Костюк М. Энциклопедия истории Беларуси. Том 4 (на бел.языке) - файл n1.doc

приобрести
Костюк М. Энциклопедия истории Беларуси. Том 4 (на бел.языке)
скачать (5549.5 kb.)
Доступные файлы (1):
n1.doc5550kb.06.07.2012 23:10скачать
Победи орков

Доступно в Google Play

n1.doc

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   42
УСТУП

Чацвёрты том шасцітомнай "Гісторыі Беларусі" ахоплівае адрэзак часу з канца XVIII ст. да 1917 г. - перыяд знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай iмпepыi. Гэта адметны, непаўторны, разам з тым складаны i супярэчлівы этап айчыннай гісторыі. Яго складанасць i супярэчлівасць абумоўліваліся дзвюма буйнамаштабнымі акалічнасцямі.

Па-першае, Беларусь у выніку падзелаў Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст. вызвалілася з улоння гэтай магнацка-шляхецкай рэспублікi апынулася у складзе зусім іншай дзяржавы-абсалютысцкай Расійскай iмпepыi. Аднак яшчэ на працягу доўгага часу тутэйшае грамадства заставалася носьбітам пэўных палітычных, сацыяльных, духоўных, культурна-цывілізацыйных каштоўнасцей, якія сфарміраваліся у папярэднія стагоддзі ў значнай меры пад уплывам агульнаеўрапейскіх працэсаў. Taкiм чынам, Беларусь аказалася месцам гістарычнай сустрэчы i ўзаемадзеяння еўрапеізаваных норм жыц-ця з тымі сацыяльна-палітычнымі i культурнымі стандартамі, што панавалі ў еўрапейска-азіяцкай iмпepыi Раманавых. З гэтага часу асноўнай тэндэнцыяй стала паступовая пераарыентацыя Беларусі з заходняга на усходні вектар развіцця. Вядома, уніфікацыя царызмам беларускіх зямель з агульнаімперскай сацыякультурнай прасторай не была аднамомантным актам. Гэта быў доўгі, супярэчлівы, шмат у чым драматычны працэс, якi фактычна працягваўся да 1917 г., што i прадвызначыла адну з найважнейшых асаблівасцей беларускай гісторыі у XIX - пачатку XX ст.

Па-другое, у адзначаны перыяд у Беларусі дасягнуў апагею крызіс традыцыйнага феадальна-прыгонніцкага грамадства i пачалася яго трансфармацыя у прынцыпова новую якасць - індустрыяльную цывілізацыю. Як i паўсюдна, працэс мадэрнізацыі выклікаў тут глыбокія структурныя зpyxi у сацыяльна-эканамічнай сферы, суправаджаўся кардынальнымі мадыфікацыямі грамадска-палітычных адносін, духоўнага жыцця, маралі, побыту людзей. Але паколькі Расійская імперыя ўвасабляла сабой даганяючы тып мадэрнізацыі, гэта не магло не адбіцца на тэмпах, формах i выніках дадзенага глабальнага працэсу на беларускіх землях.

З мэтай як мага больш поўна i адэкватна адлюстраваць эвалюцыю беларускага соцыуму з канца XVIII да пачатку XX ст. аўтары тома імкнуліся выявіць i прааналізаваць агульныя i асаблівыя, заканамерныя i выпадковыя, аб'ектыўныя i суб'ектыўныя фактары, якія, з аднаго боку, прадвызначылі ўключанасць краю ў агульнарасійскі i (праз пасрэдніцтва Pacii) агульнаеўрапейскі гістарычны кантэкст, з другога - фарміравалі перадумовы для станаўлення Беларусі як самастойнага суб'екта гісторыi.

Структура дадзенага тома адпавядае прынятай у гістарычнай навуцы перыядызацыі айчыннай гісторыі XIX - пачатку XX ст. Кніга складаецца з трох раздзелаў.

5

У першым раздзеле, які ахоплівае перыяд з канца XVIII ст. да сярэдзіны XIX ст., асвятляецца саслоўная, нацыянальная, канфесіянальная палітыка царызму ў новадалучаных землях. Упершыню аналізуюцца тагачасныя дэмаграфічныя працэсы, з пазіцый сучаснай навуковай метадалогіі разглядаюцца развіццё эканомікі, нацыянальны i грамадска-палітычны рух. Асобны параграф прысвечаны падзеям французска-расійскай вайны 1812 г., палітыцы Напалеона ў дачыненні да Беларусі.

У другім раздзеле (60 - 90-я гг. XIX ст.) паказаны зpyxi у развіцці прамысловасці, сельскай гаспадаркі на аснове ўкаранення капіталістычных адносін пасля адмены прыгоннага права. Раскрыты сацыяльна-класавыя трансфармацыі, пачатак фарміравання грамадскай супольнасці. З улікам сучасных навуковых уяўленняў аналізуецца гісторыя паўстання 1863 - 1864 гг., розных плыней грамадскага руху, развіццё адукацыі i культуры, асвятляецца гісторыя канфесіянальнага жыцця ў Беларусі.

Трэці раздзел прысвечаны даследаванню суадносін паміж рэфармісцкімі i рэвалюцыйным шляхамі пераўтварэння беларускага грамадства пачатку XX ст. Падрабязна аналізуюцца новыя з'явы ў эканоміцы, xicтaннi i супярэчнасці палітыкі царызму ў Беларусі напярэдадні яго краху, шмат месца адведзена узнікненню i дзейнасці палітычных партый i арганізацый. Значная увага нададзена гicтopыi беларускага нацыянальна-палітычнага i культурна-асветніцкага руху, барацьбе за аднаўленне беларускай дзяржаўнасці, высвятленню асаблівасцей нацыятворчых працэсаў. Упершыню у падагульняючай працы па гicтopыi Беларусі паказаны пачатак фарміравання бе­ларускай дыяспары. У заключным раздзеле асвятляецца становішча Белаpyci ва ўмовах сістэмнага крызісу Расійскай імперыi, выкліканага Першай сусветнай вайной i Лютаўскай рэвалюцыяй 1917 г.

Гістарыяграфія

Гістарыяграфічная спадчына па гісторыі Беларусі канца XVIII - пачат­ку XX ст. даволі багатая. Важнейшыя праблемы, якія цікавілі даследчыкаў раней i застаюцца ў полі зроку сучасных гісторыкаў, гэта палітыка царызму ў Беларусі пасля далучэння яе да Paciйcкай імперыі, паўстанні XIX ст. i ix уплыў на развіццё гістарычнага працэсу, іншыя грамадскія pyxi, сацыяльна-эканамічнае становішча, развіццё культуры, фарміраванне класаў буржуазнага грамадства, Беларусь у вайне 1812 г. i ў перыяд Першай сусветнай вайны. У апошнія гады прыярытэтнымі напрамкамі ў даследаванні гісторыі Беларусі ў складзе Расійскай iмперыi становяцца пытанні нацыятворчых i дэмаграфічных працэсаў, станаўлення грамадзянскай супольнасці, канфесіянальнай гісторыі, развіцця прадпрымальніцтва, фарміравання белару­скай дыяспары.

Палітыка Кацярыны II i Паўла I у дачыненні да Беларусі, стварэнне тут новых органаў улады асвятляюцца ў шэрагу прац дарэвалюцыйнага даследчыка П. Жуковіча1. Каштоўнасць ix заключаецца ў вялікім фактычным матэрыяле, сабраным аўтарам. П. Жуковіч адзначаў, што Кацярына II не пас-

______________

1Жукович П. Управление и суд в Западной России в царствование Екатерины II // Журнал министерства народного просвещения (далей - ЖМНП). 1914.2. С.265-315;3. С.88-120;4. С.314 - 355;5. С. 1- 43; Ён жа. Сословный состав населения Западной России в царствование Екатерины II // ЖМНП. I915.1; С.76 - 109;2 С. 257 - 321;5. С.130-178; Ён жа. Западная Россия в царствование императора Павла I // ЖМНП. 1916.6. С. 183-226;8.С.207 - 263;9 С.186 - 275.

6

пела распаўсюдзіць фактычнае дзеянне сістэмы абласнога судова-адміністрацыйнага кіравання на землі, далучаныя пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, але яна змагла ўсё ж "закласці грунтоўны фундамент для ўзвядзення сваёй сістэмы". Шэраг аспектаў, прысвечаных дадзенай праблеме, аналізуе сучасны даследчык Я. Анішчанка1.

Значнае месца ў гісторыі Беларусі XIX ст. займае французска-расійская вайна 1812 г. У расійскай дасавецкай гістарыяграфіі перавага аддавалася адлюстроўванню ваенных дзеянняў. У вялікай масе літаратуры вылучаліся даследаванні ваенных гісторыкаў Д. Бутурліна, А. Міхайлоўскага-Данілеўскага, М. Багдановіча i інш2. У другой палове XIX - пачатку XX ст. з'явіўся шэраг прац, у якix разглядалася становішча беларуска-літоўскіх зямель пад французскай акупацыяй у 1812 г.3

Вайне 1812 г. прысвечана даследаванне беларускага савецкага гісторыка Я. Карнейчыка4. Ён засяродзіў сваю ўвагу на ваенных дзеяннях i партызанскай барацьбе на тэрыторыі Беларусі закрануў дзейнасць французскіх акупацыйных улад i Часовага ўрада ВКЛ.

У 90-я гг. XX ст. з'явіўся шэраг артыкулаў беларускіх даследчыкаў з новымі поглядамі на вайну 1812 г. Яе перасталі называць "айчыннай", перагледжаны ацэнкі партызанскага руху ў Беларусі, даследуецца дзейнасць французскіх акупацыйных улад, Часовага ўрада ВКЛ. Уведзены тaкi аспект, як дзейнасць царскіх улад на неакупіраванай частцы тэрыторыі Беларусі5.

Пытанні нацыянальнай палітыкі Расійскай iмперыi на тэрыторыях, далучаных у выніку падзелаў Рэчы Паспалітай, у дарэвалюцыйны час амаль не даследаваліся. У пачатку XX ст. канцэптуальныя аспекты праблемы з манархісцкіх пазіцый паспрабаваў разгледзець Л. Ціхаміраў. Ён адзначаў, што вялікія дзяржавы далучаюць да сваёй тэрыторыі не толькі розныя плямёны, але i "цэлыя нацыянальнасці, нярэдка абломкі былой дзяржаўнасці"6. Менавіта яны i ўносяць у дзяржаўнае жыццё мноства элементаў разнадумнасці, спрэчак i нават унутранай барацьбы. Таму асноўнай задачай нацыя­нальнай пaлiтыкi, на яго погляд, з'яўляецца стварэнне ўнутранага адзінства дзяржавы, для чаго патрэбны: аднадумнасць, агульнасць веры, інтарэсаў, сумеснай матэрыяльнай працы, культурных i навуковых асноў развіцця, адна дзяржаўная мова (якая, праўда, не падаўляла б мясцовыя, а развівала ix)7.

____________

1Анішчанка Я.К. Беларусь у часы Кацярыны II. Мн., 1996.

2Бутурлин Д. П. История нашествия императора Наполеона на Россию в 1812 году. СПб., 1823-1824. Ч. 1-2; Михайловский-Данилевский А. И. Описание Отечественной войны в 1812 году. СПб., 1839. Ч.1 - 4; Богданович М. И. История Отечественной войны 1812 года по достоверным источникам. СПб., 1859-1860. Т. 1-3

3Кудринский Ф. А. Вильна в 1812 году. Вильно, 1912; Бернацкий Н. События в Вильно в 1812 году. Вильно, 1912; Орловский Е. Ф. Гродненская губерния в 1812 году. Гродно, 1912; Краснянский В. Г. Минский департамент Великого княжества Литовского. СПб., 1902; Ён жа. Борисов и Борисовский уезд в Отечественную войну 1812 года. Гродно, 1913; Глыбовский В.И. 1812 год в Витебской губернии. Витебск, 1910; Добровольский В. К. Витебская губерния в Отечественную войну. Витебск, 1912; Цехановецкий В.П. Краткое описание военных действий в Витебской губернии во время Отечественной войны 1812 года. Витебск, 1892; Бриллиантов Л.И. Година тяжелого испытания и великой неувядаемой славы русского народа. Город Могилев во власти французов. Могилев, 1912; Лунин А. П. 1812 год. Наполеон в пределах Могилевской губернии. Могилев, 1912; Чистяков С. Д. Борисовцы в Могилеве на Днепре. Эпизод из Отечественной войны. СПб., 1897.

4 Корнейчик Е. Белорусский народ в Отечественной войне 1812 г. Мн., 1962.

5 Французская рэвалюцыя i лёсы свету. Мн., 1999; Французска-руская вайна 1812 г.: еўрапейскія дыскурсы i беларускі погляд. Мн., 2003.

6Тихомиров Л.А. Монархическая государственность. СПб., 1992. С.646.

7Там жа. С.646-652.
7

Канчатковым вынікам такой палітыкі павінна быць "злiццё ўcix народнасцей дзяржавы ў адну вялікую нацыю"1.

Савецкая гістарыяграфія таксама нячаста звярталася да гэтай прабле-мы. У манаграфіі Т. Бурмістравай2 у адпаведнасці з марксісцка-ленінскай тэорыяй праз прызму нацыянальнай палітыкі партый бальшавікоў разгледжаны i некаторыя аспекты палітыкі царскага ўрада на далучаных тэрыторыях. У якасці адпраўнога пункта нацыянальнай палітыкі самадзяржаўя даследчыца называе заканадаўчы акт Аляксандра II "Высочайше утвержденные 26 марта 1870 года правила о мерах образования населяющих Россию ино­родцев"3. Згодна з гэтым дакументам народы Поўначы, Ci6ipы, Сярэдняй Азіі, татары, яўрэі названы "неполноправными инородцами". Сярод асноўных кірункаў нацыянальнай палітыкі царызму Т. Бурмістрава вылучыла наступныя: абмежаваныя магчымасці эканамічнага развіцця нацыянальных меншасцей, палітычны i культурны прыгнёт, правядзенне "прымусовай русіфікацыі", уціск неправаслаўных канфесій.

У канцы XIX-XX ст. выйшаў шэраг манаграфічных даследаванняў, а таксама зборнікаў артыкулаў, прысвечаных нацыянальным меншасцям. У ix закраналіся i пытанні нацыянальнай палітыкі царскага урада4.

Цікавы погляд на гэту праблему выказаны амерыканскім даследчыкам Т. Віксам5. На яго думку, нават у другой палове XIX ст. у Расійскай iмпepыіi наогул не было такой з'явы, як "нацыянальная палітыка". Назіралася толькі некаторая спецыфіка палітычных, адміністрацыйных або мясцовых патрабаванняў, якія дапамагалі царскаму ўраду, абапіраючыся на пануючую рускую нацыю, уцягваць рэгіёны i нярускае насельніцтва ў імперскае жыццё.

Сярод сучасных paciйcкix даследчыкаў выклікае цікавасць праца Б. Mipoнaвa6, які вылучыў два этапы нацыянальнай палітыкі: да i пасля 1863 г. (з пераходным перыядам паміж 1830 i 1863 гг.). Аўтар лічыць, што да 1830 г. палітыка царскага ўрада была талерантнай да нацынальных асаблівасцей i прагматычнай. Абставіны змяніліся пасля паўстання 1830-1831 гг., якое аўтар традыцыйна для расійскай гістарыяграфіі называе "польскім". З гэтага часу нацыянальная палітыка ўрада стала больш жорсткай. Аднак толькі ў заходніх землях iмпepыi яна прыняла форму рэпрэсій i была скіравана на скасаванне ix адміністрацыйна-палітычнай aўтaномii. Да другога, на думку

________________

1 Тихомиров Л.А. Монархическая государственность. C.652.

2 Бурмистрова Т.Ю. Ленинская политика пролетарского интернационализма в период образования РСДРП (1894-1903 гг.). Л., 1962;

3 Там жа. С.83.

4 Гессен Ю. История евреев в России. СПб., 1914; Голицын Н.Н. История русского законодательства о евреях: В 2 т. СПб., 1886. Т.1.1649 - 1825; Дубнов С.М. Новейшая история еврейского народа (1789-1881). СПб., 1914; Дубнов С.М. Новейшая история еврейского народа: В 3 т. Рига, 1937-1938; Оршанский И. Евреи в России. СПб., 1872; Клиер Дж. Россия собирает своих евреев: Происхождение еврейского вопроса в России. 1772-1825. М., 2000; Stanislawski M. Tsar Nicolas I and the Jews. The transformation of Jewish society in Russia. 1825 -1855. Philadelphia, 1983; Кузняева С. Еврейские общины Беларуси в конце XVIII - начале XX века. Мн1998; Анищенко Е.Черта оседлости. Мн., 1998; Мухлинский А. Исследование о происхождении и состоянии литовских татар. СПб., 1857; Kryczynski S. Tatarzy litewscy: Proba monografii historycno-etnograficnej. Warszawa, 1938; Tyszkiewicz J. Tatarzyna na Litwie i w Polsce: Stydiazdziejow XIII-XVIII w. Warszawa, 1989; Tyszkieuicz J. Z historii tatarow polskich. 1794-1944. Pultusk, 1998; Думін С.У., Канапацкі І.Б. Беларускія татары. Мінулае i сучаснасць Мн. 1993; Канапацкі I.E., Смолік A.I. Гісторыя i культура беларускіх татар. Мн., 2000; Нацыянальная палітыка расійскага самадзяржаўя ў канцы XVIII - пачатку XIX стагоддзяў. Мн., 1995.

5 Weeks Т. Nation and State in Late imperial Russia. Illinois, 1996.

6Миронов Б.Л. Социальная история России: В 2 т. СПб., 1999. Т.1.

8


Б. Міронава, таксама "польскага" паўстання 1863-1864 гг. нацыянальная палітыка не мела культурна-моўнай накіраванасці, а яе жорсткасць праяўлялася толькі ў адносінах да польскіх сепаратыстаў i тых, хто ix падтрымліваў. З 1863 г. палітыка, накіраваная на адміністрацыйную інтэграцыю нацыянальных ycкpaiн з усёй імперыяй, стала ўсеагульнай, i да яе далучылася моўна-культурная уніфікацыя ў форме русіфікацыі. Гэту праблему закранаюць paciйcкi гісторык Л. Гарызонтаў1 i беларускі даследчык А. Смалянчук2.

Вывучэнне сацыяльна-эканамічных праблем заўсёды з'яўлялася адным з вядучых напрамкаў гicтapыягрaфii. Але разгляд эканамічнага мінулага Белаpyci як асобнай тэрыторыі пачаўся толькі у савецкі час. Нягледзячы на ідэалагічныя абмежаванні, што перашкаджалі шматбаковаму погляду на гістарычную рэчаіснасць, беларуская савецкая гістарыяграфія налічвае некалькі даволі грунтоўных калектыўных i манаграфічных прац. Першым значным даследаваннем абагульняючага характару стала манаграфія М. Доўнар-Запольскага "Народное хозяйство Белоруссии в 1861-1914 гг."3 У ёй вучоны зрабіў спробу навукова абгрунтаваць свой ранейшы тэзіс аб эканамічнай своеасаблівасці беларускіх губерняў Беларусі ў пачатку XX ст. Прынцыпова важнай з'яўляецца выснова аўтара адносна характарыстыкі другой паловы XIX - пачатку XX ст. як аб часе індустрыялізацыі беларускіх зямель4. Аднак гэтыя погляды вучонага стaлi ў 20-я - пачатку 30-х гг. аб'ектам знішчальнай крытыкі i на доўгі час засталіся па-за ўвагай афіцыйнай савецкай гістарыяграфіі.

Яшчэ ў працах дасавецкіх гісторыкаў, эканамістаў, статыстыкаў нарадзілася традыцыя разглядаць Беларусь як поле барацьбы паміж расійскім i польскім кaпiталам. З некаторымі карэкціроўкамі гэта сцвярджэнне перайшло i ў гістарыяграфію савецкага часу. Такога тэзісу, напрыклад, прытрымліваўся А. Цвікевіч, які лічыў, што "развіццё грамадзка-культурнага жыцьця на Беларусі ўвесь час знаходзілася ў беспасрэднай залежнасьці ад барацьбы польскага i расійскага капіталу за беларускі рынак"5. Аднак гэта сцвярджэнне не мае дастатковых гістарычных асноў. Наадварот, эканоміка Беларусі дамінавала на сваім рынку, займала адметную нішу на ўсе-расійскім рынку i магла самастойна ўдзельнічаць у міжнародным падзеле працы6.

Агульным для работ, у якіх закранаюцца пытанні эканамічнай гісторыі Беларусі, з'яўляецца ўстанаўленне непарыўнай сувязі паміж развіццём рыначных, капіталістычных адносін i эвалюцыяй грамадства. Прамысловае развіццё Беларусі асвятляецца ў працах Д. Дудкова7, Н. Раманоўскага8,

___________________

1 Горизонтов Л.Е. Парадоксы имперской политики: поляки в России и русские в Польше. М., 1999.

2 Смалянчук А.Ф. Паміж краёвасцю i нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх i літоўскіх землях 1864-1917 г. Гродна, 2001.

3 Довнар-Запольский М.В. Народное хозяйство Белоруссии в 1861-1914 гг. Мн., 1926.

4 Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі Мн., 1994. С.386-389.

5 Цьвікевіч А."Западно-руссизм": Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі у XIX i пачатку XX в. Мн., 1993. С. 5.

6 Киштымов А. Вопросы экономического развития Беларуси и белорусская национальная идея в начале XX в. // Bialoruskie Zeszyty Historyczne - (Беларуси гістарычны зборнік). Nr. 17. Bialystok, 2002. С. 88-118.

7 Дудкоў Д .А. Аб paзвiццi капіталізму ў Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX ст. Мн., 1932.

8 Романовский Н.Т. Развитие мануфактурной промышленности в Белоруссии (вторая половина XVIII - первая половина XIX века). Мн., 1966.

9


М. Болбаса1. Гэта тэма закранута таксама ў манаграфіях, прысвечаных гісторыі пралетарыяту Беларусі.

Гісторыя рабочага класа была адной з вядучых тэм у беларускай гістарыяграфіі XX ст. У 20-80-я гг. убачылі свет дзесяткі манаграфій, сотні артыкулаў, у якіх разглядаліся розныя аспекты гэтай праблемы. Іх аўтары паказалі перадумовы і ўмовы фарміравання пралетарыяту, яго структуру і склад, прававое і эканамічнае становішча. У даследаваннях прыводзяцца статыстычныя паказчыкі, якія характарызуюць дынаміку і размах асноўных формаў рабочага руху. Варта заўважыць, што амаль да сярэдзіны 80-х гг. XX ст. эканамічная і палітычная барацьба рабочых Беларусі асвятлялася пераважна пры дапамозе ілюстрацыйна-апісальнага метаду. Апрача таго, вузкае кола выкарыстаных крыніц не дазваляла іх аўтарам даць поўную карціну рабочага руху Беларусі на рубяжы ХІХ-ХХ стст. Гэтыя недахопы ў значнай ступені былі пераадолены ў даследаваннях М. Біча, Э. Савіцкага ў падагульняючым выданні па гісторыі рабочага класа Беларусі2. Аўтары названых прац фактычна нанова, па першакрыніцах даследавалі рабочы рух ад рэформы 1861 г. да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Пры асвятленні многіх пытанняў яны шырока выкарысталі розныя статыстычныя выданні і перыядычны друк канца XIX - пачатку XX ст., а таксама новыя архіўныя дакументы.

Прыкметнае месца ў работах гісторыкаў XX ст. займала і асвятленне ідэйна-арганізацыйнага росту рабочага руху пад уплывам распаўсюджвання марксізму, дзейнасці сацыял-дэмакратычных арганізацый, а таксама рэвалюцыйныя сувязі рабочых Беларусі і Расіі3.

У гісторыка-эканамічных працах знайшлі адлюстраванне асноўныя рысы эканамічнай палітыкі царызму ў Беларусі. Большасць з іх, нягледзячы на відавочны ідэалагічны адбітак часу, падкрэсліваюць адметнасці рэальнага становішча беларускай эканомікі. Гэта сведчанне таго, што ўплыў эканамічнай палітыкі самадзяржаўя значна саступаў яго палітычнаму дамінаванню.

Савецкая гістарыяграфія шмат дзесяцігоддзяў зыходзіла з тэзісу аб каланіяльным становішчы Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Цалкам у рэчышчы такіх поглядаў напісана кніга I. Саладкова4 і калектыўная манаг-

_________________

1Болбас М.Ф. Развитие промышленности в Белоруссии (1795-1861). Мн., 1966; Ён жа. Промышленность Белоруссии. 1860-1900. Мн., 1978.

2Бич М.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1861-1904 гг. Мн., 1983; Савицкий Э.М. Революцинное движение в Белоруссии (август 1914 - февраль 1917 г.). Мн., 1981; Ён жа. Рабочее движение в Беларуси (июль 1907 - февраль 1917 гт.). Мн1995; История рабочего класса Белорусской ССР: В 4 т. Т.1. Рабочий класс Белоруссии в период капитализма. Мн., 1984.

3Мяшкоў М.М., Шкляр М.Я., Скарабагаты В.У. Бальшавікі Беларусі ў першай рускай рэвалюцыі. Мн., 1955; Шаціла В.У. Рэвалюцыйная барацьба ў Мінску ў гады першай рускай рэвалюцыі (1905-1907 гт.). Мн., 1956; Бугаев ЕМ. Возникновение большевистских организаций и образование Компартаи Белоруссии. М., 1959; Воранава А.І. Рабочы рух у Беларусі напярэдадні і ў перыяд рэвалюцыі 1905-1907 гг. Мн.. 1960; Солодков Т.Е. Борьба трудящихся Белоруссии против царизма. Мн., 1967; Ефремова О.И. Роль ленинской "Искры" в распространении марксизма в Белоруссии. Мн., 1980; Диренок Е.Д. Полесская организация большевиков в борьбе против царизма (1903-март 1917). Мн., 1971; Солошенко В.И. Большевики в борьбе с мелкобуржуазными партиями в Белоруссии (1903 - март 1917 ). Мн., 1981; Кузняев А.А. На пути к Октябрю. Мн.. 1970, Бич М.О. Развитае социал-демократического движения в Белоруссии в 1883-1903 гг. Мн., 1973; Филяков В.Г. Революционные связи рабочих Белоруссии и России в конце XIX - начале XX в. (1895 - 1907 гг.). Мн., 1987.

4Солодков И.И. Социально-экономическое положение Белоруссии до Великой Октябрьской социалистической революции (конец XIX - начало XX в.). Мн., 1957.

10


рафія "Экономика Белоруссии в эпоху империализма"1. І толькі ў 1965 г. В. Цімашэнка змагла даць прынцыпова іншы адказ на гэта складанае пытанне2. У апошняе дзесяцігоддзе з'явіліся новыя абгрунтаваныя доказы эканамічнай самадастатковасці Беларусі3.

Абсалютызацыя гістарычнай ролі рабочага класа ў савецкай гістарычнай навуцы вызначыла звужэнне тэматыкі даследаванняў і адсутнасць разумення гістарычна абумоўленай ролі рынку і рыначных адносін у грамадстве. Аднак нават і на гэтым фоне своеасаблівымі рэліктамі свабоднага гістарычнага мыслення вызначаліся працы М. Улашчыка4 і серыя артыкулаў В. Цімашэнкі5.

Гісторыі гандлю і рыначных адносін у Беларусі прысвечаны манаграфіі В. Шведа6 і X. Бейлькіна7. Абедзве працы змяшчаюць вялікі фактычны матэрыял, але яго рэпрэзентатыўнасць аўтары ацэньваюць не заўсёды крытычна. Нельга пагадзіцца і з некаторымі высновамі аўтараў, напрыклад, аб тым, што скасаванне прыгону было "заканамерным вынікам" развіцця гандлю8, а сельскагаспадарчы рынак нібыта мае дачыненне да стварэння "аб'ектыўных умоў для буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі і яе перарастання ў сацыялістычную"9.

Сацыяльна-эканамічную гісторыю гарадоў Беларусі першай паловы XIX ст. даследавалі В. Чапко10 і А. Люты11. Працы ўтрымліваюць багаты гістарычны матэрыял, таму вельмі каштоўныя для даследчыкаў гэтай праблематыкі. Аднак шэраг супярэчнасцей, якія сустракаюцца як у асобных частках кожнай манаграфіі, так і пры параўнанні іх, не дае падставы цалкам пагаджацца з аўтарскімі высновамі.

У 1997 г. З. Шыбека, які пачаў вывучэнне гісторыі гарадоў з Мінска кан-ца XIX - пачатку XX ст.12, выдаў абагульняючую манаграфію "Гарады Беларусі (60-я гады XIX - пачатак XX стагоддзяў)"13. У даследаванні пры дапамозе сучасных гісторыка-матэматычных метадаў дадзены комплексны нарыс ур-

__________________

1 Экономика Белоруссии в эпоху империализма. Мн., 1963.

2Тишошенко В.В. Была ли Белоруссия при царизме колонией в экономическом смысле? // История СССР. 1965.1. С.38-50.

3Киштымов А.Л. Экономические достижения Беларуси в XIX - начале XX в. // Гісторыя Беларусі ў еўрапейскім кантэксце. Мн., 2002. С.22-52.

4Киштымов А.Л. Исторические особенности экономического развития Беларуси XX века в научных трудах Н.Н.Улащика // М.М.Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі (да 90-х угодкаў вучонага). Мн., 1997. С. 136-144.

5Тимошенко В.В. Роль банков в льноторговле дореволюционной Белоруссии (1900-1914 гг.) // Вопросы развития народного хозяйства Белоруссии и Прибалтики. Мн., 1963. С. 151-158; Яна ж. Была ли Белоруссия при царизме колонией в экономическом смысле? // История СССР. 1965.1. С. 38-50; Яна ж. Кредитная система Белоруссии в начале XX в. // Исторические записки. М., 1965. Т. 78. С. 63-84.

6 Швед В.В. Торговля в Белоруссии в период кризиса феодализма (1830-1850-е годы). Гродно, 1995.

7 Бейлькин Х.Ю. Сельскохозяйственный рынок Белоруссии. 1861-1914 гт. Мн.,1989.

8 Швед В.В. Торговля в Белоруссии в период кризиса феодализма (1830-1850-е годы). С 83.

9 Бейлькин Х.Ю. Сельскохозяйственный рынок Белоруссии. 1861-1914 гт. С. 238.

Чепко В.В. Города Белоруссии в первой половине XIX века Экономическое развитие. Мн., 1981.

11 ЛютыйА.М. Социально-экономическое развитае городов Белоруссии в конце XVIII -первой половине XIX в. Мн., 1987.

12 Шибеко З.В. Минск в конце XIX - начале XX в. Очерк социально-экономического развития. Мн., 1985.

13 Шыбека З. Гарады Беларусі (60-я гады XIX - пачатак XX стагоддзяў). Мн., 1997.

11

банізацыі Беларусі на працягу амаль 50 гадоў. Гэта праца - першае манаграфічнае даследаванне сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі, якое цал-кам знаходзіцца ў рэчышчы новых поглядаў сучаснай гістарычнай навукі.

Праблема суадносін дзяржаўнай эканамічнай палітыкі і прыватнай эканамічнай ініцыятывы з'яўляецца адным з ключавых месцаў ва ўсім коле складанай і шмат у чым новай для сучасных беларускіх гісторыкаў праблемы гісторыі беларускага рынку. Гістарыяграфія эканамічнай палітыкі самаўладдзя прайшла шлях ад апалагетыкі царскіх часоў да пагромнай крытыкі ў працах савецкіх гісторыкаў і толькі ў апошняе дзесяцігоддзе стала прадметам больш узважанага аналізу з пазіцый эканамічнай мэтазгоднасці і магчымасцей1.

Сярод тэм, на якія распаўсюджвалася ідэалагічная забарона савецкіх часоў, была ацэнка гістарычнай ролі носьбітаў эканамічнай ініцыятывы прадпрымальнікаў. Між тым вывучэнне гістарычнага партрэта беларускага прадпрымальніцтва дазваляе на падставе параўнальнага аналізу адлюстраваць уплыў агульнасусветных, еўрапейскіх і расійскіх тэндэнцый на сацыяльна-эканамічную гісторыю Беларусі, не пакідаючы ў баку яе рэгіянальныя асаблівасці, бо менавіта ва унікальным вопыце прадпрымальнікаў увасобіліся мясцовыя, тыповыя для Беларусі эканамічныя рысы.

У цэлым аб'яднання фактычнага і апісальнага матэрыялу, назапашанага беларускай гістарыяграфіяй, і сапраўднага навуковага асэнсавання эканамічнага становішча Беларусі XIX - XX стст. пакуль што не адбылося. Шэраг прынцыповых пытанняў па-ранейшаму застаюцца ў разрадзе дыскусійных або наогул не даследаваных. Да іх адносяцца: тэхнічны і прамысловы пераварот у Беларусі і роля навукова-тэхнічных навацый у развіцці яе эканомікі; шляхі зносін; гісторыя крэдытнай і банкаўскай справы; асаблівасці развіцця беларускага рынку і яго месца ва ўсерасійскай і сусветнай гаспадарках. Адсутнічаюць абагульняючыя навуковыя манаграфіі па гісторыі ўнутранага і знешняга гандлю Беларусі, урбанізацыйных працэсаў, эканамічнай эвалюцыі беларускага маёнтка. Гістарыяграфія да гэтага часу не змагла пераадолець мяжу 1861 г. і разглядаць эканамічную гісторыю ў агульным рэчышчы падзей канца XVIII - пачатку XX ст.

У перыядызацыі аграрнай гісторыі савецкія даследчыкі прытрымліваліся марксісцкага, фармацыйнага прынцыпу. Канец XVIII ст. - 1850-я гг. характарызаваліся як перыяд глыбокага і ўсебаковага крызісу феадальна-прыгонніцкага ладу і зараджэння ў эканоміцы (прамысловасці і сельскай гаспадарцы) Беларусі капіталістычных адносін2. Сялянская рэформа 1861 г. была агульнапрызнана ў савецкай гістарыяграфіі як пачатак капіталістыч-най фармацыі. Гэтым пытанням нададзена ўвага ў манаграфіях М. Улашчыка, М. Фрыдман3. Важнейшыя сацыяльна-эканамічныя аспекты станаўлення капіталістычнага ладу ў беларускай вёсцы, развіццё сельскагаспадарчага рынку, змены ў структуры землеўладання і землекарыстання, формы і роля феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў, сацыяльнае разлажэн-

_________________

1Киштымов А.Л. Экономика Белоруссии XIXначала XX в.: государственная политика и частиая инициатива// Экономическая история Россин XIXXX вв.: современный взгляд. М.,2000. С. 132-145; Ён жа. Частная и государственная собственность в экономике Беларуси начала XX века // Собственность в XX столетии. М., 2001. С. 224-237.

2Кернажыцкі К.І. Гаспадарка прыгоннікаў на Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIXст. Мн., 1935; Ён жа. Аграрная рэформа ў Бабруйскім старостве і эканамічнае становішча яго насельніцтва з XVII да паловы XIX ст. Мн., 1931; Чепко В.В. Сельское хозяйство Белоруссии в первой половине XIX в. Мн., 1966; Козловский П.Г. Землевладение и землепользование в Белоруссии в XVIII - первой половине XIX в. Мн., 1982.

3 Улашик Н.Н. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии. М., 1965; Фридман М.Б. Отмена крепостного права в Белоруссии. Мн., 1958.

12


не сялянства, фарміраванне класаў аграрнай буржуазіі і сельскагаспадарчага пралетарыяту даследаваны ў кнігах Д. Дудкова, Л. Ліпінскага, X. Бейлькіна1.

Праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускай парэформеннай вёскі з'явіліся прадметам даследаванняў В. Пангоціча2. У яго працах асвятляюцца пазямельная палітыка царскага ўрада, прадукцыйныя сілы сельскай гаспадаркі, дыферэнцыяцыя сялянства, выкарыстанне наёмнай працы ў сельскагаспадарчай вытворчасці. Вывучаюцца дэмаграфія сялянскага насельніцтва, аграрнае перанасяленне, адыходніцтва, сацыяльная арганізацыя сялян, сямейныя падзелы.

Вялікую ўвагу гісторыкаў прыцягвалі хваляванні сялян. Адным з першых даследчыкаў сялянскага руху ў Беларусі быў У. Пічэта3. У пачатку 30-х гг. даследаванне гэтай тэмы працягваў К. Кернажыцкі4.

У 50-80-я гг. тэматыка сялянскага руху выйшла на адно з першых месцаў у беларускай гістарыяграфіі. Асаблівай увагі сярод іх заслугоўвае кніга К. Шабуні5. Аўтар упершыню ў беларускай гістарыяграфіі ўжыў статыстычны метад вывучэння сялянскіх хваляванняў, дапоўніўшы і ўдаска-наліўшы яго ў адпаведасці з асаблівасцямі беларускай вёскі. Распрацаваная ім методыка падліку выступленняў не страціла свайго значэння і сёння.

Сялянскі рух на зыходзе прыгонніцкай эпохі даследавала В. Чапко6. Шэраг манаграфій і навуковых артыкулаў прысвечаны сялянскаму руху ў Бе-ларусі ў пачатку XX ст.7 Але ўсе яны мелі істотны недахоп - недастатковую базу крыніц, што не давала магчымасці скласці поўнае, аб'ектыўнае ўяўленне пра сялянскі рух. Не была раскрыта спецыфіка і размах сялянскай барацьбы па рэгіёнах Беларусі. Гэты хіб у пэўнай ступені быў пераадолены ў даследавапні У. Крука8. У аснову яго працы пакладзены статыстычны метад вывучэння сялянскага руху з класіфікацыяй яго па формах, аналізам па адпаведных рэгіёнах.

_________________

1 Дудкоў Д.А. Аб развіцці капіталізму ў Беларусі ў другой палове XIX і пачатку XX стагоддзя. Мн., 1932; Липинский Л.П. Развитие капитализма в сельском хозяйстве Белоруссии (II половина XIX в.). Мн., 1971; Ён жа. Столыпинская аграрная реформа в Белоруссии. Мн., 1978; Бейлькин X. Ю. Сельскохозяйственный рынок Белоруссии. 1861-1914 гт.

2Панютич В.П. Из истории формирования пролетариата Белоруссии. 1861-1914 гг. Мн., 1969; Ён жа. Социально-экономическое развитие белорусской деревни в 1861 - 1900 гг. Мн., 1990; Ён жа. Наемный труд в сельском хозяйстве Беларуси. 1861-1914 гг. Мн., 1996.

3Пічэта У. I. Сялянскія рухі на Беларусі пасля аграрнай рэформы 1861 г.// Полымя. 1929.8,9,11,12; Пичета В. И. Крестьянское и рабочее движение в Белоруссии в эпоху 1905 года // Працы Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў Мінску. 1926.11; Ён жа. Крестьянское движение в Белоруссии в 1905 году//Працы Белару скага дзяржаўнага універсітэта ў Мінску. 1926.12.

4Кернажыцкі К.І. Да гісторыі аграрнага руху на Беларусі перад імперыялістычнай вайной. Мн., 1932.

5 Шабуня К.М. Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в революции 1905 -1907 гг. Мн1962.

6Чепко В.В. Классовая борьба в белорусской деревне в первой половине XIX в. Мн., 1972.

7Чапко В.У. Сялянскі рух у Беларусі ў 1905-1907 гг. // Весці АН БССР. Сер. грамад навук. 1956.1; Липинский Л., Лукьянов Е. Крестьянское и солдатское движение в Белоруссии (1900-1907 гг.). Мн., 1968; Яны ж. Крестьянское движение в Белоруссии в период между двумя революциями (июнь 1907 - февраль 1917 гг.). Мн., 1964; Липинский Л.П. Классовая борьба в белорусской деревне. 1907-1914. Мн., 1981; Ён жа. Крестьянское движение в Белоруссии в 1914-1917 гт. Мн., 1975.

8Крук У.П. Сялянскі рух на Беларусі 1864-1900 гг. Мн., 1993.

13


Апошняя абагульнягочая праца па гісторыі сялянства Беларусі цалкам засталася ў рэчышчы састарэлых метадаў і схем савецкай гістарыяграфіі1.

Разам
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   42


Учебный материал
© nashaucheba.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации