную i гiстарычную. Так, паводле археалагiчнай перыядызацыi, жыццядзейнасць азначанага грамадства адбывалася ў каменным, бронзавым i жалезных вяках.

Каменным векам у гiсторыi чалавецтва прынята лiчыць час, калi першымi людзьмi ў якасцi асноўнага матэрыяла для вырабу прылад працы выкарыстоўваўся камень. Гэта найбольш працяглы перыяд, якi на Беларусi доўжыўся з моманту яе засялення 100-40 тыс. i да III-II тыс. да н. э. часу, калi мясцовыя жыхары не навучылiся апрацоўваць бронзу.

У сiлу многiх прычын вучоныя падзяляюць яго на 3 этапы:

*палеалiт (старажытны камень) 100-40 тыс па 10 тыс да н. э.

*мезалiт (сярэднi камень) 9 – 6 тысячагоддзе да н. э.

*неалiт (новы камень) 5 – 3 тысячагоддзе да н. э.

Як адзначалася вышэй, бронзавы век доўжыўся з 2 да пачатку 1 тыс да н. э.); а жалезны век з пачатку 1 тыс да н. э па V cт. н. э.). Пры гэтым, як i каменны век, вякi металаў маюць свае этапы, але мы завастраць на тым увагi не будзем. Куды больш важна, абапiраючыся на археалагiчную перыя-дыза-цыю, выкарыстоўваць перыядызацыю гiстарычную. Прынята лiчыць, што ў каменным веку iснавала мацярынская, а ў век металаў - бацькоўская родавая абшчыны, адпаведна – матрыярхат i патрыярхат. Аб гэтым i iншым больш падрабязна мы пагаворым на семiнарскiх занятках.
2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі.

Глыбокае і ўсебаковае пазнанне гісторыі забяспечвае толькі сучасная навуковая метадалогія або сістэма метадаў яе вывучэння.

Доўгі час навуковай метадалогіі папярэднічала суб’ектывісцкая і аб’ектыўна-ідэалістычная метадалогія. У першым выпадку гістарычны працэс тлумачыўся дзеяннем вышэйшых асоб (цароў, фараонаў, імператараў, дыктатараў). У іншым выпадку рашаючая роля ў гістарычным працэсе адводзілася не суб’ектыўным, а аб’ектыўным, але звышчалавечым сілам - Боскаму промыслу, Абсалютнай ідэі і інш. I толькі ў сярэдзіне XIX ст., як ужо адзначалася, пачаліся спробы пераводу гістарычных даследаванняў на навуковую аснову.
Фармацыйны падыход К. Маркса (1818—1883). Вядомы нямецкі мысліцель і грамадскі дзеяч сфармуляваў канцэпцыю матэрыялістычнага тлумачэння гісторыі. Паводле яго тэорыі, прагрэс чалавецтва ажыццяўляецца ў выглядзе заканамерных змен пяці асноўных грамадска-эканамічных фармацый (першабытнаабшчыннай, рабаўладальніцкай, феадальнай, капіталістычнай, камуністычнай). Пераход да новай фармацыі, адпаведна гэтай мадэлі, ажыццяўляецца ў выніку сацыяльных рэвалюцый.

Фармацыйны падыход у гістарычным пазнанні пераадолеў многія недахопы папярэдняй ідэалістычнай метадалогіі, але не стаў агульнапрымальным.

Па-першае, К. Маркс зыходзіў з монаварыянтнасці (адналінейнасці) гістарычнага развіцця. Аднак не ўсе краіны паўтараюць фармацыйны ход еўрапейскіх краін.

Па-другое, фармацыйны падыход абсалютызуе вытворчыя адносіны і класавую барацьбу як рухаючую сілу гісторыі.

Урэшце, фармацыйны падыход у гісторыі не вытрымаў праверкі часам. Капіталістычная фармацыя працягвае існаваць і развівацца ў той час, як сацыялістычная фармацыя (СССР) завяршылася крахам.
Сутнасць і паходжанне цывілізацыйнага падыходу. У аснову гэтага падыходу кладуцца не вытворчыя адносіны, як пры фармацыйным падыходзе, а чалавек у сукупнасці яго запатрабаванняў, здольнасцей, волі і ведаў. Рост матэрыяльных і духоўных патрэб чалавека якраз і служыць штуршком для грамадскага прагрэсу. Ужо першыя прафесійныя гісторыкі Герадот (481-425 гг. да н.э.), Палібій (201-120 гг. да н.э.), Сыма Цянь (145-86 гг. да н.э.), аль-Біруні (973-1050 гг.) імкнуліся падаць гісторыю сваіх краін у сувязі з гісторыяй усяго вядомага ім сусвету. Новы, цывілізацыйны падыход у тлумачэнні гістарычнага працэсу пачаў складвацца ў XVIII ст., задоўга да з'яўлення фармацыйнай тэорыі. Яго заснавальнікамі можна лічыць французскіх філосафаў-асветнікаў Ж.-Ж. Русо, Ф. Вальтэра, Д. Дзі-дро. Аднак канчатковае афармленне новага метаду адбылося ў канцы XIX – пачатку XX ст.

Вывучэнне гісторыі Беларусі (у кантэксце цывілізацыйнага і рэгіянальнага развіцця патрабуе вызначэння зместу паняцця “цывілізацыя”. Цывілізацыя (ад лацінскага сivilis - грамадзянскі, дзяржаўны) - адно з найважнейшых паняццяў для абазначэння разнастайнасці ў развіцці чалавецтва. Яно мае шмат значэнняў. У сучаснай літаратуры, напрыклад, існуе больш за 100 вызначэнняў: сінонім культуры, ступень грамадскага развіцця пасля эпохі варварства, узровень грамадскага развіцця на пэўнай стадыі грамадска-эканамічнай фармацыі і інш. На бытавым узроўні цывілізацыя часам атаясамліваецца з камфортам і ўладкаванасцю чалавечага жыцця.

Пры аналізе гісторыі “па вертыкалі” (ад старадаўніх да нашых часоў) пад цывілізацыяй разумеецца пэўны этап грамадскага развіцця, звычайна больш высокі ў адносінах да папярэдняга. У XIX ст., у адпаведнасці з тэорыяй грамадскага прагрэсу Л. Моргана (1818—1881), паняццем “цывілізацыя” характарызавалася вышэйшая (трэцяя) стадыя сацыя-культурнага развіцця.

Першы этап чалавечай гісторыі атрымаў назву “дзікасць”, калі першабытныя людзі жылі родамі і карысталіся каменнымі прыладамі працы.

Другі этап гістарычнага развіцця чалавецтва, які пачынаўся з вынаходніцтва ганчарнай вытворчасці, зваўся “варварства”.

I нарэшце, трэцяя стадыя – “цывілізацыя” - пачыналася ў выніку так званай “неалітычнай рэвалюцыі”, падчас якой адбыўся пераход ад прысвойваючай (збіральніцтва, паляванне, бортніцтва, рыбалоўства) да вырабляючай гаспадаркі (земляробства, жывёлагадоўля).

Аднак найбольш важнымі прыкметамі сфарміраванай цывілізацыі лічацца ўтварэнне дзяржавы і ўзнікненне пісьменнасці. У Беларусі паўнавартаснае цывілізаванае жыццё пачалося з IX ст., калі былі створаны першыя дзяржавыкняствы (Полацкае, Тураўскае і інш).
Пры вывучэнні гісторыі “па гарызанталі” (параўнаўчы аналіз мінулага нацый, дзяржаў, кантынентаў у адны і тыя ж эпохі) пад цывілізацыяй разумеюцца вялікія, якасна розныя і самадастатковыя грамадствы, размешчаныя ў розных кутках сусвету.

Эпоха рамантызму першай паловы XIX ст. выявіла разнастайнасць культур і нораваў роз-ных народаў, адметнасці іх гістарычнага развіцця. Расійскі сацыёлаг і публіцыст М. Данілеўскі (1822—1885) у працы “Расія і Еўропа” (1869) адмаўляў існаванне адзінага чалавецтва і адзінай цывілізацыі. Ён прызнаваў у якасці рэальных суб’ектаў гісторыі толькі асобныя народы з іх самабытнымі цывілізацыямі, якіх налічыў 11 тыпаў. Такі падыход стаў асабліва прадукцый-ным для этнографаў, а таксама гісторыкаў, якія займаліся параўнаўчым аналізам гісторыі розных краін і народаў. Аднак да гэтага часу няма агульнапрынятых крытэрыяў вылучэння лакальных цывілізацый. Таму ў залежнасці ад даследчыцкіх задач вучоныя ўжываюць лакаль-ны тэрмін “цывілізацыя” ў сэнсе — асобны народ ці супольнасць народаў, асобная краіна, асобная культура, асобны кантынент і нават зямная цывілізацыя ў адрозненне ад гіпатэтычных пазазямных.

У апошні час усе цывілізацыі прынята дзяліць на два вялікія класы — традыцыйныя і тэхнагенныя. Цывілізацыі першага тыпу характарызуюцца натуральнасцю, залежнасцю ад прыроды і запаволенасцю тэмпаў сацыяльнага развіцця. Цывілізацыі другога тыпу пачалі ўзнікаць у Еўропе ў XV — XVII стст., па меры ўваходжання ў жыццё людзей дасягненняў навукі і тэхнікі. Пры ўмове вылучэння асобнай уеходнеславянскай цывілізацыі Беларусь, безумоўна, трапляе ў яе склад.

У XX ст. і на сучасным этапе пры вывучэнні гісторыі пераважае кам-бінаваны падыход да разумення цывілізацыі, які прапанаваў англійскі гісторык і сацыёлаг А. Тойнбі (1889-1975). Сусветная гісторыя разглядаецца ім як сукупнасць цывілізацый (канкрэтных грамадстваў, лакалізаваных у часе і прасторы). Ён налічвае ў свеце 13 самастойных цывілізацый, якія праходзяць адны і тыя ж фазы.

Тэарэтычнае абгрунтаванне гэтага тэзіса было дадзена ў працах нямецкага філосафа і гісторыка О. Шпенглера (1880— 1936) у пачатку XX ст. На прыкладзе культуры ён даказваў, што яна ў сваім развіцці праходзіць усе асноўныя стадыі жыццёвага цыклу — нараджэнне, росквіт, заняпад; інакш — прыроднага цыклу — вясна, лета, восень, зіма. Такой жа думкі прытрым-ліваўся і расійскі даследчык Л. Гумілёў. У гістарычным працэсе англійскі гісторык А. Тойнбі, у адрозненне ад марксісцкіх грамадска-эканамічных фармацый, вылучае некалькі цывілізацыйных стадый: аграрна-традыцыйная (рабаўладальніцкае і феадальнае грамадства), індустрыяльная (капіталізм), постіндустрыяльная, ці інфармацыйная, якая ўзнікла ў другой палове XX ст. пад уплывам навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Відавочна, што разнастайнасць па гарызанталі (у прасторы) спалучаецца, такім чынам, у яго вучэнні са зменлівасцю па вертыкалі (у часе).

Такім чынам, цывілізацыя пры комплексным і ўсебаковым да яе падыходзе будзе азначаць вялікія самадастатковыя грамадствы (супольнасці людзей), якія маюць агульныя каштоўнасці, ментальнасць, ідэалы; выпрацавалі свае характэрныя і ўстойлівыя рысы ў сацыяльна-палітычнай арганізацыі, эканоміцы, культуры і якія ў працэсе эвалюцыі праходзяць стадыі ўзнікнення, станаўлення, росквіту, надлому і пагібелі.

Новы цывілізацыйны падыход да вывучэння мінулага мае шэраг пераваг:

прыдатны да гісторыі кожнай краіны або групы краін; арыентуе на пазнанне гісторыі як шматварыянтнага працэсу; у той жа час забяспечвае разуменне цэласнасці і адзінства чалавечай гісторыі; нарэшце, надае важную ролю ў грамадскім развіцці чалавечаму фактару і тым сапраўды як бы “ачалавечвае” гісторыю.

Цывілізацыйны падыход да вывучэння беларускай гісторыі дазволіць паказаць яе як неразрыўную частку адзінай сусветнай гісторыі ва ўзаемадзеянні і ўзаемасувязі з гісторыямі іншых народаў.
3. Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі.

Важная роля належыць прынцыпам навуковага гістарычнага пазнання. Сучасныя гісторыкі выкарыстоўваюць такія асноўныя прынцыпы навуковага даследавання, як аб’ектыўнасць, гістарызм, сацыяльны падыход.

Прынцып аб’ектыўнасці азначае разгляд гісторыі адпаведна аб'ектыўным заканамернасцям; патрабуе абапірацца на факты, не скажаючы і не падганяючы іх пад загадзя створаныя схемы; вывучаць кожную з’яву ў сукупнасці яе станоўчых і адмоўных бакоў, незалежна ад адносін да іх.

Прынцып гістарызму патрабуе, каб кожная падзея разглядалася толькі ў гістарычным развіцці, у сувязі з іншымі падзеямі і канкрэтным вопытам гісторыі.

Прынцып сацыяльнага падыходу дазваляе разгледзець у гістарычным працэсе праявы розных сацыяльных, класавых і партыйных інтарэсаў, праўдзіва паказваюцца іх супярэчнасці і шляхі пераадольвання.

Метадалогія ўяўляе сабой сукупнасць метадаў даследавання. У вывучэнні гісторыі выкарыстоўваюцца наступныя групы метадаў:

агульнанавуковыя (аналіз, сінтэз, лагічны і інш.);

уласна гістарычныя (сінхронны, храналагічны, параўнальна-гістарычны, рэтраспектыўны, сістэмны аналіз);

спецыяльныя ці запазычаныя ў іншых навук (матэматычныя, сацы-яльныя, метады сацыяльнай псіхалогіі і інш.).

Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі

Напісанне абагульняючых прац па гісторыі Беларусі заўсёды звязвалася з шэрагам цяжкасцей. У складзе Расійскай імперыі першую нацыянальную версію беларускай гісторыі пад назвай "Кароткая гісторыя Беларусі" ўдалося выдаць у Вільні толькі ў 1910 г. Яе аўтарам быў В. Ластоўскі. З усталяваннем савецкай улады выйшаў "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі" У. Ігнатоўскага (Мінск, 1922).

Аднак не ўсе аўтары мелі шанцы выдаць свае творы. Так, "Гісторыя Беларусі" М. Доўнар-Запольскага, напісаная ў 1926 г., змагла пабачыць свет толькі ў незалежнай Беларусі (Мінск, 1994). Хоць В. Шчарбакоў выдаў свой "Нарыс гісторыі Беларусі" (Мінск, 1934) у поўнай адпаведнасці са сталінскай дактрынай грамадскага развіцця, аднак гэта не ўратавала яго, як і У. Ігнатоўскага, ад рэпрэсій. Іх кнігі былі забаронены.

Пасля Другой сусветнай вайны агульная праца па гісторыі Беларусі рых-тавалася пад жорсткім ідэалагічным кантролем. Пад рэдакцыяй У. ІІерцава, К. Шабуні, Л. Абецэдарскага калектывам аўтараў была створана "История Белорусской ССР" у двух тамах (Мінск, 1954). Спецыяльных падручнікаў ці дапаможнікаў па гісторыі Беларусі для іншых студэнтаў ВНУ не існавала. Замест гісторыі Беларусі яны вывучалі гісторыю КІІСС і эканамічную гісторыю СССР, сацыялістычных і капіталістычных краін. 3 нешматлікіх калек-тыўных выданняў савецкай эпохі лепшым засталася пяцітомная "Гісторыя Беларускай ССР" (Мінск, 1972—1975).

Першым выданнем пра мінулае нашай краіны пасля распаду СССР сталі “Нарысы гісторыі Беларусі” ў дзвюх частках (Мінск, 1994 —1995) пад рэдакцыяй акадэміка М. Касцюка. Яго аўтары адышлі ад савецкіх трактовак і асвятляюць уласную гісторыю з нацыянальна-дзяржаўных пазіцый.

У 1998 г. выдадзены падручнік у двух тамах, створаны выкладчыкамі ВНУ пад рэдакцыяй прафесараў Я. Новіка і Г. Марцуля. Існуюць аўтарскія версіі гісторыі Беларусі (П. Г. Чигринов, Очерки истории Беларуси. Мн., 1997; Н.М. Ковкель, Э.С. Ярмусик. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени. Мн., 2000; Я.М. Трещенок. История Беларуси. 4. 1. Досоветский период. Могилев, 2003).

КРЫНІЦЫ

Сведчанні аб мінулым даюць, як ужо адзначалася, гістарычныя крыніцы. Да іх адносіцца ўсё тое, што засталося з мінулага і ўтрымлівае хоць нейкую інфармацыю аб ім. Фактычны матэрыял гісторык чэрпае ў археалагічных раскопках, летапісах, архівах, успамінах відавочцаў гістарычных падзей. Дакладнасць гістарычных звестак з гэтых крыніц залежыць ад іх колькасці, прадстаўнічасці для вывучэння той ці іншай падзеі, а таксама ад умення гісторыка "даследаваць" дакументы. Найбольш пашыраны падзел гістарычных крыніц на сем тыпаў: пісьмовыя; рэчавыя; этнаграфічныя; моўныя; фальклорныя; кінафотадакументы; фонадакументы.

Якія навукі сілкуюць гісторыю: археалогія, археаграфія, этнаграфія, тапаніміка, антрапалогія, фалькларыстыка, нумізматыка, геральдыка і інш

Мэты выкладання курса.

3 улікам сказанага можна выдзеліць наступныя мэты курса:

1) паглыбіць веды па айчыннай гісторыі;

2) вывучыць гісторыю Беларусі (у кантэксце цывілізацыйнага і рэгіянальнага развіцця) для атрымання цэласнага ўяўлення аб заканамернасцях і асаблівасцях гістарычнага развіцця чалавецтва, разумення месца ў ім гісторыі Беларусі, а таксама ўкладу беларускага народа ў сусветную цывілізацыю;

  1. павысіць уласную эрудыцыю і тым самым далучыцца да нацыянальных і сусветных культурных традыцый;

  2. выхаваць грамадзян-патрыётаў краіны Беларусь;


4. Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэрыяльная і духоўная культура.
Сучасныя навуковыя ўяўленні аб станаўленні чалавека заснаваны ў асноўным на гіпотэзах. Вельмі важная задача гісторыі і антрапалогіі – знайсці “пераходнае звяно” ў эвалюцыі ад малпападобнага продка чалавека да чалавека разумнага.

Навуковы падыход адлюстраваны ў раздзеле антрапалогіі – антрапагенезе, які вывучае працэс станаўлення чалавека ў кантэксце фарміравання грамадства. Тэорыя грунтуецца на даных палеаантрапалогіі, параўнальнай біялогіі, псіхалогіі, этнаграфіі і шш.

Асноўныя прынцыпы тэорыі антрапагенезу абгрунтаваў у канцы XIX ст. англійскі навуковец Ч. Дарвін (1809—1882) у працы “Паходжанне чалавека і палавы адбор” (1871).

Вылучаюць наступныя стадыі біялагічнай эвалюцыі чалавека: 1) стадыя пераходных істот — аўстралапітэкаў (хома хабіліс — чалавек умелы) узрост 5-4 млн гадоў; 2) стадыя архантрапаў (хома эрэктус чалавек прамаходзячы) узрост 1,6 млн — 360 тыс. гадоў;

3) стадыя палеаантрапаў, або неандэртальцаў (хома неандэрталенсіс) узрост 150–50 тыс. гадоў; 4) стадыя неаантрапаў, або краманьёнцаў (хома сапіенс) узрост 50—40 тыс.

Важную значнасць мае тэорыя нямецкага вучонага Ф. Энгельса (1820–1895), адбітая ў працах “Роля працы ў працэсе ператварэння малпы ў чалавека” (1873–1876) і “Паходжанне сям’і, прыватнай уласнасці і дзяржавы” (1884).

Перыядызацыя гісторыі першабытнага грамадства.

У адпаведнасці з агульнагістарычнай перыядызацыяй гісторыя першабытнага грамадства прайшла наступныя стадыі станаўлення і развіцця: 1) першабытны чалавечы статак, або праабшчына,

2) ранняя родавая абшчына

З) позняя родавая абшчына,

4) разлажэнне першабытнага грамадства і пачатак утварэння класаў.

У адпаведнасці з археалагічнай перыядызацый

У залежнасці ад таго, які матэрыял выкарыстоўвалі старажытныя людзі, ранняя гісторыя чалавецтва падзяляецца на наступныя перыяды.

Каменны век. Пачаўся 3-2, 5 млн 2, 5-1, 8 тыс. гадоў да н.э. Падзяляецца на этапы: а) палеаліт (старажытны каменны век) 3-2,5 млн па 10 тыс. г. да н.э. Палеаліт з-за вялікай яго працягласці падзяляюць на ніжні (ранні — 2,5 млн — 150 тыс. гадоў да н.э., сярэдні (мусцьерская эпоха) 150-35 тыс. гадоў да н.э. і верхні (позні) —
35-10 тыс гадоў да н.э.; б) мезаліт (сярэдні каменны век) — 9-5 тыс. гадоў да н.э.; в) неаліт (новы каменны век) 4-2 тыс, гадоў да н.э.

Многія вучоныя апошні перыяд каменнага веку вылучаюць у асобны — энеаліт (медна-каменны век), калі разам з каменнымі выкарыстоўваліся таксама медныя прылады працы, упрыгожанні, зброя. На тэрыторыі Беларусі ў сярэдзіне 4-га — сярэдзіне 3-га тысячагоддзя да н.э. існавала некалькі энеалітычных культур.

2. Бронзавы век. Перыяд у гісторыі чалавецтва, калі пашырылася металургія з бронзы, з якой выраблялі прылады працы, зброю, упрыгожанні. У некаторых рэгіёнах свету (Пя-
рэдняй Азіі, Егіпце, Індыі, Кітаі) бронзавы век пачаўся ўжо ў 4-м — 3-м тысячагоддзі да н.э., у Еўропе ён прыпадае на 2-е — пачатак 1-га тысячагоддзя да н.э. На тэрыторыі Беларусі бронзавы век пачаўся на мяжы 3-га — 2 га тысячагоддзя да н.э.

3. Жалезны век. Завяршальны перыяд у гісторыі першабытнага грамадства, які характарызуецца з’яўленнем і шырокім распаўсюджваннем металургіі жалеза і вырабаў з яго прылад працы і зброі. Шырокае распаўсюджванне жалезных вырабаў пачалося ў канцы 2-га тысячагоддзя да н.э. у Малой Азіі. На тэрыторыі Беларусі жалезны век прыпадае на VII -VI ст. да н.э. — VIII ст. н.э.

Першыя цывілізацыі. Першыя перасяленні народаў

Гісторыю старажытных цывілізацый можна падзяліць на тры асноўныя этапы: 1) складванне класавага грамадства і дзяржавы (канец 4-га — канец 2-га тысячагоддзя да н.э.); 2) росквіт старажытных грамадстваў, найвышэйшае развіццё рабаўладальніцкіх адносін (мяжа 2-га — 1-га тысяча годдзя да н.э. — канец 1-га тысячагоддзя да н.э.); 3) заняпад старажытных грамадстваў, з'яўленне рыс пераходу да феадалізму (I — V стст. н.з.).

Узнікненне першых дзяржаў. Узнікненне першых старажытны.к дзяржаў звязана з пераходам першабытных пляменаў ад прысвойваючай да вырабляючай гаспадаркі. Вядома, што ўжо ў 12-м — 10-м тысячагоддзі да н. э. некаторыя абшчыны, якія пражывалі ў найбольш спрыяльных кліматычных умовах, навучыліся сеяць хлеб і разводзіць жывёлу.

Паміж 6-м - 3-м тысячагоддзямі да н.э. земляробамі-жывёлаводамі былі заселены даліны Ніла, Ніжняга Еўфрата і Інда. Змянілася шмат пакаленняў. пакуль жыхары рачных далін навучыліся рацыянальна выкарыстоўваць разлівы рэк у мэтах земляробетва. Гэта была першая ў гісторыі чалавецтва перамога над прыроднай стыхіяй. Ураджаі пачалі хутка расці. Разам з матыжным з'явілася ворыўнае земляробства з дапамогай цяглавай сілы. Рост ураджаяў спрыяў і развіццю жывёлагадоўлі. Цяпер абшчына магла пракарміць не толькі працаўнікоў, але і непрацаздольных, вызваліць частку людзей ад сельскагаспадарчай працы, што садзейнічала росту рамяства. Ад бываўся працэс аддзялення земляробства ад рамяства. Пачала зараджацца сацыяльная няроўнасць унутры абшчыны.

Важнае месца ў структуры першабытнага грамадства займала хатняя абшчына, якая складалася з яе галавы — мужчыны-патрыярха, яго сыноў і ўнукаў з іх жонкамі і дзецьмі. Патрыярх меў амаль неабмежаваную ўладу. Часам хатняя абшчына магла ўключаць у сябе ўвесь род. Род быў часткай племені. Паступова племянныя сувязі пачалі саступаць месца суседскім. Такім чынам, з цягам часу месца племяннога аб'яднання заняла тэрытарыяльная суседская абшчына. Яна вырашала пытанні на агульным сходзе роўных паміж сабой воінаў. Аднак дэталёвы разгляд спраў даручаўся савету старэйшын. Народны сход, а часцей савет старэйшын, выбіраў правадыра, які быў і военачальнікам. Такое ўладкаванне грамадскага кіравання атрымала назву ваеннай дэмакратыі.

На першапачатковым этапе з'яўлення прыбавачнага прадукту велічыня яго была недастатковая, каб размеркаваць сярод усіх абшчыннікаў. У прывілеяваным становішчы апынуліся правадыр і яго набліжаныя, а таксама жрэц. У няроўных умовах з радавымі абшчыннікамі былі і члены савета старэйшын, ды і розныя хатнія абшчыны мелі розны аўтарытэт і сілу. У грамадстве ўзнікла сацыяльная і эканамічная няроўнасць. Аднак без такой няроўнасці, пры тагачасным узроўні развіцця вытворчасці, ІІрагрэс быў увогуле немагчымы.

Аднак ніхто добраахвотна не хацеў саступіць сваёй долі ў грамадскім прадукце другому, таму быў неабходны апарат, які прымушаў бы грамадства прымаць усталяваны сацыяльна-эканамічны лад. Такім апаратам з'явілася дзяржава з яе адміністрацыяй, тэрытарыяльным прынцыпам кіравання, падаткамі, узброенымі сіламі. Перыяд узнікнення дзяржаў больш-менш супадае з перыядам утварэння гарадоў, таму часта працэс пераходу ад першабытнаабшчыннага ладу да класавага называюць “гарадской рэвалюцыяй”.

Разам з дзяржавамі ўзнікаюць і першыя цывілізацыі, для якіх характэрны наступныя прыкметы: 1) буйныя пастаянныя паселішчы тыпу гарадоў; 2) манументальныя грамадскія пабудовы; 3) наяўнасць сістэмы падаткаабкладання; 4) пэўны ўзровень развіцця эканомікі, наяўнасць гандлёвага абмену; 5) вылучэнне рамеснікаў-спецыялістаў; 6) узнікненне пісьменнасці і пачаткаў навук; 7) мастацтва; 8) існаванне класаў і дзяржавы.

Класавае расслаенне грамадства ўпершыню адзначана ў Егіпце і Шумеры. Развіццё ранніх цывілізацый ішло рознымі шляхамі. Першы шлях характарызуецца суіснаван-нем двух эканамічных сектараў — дзяржаўнага і абшчынна-прыватнага пры значным дамінаванні першага (даліна Еўфрата). Другі шлях — існаванне толькі дзяржаўнага сек-тара (Егіпет). Для гэтых цывілізацый было характэрным стварэнне значных ірыгацый-на-меліярацыйных сістэм пры вялікай ролі храмаў і цароў і, як вынік, стварэнне вялікіх дзяржаў. Па трэцяму шляху развіцця пайшлі тыя грамадствы, якія развіваліся не ў такіх урадлівых далінах. Тут значную ролю разам са збожжавымі культурамі адыгрывалі жывёлагадоўля, вінаградарства, вырошчванне алівак, здабыча металаў. У іх не ўзнікла такіх магутных дэспатычных дзяржаў, як царства на Ніле або ў Месапатаміі. Дзяржавы "трэцяга шляху" — Ахейская, Хецкая, Сярэднеасірыйская — мелі хутчэй характар ваен-ных саюзаў. Пазней, у 1-м тысячагоддзі да н.э., з узнікнеынем імперый, тры вышэйпе-ралічаныя шляхі развіцця старажытных цывілізацый нівеліруюцца і ствараецца адзіны, пры якім існавалі два сектары зканомікі: абшчынна-прыватны ў гарадах і дзяржаўны ў вёсцы.

Трэба адзначыць, што гісторыю старажытных цывілізацый нельга атаясамліваць з сусветнай гісторыяй, бо яны існавалі пасярод міру першабытных плямёнаў. Больш таго, яны не маглі існаваць без дакласавай перыферыі, якая давала ім невычарпальныя запа-сы сыравіны і рабочай сілы, нагадвала аб сабе нашэсцямі і ўплывала на іншыя сферы жыцця старажытных цывілізацый. Іх першы перыяд — гэта гісторыя маленькіх ачагоў цывілізацыі ў велізарным свеце нершабыт насці. Пазней ствараюцца больш шырокія арэалы цывілізацыі — Міжземнамор'е, Блізкі Усход, Індастан, Кітай, але і яны працягвалі жыць у акружэнні першабытнай перыферыі.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23


Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы
Учебный материал
© nashaucheba.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации