Пивоварчик И.В. Шпаргалки по профессиональной лексике (белорусский язык) - файл n1.docx

приобрести
Пивоварчик И.В. Шпаргалки по профессиональной лексике (белорусский язык)
скачать (61 kb.)
Доступные файлы (1):
n1.docx61kb.18.09.2012 11:27скачать

n1.docx

Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, дакладная запіска, кантракт, справавыя лісты і інш.); агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.Асноўным аб’ектам афіцыйна-дзелавога стылю з’яўляецца дакумент як сродак замацавання інфармацыі аб фактах, падзеях, з’явах аб’ектыўнай рэальнасці і мысліцельнай дзейнасці чалавека.Дакумент - справавая папера, на якой фіксуецца працэс гаспадарчай, юрыдычнай, эканамічнай дзейнасці, афармляюцца прававыя зносіны. Фіксуючы інфармацыю, дакумент тым самым забяспечвае яе захаванне і накапленне, магчымасць перадачы іншым асобам, паўторны зварот да яе, таму можа выконваць і такія функцыі, як уліковая, прававая, сацыяльная, культурная, кіравання і інш.Асноўная форма бытавання афіцыйна-справавога стылю — пісьмовая. Дзелавая карэспандэнцыя - адна з формаў пісьмовых зносін паміж фізічнымі ці юрыдычнымі асобамі. Гэта аўтабіяграфіі, дакладныя запiскi, заявы і кантракты, распіскі і акты, афіцыйныя лісты і паведамленні, пагадненні і г. д. Афіцыйна-справавому стылю характэрна сцісласць у выкладзе матэрыялу, дакладнасць у перадачы інфармацыі, шырокае ўжыванне ўстойлівых традыцыйных выразаў, канцылярскіх зваротаў (штампаў), фармулёвак. Стыль выконвае інфармацыйную і камунікатыўную функцыі: з’яўляецца сродкам наладжвання афіцыйных і справавых (дзелавых) зносін, з’яўляецца носьбітам дакладнай інфармацыі. Мэта большасці дакументаў — паведаміць. Напрыклад, з аб’яў даведваемся, дзе і калі адбудзецца сход ці нарада, у пратаколе фіксуецца ход абмеркавання таго ці іншага пытання, у кантрактах (дагаворах) афіцыйна сцвярджаецца пагадненне паміж установамі, дзяржавамі. У тэксце дакументаў не дапускаецца ўжыванне прастамоўных, дыялектных, жаргонных слоў, эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі. Інфармацыя афармляецца такім чынам, каб яе асноўная думка адразу была зразумелая, ясная. Дакументы складаюцца сціслай і простай мовай, без двухсэнсоўных і невыразных выказванняў, гэта значыць, што справавая мова адпавядае агульналітаратурным нормам. Афіцыйна-справавы стыль характарызуецца ўстойлівасцю, абмежаваным выбарам сродкаў, наяўнасцю ўстойлівых спалучэнняў і выразаў, таму стварэнне распаўсюджаных дакументаў парой зводзіцца да запаўнення стандартных бланкаў ці па ўстаноўленай форме. Лексічныя і сінтаксічныя сродкі афіцыйна-дзелавога стылю даволі строга рэгламентаваны, што надае адпаведным дакументам аб‘ектыўнасць, лаканічнасць, афіцыйнасць і катэгарычнасць.

Моўныя сродкb тэкстаў афіцыйна-справавога стылю:

Не ўласціва эмацыянальна афарбаваная лексіка. Шырока выкарыстоўваецца абстрактная, тэрміналагічная, спецыяльная лексіка.

Словы ўжываюцца толькі ў прамым значэнні.

Для лексічнага складу характэрны спецыфічныя тэматычныя групы:

назвы дакументаў, іх частак, структуры: пратакол, загад, распараджэнне, дадатак, парадак дня;абазначэнні службовых працэдур па ўзгадненні і зацвярджэнні: слухалі, прысутнічалі, пастанавілі, загадваю;канцылярызмы: вышэйадзначаны, вышэйпамянёны, ніжэйпададзены;назвы асоб, задзейнічаных у афіцыйна-справавой сферы: сведка, субпадрадчык, кватэранаймальнік, ісцец, арандатар; архаічная, устарэлая лексіка, якая актыўна ўжываецца ў дыпламатычных зносінах: Яго Высокасць, Яго правасхадзіцельства, пан (пані). Шырока ўжываюцца афіцыйна прынятыя складанаскарочаныя словы, графічныя скарачэнні: ГУМ, Белтрансгаз, экз. (экземпляр), р-н (раён), др. арк. (друкаваны аркуш).Пры абазначэнні пасады ці звання звычайна выкарыстоўваюцца назоўнікі ў форме мужчынскага роду: доктар філалагічных навук В.П.Лемцюгова, асістэнт кафедры А.І.Багданава. Ужываюцца складаныя адыменныя прыназоўнікі і састаўныя злучнікі: у адпаведнасці, у сувязі, у выніку таго што, з прычыны таго што. Шырока выкарыстоўваюцца інфінітывы: даручыць, устанавіць, павялічыць, узмацніць.

Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю: высокая ступень стандартызацыі, сцісласць, частая абавязковасць фомы. Частыя паўторы адных і тых жа паняццяў. Стылістычная аднароднасць і строгасць, аб’ектыўнасць, адсутнасць эмацыянальнасці, субектыўнай ацэначнасці і размоўнасці. Пашыранасць інфінітываў. Сказы поўныя, апавядальныя, двухсастаўныя. Парадак слоў прамы. Для афіцыйна-дзелавога стылю характэрны строгасць у адборы слоэ і выразаэ (прысутнічалі, слухалі, згодна з пастановай, прыцсвоіць званне, вывесці са складу, у мэтах, закон, адзначыць, пастанавілі, справаздачны перыяд), аднастайнасць, сцісласць, эканомнасць выкладу, бо інфармацыя перадаецца, як правіла, ад упаўнаважанай калектывам (установай, міністэрствам, дзяржавай, урадам і інш.) асобы або групы асоб.

Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту. Цытаты і спасылкі, іх афармленне*.Цытаты і правілы іх афармлення. Цытата - даслоўная вытрымка з якога-небудзь выказвання, кнігі ці дакумента, якая выкарыстоўваецца для пацвярджэння думкі або ілюстрацыі. Цытаты могуць афармляцца як простая і як ускосная мова. Калі цытата суправаждаецца словамі аўтара, яна афармляецца, як простая мова, і бярэцца ў двукоссе: Кандрату Кандратавічу Крапіве належаць словы: “Гарачай любоўю ўзнагароджвае народ таго, хо, пачынаючы з першых дзён свайго свядомага жыцця, назаўсёды звязаў свой лёс с лёсам народа, хто на працягу амаль паўстагоддзя аддае народу лепшыя парывы свайго сэрца, усе свае сілы і свой вялікі талент”. Калі цытата ўключаецца ў тэкст як частка сказа (або як даданы сказ), яна пачынаецца з малой літары і бярэцца ў двукоссе: Кандрат Крапіва быў катэгарычна не згодны з тымі людзьмі, якія “….. прапануюць дзеля прастаты або зручнасці выкладання ліквідаваць тыя ці іншыя асаблівасці беларускай мовы”. Шматкроп'е ставіцца на месцы пропуску слоў і выразаў у цытаце.Вершаваныя цытаты, а таксама эпіграф, запісаныя слупком, у двукоссе не бяруцца. Пры цытатах заўсёды даецца спасылка на аўтара і яго твор або толькі на аўтара. Яна звычайна размяшчаецца пасля цытаты ў дужках або ў зносцы.Спасылкi афармляюцца ў выглядзе бібліяграфіі і складаюць прэсупазіцыйны фон дадзеных тэкстаў, надаюць ім даставернасць, інфармацыйную насычанасць, а аўтарам тэкстаў – неабходную кампетэнтнасць, эрудыцыю і кваліфікаванасць

Жанры навуковай літаратуры (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюмэ); агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.Жанры навуковай літаратуры з’яўляюцца даволі разнастайнымі: тэзісы, анатацыя, рэферат, артыкул, манаграфія, дысертацыйныя працы, зборнікі, падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, спецыяльныя даведнікі, у тым ліку энцыклапедычныя, шматлікія слоўнікі (тлумачальныя, перакладныя, граматычныя і інш.) і г.д.Рэферат - гэта сціслая перадача асноўнага зместу навуковай адзінкі: кнігі, тэмы, артыкула, працы. Рэферат лічыцца пісьмовай формай разгортвання думкі, але пажадана пры падрыхтоўцы выкарыстоўваць некалькі літаратурных крыніц, выказваць свае ўласныя меркаванні і адносіны да асвятляемай праблемы. Рэфератам называюць яшчэ і даклад, які рыхтуецца на аснове ўражанняў ад прачытанага: кніг, артыкулаў, публікацый і інш. Можна падрыхтаваць і агучыць даклад на аснове пісьмовага рэферата, улічваючы асабісты вопыт, уласныя погляды Да навуковага стылю адносіцца і такі сціслы жанр, як анатацыя, якая змяшчаецца ў пачатку або ў канцы кнігі і з’яўляецца каштоўнай крыніцай інфармацыі для чытача. Анатацыя — кароткі выклад зместу і яго характарыстыка. Такі від пісьмовай працы звычайна дае ўяўленне пра змест кнігі, характарызуе яго, а таксама можа паведамляць пра аўтара, час напісання, эпоху і г. д. Выкладанню зместу або сутнасці працы, прамовы (навуковай, грамадскай) прысвечана і рэзюме. Яно абазначае яшчэ і кароткі вывад са сказанага, падагульненне, заключэнне. У сучасны момант выкарыстанне гэтага паняцця пашыраецца не толькі ў навуковым маўленні, але і ў іншых напрамках. Гэтым тэрмінам называюць у справавых або прафесійных зносінах аўтабіяграфію, таму што яна ўяўляе сабой своеасаблівае падагульненне дзейнасці чалавека. Выкарыстоўваюць і тады, калі неабходна падвесці вынік, зрабіць важны вывад.Навуковыя працы афармляюцца па выпрацаваных стандартах, строга ўпарадкаваны і структурыраваны, часта суправаджаюцца рэзюме, анатацыямі, нярэдка рэцэнзіруюцца і рэферыруюцца (звычайна манаграфічныя выданні), складаюць асноўны фонд бібліятэк спецыяльных устаноў (ВНУ, акадэмічныя інстытуты і інш.). З усіх стыляў літаратурнай мовы навуковы з‘яўляецца найбольш міжнародным па свайму характару, бо грунтуецца на параграфемах і на лексіцы інтэрнацыянальнага паходжання (прынамсі, у еўрапейскіх краінах).

Навуковы стыль і яго лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.Навуковы стыль фіксуе, захоўвае, перадае інфармацыю ў канкрэтнай галіне ведаў. Выкарыстоўваецца ў вучэбнай і даведачнай літаратуры, у навукова-даследчай сферы і вытворчасці. Гэта стыль падручнікаў, навуковых прац, слоўнікаў, лекцый, манаграфій, артыкулаў, рэфератаў. Ён увасабляе навуковае мысленне, форму існавання і перадачы ведаў. Функцыя навуковага маўлення заключаецца ў доказным выкладзе матэрыялу, паведамленні і тлумачэнні новых фактаў, вынікаў навуковых даследаванняў. Навуковы тэкст нясе інфармацыю, выкладзеную лагічна, сцісла, аб’ектыўна, неэмацыянальна. Навуковы стыль выкарыстоэваецца э навуковых даследаваннях па розных галінах ведаэ, напрыклад у падручніках і вучэбных дапаможніках па хіміі, медыцыне, фізіцы, матэматыцы. У Навуковым стылі шырока прадсталена прафесійна-тэхнічная тэрміналогія, яму не эласцівы мнагазначныя словы. Сінтаксіс навуковага стылю вызначаецца эскладненымі канструкцыямі, складаназлучанымі і складаназалежнымі сказамі, дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, рознымі эстаэкамі, паясненнямі і інш. Тлумачэнні, заўвагі, паслядоўнасць выкладу перадаюцца з дапамогай пабочных і ўстаўных канструкцый. У сучасным навуковым стылі многа розных умоэных абазначэнняэ, схем, табліц, графікаэ, дыяграм і інш. Для навуковага стылю не характэрна эжыванне вобразных, эмацыянальна-экспресіэных моэных сродкаэ. Сістэма моўных сродкаў адпавядае спецыфіцы стылю. Найперш гэта агульнаўжывальная лексіка, характэрная большасці стыляў: службовыя словы, лічэбнікі, распаўсюджаныя назвы і г. д. Выкарыстоўваецца і лексіка з іншых распаўсюджаных галін навукі - агульнанавуковая. У навуковы тэкст уваходзіць і спецыяльная тэрміналогія. Выбар моўных адзінак абумоўлены задачамі, умовамі, нарамкамі навуковай дзейнасці. Моўнае напаўненне навуковага зместу залежыць ад сферы прызначэння тэксту, яго падстылю: уласнанавуковага, вучэбна-навуковага, навукова-публіцыстычнага, навукова-папулярнага, навукова-тэхнічнага і інш

.Стылі літаратурнай мовы. У стылістыцы беларускай мовы пад стылем прынята разумець грамадска ўсвядомленую і функцыянальна абумоўленую ўнутраную сукупнасць прыёмаў ужывання, адбору і спалучэння сродкаў маўленчых зносін у сферы той ці іншай агульнанароднай, агульнанацыянальнай мовы, суадносную з іншымі такімі ж спосабамі выражэння, якія служаць для іншых мэт, выконваюць іншыя функцыі ў маўленчай грамадскай практыцы дадзенага народа. Стылі, знаходзячыся ў цесным узаемадзеянні, могуць часткова змешвацца і пранікаць адзін у другі. У індывідуальным ужыванні межы стыляў могуць яшчэ больш рэзка змяшчацца, і адзін стыль можа для дасягнення той ці іншай мэты ўжывацца ў функцыі другога.Традыцыйна выдзяляюцца пяць стыляў: гутарковы (размоўны), мастацкі, публіцыстычны, афіцыйна-справавы, навуковы. Кожны з іх характарызуецца пэўнай сферай ужывання, стылявымі рысамі, моўнымі сродкамі і інш.Гутарковы стыль функцыянуе пераважна ў вусным маўленні, асноўная яго задача – абмен думкамі, інфармацыяй у сямейных і сяброўскіх зносінах. Гутарковы стыль вызначаецца сваёй непасрэднасцю, нязмушанасцю, эмацыянальнасцю, адсутнасцю строгай лагічнасці ў выказваннях. Для яго характэрны прастамоўныя словы, фразеалагізмы, няпоўныя і непадзельныя сказы, розныя невербальныя сродкі: жэсты, міміка і інш.Публіцыстычны стыль выкарыстоўваецца ў грамадскім жыцці краіны, у палітыцы. Гэта стыль газет, часопісаў, радыё, тэлебачання. Асноўнай задачай публіцыстычнага стылю з’яўляецца інфармацыйнае ўздзеянне на людзей, тлумачэнне грамадска-палітычных пытанняў. Публіцыстычны стыль характарызуецца страснасцю, палымянасцю, даходлівасцю, натуральнасцю. З моўных сродкаў яму характэрны пабуджальныя, клічныя сказы, паўторы, разгорнутыя звароты, ацэначная лексіка, рытарычныя пытанні.Афіцыйна-справавы стыль функцыянуе ў афіцыйных зносінах, дыпламатычнай сферы. Яго задача – рэгуляваць, рэгламентаваць афіцыйныя зносіны. Яму ўласцівы стандартызацыя, адсутнасць эмацыянальнасці. З моўных сродкаў пераважаюць канцылярскія моўныя штампы, спецыяльная лексіка.Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі, тэхнікі і навучання; гэта стыль навуковых прац, манаграфій, дысертацый, падручнікаў і пад. Навуковы выклад вызначаецца аб’ектыўнасцю, паколькі абапіраецца часцей за ўсё на агульнапрызнаныя аб’ектыўныя ісціны, лагічнай паслядоўнасцю разважанняў, яснасцю выказвання, доказнасцю, слушнасцю прыкладаў-ілюстрацый, дакладнасцю ў вызначэнні паняццяў, інфармацыйнай насычанасцю.Мастацкі стыль абслугоўвае духоўную сферу жыцця грамадства. Праз апавяданні, аповесці, раманы, п’есы, вершы, казкі, быліны і інш. ён аказвае эстэтычнае ўздзеянне на духоўны свет чалавека. Для яго характэрны мастацкая вобразнасць, эмацыянальнасць, ацэначнасць. У ім выкарыстоўваюцца разнастайныя стылістычныя фігуры, мастацкія эпітэты, параўнанні і інш. Мастацкі стыль вызначаецца сваёй унікальнасцю, ён можа выкарыстоўваць моўныя сродкі ўсіх іншых стыляў.

Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі (фанетычная, акцэнталагічная, лексічная, марфалагічная, сінтаксічная).У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі. Інтэрферэнцыя – (лац. inter “паміж”, ferens, ierentis “які нясе, пераносіць”) узаемадзеянне элементаў розных моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму. Гэта ўзаемадзеянне выражаецца ў адхіленнях ад нормаў іншай мовы, міжвольным (несвядомым) перанясенні ў яе сістэму асаблівасцей роднай мовы. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і інш. Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя – з’ява даволі распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы: - фанетыку (фанетычная інтэрферэнцыя), калі, напрыклад, у рускай мове двухмоўнага індывіда сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдыя [р] і [ч] на месцы рускіх мяккіх [р’] і [ч’], дзеканне і цеканне, ярка выражанае аканне і г.д.; - акцэнтуацыю (акцэнтная інтэрферэнцыя), калі двухмоўны індывід размаўляе, напрыклад, на беларускай мове, а выкарыстоўвае націск рускай мовы: за борт (замест за борт), гліняны (замест гліняны), адзінаццаць (замест адзінаццаць), спіна (замест спіна) і г.д.; - лексіку (лексічная інтэрферэнцыя), калі білінгв, напрыклад, у беларускай мове ўжывае выразы тыпу васкрасенне (бел. нядзеля), благадару (дзякуй), ці калі білінгв у рускай мове ўжывае выразы тыпу Сегодня сильная завея (рус. метель); - словаўтварэнне (словаўтваральная інтэрферэнцыя), калі білінгв ужывае словы, у якіх назіраецца несупадзенне словаўтваральных сродкаў, напрыклад, у рускім маўленні такімі інтэрферэмамі з’яўляюцца безлюдность (рус. безлюдие), атлетичный (атлетический), вишняк (вишенник), по-человечьи (по-человечески); ці ў беларускім маўленні білінгваў вымакшы (бел. вымаклы), ахрыпшы (ахрыплы), кантраліраваць (кантраляваць). - марфалогію (марфалагічная інтэрферэнцыя), калі граматычнае афармленне рускіх і беларускіх лексем не адпавядае норме. Напрыклад, білінгв, гаворачы па-руску, можа няправільна ўжываць родавыя формы назоўнікаў (золотой медаль замест золотая медаль, порванный шинель замест порванная шинель), канчаткі назоўнікаў множнага ліку (озёры замест озёра, окны замест окна) і г.д. - сінтаксіс (сінтаксічная інтэрферэнцыя), калі пры карыстанні рускай мовай білінгв уводзіць у яе сінтаксічныя канструкцыі беларускай мовы, напрыклад, дочкина сумка замест сумка дочери, сынов костюм замест костюм сына, смеяться с него замест смеяться над ним і г.д. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць памылак пры маўленні ў той ці іншай мове. Аднак яны, як правіла, не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага двухмоўя стаіць, пераважна, як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах двухмоўя.

Асноўныя рысы навуковага стылю. Навуковы стыль характаразуецца абстрактнасцю, абектыўнасцю, лагічнай паслядоўнасцю меркаванняў, інфармацыйнай накіраванасцю і дакладнасцю ў вызначэнні паняццяў. Асноўная мэта стылю – данесці аргументаваную інфармацыю ясна, лагічна, паслядоуна.Навукова-тэхнічны падстыль характэрызуецца значнай інфармацыйнай насычнасцю. У навукова- вучэбным і навукова-папулярным падстылях, акрамя першых двух спосабаў падачы інфармацый, выкарыстоўваецца і ацэначны. З мэтай прыцягнення ўвагі могуць ужывацца элементы эмацыянальнасці: выкарыстанне зваротаў, выражаных дзеясловамі, эпітэтаў, параўнанняў і асаблівых уступаў.

Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання (дыялектызмы, прафесіяналізмы, тэрміны, жарганізмы).Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле эжывання падзяляецца на агульнаэжывальную і лексіку абмежаваннага эжывання. Агульнаэжывальную лексіку складаюць словы, што бытуюць на эсёй тэрыторыі Беларусі. Яны эласцівы эсім стылям беларускай мовы: брат, сястра, год, раніца, возера, чырвоны, сіні, чытаць, глядзець, учора, заэтра, блізка, дваццаць і інш. Гэта агульнародныя словы, зразумелыя эсім людзям. Прафесiяналiзмы - словы, якiя эжываюцца э мове прадстаэнiкоэ вузкіх спецыяльнасцей і прафесій. Гэтыя словы бытуюць галоэным чынам у вуснай мове людзей пээнай прафесіі і э большасці выпадкаэ не з'яэляюцца навуковымі абазначэннямі данага прадмета або паняцця. (Напрыклад: у мове ганчароэ эжываюцца прафесіяналізмы - спадак (гатунак гліны); шамот (прымесь гліны); гловіца (верхняя частка ганчарнага кругу).Тэрмін - гэта слова або спалучэнне слоэ, прынятае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяэ і абазначэння спецыяльных прадметаэ. У адрозненне ад іншых слоэ-нятэрмінаэ тэрмін увогуле адназначны, не можа быць сінанімічны іншым словам. Адназначнымі, напрыклад, з'яэляюцца мовазнаэчыя тэрміны: назоэнік, выказнік, дзеепрыслоэе, дзейнік, прыназоэнік, суфікс, прыстаэка; матэматычныя тэрміны: мнагачлен, плюс, мінус, тэарэма, лічнік, сінус, тангенс, ромб, трохвугольнік. Гаварыць аб адназначнасці тэрміна можна толькі э межах дадзенай тэрміналогіі, у межах канкрэтнай навукі, таму што нярэдка мнагазначнае слова э розных навуках можа мець зуcім розныя значэнні. (Напрыклад: корань у матэматыкі - велічыня, якая пры эзвядзенні э ступень дае пээны лік; корань у біялогіі - падземная частка расліны, праз якую эпітваюцца сокі з глебы; корань у лінгвістыцы - асноэная частка слова без прыставак і суфіксаэ, якая заключае э сабе агульнае лексічнае значэнне слоэ аднаго словаэтваральнага гнязда. Дыялектызмы - гэта словы мясцовых гаворак, якія, будучы эжытымі э мастацкім творы, значэннем, граматычнай будовай ці гучаннем адрозніваюцца ад слоэ агульнанародных, літаратурных. Дыялектызмы не эваходзяць у склад лексікі літаратурнай мовы. Багатая дыялектная лексіка беларускай мовы была і працягвае заставацца крыніцай папаэнення слоэніка літаратурнай мовы. У мове мастацкай літаратуры і публіцыстыкі дыялектызмы шырока выкарыстоэваюцца як сродак моэнай характарыстыкі персанажаэ, як неабходны элемент стылізацыі пры апісанні звычаяэ, штодзённага побыту і жыцця людзей пээнай мясцовасці. Жаргон – мова людзей, аб'яднаных сацыяльнымі, прафесійнымі, бытавымі інтарэсамі, якою яны карыстаюцца замест агульнанародных слоэ. Існуюць асобныя жаргонныя словы вучняэ, ствудэнтаэ, салдат, матросаэ, карцёжнікаэ: кол, пара, зубрыць, зрэзацца, салага, хвост, стыпуха. Жаргонныя словы засмечваюць літаратурную мову, робяць яе непрыгожай, малазразумелай, а таму не маюць права на існаванне э ёй. Жарганізмы зрэдку выкарыстоэваюцца пісьменнікамі э творах мастацкай літаратуры для характарыстыкі пээных асоб і таго асяроддзя, у якім яны знаходзяцца: Не крычыце чайкі, не завіце э мора, я ж не салажонак, ведаю ваш нораэ. Наэрад ці знойдзецца хто з былой бражкі, пазашываліся, як і ён, у норы.

Лексіка паводле паходжання. Асноўныя прыкметы іншамоўных слоў.Беларуская лексіка сілкуецца з двух асноўных крыніц: сваей асабістай прыроджанай беларускай і замежнай. Усе лексічныя адзінкі падзяляюцца на спрадвечні беларускія і запазычаныя. Спрадвечна беларускія словы не з'яўляюцца аднароднымі. Другія спрадвечна беларускія лексемы паходзяць з агульнаславянскай моўнай крыніцы і прыдатны або ўсім, або большасці славянскіх моў. Трэція беларускія словы з'яўляюцца агульнымі для ўсіх усходніх славян. Чацвёртая група спрадвечна беларускіх лексем адносіцца да ўласнага набытку нашага народа, не ўжываецца нават у блізкароднасных мовах.. Індаеўрапейскі пласт лексікі адзначаецца ў індыйскіх, іранскіх, германскіх, раманскіх, балтыйскіх, славянскіх і іншых моўных групах, якія з'яўляюцца роднаснымі, але ў рознай ступені, што адзначаецца ў неаднолькавым падабенстве знешняй формы слова. Як правіла, гэта тыя аднакаранёвыя словы розных часцін мовы, якія звязаны з намінацыяй найбольш блізкіх чалавеку рэалій, што непасрэдна акалялі яго будзённае жыццё. Зразумела, гучанне і напісанне слоў індаеўрапейскага паходжання ў розных мовах не супадаюць, але рысы падабенства ў іх формах відавочныя. Агульнаславянскія лексемы займаюць значна большую долю ў слоўніку беларускай мовы ў параўнанні з індаеўрапейскай. Па стулені блізкасці да самога чалавека агульнаславянскія найменні рэалій можна ўпарадкаваць умоўна на наступныя тэматычныя групы: назвы органаў і частак цела, назвы сваякоў, найменні асоб, з'яў і аб'ектаў навакольнага асяроддзя, прыроды, раслін, іх пладоў, свойскіх і дзікіх жывёл, рыб, птушак, насякомых, прылад працы, карысных выкапняў, адрэзкаў часу, абстрактных паняццяў, назвы дзеянняў, або дзеясловы, найменні прыкмет, або прыметнікі, назвы ліку, або лічэбнікі, займеннікі, прыслоўі, прыназоўнікі і злучнікі. Прыведзеныя агульнаславянскія лексемы з'яўляюцца старажытнымі, аднакаранёвымі, з невытворнай асновай, уваходзяць у асноўны фонд лексікі беларускай мовы, вельмі ўжывальнымі, міжстылёвымі, з практычна нязменным планам зместу большасці зазначаных слоў, што дайшлі да нас з глыбіні вякоў; а знамянальныя лексемы з'яўляюцца актыўнымі з дэрывацыйнага пункту гледжання. Усходнеславянская лексіка прыдатна пераважна толькі беларускай, рускай, украінскай мовам і пашырае ўсе тыя тэматычныя групы назоўнікаў і слоў іншых часцін мовы, што адзначаны вышэй у дачыненні да агульнаславянскай лексікі.Уласна беларуская лексіка літаратурнай мовы мае пераважна народна-гутарковае і дыялектнае паходжанне.Да літаратурных слоў дыялектнага паходжання належаць шматлікія найменні як камкрэтных прадметаў самых разнастайных тэм, так і найменні адцягненых паняццяў, назоўнікі, а таксама знамянальныя словы іншых часцін мовы. Лексікон сучаснай беларускай літаратурнай мовы толькі за савецкі перыяд жыцця краіны папоўніўся за кошт народна-гутарковай лексікі не менш як на трэць.3 іншых уласна беларускіх лексем адзначым агульнаславянскія словы, што не ўжываюцца ў сучасных рускай і ўкраінскай літаратурных мовах, агульнаславянскія словы з беларускімі афіксамі, калькі пераважна з рускіх слоў, арганічна засвоеныя іншаземныя словы, небеларускі характар якіх не адчуваецца носьбітамі мовы і можа выкрывацца толькі шляхам этымалагічнага аналізу, вынікі чаго трэба прымаць асцярожна, бо многія словы могуць мець агульную крыніцу паходжання.Сярод запазычаных слоў беларускай мовы можна выдзеліць тры групы: інтэрнацыянальныя словы, што ўжываюцца не меней чым у чатырох мовах, якія належаць да трох розных моўных груп, у прыватнасці еўрапейскіх; словы, запазычаныя з канкрэтнай замежнай мовы і ўласцівыя толькі ей або ёй і мове, праз якую адбылося запазычанне; варварызмы, або замежныя словы, што ўжываюцца ў беларускай мове, але яшчэ не прыжыліся ў ёй, адчуваюцца як замежныя, не ўключаны ў слоўнікі беларускай літаратурнай мовы.Да інтэрнацыянальных лексем належаць словы, запазычаныя з грэчаскай і лацінскай моў і звязаныя часцей за ўсё з адцягненымі паняццямі, катэгорыямі навукі, культуры, адукацыі, тэхнічнымі вырабамі, дэталямі. Многія словы пераняты ад суседніх моў. Падобныя словы не сталі інтэрнацыянальнымі, бо ўжываюцца ў абмежаванай колькасці моў. Да варварызмаў належаць словы, якія ўжываюцца пераважна ў вусным маўленні асобных сацыяльных груп насельніцтва, сітуацыйна замацаваны, не падлягаюць граматычным зменам, маюць свае лексічныя адменнікі ў беларускай мове. Запазычаныя словы пранікалі ў старабеларускую літаратурную мову або непасрэдна, або праз польскую, у новай беларускай літаратурнай мове інтэрнацыянальныя словы адносна рэдка ўжываліся ў 19 ст., і толькі ў 20 ст. праз рускую мову пачалі шырока ўкараняцца ў такія стылі беларускай літаратурнай мовы, як навуковы, афіцыйна-дзелавы, публіцыстычны, радзей ужываюцца ў гутарковым стылі і ў стылі мастацкай літаратуры.

Моўныя сродкі навуковага стылю. Агульнаўжывальныя словы з абстрактным значэннем, тэрміны, развітыя апавядальныя сказы, злучнікавая падпарадкавальная сувязь.Першая група лексікі: нейтральныя словы і выразы. Гэты пласт складае аснову лексічнага саставу навуковага стылю, аднак не з’яўляецца яго адметнай асаблівасцю: год, стагоддзе, аўтамабіль, вынік, вышыня і г. д.Другая група лексікі: словы агульнанавуковага ўжывання. Гэты пласт выкарыстоўваецца ў навуковых тэкстах розных галін ведаў: эксперымент, аналіз, вывад, узаемасувязь, мноства, сінтэз, сістэма, працэс і г. д.Трэцяя група лексікі: вузкаспецыяльная і агульнанавуковая тэрміналогія. Гэта словы і спалучэннні, якія дакладна абазначаюць спецыяльныя паняцці і, акрамя навуковых тэкстаў, нідзе не ўжываюцца: цытрон, нейрон, айканімія, генетыўная метафара, адасобленае азначэнне.Фразеалогія: звычайна выкарыстоўваюцца ўстойлівыя спалучэнні тэрміналагічнага характару: пасіўная лексіка, бронзавы век, звонкі зычны, дзесяткавы дроб і інш.Шырока выкарыстоўваюцца іншамоўныя марфемы: анты-, агра-, радыё-, дэз-, дэ-, -мер, -ізм, -логія, -оід, -фон і інш.антыкаразійны, аграбіялогія, радыётэлефанія, дэзінфармаваць, дэблакіраваць, секундамер, аўтамадэлізм,  радыялогія, астэроід, ксілафон.

Выкарыстоўваюцца адцягненыя назоўнікі для абазначэння абстрактных паняццяў: метад, спосаб, магутнасць, сінкрэтызм, форма.

Нормы беларускай літаратурнай мовы. Арфаэпічныя нормы.Унутры агульнай літаратурнай нормы выдзяляюцца арфаэпічныя (правільнасць вымаўлення гукаў, слоў, выказванняў), акцэнталагічныя (правільная пастаноўка націску ў слове і ў спалучэннях слоў), лексічныя (правільны выбар слова для адпаведнага паняцця і для пэўнага кантэксту), марфалагічныя (правільнае ўтварэнне і ўжыванне словаформ) , сінтаксічныя (правільнае спалучэнне слоў і пабудова сказаў у адпаведнасці з правіламі літаратурнай мовы).Беларускія літаратурныя арфаэпічныя нормы грунтуюцца на вызначаных прынцыпах вымаўлення як асобных гукаў, так і іх спалучэнняў у межах слоў і на стыку апошніх. Напрыклад, у адрозненне ад літаратурных норм суседняй блізкароднаснай рускай мовы такі гук беларускай мовы, як ч вымаўляецца толькі цвёрда (у рускай мове – толькі мякка), гук р у беларускай мове толькі цвёрды, а ў рускай мове можы быць і цвёрдым, і мяккім; у канцы слоў беларускія губныя зычныя п, б, м вымаўляюцца толькі цвёрда, а ў рускай мове – толькі мякка (параўн.: голуб і голубь, насып і насыпь, сем і семь і да т.п.). Для беларускай літаратурнай мовы характэрны больш запаволены тэмп маўлення (гл.: Фанетыка 1983, 51 – 52) і больш выразнае вымаўленне націскных і ненаціскных галосных, чым у рускай мове, і многа іншых асаблівасцяў, засведчаных у спецыяльных працах (гл.: Янкоўскі 1966, 13 – 14).

Білінгвізм, ці двухмоўе, – валоданне і папераменнае карыстанне дзвюма мовамі.На тэрыторыі Беларусі двухмоўе існавала даўно. Ужо ў перыяд ВКЛ існавала беларуска-царкоўнаславянскае пісьмовае і вуснае двухмоўе.З пашырэннем на тэрыторыі Беларусі польскай мовы пачало складвацца беларуска-польскае двухмоўе. Пазней, калі пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі адышлі да Расіі і функцыі афіцыйнай мовы ў значнай ступені стала выконваць руская мова, шырока развіваецца беларуска-рускае двухмоўе. У раёнах сумеснага пражывання беларусаў з іншымі народамі фарміравалася беларуска-літоўскае, беларуска-ўкраінскае, беларуска-латышскае двухмоўе. У перыяд уваходжання беларускіх зямель у склад Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, а таксама ў апошні час характар і развіццё двухмоўя і ў цэлым моўная сітуацыя на Беларусі ў значнай ступені залежалі ад дзяржаўнай палітыкі (паланізацыя, русіфікацыя і інш.).Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе. Білінгвізм – з'ява складаная, таму даследуецца ў трох аспектах: псіхалагічным, педагагічным,сацыялінгвістычным.Псіхалагічны аспект двухмоўя звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу індывіда, з яго разумовымі здольнасцямі, эмацыйнай прыстасаванасцю, з праблемамі пераключэння з аднаго моўнага кода на другі. Увогуле з пазіцый псіхалінгвістыкі білінгвізм – гэта здольнасць ужываць у камунікацыі дзве моўныя сістэмы. Е.М. Верашчагін выдзяляе тры ўзроўні білінгвізму: рэцэптыўны (разуменне маўлення, якое належыць другаснай маўленчай сістэме), рэпрадуктыўны (уменне ўзнавіць прачытанае і пачутае), прадуктыўны (уменне не толькі разумець і ўзнаўляць, але і будаваць асэнсаваныя выказванні). У навуковай літаратуры адрозніваюць два тыпы білінгвізму: пасіўны (залежны), актыўны (незалежны). Пасіўны - асоба з такім тыпам білінгвізму нават тады, калі размаўляе на іншай мове, думае на роднай, а ўжо потым перакладае тэкст на мову маўлення. Пры актыўным білінгвізме кожная з моў функцыянуе незалежна, самастойнаПедагагічны бок двухмоўя закранае розныя аспекты навучання другой мове, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засваення другой.Сацыялінгвістычны аспект праблемы двухмоўя ахоплівае кола пытанняў, звязаных з вывучэннем адносін «білінгвізм – грамадства»: сфера выкарыстання першай і другой моў; ступень авалодвання мовамі; размеркаванне камунікатыўных функцый паміж мовамі; кантынгент ахопленых двухмоўем членаў соцыуму, моўная палітыка дзяржавы і г.д.Вылучаюць наступныя разнавіднасці двухмоўя: індывідуальнае, калі дзвюма мовамі валодаюць толькі асобныя члены калектыву;- групавое, калі двухмоўнымі з'яўляюцца цэлыя групы або асобныя слаі;- поўнае, ці суцэльнае, калі двухмоўе з'яўляецца характэрным для ўсіх сацыяльна-культурных груп народа;- дзяржаўнае, калі ў адной краіне статус афіцыйнай, дзяржаўнай маюць дзве мовы, напрыклад, у Фінляндыі – фінская і шведская; у Канадзе – англійская і французская.Па іншых крытэрыях можна выдзеліць такія тыпы двухмоўя:кантактнае, якое ўзнікае ў выніку сумеснага жыцця двух народаў, і некантактнае, калі непасрэдны кантакт паміж групамі адсутнічае (беларуска-нямецкае).

Паняцце тэрміна, тэрміналогіі, тэрміналагічнай сістэмы.Тэрмiн – гэта слова цi спалучэнне слоӯ, якое дакладна абазначае пэӯнае паняцце з галiны навукi, тэхнiкi, мастацтва, вытворчасцi, эканомiкi, палiтыкi i iнш. Сукупнасць тэрмiнаӯ пэӯнай навукi называецца тэрмiналогiяй.Паводле ӯжывання тэрмiны падзяляюцца на агульнанавуковыя i вузкаспецыяльныя. Вузкаспецыяльныя падзяляюцца на: грамадска-палiтычныя; сельскагаспадарчыя; гандлёвыя, юрыдычныя, прамысловыя, ваенныя, мовазнаӯчыя, фiзiчныя, матэматычныя, хiмiчныя, бiялагiчныя, медыцынскiя, геаграфiчныя, астранамiчныя i iнш.Тэрмiны адрознiваюцца ад агульналiтаратурных слоӯ шэрагам асаблiвасцей:1.наяӯнасць азначэння: агульнаӯжывальнае слова можна растлумачыць i сутнасць тэрмiна павинна быць вызначана. 2.iмкненне да адназначнасцi: кожны тэрмiн павiнен абазначаць толькi адно паняцце ӯ навуцы цi тэхнiцы. А кожнаму паняццю павiнен адпавядаць толькi адзiн тэрмiн.3.Адсутнасць экспрэсii (эмацыянальнай афарбоӯкi) ручка дзвярэй, рукаӯ ракi, чырвоны радок.4.Сiстэмнасць – кожны тэрмiн зґяӯляецца адзiнкай пэӯнай тэрмiналагiчнай сiстэмы якая абмежавана адной галiной навукi. Тамму сваю сутнасць тэрмiны выяӯляюць толькi ӯ межах адной сiстэмы.Тэрмiналогiя гэта сiстэма тэрмiнаӯ пэӯнай галiны навукi, вытворчасцi, мастацтва. Раздзел мовазнаӯства якi займаецца вывучэннем тэрмiнаӯ. Шляхi фармiравання тэрмiналогii:1.Тэрмiны агульныя для ӯсходнеславянскiх моӯ узнiклi ӯ працэсе шматвекавога гаспадарчага i культурнага ӯзаемадзеяння усходнеславянскiх плямёнаӯ i народнасцей на тэр. Старажытнай Русi. Многiя з гэтых тэрмiнаӯ сталi гiстарызмамi. Другая частка пасля фанетычных i граматычных змен увайшла ӯ сучасную беларускую тэрмiналогiю.2.Тэрмiны ӯзятыя з народнай мовы i ӯтвораныя шляхам тэрмiналагiзацыi агульнаӯжывальных слоӯ або з дапамогай словаӯтваральным сродкам старабеларускай мовы.3. Запазычаннi з польскай, лацiнскай i iнш. Заходнееӯрапейскiх моӯ. Н-д: акт, апеляцыя, дэкрэт, канстытуцыя, кошт i iнш. Пранiкненне гэтых тэрмiнаӯ было выклiкана неабходнасцю назваць новыя для таго часу зґявы i паняццi грамадскага жыцця.4.Зрэдку выкарыстоӯваюцца царкоӯнаславянскiя элементы. Н-д: мiласэрдны страж. Гэта сведчыць аб магчымасцi ӯплыву царкоӯна-славянскай мовы на фармiраванне некаторых пластоӯ тэрмiналагiчнай лексiкi.5. Злучэнне слоӯ. Н-д: нулявы мерыдыян, народны кантроль.6.Шырокае распаӯсюджванне навукова-тэхнiчнай тэрмiналогii i пранiкненне яе ӯ розныя сферы жыцця прыводзiць да тэрмiналагiзацыi: тэрмiн набывае iншае значэнне, становiцца агульнаӯжывальным. Раман-лiт твор, адносiны памiж мужч i жанч.Тэрмiналагiчную лексiку трэба адрознiваць ад прафесiйнай.Прафесiяналiзмы блiзкiя да тэрмiнаӯ iх разнiца ӯ тым што1.Тэрмiн выключна афiцыйная узаконенная ӯ пэӯнай навуцы, галiне прамысловасцi, сельскай гаспадарцы назва якога-небудзь паняцця, а прафесiяналiзм слова распаӯсюджаная ӯ гутарковай мове сярод людзей пэӯнай спецыяльнасцi.2. Тэрмiны ствараюцца свядома па меры усведамлення iх неабходнасцi, а прафесiяналiзмы ӯзнiкаюць стыхiйна.3.Тэрмiны нейтральныя адзiнкi мiжнароднага навуковага супрацоӯнiцтва i абмену навуковай iнфармацыi. Асаблiвую актуальнасць набывае не толькi праблема ӯпарадкавання навуковай тэрмiналогii, але i мiжнародная каардынацыя тэрмiналагiчнай работы.Першаступеннае значэнне для мiжнароднага супрацоӯнiцтва мае напрамак iнтэрнацыяналiзацыi ӯ тэрмiналагiчнай рабоце i мэтанакiраванае фармiраванне iнтэрнацыянальнага слоя тэрмiналагiчнай лексiкi. ?нтэрнацыяналiзмы, гэта словы цi выразы, якiя бытуюць у некалькiх мовах розных групп. Маюць аднолькавае лексiчнае значэнне. Аднолькавы або блiзкi фанетычны i марфалагiчны склад. Н-д: дэмакратыя – демократия.

Патрабаванні да тэрмінаўжывання. Сінонімы, Антонімы, Амонімы.Тэрмiналогiя гэта сiстэма тэрмiнаӯ пэӯнай галiны навукi, вытворчасцi, мастацтва. Раздзел мовазнаӯства якi займаецца вывучэннем тэрмiнаӯ.Тэрмiны ӯ пэӯнай сiстэме могуць уступаць у сiнанемiчныя антанамiчныя i нават аманiмiчныя адносiны.Так сiнанiмiчныя тэрмiны ӯ адрозненнi ад агульнаӯжывальных сiнонiмаӯ не абазначаюць розныя ӯласцiвасцi паняцця. Наяӯнасць сiнонiмаӯ i варыянатаӯ сярод тэрмiнаӯ тлумачыцца стыхiйнасцю моӯных кантактаӯ паколькi больш за ӯсё розных тыпаӯ тэрмiнаӯ тлумачыцца ӯзаемадзеянне слоӯ уласных.Можна выдзелiць некалькi групп сiнанемiчных тэрмiнаӯ:1.Два запазычаныя тэрмiны. Н-д: кадзiраванне – шыфраванне2.iншамоӯны i ӯласны. Н-д: эксперт – вываз.3.поӯны i скарочаны. Н-д: ваенны камiсарыят – ваенкамат.Тэрмiны могуць абазначаць антанамичныя паняццi. Антонiмы ӯжываюцца амаль у кожнай галiне навукi i тэхнiкi. Н-д: актыӯ - пасiӯ.Антонiмы бываюць лексичныя i словаӯтваральныя. Лексiчныя ствараюцца дзякуючы розным словам з супрацьлеглым значэннем (малы-вялiкi, вадкае палiва – цвёрдае палiва). Мловаӯтваральныя ствараюцца шляхам выкарыстання марфем цi антанамiчных частак слоӯ тэрмiналагiзацыi i дэтэрмiналагiзацыi. Антанамiчная тэрмiналогiя ӯ параӯнаннi з аманамiчнымi словамi агульналiтаратурнай мовы прадстаӯляюць толькi адзiн тып iх утварэння распад мнагазначнасцi. Гэта характэрна для выкарыстоӯывання тэрмiна з аднолькавым афармленнем у розных галiнах навукi.У кожнай мове ёсць словы аднолькавага гучання, але рознага значэння – амонімы. Напрыклад: дысцыпліна – установлены парадак, абавязковы для усіх членау пэунага калектыву, і дысцыпліна – вычэбны прдмет.

Тэрміналагічныя слоўнікі.Лексікаграфія –ўзнікла ў сувязі с патрэбамі грамадства і вядзе свой пачатак ад тых ранніх элементаў слоўнікавай працы, якія зарадзіліся ў асяроддзі кніжнікаў яшчэ ў старажытныя часы. Вышэйшай умовай для ўзнікнення лексікаграфіі, было развіццё піьменнасці і пашырэння кніжнай справы. Самыя раннія сляды лексікаграфічнай працы ў Белаpyci адносяцца к пачатку XVI ст. Гэты перыяд у гісторыі грамадскага жыцця беларускага народа, яго мовы i культуры займае асобае месца. Важнейшай яго асаблівасцю з'яўляецца, па-першае, завяршэнне фарміравання беларускай народнасці. Скарыне належаць i першыя спробы літаратурнай апрацоўкі беларускай народнай мовы. Побач з пашырэннем традыцый тлумачэння незразумелых слоў пры дапамозе глос у канцы XVI ст. у Беларусі пачынаюць з'яўляцца першыя спробы складання невялікіх слоўнікаў, так званых «прыточнікаў», або гласарыяў. Да ліку ix адносяцца: «Лексисъ съ толкованіемъ словенскихъ мовъ просто» (1581 г.).У падыходзе да слова на розных этапах развіцця беларускай лексікаграфіі наглядалася дзве тэндэнцыі. На этапе глос i гласарыяў праяўлялася тэндэнцыя канкрэтызацыі значэння слова, якая абумоўлівалася патрабаваннямі пэўнага тэксту: на этапе ж адасаблення слоўніка ад тэксту кніг пачала дзейнічаць другая тэндэнцыя —абагульненага фіксавання ўcix значэнняў слова на аснове абстрагавання ад канкрэтнага тэксту.Паводле прызначэння ўсе слоўнікі аб’ядноўваюцца ў два асноўныя тыпы – энцыклапедычныя і лінгвістычныя.энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, абазначаныя гэтымі словамі; у сціслай форме ў іх выкладзены навуковыя веды пра прадметы, з’явы, падзеі; звесткі пра гістарычных асоб i г.д.. Загаловачнымі словамі ў энцыклапедычных слоўніках з’яўляюцца назоўнікі або спалучэнні назоўнікаў з прыметнікамі і лічэбнікамі. Яны размяшчаюцца ў алфавітным парадку або паводле тэматычнага прынцыпу (па галінах ведаў). Ілюстрацыямі ў слоўніках гэтага тыпу служаць малюнкі, табліцы, рэпрадукцыі, карты, схемы, фотаздымкі.Паводле характару інфармацыі энцыклапедычныя слоўнікі падзяляюцца на універсальныя, галіновыя, спецыяльныя і рэгіянальныя.Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы – іх значэнне, ужыванне, паходжанне, марфемную будову, вымаўленне, напісанне. Загаловачныя словы ў лінгвістычных слоўніках размяшчаюцца парознаму. Слоўнікавыя артыкулы змяшчаюць сэнсавую, граматычную, стылістычную, этымалагічную характарыстыкі, пераклад на іншую мову, ілюстрацыйны матэрыял, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні. Ілюстрацыямі ў большасці лінгвістычных слоўнікаў з’яўляюцца прыклады ўжывання слоў у сказах, што бяруцца з літаратурных крыніц.Лінгвістычныя слоўнікі падзяляюцца на тры віды: аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя. двухмоўныя і шматмоўныя слоўнікі – гэта перакладныя слоўнікі, у якіх словы адной мовы тлумачацца словамі іншай мовы або некалькіх іншых моў. Аднамоўныя слоўнікі характарызуюць словы адной мовы сродкамі той самай мовы. Паводле прызначэння аднамоўныя слоўнікі падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, этымалагічныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, слоўнікі сінонімаў, паронімаў, амонімаў, антонімаў, эпітэтаў беларускай мовы, фразеалагічныя, марфемныя, словаўтваральныя, анамастычныя, частотныя, адваротныя, асацыятыўныя і інш.

Месца бел.мовы сярод іншых славянскіх моў. Усе мовы свету, колькасць ў межах ад 3000 да 6000, лучацца ў генетычна роднасныя сем'і. Найбольш вялікай індаеўрапейская. Усе моўныя сем'і распадаюцца на групы. На еўрапейскім кантыненце самую вялікую па колькасці і тэрыторыі распаўсюджвання групу складаюць славянскія мовы. Упершыню пісьмовыя звесткі пра славян сустракаюцца ў старажытнарымскіх вучоных пісьменнікаў - Герадота, Плінія, Тацыта, Пталамея і інш. яшчэ да нашай эры (звыш 2000 гадоў таму). Да 9 ст. нашай эры гэтае адзінства распалася на тры падгрупы: усходняя, заходняя і паўднёвая Але яшчэ і ў 11 ст. моўныя адрозненні паміж усімі славянскімі плямёнамі не выходзілі за межы міждыялектных адрозненняў, што існуюць унутры любой сучаснай славянскай мовы. На сённяшні час усходнеславянскія мовы распадаюцца на беларускую, рускую і ўкраінскую; заходнеславянскія - на польскую, сербалужыцкую , славацкую, чэшскую паўднёваславянскія - на балгарскую, македонскую, сербскахарвацкую, славенскую Да мёртвых славянскіх моў, якія цяпер не выкарыстоўваюцца, адносяцца стараславянская і палабская. Па колькасці асоб, якія карыстаюцца славянскімі мовамі на пачатак 80-х гадоў 20 ст., славяне размяркоўваюцца ў наступнай паслядоўнасці: рускія (159 млн.), украінцы (42,5 млн.), палякі (39 млн.), беларусы (9,3 млн.). Славяне кожнай моўнай падгрупы могуць зносіцца паміж сабой на сваіх мовах і разумець адзін аднаго, што сведчыць пра бліжэйшае падабенства іх моў. Калі да пачатку 20 ст. толькі адна славянская нацыя, рускія, якія дамінавалі ў складзе Расіі, мела дзяржаўнасць, то зараз кожная з іх утварае сваю дзяржаву, a іх мовы маюць пісьменнасць, з'яўляюцца літаратурнымі і прызнаныя адзінымі дзяржаўнымі на сваіх тэрыторыях, за выключэннем Беларусі, дзе дзяржаўнай мовай паводле Канстытуцыі 1996 года абвешчана поруч з беларускай і руская. Дадзенай акалічнасцю абумоўлена і спецыфіка выкарыстання беларускай мовы ў жыцці насельнікаў краіны, якія складаюць каля 80% усіх жыхароў, або пераважную іх большасць.

Актыўная і пасіўная лексіка.Актыўная лексіка - гэта ўсе сучасныя вядомыя і зразумелыя нам словы, якія не маюць адзнак устарэласці або навізны: неба, чалавек, гаварыць, вясёлы, рана.Пасіўную лексіку складаюць устарэлыя словы (архаізмы, гістарызмы) і неалагізмы.Архаізмы - устарэлыя назвы сучасных прадметаў, з’яў, паняццяў і г.д. :  чало (лоб),  атрамант(чарніла),  рамень (плячо).Гістарызы - назвы прадметаў, з’яў, паняццяў і г.д., што зніклі, перасталі існаваць у грамадскім жыцці:жаўнер, гарнец, мушкет.Неалагізмы - гэта новыя словы або новыя значэнні слоў, якія маюць адценне навізны: дылер, правайдэр, брыфінг, светладыск.


ПАХОДЖАННЕ БЕЛ. МОВЫ I ГIСТАРЫЧНЫЯ УМОВЫ ЯЕ РАЗВIЦЦЯ

Бел. мова належыць да слвянскай группы моу,якая дзелiцца на тры пад группы: усходнеславянскую( беларуская, руская, украiнская), заходнес лавянскую, паудневаславянскую. Прыкладна да 6-7 ст. н.э.славяне,якiя жылi ад Дуная i Одэра да Дона i Волгi, карысталiся адной мовай-агуль наславянскай або агульнаславянскай мовай-асновай. З 6 ст.пачалося вы дзяленне славянскiх моуных груп i асобных славянскiх моу.З гэтага ча су бярэ пачатак i усходнеславянская мова. Дзяржаунай мовай Кiеускай Русi (9 ст.н.э.) стала мова, якая сфармiравалася на аснове племянных дыялектау i у навуцы атрымала назву агульнаусходнеславянскай або ста ражытнарускай мовы. У 17 ст. пачалi фармiравацца мясцовыя гаворкi, а з блiзкiх гаворак- дыялекты. Мову 16-18 ст.называюць старабеларускай.

У 1840 Мiкалай 1 забаранiy бел. мову.1994 - раунапрауе моу.

Зарадженне беларускай мовы. Старабеларуская мова- Дзяржаўная мова ВКЛПаводле перапісу 1989 г. роднай лічаць бел. Мову 77.7% насельніцтва Бел., а сярод беларусаў 80,2%. Гісторыя бел. пісьменіцтва ведае 3 графічныя сістемы - кіріліца, латінская сістэма (латініца), арабская.Кіріліца была створана у 863 г. (Кіріл і мефодій) на базе грэческага алфавита. На русі з”явілася пасля прыняцця хрыстьянства. Першая друкаваная кніга з’явілась у 1517 г., яе надрукавау Ф Скарына. (паклау пачатак усходне-славянскаму друкаванню) Латінскімі літарамі пачалі карыстацца для напісання па - беларуску с канца 17 ст. Арабскай графікай пачалі пісаць у 16 ст., гэтыя кнігі называюцца Аль-Кітаб.З 18 ст. Былі прыняты лацінскія назвы літар. У 1735 г. была уведзена ‘й’, У 1797 г. - ‘Е’Кірыліца не засталася у нязменнам стане. У 1708 г. яна была рэфарміравана Капіевічам. Ен сам беларус. Гэта Кірыліца атрымала назву ‘грамадзянская азбука’.З 18 ст. Были прыняты лацинския назвы литар. У 1735 г. была уведзена «й», У 1797 г. - «Е»Кирылица не засталася у нязменнам стане. У 1708 г. яна была рэфармиравана Капиевичам. Ен сам беларус. Гэта Кирылица атрымала назву «грамадзянская азбука».У 19 и ў пач. 20 ст. Да рэвалюции беларусы карысталися 2-мя граф. Систэмами: рэфармираванай кирылицай и латинкай. Дунин-Марцинкевич, Ф.Багушевич - писались латинскими литарами. «Мужыцкая прауда» и « Наша нива» да 12 г. друкавалася и на латинке. У зах. Бел. Латинка ужывалася да 1939 г. Існуе 3 группы слав. Моу: усходняя (бел,руск, укр)  , заходняя ( польская, чэшская, верхнелуж. і нежнелуженская) и паудневая ( балгарская, македоская, сербахарватская, славенская).Пачали паступова фармиравацца усходнеславянския мовы. Царкоуна-славянская мова - литаратурная мова старажытнай Руси. На гэту мову была перакладзена библия з грэч мовы. Часта царкоуна-славянская мова была неразумела.На тэрытории Бел. да кирылицы ужывалася глаголица. Па гуках яна зупадает с кирылицай, але написанне рознае. Старабеларуская мова склалася прыблизна у 13-14 ст. Беларуская литаратурная мова склалася на аснове гаворак цэнтральнай беларуси. Асабливага росквиту бел. письмо дасягнула пры князе Альгердзе ў 14 ст. Бел. мова стала дзяржаунай афицыйнай мовай канцэлярый и спрваводства ў ВКЛ.На старажытнай бел. мове писалися законы, праводзилися пасядженни сеймау, вялася дыпламатычная пераписка, администратыунае и судовае прававодства. На гэтай мове размауляли карали, князи, магнаты. Малилися у цэрквах тольки па-беларуску. Пасля любленскай вунии (1569г.) утварэнне Рэчы Паспалитай, бел. мова паступова пачала выцесняцца польскай мовай и была выцеснена ў 1696 г. Была прынята установа аб афицыйным ужыванни польскай мовы и да 20-га ст. Бел. мова не ужывалася. Тольки у пачатку 20-га ст. Зноу пачалася ужывацца бел. Мова.Калі увайшла Бел. У склад Рассіі бел. Мова не ужывалася і не вывучалася. У 19 ст. Былі выдадзены слоунікі па граматыке бел. Мовы.1846г. Ян Чарот надрукавау бел. Слоунік ‘Зборнік народных песен’1840г. П. Шпілеускі ‘Першая новая бел. Грамота’1870 г. Насовіч падрыхтавау і надрукавау ‘Белар. Слоунік’. 30 тыс. слоу(тлумачальны). Пасля рэв. 39 г. пачалі выходзіць Наша доля’, ‘Наша ніва’. Потым пачалі з’яуляцца пісьменнікі і фарміравать бел. Мову.

«Беларуская граматыка для школ» Б.А. Тарашкевiча - праца, у якой упершыню былi вызначаны правапiсныя i граматычныя нормы сучаснай беларускай мовы. Надрукавана ў 1918 г. паралельна кiрылаўскiмi i лацiнскiмi   лiтарамi ў знакамiтай друкарнi Марцiна Кухты ў Вiльнi. Выхад яе найлепш адпавядаў задачам нацыянальнага адраджэння беларускага народа, сярод якiх асаблiва важнымi былi - упарадкаваць выдавецкую справу i школьнае навучанне на роднай мове. Тарашкевiч здолеў, як нiхто да гэтага, выявiць галоўныя заканамернасцi беларускай лiтаратурная мовы, гiстарычна-абумоўленную сувязь яе фанэтыка-граматычных рыс найперш з цэнтральнымi беларускiмi гаворкамi. Улiчваючы традыцыi беларускага кнiгадрукавання, ён замацававу фанетычны прынцып напiсання галосных, а для перадачы зычных - марфалагiчны, з некаторымi адхiленнямi ў бок фанетычнага прынцыпу, каб адлюстраваць спцеыфiку беларускай мовы. Асобна быў распрацаваны правапiс запазычаных слоў у адпаведнасцi з тым, наколькi яны асiмiлiравалiся з беларускай мовай: тыя, што ўжываюцца даўно, пiшуцца, як вымаўляюцца, а тыя, «што ўжываюцца ў кнiжках i ў кнiжнай мове i да народу не дайшлi або дайшлi нядаўна», захоўваюць на пiсьме пэўныя адметнасцi той мовы, з якой яны ўзяты. Увогуле правiльна былi вызначаны галоўныя граматычныя катэгорыi беларускай мовы, характэрныя для яе формы словазмянення.Сфармуляваная ў граматыцы правiлы атрымалi ўсеагульнае прызнанне, многiя замацавалiся ў сучаснай беларускай лiтаратурнай мове. Аднак некаторыя з iх былi не зусiм добра распрацаваны. Збыткоўнымi аказалiся асноўныя катэгорыi i паралельныя формы скланення i спражэння, якiя аўтар уводзiў, каб адлюстраваць спецыфiку беларускай мовы або i па той прычыне, што некаторыя тыповыя рысы яе на тыя часы яшэ выразна не вызначалiся. Аўтар усведамляў, што зрабiў толькi пачатак нармалiзацыi беларускай мовы, што патрыбна далейшае ўдасканаленне яе норм. Рыхтуючы 5-е выданне граматыкi, ён значна перепрацаваў i дапоўнiў яе. На аснове граматыкi Тарашкевiча хутка сталi выходзiць падручнiкi беларускай мовы iншых аўтараў. З выхадам граматыкi Тарашкевiча пачаўся працэс стабiлiзацыi норм сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы, быў створаны грунт для яе далейшай граматычнай распрацоўкi, удасканалення ўласцiвых ёй структурных элементаў.У 1991 г. выдавецтва «Народная асвета» узнавiла 5-е(1929) выданне граматыкi факсiмiльным спосабам.

Спецыяльную лексіку складаюць словы, што эжываюцца людзьмі пээнай спецыяльнасці, прадстаэнікамі розных галін навукі. Спецыяльная лексіка падзяляецца на тэрміналагічную і прафесійную.Прафесiяналiзмы - словы, якiя эжываюцца э мове прадстаэнiкоэ вузкіх спецыяльнасцей і прафесій (цесляроэ, ганчароэ, пчаляроэ, краэцоэ і інш). Прафесiяналiзмы бытуюць галоэным чынам у вуснай, жывой гутарцы. Яны служаць назвамі прылад працы, дзеянняэ, прадметаэ, якія вядомы людзям той ці іншай прафесіі. Напрыклад, у вуснай мове пчаляроэ вядомы такія прафесiяналiзмы: дымар, ляжак, пропаліс, раёэня; плытагоны і людзі, якія працуюць на лесапавале, ужываюць прафесiяналiзмы: апачына, галаэнік, гардзель, гартоль, лотачнік; у мове ганчароэ эжываюцца прафесіяналізмы: спадак (гатунак гліны); шамот (прымесь гліны); гловіца (верхняя частка ганчарнага кругу).У мастацкай літаратуры прафесiйныя словы і выразы выкарыстоэваюцца для апісання роду заняткаэ дзеючых асоб, стварэння моэнай характарыстыкі герояэ твора: Ужо гукаюць: “Майна!”, “Віра!” – і лёгкая, як узмах крыла, услед за рукою брыгадзіра плыве ажурная страла. Тэрмін - гэта слова або спалучэнне слоэ, прынятае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяэ і абазначэння спецыяльных прадметаэ. У адрозненне ад іншых слоэ-нятэрмінаэ тэрмін увогуле адназначны, не можа быць сінанімічны іншым словам. Адназначнымі, напрыклад, з'яэляюцца мовазнаэчыя тэрміны: назоэнік, выказнік, дзеепрыслоэе, дзейнік, прыназоэнік, суфікс, прыстаэка; матэматычныя тэрміны: мнагачлен, плюс, мінус, тэарэма, лічнік, сінус, тангенс, ромб, трохвугольнік. Гаварыць аб адназначнасці тэрміна можна толькі э межах дадзенай тэрміналогіі, у межах канкрэтнай навукі, таму што нярэдка мнагазначнае слова э розных навуках можа мець зуcім розныя значэнні. (Напрыклад: корань у матэматыкі - велічыня, якая пры эзвядзенні э ступень дае пээны лік; корань у біялогіі - падземная частка расліны, праз якую эпітваюцца сокі з глебы; корань у лінгвістыцы - асноэная частка слова без прыставак і суфіксаэ, якая заключае э сабе агульнае лексічнае значэнне слоэ аднаго словаэтваральнага гнязда. У публіцыстычных творах прафесіяналізмы і тэрміны могуць выкарыстоўвацца як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў, як элемент стілізацыі твора.

Функцыі мовы ў грамадстве.Пад функцыяй мовы разумеюць яе прызначэнне і ролю, якую яна выконвае ў жыцці чалавека і грамадства.Галоўная функцыя мовы - камунікатыўная. Узнікшы разам з грамадствам, мова нястомна служыць чалавеку ў розных яго занятках і патрэбах. У штодзённай моўнай практыцы людзі ўдасканальвалі гэты сродак зносін, імкнуліся спазнаць яго прыроду. Сувязь чалавека з навакольным светам ажыццяўляецца праз намінатыўную функцыю мовы, знешнія прадметы становяцца ўнутраным здабыткам чалавека, ствараюць свет яго вобразаў, уяўленняў, пачуццяў, калі гэтыя прадметы атрымліваюць назвы сродкамі мовы, у першую чаргу словамі.У свядомасці чалавека, у яго ўнутраным свеце адлюстроўваюцца знешняя рэчаіснасць, навакольны свет. Такім чынам, мова выконвае і функцыю адлюстравання.Пазнавальная функцыя. Чалавечае пазнанне грунтуецца на ведах, якія фіксуюцца, назапашваюцца, абагульняюцца з дапамогай мовы. Засвойванне назапашаных чалавецтвам ведаў, практычна ўсе працэсы навучання людзей (у школах, у ВНУ і г. д.) звязаны з шырокім выкарыстаннем мовы, якая служыць галоўным сродкам атрымання, павелічэння, узбагачэння ведаў.Мова з’яўляецца і галоўным спосабам выражэння думак і пачуццяў кожнага чалавека і тым самым выконвае экспрэсіўную функцыю. Эстэтычныя функцыя. Увасабляецца ў мастацкай прозе, паэзіі, сцэнічным маўленні, красамоўстве.Як бачым, родная мова — гэта не толькі сродак зносін, жывая повязь пакаленняў, але і сродак выяўлення душы чалавека, і знак яго прысутнасці на зямлі; родная мова — гэта адвечны голас радзімы.

Паняцце мовы. Гіпотэзы паходжання мовы. Мова – гэта сістэма знакаў; сродак знаосін, які служыць сродкам перадачы інфармацыі паміж людзьмі. Гіпотэзы паходжання:1) тэорыя гукапераймання(пашыраная ў 17-19 ст.): паходжанне мовы тлумачыла тым, што чалавек, чуючы гукі прыроды імкнуўся іх пераймаць з дапамогаю імкленчага аппарата. Працягвалася развіцце ў працах Лейбніца, Гердэра і інш. Даследванні 50-80х гг.ХХст. даюць доказы на карысць таго, цто гукаперайманне побач з жэстамі ігралі важную ролю пры узнікненні мовы.2) тэорыя выклічнікаў(рэфлексіўная). Мова узнікла яз рэакцыя чалавека на боль ці радасць, страх ці голад. Выгукі, якія суправаджалі эмоцыі чалавека, былі яго першымі словамі. Прыхільнікамі яе былі Штэйналь, Дарвін.3) працоўная тэорыя(тэорыя працоўных выгукаў) была распрацавана Муарэ. Мова ўзнікла у процэсе сумеснай дзейнасці першабытных людзей як адзін з сродкаў аптымізацыі і узгаднення гэтай дзейнасці.4) Тэорыя Энгельса: узнікнне мовы было падрыхтованае біялагічнымі і сацыялагічнымі фактарамі: біялагічны – падзел функцыяў пярэдніх і задніх канцавінаў; вызваленне першых дзеля працы, ператварэнне іх у рукі, вертыкальнае хаджэнне, якое спрыяла развіцю органаў маўлення. Сацыяльная – калектыуная праца, развіцце свядомасці разам з працай. Тэорыя жэстаў тлумачыць, што першай моваю была кінетычная мова – мова вігаў і пантамімаў.

Новая бел.мова

Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, дакладная запіска, кантракт, справавыя лісты і інш.); агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення
Учебный материал
© nashaucheba.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации