Реферат - Развіцце беларускай літаратуры і станаўленне новага літаратурнага языка - файл n1.doc

Реферат - Развіцце беларускай літаратуры і станаўленне новага літаратурнага языка
скачать (212 kb.)
Доступные файлы (1):
n1.doc212kb.01.06.2012 08:00скачать

n1.doc


Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт ім. М.Танка”

Развіцце беларускай літаратуры і станаўленне новага літаратурнага языка”


Вытокі нацыянальнай традыцыі беларускай літаратуры XIX ст.

Вытокі нацыянальнай традыцыі беларускай літаратуры XIX ст. бяруць свой пачатак перш-наперш у вопыце мастацкай творчасці на беларускай мове папярэдняга часу, а таксама у шырокім звароце да фальклорнай спадчыны. У новых гістарычных умовах, калі літаратура павінна была выяўляць агульнанародныя інтарэсы і адлюстроўваць задачы нацыянальна-вызваленчага руху, апора па вусную народную творчасць хоць і была неабходнай, паколькі давала ей адчуванне народнай душы, але ўжо недастатковай, каб узняць асаблівасць яе нацыянальнага мыслення на ўзровень глыбока філасофскага адлюстравання жывых шчырых імкненняў душы да свабоды.

Якія ж фактары вызначалі узнікненне своеасаблівых рыс у нацыянальным развіцці айчыннай літаратуры? Перш за усё гэта фактары грамадскія, сацыяльныя, цесна звязаныя з лесам народа, са спецыфічнымі гістарычнымі умовамі,у якіх ён апынуўся. Імкнучыся развіваць сваю культуру у нацыянальным рэчышчы, беларускі народ не меў для гэтага вялікіх нацыянальна свядомых сіл у асяродзі мясцовай інтэлігенцыі, большая частка якой на працягу дзесяцігодзяў дэнацыяналізавалася. Высокаадукаваную, творча здатную, нацыянальнасвядомую і глыбокаадданую яго інтарэсам інтэлегенцыю ен павінен быў стварыць нанава. Галоўнай крыніцай такой інтэлігенцыі у тых гістарычных умовах былі прадстаунікі працоўных, у першую чаргу сялянства - самага адсталага і малаадукаванага пласта, што паднімауся на барацьбу за свае вызваленне. Новая інтэлігенцыя, якая паходзіла пераважна з сялянскага асяроддзя, лічыла яго “сваім” і менавіта на сялян ускладала свае надзеі на пераўтварэнне Бацькаўшчыны. Імкнучыся да ўздыму агульнакультурнага ўзроўню сельскага жыхара, беларуская літаратура непрымірыма ставілася да адсталых архаічных рыс у яго характары, якія перашкаджалі яго духоўнаму абуджэнню і разам з тым уважліва сачыла за найменшымі пробліскамі высокіх імкненняў яго душы. У канцы XIX ст., калі ішоў працэс афармлення нацыянальнага характару айчыннай літаратуры, не было іншай славянскай літаратуры, якая імкнулася б раскрыць ўнутраны свет селяніна з такой абвостранай зацікаўленасцю яго духоўным патэнцыямі, канкрэтнымі бакамі жыцця. Постаць сяляніна становіцца вобразам на­рода - і у гэтым своеасаблівасць нацыянальнай літаратуры. Праз душу селяніна яна шукала у лепшых сваіх творах сучасны ей ідэал чалавека ва ўсіх сферах яго бьщця.

У літаратуры кожнага народа, калі складваецца яе нацыянальнае аблічча, назіраецца асаблівае, паэтычнае стаўленне да ўсяго мясцовага, народнага.

Сур'ёзнай перашкодай на шляху развіцця айчыннай літаратуры ў дру­гой палове XIX ст. была адсутнасць кнігадрукавання на беларускай мове. Сфера ўжывання роднай мовы, а таксама колькасць публікацый прыкметна павялічылася напярэдадні і ў перыяд паўстання 1863 г. Каб прыцягнуць сялян на свой бок, заручыцца іх падтрымкай, да іх пачалі звяртацца па-беларуску не толькі К.Каліноўскі і яго паплечнікі, але і прадстаўнікі польскіх нацыяналістычных колаў і нават царскія чыноўнікі. У выніку задушэння паўстання 1863 г. рэзка запаволілася культурнае развіццё Беларусі. Царызм жорстка праводзіў у жыццё праграму "канчаткова абвясцщь край рукім". На чвэрць стагоддзя (з 1863 па 1889 г.) спынілася беларускае кнігадрукаванне. Адмоўную ролю адыграла забарона у 1859 г. выкарыстання лацінскай графікі ва украінскай і беларускай мовах.

В.Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч, А.Гурыновіч, Я. Лучына - найбольш яркія прадстаўнікі айчыннай літаратуры другой паловы XIX ст.

Вікенцій Іванавіч Дунін-Марцінкевіч


Паходзіў Вікенці Іванавіч Дунін-Марцінкевіч з асяроддзя дробнай беларускай шляхты. Ен нарадзіўся ў 1807 годзе ў фальварку Панюшкевічы, недалёка ад Бабруйска, дзе бацькі яго арандавалі панскую зямлю. Дзітячыя і юнацкія гады будучага пісьменніка прайшлі ў маляўнічых аколіцах ракі Бярозы, на ўлонні беларускай прыроды.

У 1824 годзе, пасля сканчэння павятовай гімназіі ў Бабруйску, Дунін-Марцінкевіч паступіў у Пецербургскі ўніверсітэт на медыцынскі факультэт. Шумнае жыццё «поўночнай Пальміры» — былой сталіцы Расійскай імперыі — не мела, відаць, глыбокага ўплыву на інтэлектуальныя імкненні правінцыяльнага юнака, выхаванага да таго-ж у ідылічным спакоі вясковага захалусця і шляхецкай абмежаванасыі. Жыццё ў буйным горадзе хутка яму надакучыла, і ён, не вытрымаўшы выпрабавання часу, пакідае у 1827 годзе універсітэт. Кар'ера чыноўніка, мабыць, больш адпавядала жыццёвым мэтам збяднелага шляхціца, чым навука, і ён да 1839 года служыць у розных дэпартаментах, у тым ліку у Мінскай кансісторыі, у якасці пера-кладчыка розных дакументаў з польскай на рускую мову.:

У 1839 годзе Дунін «узбіўся» на невялічкі фальварак Люцынка, каля Мінска, і там пражыў да канца дзён сваіх у «ціхай ідыліі вясковага акружэння».

Пачаўшы пісаць на саракавым годзе жыцця, ён паспеў, тым не менш, стварыць і выдаць даволі значную колькасць мастацкіх твораў), - факт надзвычай знамянальны, калі мець на ў вазе катэгарычную забарону ў тыя часы якога-б там ні было выдання кніг і часопісаў на беларускай мове, Так у 1846 г. выходзіць у свет, у Вільні, «опера ў двух актах» Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка».; Праз дзевяць год (1855) у Мінску з'яўляецца «Гапон», вершаваная «повесць у языку беларускага люду напісана». Затым паслядоўна выдаюцца зборнікі: «Вечарніцы—Заварожаны» (1855); «Цікавішся — прачытай!» (1856); «Дудар беларускі ці ўсяго патроху»; «Шчароўскія дажынкі» і «Верш Наума Прыгаворкі» (псеўданім Дуніна-Марцінкевіча. — С. М.), Мінск, 1857 г. У гэтым-жа годзе былі напісаны пісьменнікам тры паэмы («Быліцы. Расказы Наума»,іх самастойны працяг «Халімон на каранацыі, а таксама «Травіца брат-сястрыца»), але свету яны не пабачьлі, бо былі забаронены цэнзурай. У 1866 годзе ён піша драматычную камедыю «Пінская шляхта», у 1870 — вершаваную камедыю «Залёты» і шмат інщых твораў. Драматычныя творы пры жыцці аўтара свету не ўбачылі, бо ўпершыню былі выдадзены толькі пасля Вялкай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэволюцыі. Дунін-Марцінкевіч, як вядома, пісаў на забароненай ца­ром беларускай мове, за што прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. У 1866 годзе яго пасадзілі ў астрог і пратрымалі дзесяць месяцаў, быццам-бы за напісанне на беларускай мове... рэволюцыйных пракламацый, да якіх ён, зразумела, ніякага дачыпення не меў, бо быу далёкі ад рэволюцыйнага руху сваей эпохі. «Дунін-Марцінкевіч, — пісаў Янка Купала ў «Нашай ніве» (1915 г.), ускрываючы сацыяльную сутнасць яго светапогляду і літаратурнай творчасці", — шчыра стаяў на варце інтарэсаў гербоўнай шляхты, паноў і, хаця бачыў усе іх заганы, усё ж такі ў сваіх творах выказваў думку, што ўся бяда беларускай беднаты паходзіць не ад паноў, а ад панскіх слуг, аканомаў, цівуноў і інша марноты». Для ачышчэння іх сапсаваных нораваў ён гатоў быў не спыняцца перад самы­мі крутымі сродкамі барацьбы. I ўсе гэта ўжывалася з утапічнай верай Дуніна-Марцінкевіча ва ўзаемную згоду і паразуменне пана і селяніна.

Супярэчнасці светапогляду на гэтым, аднак, яшчэ не канчаліся. Як таленавіты, самабытны мастак, пісьменнік, аднак, не мог не адлюстраваць тыповыя з'явы грамадскага жыцця сваей эпохі. Прычым станоўчы элемент яго творчасці заключаецца не толькі ў тым, што ён сам пісаў на забароненай тады беларускай мове, не меншае грамадскае значэнне меў і той факт, што ён быў адным з першых, хто садзейнічаў развіццю беларускай мовы да ўзроўню літаратурных норм, надаючы ей, такім чынам, «правы грама-дзянства», як роўнай сярод роўных, не зважаючы на праследаванні і забароны царскіх сатрапаў. Польская шляхецка-клерыкальная рэакцыя, якая ўсялякімі правакацыйнымі сродкамі ваявала «за душу» працоўнага беларускага на­рода, трэтыравала за гэта аўтара «Пінскай шляхты». Яна папракала яго, што ён піша на «хлопскай мове» і садзейнічае абуджэнню «нацыянальнай годнасці мужыкоў».

Францішак Багушэвіч


Францішак Бенядзікт, сын Казіміра Багушэвіча, нарадзіўся 21 (9) са-кавіка 1840 года «у двары Свіранах» (зараз Віленскі раён Літвы), Блізкім часам сям'я перабралася ў спадчынны маёнтак Кушляны Ашмянскага павета (старажытная назва Мігуцяны; згарусціў яго ад збяднелых Кунцэвічаў амаль стагоддзе перад тым, ў сакавіку 1749 го­да, прапрадзед, двухіменны Антон-Ян Багушэвіч; прыстараўся за немалую капейку — 450 польскіх злотых). Там праляцела маленства, адтуль пацягнуліся сыны кушлянскага гаспадара ў недалёкую Вільню, па навуку. У спісе вучняў Віленскай гімназіі «няздольных уносіць устаноўленую за навучанне плату» прозвішча Францішка сустракаецца з 1852 года побач з імем малодшага брата Валяр'яна. Пэўна, бацька падчакаў, калі і меншаму сыну ўзрост дазволіць вучыцца, ды аддаў у навуку тандэмам. Так лягчэй дапамагаць: адна кватэра, адзін рубель — неяк падзеляцца.

У час вучобы Францішак займеў выдатных сяброў. У спісе вучняў 5 класа Віленскай гтмназіі за 1857/58 навучальны год напаткаем Цітуса Далеўскага, Юльяна Чарноўскага; на год раней вучыліся Вінцэнт Віткоўскі, Кастусь Далеўскі, Зыгмунт Мінейка. Моладзь — будучыня кожнай надыі. Парасткі, што, увабраўшыся ў сілу, робяцца жыццядайнай кронаю дрэва. Толькі нікому з названых сяброў-марнікаў Францішка не ўдасца прашалясцець, праспяваць небу і роднай зямлі ахвярную песню на поўныя груды. Усе санцапрагныя галіны бязлітасна паламае віхура 1863—1864 гадоў ўсе юначыя летуценні разаб'е сталёвы кулак рабаўнікоў-захопнкаў; Цітуса Далеўскага, аднаго з самых блізкіх паплечнікаў Каліноўскага, карнікі расстраляюць у роднай Вілні; ягоны брат Кастусь, змагаючыся у атрадзе Серакоўскага, вымушаны будзе эміграваць і загіне падчас Парыжскай камуны; Юльян Чарноўскі зойме пасаду паўстанцкага камісара на роднай Багушэвічу Ашмяншчыне; Вінцэнта Віткоўскага як кіраўніка віленскай вучнёўскай моладзі яшчэ у 1860 годзе улады здадуць у арэнбургскія лінейныя батальёны; ужо студэнтам Пецярбургскай вайскова-інжынернай вучэльні за ўдзел у рэвалюцыйным руху Зыгмунт Мінейка падасца за мяжу; пасля вучобы у польскай ратнай школе з армейскім лагерам у італьянскім горадзе Кунео вернецца на радзіму і стане вайсковым начальнікам Ашмянскага павета.

Вось з кім сябраваў Францішак Багушэвіч у пару станаўлення свайго светапогляду.

У пастанове педагагічнай рады ад 17 чэрвеня 1861 года прозвішча маладога кушлянца назавуць у ліку чатырох лепшых выпускнікоў гімназіі. Акрамя таго, за «преуспевание» ў дысцыплінах выдатнікаў абдорвалі правам на чын XIV класа — найніжэйшую чыноўніцкую прыступку ў славутым «табели рангов» царскай Расіі; відаць, спакусная перспектыва найбольш заахвочвала сына незаможнага кушлян­скага шляхціца да навукі. Атрымаўшы 26 ліпеня 1861 года атэстат на рукі, Багушэвіч тым самым днём, «побуждаемый ревностным жела­нием продолжать образование в высшем учебном заведении», напісаў заяву на імя рэктара Пецярбургскага універсітэта Плятнёва, не забыўщыся далучыць прашэнне пра вызваленне ад грашовай платы, бо, «не имея решительно никаких материальных средств, ни посторонней помощи», не мог унесці 50 рублёу за права навучання. Так ад самага маленства і да труны нястача чорным ценем будзе крыляць над усімі памкненнямі паэта да лепшага жыцця.

Залічаны 15 верасня на 1-ы курс Пецярбургскага універсітэта па матэматычнаму разраду, Багушэвіч так і не распачаў вучобы: на знак пратэсту супраць новых універсітэцкіх правілаў, якія абмяжоўвалі правы навучэнцаў, студэнты, вярнуўшыся летніх вака-цый, адмовіліся прыняць матрыкулы (заліковыя кніжкі). Барацьба скончылася крывавай сутычкай на ушверсітэцкім ганку 24 кастрыч-ніка. У хутім часе, 14 лістапада, Багушэвіч скіруе новую, апошнюю заяву на імя рэктара з просьбай звольніць з універсітэта «з прычыны цяжкай хваробы» і «неспрыяльнага клімату», каб па парадзе доктара «адправіцца на месца маёй Радзімы».

Беларусь чакала верных абаронцаў і сейбітаў. Сваей заявай Багушэвіч апярэдзіў ход падзей: неўзабаве сам рэктар падасць прашэнне аб адстаўцы «па стану здароўя», а 24 снежня ўлады палічаць за лепшае часова зачыніць сталічны універсітэт.

Вяртанне на Радзіму высветліла: так далей працягвацца не можа, павінны адбыцца змены. У прадчуванні перамен пачынальнік новай беларускай літаратуры Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч заклікаў паноў і шляхту заручыцца падтрымкай гаротнага сялянства ў будучай нацыянальна-вызваленчай барацьбе супраць самадзяржаўя. «Яшчэ ёсць час, каб нашыя грамадзяне спахапіліся і, утвараючы школкі, прытулкі і прыносячы іншыя магчымыя ахвяры, імкнуліся гэтую малодшую браццю сваю, якая ўмее быць удзячнай, прытуліць да сэрца і для ўсеагульнага дабра з ею моцна аб'яднацца»,— пісаў люцінскі асветнік у красавіку 1861 года.

Значыць — у народ, несці асвету.

Ствараць школкі, прытулкі ды чыніць іншыя дабрадзействы Багушэвіч не меў матэрыяльных сродкаў, аднак мог ахвяраваць здабытыя сціплыя веды і гарачае памкненне паслужыць роднаму люду. У школцы, адкрытай на Лідчыне ўладальнікам маёнтка Доцішкі Аляксандрам Звяровічам, Францішак навучае сялянскіх падлеткаў зразумела не ў згодзе з афіцыйнай тэорыяй, паводле якой «православие, самодержавие, народность — три незыблемые основы русского царства». Тут, на Лідчыне, заспела Францішка паўстанне 1863 года. Блізкія да паэта людзі сцвярджалі: тым змагарным шляхам пакрочыў і настаўнік-неафіт з Доцішак, пакуль не быў паранены ў нагу ў Аўгустоўскіх лясах.

Ужо тады 24-гадовы абаронца роднага народа мог пераканацца, што нарадзіўся пад ахоўнаю зоркаю: пасля здушэння паўстання, калі інсургенты звінелі кайданамі па сібірскіх этапах, яго схавалі братнія стэпы Украіны.

7 мая 1865 года Францішак Багушэвіч падаў заяву дырэктару Нежынскага юрыдычнага ліцэя з просьбай залічыць у лік студэнтаў. Правда, «ревностно заняться приспособлением себя к государствен­ной службе», як пісаў у заяве «дворянин Богушевич», перашкаджала адвечная нястача. Просьба пілігрыма, як і колісь пададзеная пры паступленні ў Пецярбугскі універсітэт пра вызваленне ад аплаты за навучанне і прызначэнне стыпендыі, цяпер не была задаволеная «з прычыны адсутнасці вакансій». Выгнаніку з Беларусі нялёгка прыйшлося у чужым, незнаемым горадзе. «Добра ў людзях, ды цяжка ў грудзях». Таму ліцэіст імкнецца зарабляць на жыццё рэпетытарствам. Гора вучыла глядзець угору.

Толькі ў 1876 годзе на Беларусі скасуюць асаднае становішча, уведзенае пасля здушэння паўстання Каліноўскага; у 1883 годзе (21 мая) каранацыя новага імператара Аляксандра ІІ суправаджалася, па традыцыі, амністыяй палітычных злачынцаў: тысячы паўстанцаў “віновных в польском мятеже 1863 года» з Захаду і з Усходу пацягнуцца на Радзіму. Рушыць з Канатопа на Беларусь і Францішак Багушэвіч, кавалер ордэна св. Станіслава 3-й ступені, калежскі саветнік, які падарваў на дзяржаўнай службе і без таго незайздроснае здароўе, не нажыў ніякага капіталу і вырашыў хоць пад старасць палепшыць матэрыяльнае становішча прыватнай адвакацкай практыкай.

«Кожны беларус, катораму давялося пажыць на Украіне, а яшчэ асабліва у яе сэрцы — Кіеве, мусіць вярнуцца дамоў з запасам свежых сіл да працы на роднай ніве: так падыме яго дух тая вялікая нацыянальна-культурная работа, што кіпіць па ўсёй Украіне...»

Вярнуўшыся на Радзіму, Багушэвіч балюча асэнсаваў адноснае багацце эміграцыйнай украінскай перыёдыкі ў параўнанні з айчынным бязмоўем. Маўчанне панавала ў Паўночна-Заходнім краі (спроба маладых «гоманаўцаў» паразмаўляць з беларускім народам пра будучыню Бацькаўчыны не набыла шырокага розгаласу). Мо ён і памкнуўся ў родны край, каб разбіць магільную немату, скалануць знямелую цішу адвечным праўдзівым матчыным словам, каб непамысна стала набрыдзі на забраных загонах.

Даследчыкі творчага шляху Багушэвіча не прыйшлі да адзінай высновы, на якой мове пачынаў складаць раннія творы паэт: на беларускай, польской ці украінскай? «Да студэнцкіх гадоў [у Нежынскім лщэі. — Я.Я.] належаць першыя літаратурныя спробы Багушэвіча. Пад уплывай Шаўчэнкі ён піша свае вершы на Украінскай мове», якія, «на жаль, потым знішчыў»1,— даводзяць украінскія вучоныя. Аднак з не меншай верагоднасцю можна запя-рэчыць: пачатковыя паэтычныя радкі Багушэвіч вышэптваў у час гераічных і трагічных дзён паўстання Кастуся Каліноўскага, калі кожны атрад касінераў меў уласную баявую песню на беларускай ці польскай мовах. Яно ж зразумела: не ў 40,і нават не ў 27 вёснаў, а звычайна ў юначым ўзросце абуджаецца ў душы паэтычны голас.

Першае датаванае публічнае выступленіе Багушэвіча-літаратара адбылося 4 красавіка 1885 года на старонках польскага часопіса “Край”, што выдаваўся у Пецярбургу.

I калі слова сталася падуладным, сягнуў вышэй: падслухаў думкі мільённага народа і вынес іх на суд Божы, суд справядлівы (сімвалічна, што на той час Багушэіч некалькі значных карэспан-дэнцый падпісаў псеўданімам Демос).«Братцы мілыя, дзеці Зямлі - маткі маёй! Вам афяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долі - нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, ды і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя «мужыцкай» завуць, а завецца яна «беларускай».

Сталасць кожнай нацыянальнай літаратуры вызначаецца наяўнасцю ўсіх літаратурных жанраў. 3 адной ніткі палатна не натчэш, з адной краскі вянок не звіеш — кажуць у народзе. Гэтаксама, як і адна пчала мёду не наносіць. Аднак з вышыні стогадовага шляху, пройдзенага новай беларускай літаратурай ад часу выхаду ў свет паэтычных кніг Францішка Багушевіча, яскрава бачыш і разумееш: і адзін у полі Змагар, калі ты Народны паэт; і адзін Абаронца, калі ты жьщцё і талент кладзеш за пакрыўджаных і бяздольных; калі ты, як Хрыстос, робіш усё, каб наталіць знявераных духоўным хлебам. I стакроць памнажаюцца твае сілы, калі на кліч твой рэхам адгукаецца братні голас:

«Дзесьці там, у вялікіх гарадах, тонкія знаўцы спрачаліся пра тое, якой павінна быць паэзія — завоблачнай ці зямной, зразумелай або таямнічай. Для Батушэвіча гэтага пытання не існавала... Вялікі клопат кіраваў ім. Трэба было ўталць духоўны голад народа, які чакаў свайго першага хлеба». Даследчык заўважыў галоўнае, хоць выказаўся, можа, трохі недакладна; першы духоўны хлеб тутэйшы народ атрымаў усё ж з рук Беларускага Дудара. Іншая рэч, што ад часу выхаду “Гапона”, “Вечарніц”, “Купалы” Дуніна-Марцінкевіча мінула сорак гадоў, добрага паўжыцця, адмеранага нябёсамі чалавеку: не стала самотнага люцінскага патрыярха, на забранай зямлі з'явілася новае пакаленне, адбыліся пэўныя грамадска-палітычныя пераутварэнні. Яны і абумовілі асноўную адметнасць паэзіі Багушэвіча: глыбокую нацыянальную свядомасць — вынік развіцця беларускай ідэіі і ярка акрэсленае сацыяльнае гучанне ўсей творчасці паэта — вынік новай эпохі з рэзкім размежаваннем на маёмасных багацеяў і бяздольных працаўнікоў. Таму, натуральна, Багушэвіча не маглі задаволіць цалкам кнігі блізкіх папярэднікаў ды і некаторых сучаснікаў; дыстанцыянаванне, адлегласць у часе і давала падставу казаць пра іх творы, што яны «як бы смеючыся з нашага брата пісаны». Зрэшты, абаронаю для Дуніна-Марцінкевіча ( і апраўданнем Багущэвічу) можа служыць выслоўе; «Ты робіш штосьці першы, потым прыходзіць наступнік і робіць гэта лепш за цябе».

Аднак калі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч зведаў славу беларуска­га літаратара яшчэ пры жыцці, Францішак Багушэвіч набыў яе толькі пасля смерці.

Як на аднаго беларускага паэта канца XIX стагоддзя — рэцэнзій нямала. Але Францішак Багушэвіч не проста паэт. Ён — геніяльны пясняр. I народ, які змог нарадзіць несмяротнага валадара слова, ужо не карлікавы народ.

Францішак Багушэвіч — эпоха ў айчыннай, дакастрычніцкага перавароту, літаратуры. Шчодрага кніжнага зарападу, які прычака ла Беларусь на схіле мінулага стагоддзя дзякуючы Мацею Бурачку і Сымону Рэўку з-пад Барысава ў адной асобе, не здаралася над ей ад часу выхаду першых беларуска-польскіх зборнікаў паэзіі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (чатыры кнігі на працягу 1855—1857 гадоў). У творчасці Беларускага Дудара тады адчуваўся, як водгук сентыменталізму і рамантызму, прыкметны ўплыў фальклорнага этнаграфізму. Паэзія ж ягонага таленавітага паслядоунўка — яркі узор крытычнага рэалізму, чысты, без фальшу голас, пранікнёны да адчаю, сведчыў пра новую літаратурную стылістыку. Бо толькі ад вялікага пачуцця можна з Часам гаварыць на роўных і самому стаць вымярэннем эпохі, хай сабе і «не сваей». Калі Дуніна-Марцінкевіча пасля выхаду ўсіх непаплатных друкаваных кніг чакалі наперадзе несмяротная «Пінская шляхта», «Залёты», дык зорны перыяд у творчасці Багушэвіча прыпаў на апошняе дзесяцігоддзе ягонага веку: прыжыццёвыя зборнікі паэта склалі вершы, напісаныя цягам 15 гадоў.
У Кушлянах Багушэвіч працягваў карпатлівую працу па складанні слоўніка роднай гаворкі, марыў пра выданне граматыкі, сам як творца востра адчуваючы ненарматыўнасць, нераспрацаванасть беларускай літаратурнай мовы. I, галоўнае, пісаў. За год да смерці ён здаў у Віленскую губернскую друкарню зборнічак «Беларускія апавяданні Бурачка», лес якога сёння невядомы. Безгалосы, бяздольны лес напаткаў і трэці падрыхтаваны паэтам зборнік вершаў «Скрыпачка беларуская», забаронены цэнзураю, бо апошняй падалося «в такого рода сочинениях тенденция... разбить и ослабить литературное и национальное единство, а вследствие этого и политическое могущество русского народа». Творы праваліліся ў нябыт.

28 (15) красавіка 1900 года ў адзных на Беларусі ацалелых літаратурных пенатах XIX стагоддзя (беспрэцэдэнтны для гісторыі айчыннай літаратуры факт захавання пісьменніцкай сядзібы) у родавым маентку Кушляны адышоў Францішак Багушэвіч, Сымон Рэўка з-пад Барысава. У дзень смерці сын Тамаш зрабіу малюнак бацькі «на божай пасцелі». Схуднелы стары чалавек, востры плячук вытыркнуўся з-пад коўдры, запалы твар, тонкія рукі.

Янка Лучына


Янка Лучына, Ян Неслухоўскі, Іван Неслухоўскі. Тры імёны аднаго аўтара. Кожнае з сваім прызначэннем, як неад'емны спадарожнік творчасці на трох мовах — беларускай, польскай, рускай. Адметным — Янка Лучына, пераасэнсавана запазычаным на псеўданім ад страчанай часткі прозвішча сваіх продкаў, паэт падпісваў пераважна беларускамоўныя творы — і арыгінальныя, і перакладныя. Псеўданім, утвораны ад прыдомка Лучыўка, павінен быў сімвалізаваць крыніцу святла, нату­ральную і звычную для старой сялянскай хаты беларуса, і разам з тым аднаўляць, аберагаць гістарычную памяць. Псеўданім выразна акрэсліваў няпростае вяртанне да моўнай стыхіі свайго народа, вяртанне праз іншамоўныя пісьмоўныя традыцыі, замацаваныя ў родным краі. I перш чым адштурхоўвацца ад гэтых традыцый, іх трэба было зведаць. Не абмінуць, не забыцца, а менавіта зведаць. Каб знайсці сябе. Каб не толькі пробаваць, а ўжо набываць, мацаваць свой голас, зроднены з моваю народа… Іншамоўныя пісьмовыя традыцыі ў Беларусі працяглы час абапіралася на шырокі друк. Беларускае слова такой магчымасці не мела. 3 сярэдзіны XIX стагоддзя яно зрэдку знаходзіла выйсце на старонках польскай і рускай перыёдыкі або ў двухмоўных кнігах, напружана спрабавала адкрыць шлях да самастойнасці \ бесперапынна сутыкалася з цэнзурнымі перашкодамі. Патрэба ў наладжванні друкавання беларускіх твораў асобнымі кнігамі паўстала ў пяцідзесятыя гады.

Нарадзіўся ён 24 чэрвеня, а як па новым стылі, то 6 ліпеня 1851 года. Імя Іван (і яго варыянты Ясь, Ян, Янка) атрымаў будучы паэт у сувязі з тым, што з'явіўся на свет падчас Купалля. Радавод яго старадауні. Адзін з далёкіх продкаў Івана Неслухоўскага — Пшэбыслаў Дамброва яшчэ ў сярэдзіне XIII стагоддзя вызначыўся у бітвах з татара-манголамі і атрымаў ад князя Конрада Мазавецкага Цеханавецкае графства у Драгічынскай зямлі, дзе быў маёнтак Неслухі. Ад яго, відаць, і пайшло прозвішча Неслухоўскія, а ягоныя носьбіты свой родавы герб назвалі Дамброва.

Маленства Івана прыпала на час, калі ўсе жылі у прадчуванні значных палітыных падзей, у чаканні скасавання прыгону і ўвогуле нейкіх грамадскіх зрухаў і перамен. Атмасфера сям'і Неслухоўскіх, дзе госці і гаспадары бесперашкодна выказвалі свае думкі і нават патаемныя надзеі, спрыяла абуджэнню грамадзянскай свядомасці хлопчыка, сутыкала яго з пакутлівым пошукам адказу на пытанні, якія хвалявалі дарослых. Многія з гэтых пытанняў будуць прасветлены пазней зары­вам паўстання 1863 года і ўвойдуць у падтэкст твораў паэта як спадарожнікі пякучай памяці аб няспраўджаных памкненнях бацькоў.

Ясь (так клікалі Івана дома) рос жвавым і непаслухмяным хлопчыкам. Таму, мусіць, і аддалі яго ў прыватны пансіён настаўніка Ціля. Пазбаўлены бацькавай увагі і мацерынай ласкі, адарваны ад роднай хаты, дзе мог бываць только ў нядзелю і на святы, ён вельмі нудзіўся ў пансіёне. Кожны раз, калі адведваў бацькоў, ён балюча перажываў развітанне з імі, а аднойчы склаў верш. Было яму тады дзевяць гадоў.

Дасягнуўшы чатырнаццацігадовага узросту Ясь паступіў у Мінскую класічную гімназію, адразу ў трэці класс. Вучыўся ён добра і на пачатку наступнага навучальнага года быў узнагароджаны пахвальным лістом.

Іван Неслухоўскі шчасліва дайшоў да апошняга класа і скончыў гімназію ў 1870 годзе ў ліку лепшіх вучняў.Працягваць адукацыю Іван Неслухоўскі наважыўся у Пецярбургу ва універсітэце. Паспяхова здаўшы ўступныя экзамены на матэматычны факультет, ён хадзіў на універсітэцкія лекцыі да мая месяца 1871 года, а пасля чамусьці папрасіў у начальства дазволу на адпачынак і, не дачакаўшыся сесіі, выехаў у Мінск. Адмаўленне ад здачы экзаменаў за першы курс было, відаць, вынікам працяглага роздуму і так ці інакш сведчыла пра эвалюцыю ў свядомасці студэнта Івана Неслухоўскага: прасвятлілася, што матэматыка — не яго поле дзейнасці. Канчатковы выбар спыніўся на прафессі інжынера.

Восенню 1871 года Іван Неслухоўскі аформіў звальненне з універсітэта і паступіў у Пецярбургскі тэхналагічны інстытут, на механічнае аддзяленне. Спачатку ён наведваў заняткі як вольнаслухач, а праз год быў унесены ў спіс пастаянных студэнтаў.

10 верасня 1877 года вучэбны камітэт Тэхналагічнага інстытута прысвоіў Івану Люцыянавічу Неслухоўскаму ступень інжынера-тэхнолага. Рашэнне камітэта зацвердзіў таварыш міністра фінансаў, але дыплом яшчэ не быў выпісаны. Таму 15 верасня Іван звярнуўся да дырэктара інстытута з просьбай выслаць дыплом у Мінск на імя бацькі і неўзабаве пакінуў Пецярбург. Складваецца ўражанне, што малады інжынер імкнуўся як мага хутчэй трапіць на месца сваей працы і} магчыма, нядоўга гасцяваў у бацькоў.

У канцы верасня — пачатку кастрычніка Іван Неслухоўскі, найбольш верагодна, быў ужо ў Тыфлісе. Там ён пачаў служыць на чыгуначных складах.

Падчас апоняга прыезду ў родны Мінск (было гэта ў 1879 ці 1880 годзе) Івана Люцыянавіча спасцігла няшчасце: на выхадзе з канцэрта яго нечакана разбіў параліч. У Тыфліс ён, вядома, не вярнуўся, а працяглае лячэнне не вельмі дапамагло: ён мог хадзіцьь, толькі абатраючыся на палкі. Бяда, аднак, не пахіснула жыццялюбства Неслухоўс­кага, не адняла ў яго прагі дзейнасці. Ён уладкаваўся на службу ў Мінскае тэхнічнае бюро Лібава-Роменскай чыгункі, дзе прыдалася яго інжынерная адукацыя, і нават не адступіўся ад свайго маладога захаплення — рыбалкі і палявання.

Актыўная жыццёвая пазіцыя абудзіла у Неслухоўскім патрэбу вы­явіць свой мастакаўскі голас, які спрабаваў прарэзацца яшчэ ў маленстве. Бытавыя ж нягоды і уласная фізічная немач абвастрылі ў ім і ўспрыняцце свету, і ўсведамленне свайго літаратурнага прызвання. Думаецца, што менавіта ў пачатку васьмідзесятых гадоў Неслухоўскі ўжо стала і беспаваротна займаўся паэтычнай творчасцю.

У друку Іван Неслухоўскі дэбютаваў вершам «Не ради славы иль расчета», які быў змешчаны ў першым нумары «Мінского листка” ў 1886 годзе. Гэты дэбют своеасаблівы: верш адкрываў газету якая ўпершыню ішла да чытача, і аўтар, прадстаўляючы яе падпісчыкам, гаварыў не так ад сябе, як ад імя рэдакцыі, якая ўзялася за выданне газеты «не дзеля славы ці разліку», а затым, каб «служыць краіне, глухой, забітай, дзе цемрадзь невуцтва пануе”. Дэмакратычна-асветніцкія задачы «Минского листка», адрасаванага жыхарам Беларусў, Неслухоўскі, несумненна, падзяляў, і яго выступленне ў газеце з вершам, у якім выкладаліся найбольш прагрэсіўныя рысы яе грамадскага накірунку, пацвярджае тое, што ў мясцовым культурным асяроддзі ён ужо быў прызнаным паэтам. Першае выступленне Неслухоўскага ў тым жа 1886 годзе ў польскім друку, публікацыя верша «Раскоша натхнення» ў часопісе «Клосы», дзе, між іншым, стала супрацоўнічаў ураджэнец Беларусі Адам Плуг,— таксама сведчыла, што за плячыма аўтара ёсць творчы вопыт, што ім ужо аблюбавана пэўнае кола тэм і акрэслены асабістыя творчыя схільнасці і інтарэсы..

У вершы паэт звяртаўся да сваей песні, паяднанай з роднай вескаю з-пад Немана, як да крыніцы радасці і натхнення. Перадаўшы прыўзнятасць свайго душэўнага стану падчас стварэння простай песні, непадуладнай чужому северу аўтар натуральна працягваў лірычную споведзь прызнаннем у любасці да ўсяго людскога, да родных пагоркаў, да ціхіх, пахмурных людзей свайго краю і жадаў аднаго, каб песня яго заўсёды напаўнялася добрым пачуццём і ніколі не была пустою.

«Раскошай натхнення» Ян Неслухоўскі заявіў пра сябе як паэт-дэмакрат, як лірык рамантычнага складу.

3 публікацыяй вершаў «Не ради славы иль расчета» и «Раскоша натхнення» распачыналася друкаванае, грамадска-гістарычнае жыццё твораў Яна Неслухоўскага. Пазней імя паэта стала часцей трапляць на староны перыедыкі, але гэга не адпавядала ні яго намаганням, якія затрачваліся на пошукі друкаванай трыбуны, ні колькасці напісанага ім. А пісаў Неслухоўскі шмат, пісаў пераважна па-польску і калі-нікалі па-руску. Патрэба выказацца на беларускай мове з'явілася нечакана, як выбух, пад уражаннем выступленняў украінскіх артыстаў, якія гастралявалі ў Мінску ў 1887 годзе. Знаёмства з таленавтым мастацтвам братняга народа ўскалыхнула паэта: украінскі тэатр падаваў прыклад паспяховай нацыянальнай самавыявы. Таму пытанне, на якой мове сказаць вітальнае слова гасцям з Украіны, перад мінскім паэтам наўрад ці паўставала. Логіка абставін падказала, на мове свайго народа. Аднак тут патрэбна была яшчэ і творчая адвага, бо ў пісьмовай літаратуры Беларусі парэформеннага часу беларускамоўные творы пакуль не з'яуляліся. Прынамсі, ствараючы вершаваныя вітанні «Ўсёй трупе даб­радзея Старыцкага беларускае слова» і «Дабрадзею артысту Манько”, Неслухоўскі не быў упэўнены, што хтосьці з сучаснікаў, акрамя яго, таксама піша па-беларуску. Было толькі усведамленне, што украінскіх сяброў ён вітае ад імя беларусаў. Вершы літаральна свецяцца радасцю адкрыцця мажлівасці загаварыць на мове свайго народа.

Паставіўшы ў вершаваны радок і зарыфмаваўшы подпіс-псеўданім Янка Лучына, паэт нібы засведчыў, што з гэтага часу яго новае імя назаўсёды з той паэзіяй, якая лучыць яго з сваім народам.

Свае першыя беларускія творы «Усёй трупе дабрадзея Старыцкага...» і «Дабрадзею артысту Манько» Янка Лучына не публікаваў. Як беларускі паэт ён дэбютаваў у друку ў 1889 годзе, калі змясціў у газеце «Минский листок” верш «Вясновай парой”, паклаўшы тым самым пачатак вяртанню беларускай літаратуры да друкаванага жыцця, перарванага пасля паражэння паўстання 1863 года царскімі рэпрэсіямі на чвэрць стагоддзя.

Беларускае мастацкае слова, нанава выведзенае на людзі Янкам Лучынай, выяўляла народнае светаразуменне і жыццеадчуванне. Стрымана ідылічны малюнак світання ў вершы “Вясновай парой” змяняецца гутаркай сватоў Піліпа Окуня і Янкі Бычка, якія праз гукаперай-мальную “разгадку” птушыных галасоў не только паказваюць свае разумение грамадскіх узаемаадносін, але і ганяць драпежніцкую ма-раль пануючых класау. Гэтае разуменне і ганьбаванне зыходзіца, вядома, ад аутара, але зыходзіла пераўвасоблена, з вуснаў лірычных герояў сялян, прытым у адпаведнасці з сялянскім уяўленнем пра свет, дзе, як гавораць яны, а разам з імі і паэт, “не прыкраўшы, не прылгаўшы, тай не будзеш панам”. У вачах лірычных герояў Лучыны вобраз пана атаясамліваўся перш за ўсё з чалавекам несумленным. Гэта было стаўленне беларускага працоўнага сялянства да носьбітаў сацыяльнай амаральнасці, стаўленне, якое давала паэту веру ў духоўную моц народа і натхняла на выкрыццё звыклай утылітарна-прыземленай і драпежніцкай псіхалогіі грамадскіх нягоднкаў, схільных да ўзбагачэння за кошт іншых.

Беларускія творы Янкі Лучыны не маюць прыкмет пераадолення сацыяльна-псіхалагічнага бар’еру, які, здавалася б, павінен быў паўстаць пры набліжэнні інтэлігента-гараджаніна, патомнага шляхціца да “мужыцкага” тыпу мыслення. Такое ўражанне, што ў беларускамоўных вершах паэта, арыентаваных, як правіла, на чытача з народа, на селяніна, няма ніякай стылізацыі: настолькі яны шчырыя, непасрэдныя і натуральныя. Але без пэўнага аўтарскага пераўвасаблення усе-такі не абышлося, бо трэба было ўжыцца ў сялянскую свядомасць і разам з тым перайсці ад уласнага вопыту польскамоўнай версіфікацыі да эстэтычнага асваення выяўленчых магчымасцяў беларускай гутарковай мовы. Янка Лучына справіўся з гэтым бліскуча. Выдатны творчы вынік стаў магчымы таму, што мастакоўскае пераўтварэнне жыццёвага матэрыялу на новым узроўні вымагалася высокім грамадзянскім сумленнем паэта, якому падчас пераўвасаблення не здраджваў ні густ, ні талент увогуле.

У Лучынавым вершаваным радку беларускія словы знаходзяцца ў такім нязмушана-простым сінтаксічным узаемадачыненні, што ў чы­тача ўзнікае адчуванне, быццам ён слухае маўленне даверлівую гутарку аўтара, Апавядальная інтанацыя большасці паэтычных твораў Янкі Лучыны, напісаных па-беларуску— гэта рух насустрач селяніну, дзеля каго задумваўся і ад чыйго імя ствараўся верш. Менавіта праз гутарковы стыль, які адпавядаў духу часу і абумоўліваўся дэмакратыч-най настроенасцю паэта, выражалася зліццё яго асобы з памкненнямі і ладам думак сялянства, адбывалася мастацкае адкрыццё эпічнай по-стаці беларускага мужыка.

Рамантычны пачатак у творчасці Янкі Лучыны як на беларускай, так і на польскай мове ў большай ступені ўласцівы малым паэтычным формам. Праўда, у вершах апавядальна-гутарковага характеру, такіх, да прыкладу, як “…Пакуль новы год настане на свеце” ці ”Даўно мінулы час”, ён амаль адсутнічае. Менавіта ў іх выяўлялася стылевае падабенства да твораў выдатнага сучасніка Янкі Лучыны Францішка Багушэвіча. Інакш кажучы, шляхі таленавітых паэтаў, якія арыентаваліся на дэмакратычнага чытача і незалежна адзін ад аднаго шукалі эстэтычна блізкія народу формы паэтычнай мовы, на нейкіх этапах, здаралася, сходзіліся, хоць больш, вядома, пралягалі паралельна.

Лірычны голас Лучыны заўсёда спакойны і стрыманы, з нявыведзе-най на паверхню энергіяй страсці — ці то ў польскіх творах інтымнага зместу (“Не хачу памерці.-“, “Развітанне”, “Змрочныя думкі” і інш.), ці то ў алегарычных прыродаапісальных вершах на беларускай мове («Сівер», «Вясна»).

З вобразам мужыка, прыгнечанага жыццёвымі абставінамі, паэт лучыў і вобраз радзімы. Сацыяльная няўтульнасць селяніна выказвалася ў беларускай паэзі Лучыны і праз перажыванне за родную старонку,за яе лес, праз мінорнае апяванне яе краявідаў:

Ты параскінулась лесам, балотамі, Выдмай пясчанай, неўраджайнаю, Маці-зямліца,і умалотамі Хлеба нам мерку не даш звычайную.

А сын твой, беднаю адзет сярмягаю, 3 лыка пляценыя лапці абуўшы, Едзе драбінамі ці калымагаю, Конем, што цягне, як бы заснуўшы

Патрыятычны матыў, так хораша і па-лучынаўску сардэчна прыўзняты ў вершы “Роднай старонцы”, вельмі прыкметна і шматстайна пульсаваў у польскамоўных творах паэта (“Дзве заранкі”, «Пышны малюнак», “Развітанне”, “..Як мора, хвалююцца з ветрам прыгожа” і інш.), у якіх уяўленне лірычнага суб'екта пра радзіму складвалася не толькі з канкрэтна-жыццевых рэалій, але і з мастацкіх сімвалаў (яснае неба, вецер Немановы, вецер свой, улонне айчыннае). У іх паэт усхваляваны не падзейнасцю жыццевых сітуацый, а ўнутраным рухам асацыятыўнай думкі, паўтонамі пачуцця, наплывам успамінаў.

Увогуле ж, лірызм у польскіх вершах Янкі Лучыны больш суб'ектыўны, больш інтымны, чым у яго беларускіх творах.

Лучына пісаў на трох мовах — беларускай, польскай і рускай. У яго творчасці ўзаемадзейнічалі дэмакратычныя традыцыі трох літаратур.

Пры жыцці паэт убачыў толькі адну сваю кнігу — «3 крывавых дзён». Але і тая была выдадзена, па сутнасці, ананімна. Уласнага ж зборніка польскіх твораў «Паэзія» Лучына ужо не дачакаўся. 16 ліпеня 1897 года ён памёр, так і не давёушы ў адпаведнасці з сваімі высокимі эстэтычнымі патрабаваннямі да канчатковай рэдакцыі варыянты беларускіх твораў, аб'яднаных пазней удзячнымі нашчадкамі ў кнігу “Вя­занка”.

Аднойчы ўжытыя ці асвоеныя мастацкія з'явы, вобразы, матывы вярталіся ў творчасць паэта ў адпаведнасці з новымі жыццёвымі асацыяцыямі і напаўняліся іншым ці дадатковым сэнсам.

У варыянтах вершаў і ў паэтычных рэмінісцэнцыях паутараліся тыя матывы, з якіх якраз і складваўся ўстойлівы вясковы вобраз роднага краю Лучыны, гараджаніна і патомнага шляхціца. Гэта абумоўлівала і да гэтага найперш абавязвала беларускае слова. Зварот да яго супадаў з дэмакратычным ідэалам часу і набліжаў да найбольш адпаведнай тутэйшым формам светасузірання мастацкай праўды, спрыяючы вы-значэнню нацыяльна-светапоглядных арыенціраў у творчасці аднаго з пачынальнікаў новай беларускай ліьаратуры.

Тыпова беларускую ментальнасць паэзіі Лучыны рэалізоувала ў рэчышчы сцвярджэння прыродных пачаткаў натуры чалавека як неаб-ходнай умовы яго жыццядзейнасці, а таксама у працэсе выпрацоукі рытмічнай арганізацыі паэтычнай мовы. Будучы выдатным версіфіка-тарам і схіляючыся ў беларускамоўнай творчасці да сілаба-танічнага вершаскладання, Янка Лучына тым не менш узоры класічнай сілаба-тонікі пакінуў толькі ў перакладах з Сыракомлі. У арыгінальнай жа творчасці на беларускай мове ён ішоў на спалучэнне народна-таніч-най рытмікі і кніжнай сілаба-танічнай сістэмы.

Паэтычныя творы Янкі Лучыны развівалі ў беларускай літаратуры лірычныя інтанацыі і псіхалагізм, прадвызначаючы і стымулюючы тым самым адраджэнскі ўздым беларускага літаратурнага жыцця на пачатку XX стагодцзя.
Літаратура:


  1. Гісторыя Буларусі: У 6 т. Т.4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец 18 – пачатак 20ст.)/ М. Біч, В. Янкоўская, С. Рудовіч і інш.;Рэдкал.: М.Касцюк (гал.рэд) і інш. – Мн.:Экаперспектыва,2005. – 519с.

  2. Майхровіч С. В.І. Дунін-Марцінкевіч, Мн.,1955

  3. Янка Лучына. Творы. Мн.,2001

  4. Багушэвіч Ф. Творы.Мн.,2001



Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Учебный материал
© nashaucheba.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации