Костюк М. Энциклопедия истории Беларуси. Том 3 (на бел.языке) - файл n1.doc

приобрести
Костюк М. Энциклопедия истории Беларуси. Том 3 (на бел.языке)
скачать (2906 kb.)
Доступные файлы (1):
n1.doc2906kb.06.07.2012 23:10скачать

n1.doc

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   21
ЗМЕСТ
Уводзіны (Ю.Бохан) 5

Гістарыяграфія (Ю.Бохан) 7

Крыніцы (Ю.Бохан) 20
РАЗДЗЕЛ 1

БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІЎ ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII ст.
Глава 1. ЭКАНАМІЧНАЕ I ПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII ст

  1. Эканамічны ўздым (В.Голубеў) 28

  2. Беларусь у інтэрвенцыйнай вайне Рэчы Паспалітай 1604-1618 гг………………33


Глава 2. РЭЛІГІЙНАЕ I КУЛЬТУРНАЕ ЖЫЦЦЁ 42

  1. Рэфармацыя i контррэфармацыя (Л.Іванова) 42

  2. Царкоўна-рэлігійная палеміка (Л.Іванова) 55

  3. Пачатак барока (Л.Іванова) 66


РАЗДЗЕЛ 2

БЕЛАРУСЬ У СЯРЭДЗІНЕ XVII - ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVIII ст.
Глава 1. ВОЙНЫ СЯРЭДЗШЫ XVII - ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XVIII СТ 71

  1. Казацка-сялянская вайна (Г.Сагановіч) 71

  2. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 - 1667 гг. (Г.Сагановіч) 78

З.Грамадзянская вайна ўВялікімкняствеЛітоўскім( 1696-1700 гг.) (У.Емелъянчык) 93

4. Беларусь у Пауночнай вайне i паглыбленне палітычнага крызісу ў першай палове

XVIII ст. (УЛашкевіч) ………………………………………………………………104
Глава 2. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВЩЦЁ 119

1. Дэмаграфічны і эканамічны крызіс (другая палова XVII - пачатак XVIII ст.)

(У.Пашкевіч) 119

  1. Шляхі пераадолення крызісу. Становішча сялянства (В.Голубеў, П.Лойка) 126

  2. Сялянскія выступленні (П.Лойка) 137


Глава 3. ДУХОЎНАЕ ЖЫЦЦЁ 148

  1. Росквіт эпохі сарматызму (Л.Іванова) 148

  2. Міжканфесійныя адносіны (С.Марозава) 154


РАЗДЗЕЛ 3

БЕЛАРУСЬ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVIII ст.
Глава 1.ГАСПАДАРЧАЕ АЖЫЎЛЕННЕ 170

  1. Феадальная гаспадарка (П.Лойка) 170

  2. Аграрная рэформа АнтоніяТызенгаўза (В.Голубеў, І.Кітурка) 178

  3. Становішча гарадоў (Ю.Бохан) 187

  4. Развіццё гандлю (Ю.Бохан) 201


Г л а в а 2. ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ 209

1. Дзяржаўныя рэформы другой паловы 60-х гг. XVIII ст. (У.Емелъянчык) 209

2. Уключэнне зямель Усходняй Беларусі ў склад Расійскай імперыі (У.Емельянчык).. 220

З.Чатырохгадовы (1788-1792) сейм i значэнне яго рашэнняў для Беларусі (У.Емельянчык) 230

4. Таргавіцкая канфедэрацыя i адыход да Pacii цэнтральных i паўднёвых зямель Бе-

ларусі (У.Емельянчык) 238

5 Паўстанне 1774 г. у Беларусі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай (У.Емельянчык) 245
ГлаваЗ.МАТЭРЫЯЛЬНАЯ I ДУХОУНАЯ КУЛЬТУРАЭПОХІАСВЕТНІЦТВА 260

  1. Адукацыя i навука (С.Кузняева) 260

  2. Літаратура (Л.Соболева) 271

  3. Магнацкія культурныя цэнтры (С.Кузняева) 277

  4. Мяшчанская i сялянская культура (У.Сосна) 285

  5. Рэлігійнае становішча (С.Марозава) 302

Заключэнне (Ю.Бохан) 318

Бібліяграфія 321

Храналогія гісторыі Беларусі ў часы Рэчы Паспалітай 325

УВОДЗІНЫ
Трэці том "Гісторыі Беларусі" прысвечаны перыяду знаходжання беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай. Гэты этап быў адным з самых складаных у гісторыі нашай Бацькаўшчыны. Шматлікія войны, якія спуста-шальнай віхурай праносіліся па тэрыторыі Беларусі, прывялі да зруйнаван-ня беларускіх гарадоў і вёсак, надоўга спынілі паступальнае развіццё эка-номікі, сталі прычынай зацяжных крызісаў, якія ўдалося пераадолець толькі ў канцы дадзенага перыяду. У выніку знішчэння насельніцтва гара-доў адбылося змяненне іх этнічнага аблічча за кошт змяншэння мяшчан-беларусаў. Гэты працэс разам з апалячваннем вышэйшага, пануючага саслоўя - шляхты - прывёў у той час да паступовага ператварэння беларусаў у сялянскую нацыю, а таксама да аслаблення ўплыву беларускіх фактараў на фарміраванне "высокай культуры".

Перыяд XVII—XVIII стст. характарызуецца глабальнымі змяненнямі ў гісторыі не толькі Беларусі, але і ўсёй Усходняй Еўропы. Яны дазваляюць лічыць азначаны час якасна новым этапам у развіцці рэгіёна. Гэты этап ха-рактарызаваўся, акрамя таго, пераразмеркаваннем у расстаноўцы асноўных сіл на міжнароднай арэне. Працэс па палітычнаму збліжэнню дзвюх дзяржаў - Вялікага княства Літоўскага і Польшчы, які, пачынаючы з Крэўскай уніі 1385 г., то аслабеваў, то зноў набіраў моц, прывёў у рэшце рэшт да ўтварэння Рэчы Паспалітай "двух народаў", хоць дзяржава аб'яднала землі не менш чатырох этнасаў - беларусаў, палякаў, літоўцаў, украінцаў. Пад "дву-ма народамі" ў тыя часы разумеліся палітычныя прадстаўнікі двух суб'ектаў федэрацыі - шляхта Вялікага княства Літоўскага і шляхта Кароны Польскай.

Імкненне да адметнага месца ў Рэчы Паспалітай і памяць пра "залатыя часы" незалежнасці Вялікага Княства, а таксама палітычныя амбіцыі нека-торых магнацкіх родаў спрыялі пашырэнню з'явы, трактуемай часам як "літвінскі сепаратызм". Тым не менш працэс па сціранню выразнай мяжы паміж шляхтай Вялікага княства Літоўскага і Полынчы набываў незварот-кы характар і праходзіў у напрамку фарміравання адзінага палітычнага на-рода-шляхты, польскага паводле мовы, культуры, каталіцкага веравызнан-ая. Значная рэлігійная і культурная талерантнасць, якая мела месца ў Вялікім княстве Літоўскім у "залатым" XVI ст., знікла ў працэсе разгортвання контррэфармацыі і паланізацыі. Прадстаўнікі пануючага саслоўя, якія стаялі на шляху гэтых працэсаў, трапілі ў разрад "дысідэнтаў", незадаволеных і непаўнапраўных, але яны ўскосна паспрыялі знікненню гэтай дзяржа-вы з палітычнай карты Еўропы.

Знешнепалітычная спадчына, якая дасталася дзяржавам Усходняй Еўропы з часоў Сярэднявечча, была да XVII ст. у значнай ступені пераадо-

лена. Канчатковы разгром Тэўтонскага і ліквідацыя Лівонскага ордэнаў, большая частка тэрыторыі якіх трапіла ў залежнасць ад Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, паставілі кропку ў працяглым супрацьстаянні краін усходнееўрапейскага рэгіёна крыжовай агрэсіі. Далучэнне болынасці та-тарскіх ханстваў - "асколкаў" Залатой Арды - да Маскоўскага царства фак-тычна зняло для яго пытанне небяспекі з усходу. Пачынаючы з гэтага часу знешнепалітычнае аблічча рэгіёна вызначала супрацьстаянне дзвюх асноўных сіл - Рэчы Паспалітай і Расіі, якое адбывалася з улікам інтарэсаў іншых дзяржаў, галоўным чынам Швецыі і Турцыі, што надавала канфлікту агульнаеўрапейскі кантэкст.

Аб'яднанне ў складзе адной дзяржавы - Рэчы Паспалітай - адных з най-больш магутных у ваенным плане краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы прывяло да ўзрастання палітычных амбіцый яе кіраўніцтва. У пачатку XVII ст. яно прад'явіла прэтэнзіі на абсалютнае дамінаванне ў рэгіёне і ўвязалася ў канфлікты практычна з усімі суседзямі на поўначы, усходзе і поўдні. Кала-сальныя намаганні дзяржавы, якія прынеслі пэўныя станоўчыя вынікі толькі спачатку, прывялі ў далейшым да спусташэння і зацяжных крызісаў, перманентнага ўнутранага бязладдзя і ў рэшце рэшт страты Рэччу Паспалітай статуса вядучай знешнепалітычнай сілы ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне, а ў далейшым і ўвогуле да яе залежнасці ад суседніх краін. Падзелы Рэчы Паспалітай падвялі рысу пад існаваннем гэтай дзяржавы, поўнай на-дзей у пачатку і такой бездапаможнай у канцы свайго існавання, пахаванай пад руінамі славутых шляхецкіх "залатых вольнасцей".

У гісторыі Беларусі часоў Рэчы Паспалітай можна выдзеліць некалькі выразна акрэсленых перыядаў, якія і абумовілі структуру тома. Ён склада-ецца з трох частак, у кожнай з якіх аўтары паспрабавалі адлюстраваць важ-нейшыя пытанні знешне- і ўнутрыпалітычнага жыцця дзяржавы "двух на-родаў", якія тычыліся беларускіх зямель, а таксама асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця.

Першая частка тома прысвечана гісторыі Беларусі з пачатку і да ся-рэдзіны XVII ст. Неабходна адзначыць, што гэты адрэзак часу ў значнай ступені з'явіўся лагічным працягам папярэдняга перыяду. Многія працэсы, якія распачаліся ў XVI ст., знайшлі сваё адлюстраванне і ў першай палове наступнага стагоддзя. Сюды можна аднесці эканамічны ўздым, што выявіўся ў вялікай аграрнай рэформе і росквіце гарадоў, актывізацыю знеш-непалітычнай дзейнасці Рэчы Паспалітай, змены ў рэлігійнай палітыцы кіраўніцтва дзяржавы, якое перайшло ад цярпімага стаўлення да прадстаўнікоў розных канфесій да курса на контррэфармацыю і актыўную падтрымку каталіцтва і г. д.

У сувязі з гэтым ніжняя храналагічная мяжа азначанага перыяду з'яўляецца ў пэўнай ступені ўмоўнай. Да таго ж шэраг сюжэтаў, адлюстраваных у другім томе дадзенага выдання і характэрных для ўсяго ранняга этапу існа-вання Рэчы Паспалітай (1569 г. - першая палова XVII ст.), які быў у многіх адносінах спрыяльны для гэтай дзяржавы, не знайшоў адлюстравання ў першай частцы трэцяга тома. Гэта тлумачыцца свядомым імкненнем аўтараў пазбегнуць паўтораў. Разам з тым выбар мяжы XVI і XVII стст. у якасці пачатку для разгляду гісторыі Беларусі часоў Рэчы Паспалітай тлу-мачыцца тым, што сам акт Люблінскай уніі 1569 г. яшчэ не падвёў канчатко-вую рысу пад папярэднім перыядам і не ва ўсіх сферах азначаў пачатак пра-цэсаў, што сталі знамянальнымі ў далейшай беларускай гісторыі. У якасці такой падзеі можна вызначыць Берасцейскі царкоўны сабор 1596 г., які дапоўніў палітычную унію царкоўнай уніяй і канчаткова акрэсліў напрамкі, у якіх развівалася гісторыя Беларусі ажно да падзелаў Рэчы Паспалітай.

Другая частка дадзенага тома прысвечана гісторыі Беларусі сярэдзіны

XVII - першай паловы XVIII ст. Гэты перыяд прайшоў пад знакам глабальных войнаў, якія траслі Еўрапейскі кантынент. Уцягнутая ў гэтыя войны на піку сваёй знешнепалітычнай актыўнасці і ў арэоле сваёй магутнасці, Рэч Паспалітая не здолела захаваць лідэрства ў цэнтральна-ўсходнееўрапейскім рэгіёне і ўжо з сярэдзіны XVII ст. была ўцягнутаў паласу зацяжных крызісаў, якія ахапілі ўсе бакі грамадскага жыцця. Для беларускага народа гэты перыяд стаў адной з найбольшых катастроф, якая характарызавалася не толькі небывалымі ні раней, ні пазней дэмаграфічнымі стратамі, але і разбурэннем усіх сфер жыцця краіны. Менавіта ў гэть/час знешнепалітычная пагроза стала абумоўлівацца не толькі раскладам сіл на міжнароднай арэне, але і ўнутрыпалітычнай сітуацыяй, якая вызначалася барацьбой магнацкіх груповак за ўладу ў дзяржаве. Усё часцей яна пачала выкарыстоўвацца су седзямі Рэчы Паспалітай для ўмяшальніцтва ў яе ўнутраныя справы.

Разам з тым глыбокія эканамічныя крызісы суправаджаліся мерапрыемствамі ўлад Рэчы Паспалітай і асобных землеўладальнікаў, накіраваных на іх пераадоленне. Найбольш яскрава гэта выявілася ў другой палове

XVIII ст., калі дадзеныя мерапрыемствы пачалі прыносіць адчувальныя вынікі. Перыяду стабілізацыі эканомікі Рэчы Паспалітай і спроб рэар ганізацыі грамадскага ладу краіны прысвечана трэцяя частка тома. Рэфор мы, якія найбольш актыўна разгарнуліся падчас праўлення апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, маглі скасаваць негатыўную спадчыну папярэдніх часоў, аднак яны сутыкнуліся з супраціўленнем кансерватыўнай часткі шляхецкага грамадства і драпежніцкімі інтарэсамі суседніх краін, што прывяло да знікнення дзяржавы "двух народаў" з палітычнай карты Еўропы. Гэта падзея азначала для бела рускіх зямель змяненне ўмоў існавання і заклала асновы тых з'яў, якія абу мовілі развіццё беларускага этнасу ў далейшым.

Падчас працы над томам яго рэдактары імкнуліся максімальна захаваць аўтарскую канцэпцыю, але некаторыя высновы яны не падзяляюць.
Гістарыяграфія
Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду знаходжання беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай. Гісторыя Беларусі Х^П-Х^Ш стст. звязана з росквітам і заняпадам Рэчы Паспалітай, канец існавання якой быў пакладзены падзеламі 1772, 1793 і 1795 гг. Гэты час выклікаў і працягвае выклікаць пільную ўвагу гісторыкаў, найперш польскіх, расійскіх, бела-рускіх, літоўскнх і ўкраінскіх. Упершышо да разгляду пытанняў палітыч-най, сацыяльна-эканамічнай і царкоўна-рэлігійнай гісторыі Рэчы Пас-палітай ХVІІ-ХVШ стст. звярнуліся польскія даследчыкі другой паловы ХVШ-ХІХ ст. - А.Нарушэвіч, Я.Лялевель, В.Калінка, К.Барташэвіч, Т.Корзан і інш. Іх працы вызначаліся польскацэнтрычным падыходам, у якім была адлюстравана кіруючая, асветніцкая і цывілізатарская роля Польшчы ў эканамічным, дзяржаўна-прававым і культурным развіцці зя-мель, што ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. Псторыі ўласна беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага як часткі "дзяржавы двух народаў" надавалася мала ўвагі.

Важнае месца ў даследаванні мінулага Рэчы Паспалітай належыць прафесару Віленскага універсітэта Я.Лялевелю, які ў выкладанні гісторыі ад-водзіў асноўную ролю гісторыі дзяржаў і сацыяльных адносін.

У другой палове XVIII ст. гісторыя Рэчы Паспалітай пачынае прыцягваць увагу і расійскіх гісторыкаў, з якіх адным з найбольш аўтарытэтных

з'яўляўся В.Тацішчаў. У процівагу польскім гісторыкам, якія абсалютыза-валі цывілізатарскую ролю Польшчы на землях Вялікага княства Літоўска-га, расійскія даследчыкі выступалі з вялікадзяржаўных пазіцый, заснава-ных на палажэннях тэорыі афіцыйнай народнасці, сфарміраванай у XIX ст., і на прызнанні "спрадвечных" правоў Расіі на беларускія і ўкраінскія землі. Адным з найбольш паслядоўных прапагандыстаў гэтага кірунку быў М.Устралаў, які даваў надзвычай негатыўную ацэнку ўтварэнню Рэчы Пас-палітай і ролі гэтай дзяржавы ў гісторыі Уаходняй Еўропы.

Асобныя пытанні гісторыі беларускіх зямель, галоўным чынам звяза-ныя з войнамі паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай, закраналі ў сярэдзіне XIX ст. С.Салаўёў, В.Ключэўскі, М.Кастамараў. Больш увагі мінуламу ўласна Бе-ларусі надаваў А.Турчыновіч, які выдаў у 1857 г. працу "Агляд гісторыі Бе-ларусі са старажытнейшых часоў". Ён прыйшоў да высновы, што на працягу сваёй гісторыі Беларусь была цесна звязана з гісторыяй іншых народаў, а яе тэрыторыя выступала толькі як арэна сутыкнення інтарэсаў больш магут-ных суседзяў, што прыводзіла да яе аслаблення. У рэчышчы супрацьстаян-ня "дзвюх галоўных сіл - рускай і польскай" разглядаў гісторыю Беларусі, Украіны і Літвы М.Каяловіч.

Паралельна з велікапольскай і велікарускай гістарыяграфічнымі канцэпцыямі, якія адмаўлялі самастойнасць беларускага этнасу і разглядалі землі Беларусі толькі ў якасці часткі Польшчы або Расіі, адбывалася станаўленне ўласна беларускай гістарыяграфічнай канцэпцыі. Пачатак гэтага працэсу звязаны з дзейнасцю ў 1810-1820-я гг. групы прафесараў славістыкі, гісторыі і права Віленскага універсітэта - М.Баброўскага, І.Даніловіча, Т.Нарбута, Я.Ярашэвіча, якія разглядалі гісторыю Вялікага княства Літоўскага з пазіцый беларускага і літоўскага народаў. Вялікая ўвага, якая надавалася гісторыі і народнай культуры Беларусі шэрагам дас-ледчыкаў - Я.Чачотам, З.Даленга-Хадакоўскім, А.Кіркорам, П.Баброўскім і іншымі, спрыяла ўзрастанню ў сярэдзіне XIX ст. цікавасці да беларуска-га народа, які разглядаўся тады пакуль яшчэ ў цеснай сувязі з літоўскім народам.

У канцы XIX - пачатку XX ст. уяўленне аб беларусах як аб асобным эт-насе са сваёй уласнай гісторыяй выходзіць на якасна новы ўзровень. Выдат-ная роля ў наданні гістарыяграфіі Беларусі выразнай нацыянальнай афарбоўкі належыць М.Доўнар-Запольскаму, у сферу навуковых інтарэсаў яко-га ўваходзіла і вывучэнне айчыннай гісторыі ў складзе Рэчы Паспалітай. Значнай з'явай у станаўленні нацыянальнай гістарыяграфіі стала "Карот-кая гісторыя Беларусі" В.Ластоўскага, якая пубікавалася на старонках газе-ты "Наша ніва", а ў 1910 г. выйшла ў Вільні асобным выданнем.

Новая хваля ўвагі да гісторыі Беларусі была звязана з абвяшчэннем БНР і БССР. Сярод прац па гісторыі Беларусі абагульняючага характару неабходна назваць "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі" У.Ігнатоўскага, які ў 20-я гг. з'яўляўся падручнікам па айчыннай гісторыі ў школах.

Марксісцка-ленінская метадалогія, якая лягла ў аснову беларускай гістарычнай навукі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, абумовіла тое, што найбольшы прыярытэт у савецкія часы аддаваўся вывучэнню праблем са-цыяльна-эканамічнай гісторыі беларускіх зямель. Прычым перыяд XVII -XVIII стст. цікавіў даследчыкаў значна менш, чым папярэднія. Пытанні палітычнай гісторыі калі і закраналіся, то з мэтай падкрэсліць прыгнечанае становішча беларускага народа ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Пас-

палітай і спрадвечнае імкненне беларусаў да ўз'яднання з Расіяй. Падобная трактоўка знайшла адлюстраванне, між іншым, у "Тэзісах аб асноўных пы-таннях гісторыі БССР", выдадзеных у 1948 г., дзе перыяд знаходжання Бе-ларусі пад уладай Літвы і Польшчы называўся "найболын змрочным... у яе гістарычным развіцці".

Для беларускай гістарыяграфіі гэтага часу характэрна спалучэнне марксісцкага падыходу пры разглядзе пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця з велікарускай традыцыяй дарэвалюцыйнай расійскай гістарыя-графіі. У адпаведнасці са згаданымі "Тэзісамі" беларуская гісторыя зводзілася да "імкнення народных мас Беларусі да Маскоўскай дзяржавы". Гэты падыход знайшоў таксама адлюстраванне ў першым томе "Йсторнн Белорусской ССР" (1954), перавыдадзеным у дапоўненым выглядзе ў 1961 г., а таксама ў першым томе пяцітомнай "Псторыі Беларускай ССР" (1972-1975). Адначасова класавы падыход да выбару тэматыкі гістарычных даследаванняў абмяжоўваў вывучэнне гісторыі дзяржавы і права, шляхец-кага саслоўя, рэлігіі і царквы.

Пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця з'яўляліся прыярытэтнымі ў беларускай гістарыяграфіі пры даследаванні гісторыі Беларусі XVII-XVIII стст. да канца 80-х гг. XX ст. У далейшым рэзка ўзрасла ўвага да праб-лем палітычнай гісторыі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Павысілася цікавасць да пытанняў, звязаных з рэлігійным і культурным развіццём беларускіх зямель, у тым ліку і ў складзе Рэчы Паспалітай. Важ-ным момантам, характэрным для беларускай гістарыяграфіі апошняй чвэрці XX ст., стала ўзрастанне ўвагі даследчыкаў да археалагічных крыніц, якія раней пры вывучэнні гісторыі Беларусі XV-XVIII стст. практычна не выкарыстоўваліся.

Аслабленне ўплыву ідэалагічных догмаў, якія панавалі ў савецкай гіста-рыяграфіі, назапашванне і ўвядзенне ў навуковы ўжытак вялікай колькасці матэрыялу, правядзенне навуковых даследаванняў па праблемах, слаба вы-вучаных ці не вывучаных наогул, зрабіла магчымым стварэнне новых абагульня-ючых прац па гісторыі Беларусі, у якіх перыяд Х^П-ХУПІ стст. быў бы асвет-лены на ўзроўні сучасных дасягненняу гістарычнай навукі. Адным з пер-шых крокау у гэтым кірунку стала напісанне адпаведных раздзелаў у пер-шай частцы ' Нарысаў гісторыі Беларусі" (1994), пасля выдання якіх паба-чыў свет шэраг абагульняючых прац па айчыннай гісторыі.

Палітычная гісторыя. Праблемы палітычнай гісторыі беларускіх зя-мель у Х^П-Х^ІП стст. да нядаўняга часу не з'яўляліся прадметам спецы-яльнага разгляду. Прадстаўнікі як расійскай, так і польскай гістарыяграфіі вывучалі яе ў межах палітычнай гісторыі Рэчы Паспалітай і супрацьстаяння гэтай дзяржавы з суседнімі краінамі, найперш Расіяй. Асабліва гэта тычыц-ца пытанняў унутрыпалітычнага развіцця, што тлумачыцца стварэннем у выніку Люблінскай уніі 1569 г. агульнай палітычнай прасторы на абшарах Рэчы Паспалітай і цесным палітычным збліжэннем шляхты Вялікага княст-ва Літоўскага і Кароны Польскай. Варта дадаць, што такія польскія даслед-чыкі, як Я.Тазбір, Я.Мацішэўскі, В.Крэгзайзэн, Э.Апалінскі, В.Чаплінскі, X. Альшэўскі і іншыя, пры аналізе палітычнага развіцця Рэчы Паспалітай у асноўным акцэнтуюць увагу на польскіх землях1. Да ліку польскіх даслед-

____________
1 Czaplinski W. Rola magnaterii I szlachty w pierwszych latach wojny szwedzkiej // Polska w okresie drugiej polnocnej 1655-1660: W 2 t. Warszawa, 1957. T. 1; Olszewski H. Ustroj polityczny Rzeczypospolitej // Polska XVII wieku: Panstwo. Spoleczenstwo. Kultura. Warszawa, 1969; Tazbir J. Kultura szlachecka w Polsce. Rozkwit – upadek – relikty. Warszawa, 1979; Maciszewski J. Szlachta Polska I jej panstwo. Warszawa, 1991; Krigseisen W. Sejmiki Rzeczypospolitej szlacheckiej w XVII I XVIII wieku. Warszawa, 1991; Opalinski E. Kultura polityczna Polskiej w latach 1587-1652. Warszawa, 1995.

чыкаў, якія звяртаюцца да ўнутрыпалітычнага становішча зямель Вялікага княства Літоўскага, можна аднесці Ю.Бардаха, Х.Візнера, А.Закшэўскага, А.Рахубу, Х.Люлевіча і інш.1 Дэталёва распрацаваны ў польскай гістарыяграфіі пытанні знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай у ХУІІ-ХУШ стст., гісторыі войнаў і вайсковай арганізацыі.

Расійскіх гісторыкаў цікавілі найперш пытанні знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай, асабліва яе ўзаемаадносіны з Расійскай дзяржавай. У сувязі з гэтым у расійскай гістарыяграфіі існуе значная колькасць прац, у якіх дэ-талёва разгледжаны падзеі "Смутнага часу", войны сярэдзіны XVII ст., Паўночная вайна і падзелы Рэчы Паспалітай2.

Д а нядаўняга часу айчынная гістарыяграфія разглядала Рэч Паспал ітую як дзяржаўнае ўтварэнне, варожае інтарэсам беларускага народа, таму ў ёй праблемы палітычнай гісторыі беларускіх зямель у складзе Рэчы Пас-палітай зводзіліся да імкнення насельніцтва Беларусі да ўз'яднання з Расіяй. Менавіта такі кантэкст прасочваецца ў працах Л.Абецэдарскага, А.Ігнаценкі і шэрагу іншых аўтараў, якія не маглі цалкам абысці ўвагай палітычнае развіццё Рэчы Паспалітай, прынамсі пры стварэнні абагульняю-чых прац3.

Зварот беларускіх даследчыкаў да пытанняў палітычнай гісторыі бела-рускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай актывізаваўся ў 80-х гг. XX ст. Першымі ўвагу айчынных гісторыкаў прыцягнулі праблемы знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай, асабліва вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй 1654 -1667 гг. і падзелы Рэчы Паспалітай. Да асвятлення трагічных для белару-скага народа падзей сярэдзіны XVII ст. звярнуўся Г.Сагановіч. Яго даследаванне "Невядомая вайна: 1654-1667" можа разглядацца як адзін з найбольш яскравых прыкладаў змянення акцэнтаў пры разглядзе палітыч-най гісторыі Рэчы Паспалітай і ўвасаблення "канцэпцыі нацыянальнай гісторыі Беларусі". Аспрэчваючы фундаментальны тэзіс расійскай і савецкай гістарыяграфій аб шматвяковым імкненні беларусаў да ўз'яднання з Расіяй і рэальным увасабленні гэтага імкнення ў падтрымцы царскіх вой-скаў у вайне 1654-1667 гг., аўтар акцэнтуе асноўную ўвагу на цяжкіх умо-вах, у якіх апынулася насельніцтва Беларусі з пачаткам вайны, і разгорт-

_____________
1 Bardach J. Studia z ustroju I prawa Wielkiego Ksiestwa Litewskiego XIV-XVII w. Warszawa, 1970; Wisnier H. Sejmiki litewskie I kwestie wyznaniowe. 1611-1648 // Odrodzenie I reformacja w Polsce 1978. R.XXIII; Ен жа. Naprawa panstwa w uchwalach sejmikyw Wielkiego Ksiestwa Litewskiego w pierwszei polowie XVII w. // Studia polsko-litewsko-bialoruskie. Warszawa,1986; Ен жа. Unia: Sceny z przeszlosci Polski I Litwy. Warszawa, 1988; Zakrzewski A. B. Sejmiki Wielkiego Ksiestwa Litewskiego (polowa XVI – koniec XVIII w.) // Parlamenturyzm w Polsce we wspolczesnej historiografii. Warszawa, 1995; Zakrzewski A. B. Sejmiki Wielkiego Ksiestwa Litewskiego XVI-XVIII w. Usoryj I funkcjonowanie: sejmik trocki. Warszawa, 2000.

2 Костомаров Н. Последние годы Речи Посполитой. СПб., 1870; Соловьев С. История падення Полши. М., 1863; ЛюбавскийМ.К. Русская история XVII п первой половины XVIII в. М., 1913; Кафегнауз Б.Б. Северная война и Ништадский мир (1700-1721). М.; Л., 1944; КоролюкВД. из истории польско-русских отношений в эпоху Петра Первого (1697-1704) // известия АН СССР. Сер. ист. и филос. 1949. Т.6, № 3; Ён жа. Русская дипломатия и подготовка вступления Речи Посполитой в Северную войну // Ученые записки Института славяноведения АН СССР. М., 1953. Т.7; Галактыонов М.В. Йз истории русско-польского сближенния 50-60 годахXVII в. Саратов, 1960; МальцевА.Н. Россия и Белоруссия в середине XVII века. М., 1974; Артамонов В.А. Россия и Речь Посполитая после Полтавской победы (1709-1714). М., 1990.

3 Анішэвіч Л. Казацтва на Беларусі // Полымя. 1927, № 1; П'янкоў А Л. Паўстанне Дзяніса Мурашкі // Весці АН БССР. 1949. № 1; Игнатенко А.П. Борьба белорусского народа за воссоединенне с Россией (вторая пол. ХУП-ХУПІ в.). Мн., 1974; Абецедарсшй Л.С. Белоруссия н Россия: Очерки русско-белорусскнх связей второй половины ХУІ-ХУІІ в. Мн., 1978.


ванні антымаскоўскага руху на беларускіх землях. Даследчык паказвае ка-тастрафічныя вынікі вайны для Беларусі і ацэньвае яе як самую трагічную старонку беларускай гісторыі1. У апошні час Г.Сагановіч пашырыў кола сваіх навуковых інтарэсаў і на пытанні знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай першай паловы XVII ст.

Падзеі 1654-1667 гг. асвятлялі таксама В.Мялешка і М.Ткачоў2. Для В.Мялешкі характэрны больш стрыманы падыход да ацэнкі ўдзелу на-сельніцтва Беларусі ў вайне. Ён выдзеляе некалькі этапаў, на працягу якіх мянялася стаўленне беларусаў да расійскіх войскаў - ад прамаскоўскіх ілюзій і падтрымкі царскіх войскаў да паступовага расчаравання, расколу грамадства на прыхільнікаў і праціўнікаў расійскага пратэктарату, грама-дзянскай вайны і нарэшце да ўсенароднага антымаскоўскага руху на бела-рускіх землях. М.Ткачоў як даследчык вайсковасці Вялікага княства Літоўскага больш увагі акцэнтаваў на ходзе баявых дзеянняў на працягу вайны. Разам з тым для ўсіх гэтых гісторыкаў характэрна адлюстраванне страшэнных спусташэнняў беларускіх зямель, прычым пры ацэнцы людскіх страт яны ў значнай ступені абапіраюцца.на працы айчынных і замежных аўтараў, якія пабачылі свет яшчэ ў 1960-х гг.3 Праблемы, звязаныя з палітычным і сацыяльна-эканамічным становішчам беларускіх зямель у часы Паўночнай вайны, у тым ліку і яе негатыўныя вынікі для эканомікі Беларусі, вывучае У.Пашкевіч.

Значную ўвагу беларускіх даследчыкаў прыцягвае палітычнае ста-новішча Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст. Пытаннямі, звязанымі з падзеламі Рэчы Паспалітай і ўваходжаннем беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі, плённа займаецца Я.Анішчанка4. На праблемы, звязаныя з палітычнай сітуацыяй у Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст., звяртаў ўвагу У.Емельянчык. Асабліва значныя яго працы, прысвечаныя паўстанню 1794 г. пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі5.

1990-я гг. азнаменаваліся таксама ўзрастаннем цікавасці айчынных гісторыкаў да ўнутрыпалітычнага жыцця беларускіх зямель XVII-XVIII стст. Адной з першых прац, у якіх грунтоўна аналізаваўся дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай менавіта ў кантэксце гісторыі дзяржавы і права Беларусі, стала праца Я.Юхо6. Барацьба магнацкіх груповак у Вялікім княстве Літоўскім у сярэдзіне XVII ст. стала прадметам спецыяльнага даследавання Г.Пры-быткі7. Палітычнай дзейнасцю шляхты беларускіх зямель у XVI- XVII стст. займаецца П.Лойка. У кірунку даследавання мясцовых прадстаўнічых орга-наў Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XVI - пачатку XVII ст.

______________
1 Сагановіч Г.М. Невядомая вайна: 1654-1667. Мн., 1995.

2 Мялешка В.І. Войны сярэдзіны XVII ст. // Нарысы гісторыі Беларусі. 4.1. Мн., 1994; Ткачоў М.А. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн„ 1994. Т. 2.

3 Morzy J. Kryzys demograficzny na Litwie I Bialorusi w drugiej polowie XVII wieku. Poznan, 1965; Карпачев А.М., Козловский П.Г. Динамика численности населения Белоруссии во второй половине ХVІІ-ХVІІІ в. // Тез. докл. и сообщ. по аграрной истории Восточной Европы. М., 1968.

4 Анішчанка Я.К Беларусь у часы Кацярыны II. Мн., 1998.

5 Емельянчык У.Л. Паланез для касінераў. 3 падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі на Беларусі. Мн., 1994; Юхо Я.А., Емельянчык У.П. Нарадзіўся я літвінам. Мн., 1994.

6 Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992.

7 Прыбытпка Г.В. Барацьба магнацкіх груповак у Вялікім княстве Літоўскім у сярэдзіне XVII ст. (1655-1668 гг.): Аўтарэф. дыс.... канд. гіст. навук. Мн., 2000.

працуе А.Радаман. Такім чынам, амаль поўнае ігнараванне беларускай са-вецкай гістарыяграфіяй пытанняў палітычнага развіцця беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай дзякуючы намаганням гісторыкаў Беларусі ў апошні час пачынае пераадольвацца.

Спецыфічнае месца, ускосна звязанае з пытаннямі ўнутры- і знешне-палітычнага развіцця беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай, займае разгляд гісторыі войска Вялікага княства Літоўскага ў ХУП-ХУІІІ стст. Даследаванні, прысвечаныя гэтай тэматыцы, у айчыннай гістарыяграфіі з'яўляюцца выключнай рэдкасцю. У гэтым кірунку больш-менш мэта-накіравана спрабавалі працаваць толькі М.Ткачоў і Г.Сагановіч1. Заслу-гоўвае ўвагі і спроба асвятліць развіццё войска Вялікага княства Літоўскага на працягу XVIII ст., зробленая М.Грыгор'евым2.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Пэўныя звесткі аб эканамічным развіцці беларускіх зямель ХУІІ-ХУШ стст. утрымліваліся яшчэ ў працах прадстаўнікоў расійскай і польскай гістарыяграфіі XIX ст. На мяжы XIX і XX стст. пачалося фундаментальнае вывучэнне беларускіх гарадоў і рамя-ства эпохі феадалізму. Сярод прац, прысвечаных гэтым тэмам, варта адзна-чыць даследаванні В.Стукаліча "Беларусь і Літва. Нарысы з гісторыі гара-доў Беларусі" (Віцебск, 1894), Ф.Кліменкі "Заходне-рускія цэхі XVI-XVIII стст."(Кіеў, 1914).

Вывучэнне эканамічнай гісторыі Беларусі ў Х^ІІ-Х^Ш стст. пра-водзілася гісторыкамі Беларускага дзяржаўнага універсітэта амаль з мо-манту яго стварэння. На стан панскай і сялянскай гаспадарак звяртаў увагу Т.Забела ў артыкуле "Панская гаспадарка на Беларусі і оыт падданага ся-лянстваўдругой палове XVIII ст." (1928). Характарыстыцы фальварковай і сельскай гаспад арак у дзяржаўных улад аннях на бел арускіх землях у другой палове XVIII ст. былі прысвечаны працы К.Кернажыцкага3.

У пасляваенны перыяд выйшлі грунтоўныя працы ўкраінскага даслед-чыка Д.Пахілевіча, у якіх разглядаліся аграрныя адносіны і гісторыя бела-рускага сялянства ў часы Рэчы Паспалітай4. Што тычыцца айчыннай гіста-рыяграфіі, то ў вывучэнні пытанняў сацыяльна-эканамічнай гісторыі Бела-русі прыярытэт аддаваўся гарадской тэматыцы. Прычым калі ў 1950-1960-я гг. найбольшая ўвага звярталася на эканамічнае развіццё гарадоў, то ў 1970-1980 гг. узрасла цікавасць беларускіх даследчыкаў да іх сацыяльна-палітычнага становішча. У далейшым у вывучэнні сацыяльна-эка-намічнага становішча беларускіх зямель у Х^ІІ-ХЎШ стст. большае месца пачало адводзіцца аграрнай тэматыцы. Пытанні разлажэння феадальна-прыгонніцкага ладу і зараджэння капіталістычных адносін у Беларусі (канец XVII - першая палова XVIII ст.)закраналі А.П'янкоў, Е.Карнейчыкі М.Фрыдман5. Даследаваннем рамесніцкай вытворчасці ў гарадах Бела-русі Х^ІІ-ХУіП стст. займаўся А.Ігнаценка, які прысвяціў гэтай тэме

______________
1 Ткачоў М.А. "Зброя" гарадскіх жыхароў Беларусі ў часы сярэдневякоўя // Нз нсторнн наукннтехннкн Белорусснн. Мн., 1988;Ёнжа. Замкіілюдзі. Мн„ 1991; СагановічГ.М. Войска Вялікага княства Літоўскага ў ХУІ-ХУІІ стст. Мн., 1994.

2 Грыгор'еў М. Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі. Мн., 1994.

3Кернажыцкі К.І. Гаспадарка старостваў на Беларусі і эканамічны стан іх насельніцтва ў другой палове XVIII ст. // Запіскі Аддзелу гуманітарных навук: У 3 кн. Працы клясы гісторыі. Мн., 1928. Т.2; Ён жа. Гаспадарка прыгоннікаў на Беларусі ў канцы XVIII і першай палове XIX ст. (да праблемы разлажэння феадалізму ў Беларусі). Мн., 1935.

4 Похилевич Д.Л. Крестьяне Белоруссии и Литвы в ХУІ-ХУІН вв. Львов, 1957; Ён жа. Крестьяне Белоруссии и Литвы во второй половине XVIII в. Вильнюс, 1966.

5 Пьянков А.П., Корнейчик Е.Н., Фридман М.Б. Белоруссия в период разложения феодально-крепостнического строя и зарождения капиталистических отношений (конец XVIII – первая половина ХІХ в.) // Ученые записки БГУ. Сер. истории. Мн., 1954. Вып. 17.


спецыяльную працу, выдадзеную ў 1963 г.1 Плённа працаваў у галіне выву-чэння эканамічнага і сацыяльна-палітычнага развіцця гарадоў Беларусі XVI - першай паловы XVII ст. З.Капыскі2. Класічнымі ў плане вывучэння гарадской тэматыкі можна лічыць таксама працы А.Грыцкевіча. Найболып значнымі ў гэтым сэнсе з'яўляюцца яго работы, прысвечаныя сацыяльнай барацьбе гараджан Беларусі і прыватнаўласніцкім беларускім гарадам Х'УІ-Х^Ш стст.3 Вывучэнню Магілёва прысвечана адна з манаграфій В.Мялешкі4. Даследаваннем беларускіх гарадоў надзвычай складанага пе-рыяду другой паловы ХVІІ-ХVШ ст. займаўся Е.Карпачоў5. Сацыяль-на-эканамічнае развіццё гарадоў і генезіс капіталізму ў прамысловасці Бе-ларусі ў другой палове XVIII - першай палове XIX ст. разглядаў А.Люты6. У выніку на працягу 1960-1980-х гг. гарадская тэматыка стала адной з най-больш даследаваных у айчыннай гістарыяграфіі па перыяду Х^ІІ-Х^Ш стст. У 1990-х гг. да праблемы беларускіх мястэчак ХУ-ХУІІІ стст. звяртаўся Ю.Бохан7. Пытанні арганізацыі гарадскога самакіравання разглядаліся С. Стрэнкоўскім8.

Адначасова з беларускімі даследчыкамі да пытанняў урбаністычнага развіцця беларускіх зямель у перыяд феадалізму звярталіся замежныя гісторыкі. Сярод іх варта асобна вылучыць працы польскага навукоўца С.Александровіча, які займаўся вывучэннем мястэчак Беларусі і Літвы ў XVI - першай палове XVII ст. Яго працы, прысвечаныя генезісу і развіццю мястэчак, іх засяленню, местачковаму рамяству, гандлю і іншым аспектам гісторыі дробных гарадскіх пасяленняў, паспелі стаць класічнымі9.

У 1970-1980-я гг. актывізавалася вывучэнне аграрнай гісторыі Бела-русі. У гэты час былі выдадзены грунтоўныя працы В.Мялешкі, З.Капыскага, П.Казлоўскага, для якіх характэрна грунтоўная крыніцазнаўчая база,

_____________
1 Игнатенко А.П. Ремесленное производство в городах Белоруссии в ХУІІ-ХУШ вв. Мн., 1963.

2 Копысский З.Ю. Экономическое развитие городов Белоруссии (XVI - XVII вв.). Мн., 1966; Ён жа. Социально-политическое развитне городов Белоруссии в XVI – первой половине XVII в. Мн„ 1975.

3Грицкевич А.П. Частновладельческие города Белоруссии в Х^І-Х^Ш вв. Мн., 1975; Ён жа. Соцнальная борьба горожан Белорусснн ХУі-ХVШ вв. Мн., 1979.

4Мелешко В.И. Могилев в XVI - середине XVII в. Мн., 1988.

5 Карпачев А.М. Мануфактура с принудительным трудом и ее значение в развнтии капитализма // Вопросы истории. 1962. № 8; Ён жа. Феодальные юридики в королевских городах Белоруссии ХУІІ-ХЎШ вв. // Советское славяноведение. 1968. № 9; Ён жа. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии во второй половине XVII - XVIII в.: Дис.... д-ра ист. наук. Мн., 1969.

6 ЛютыйА.М. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце XVIII -первой половине XIX века. Мн., 1987; Ён жа. Генезис капитализма в промышленности Белорусснн (вторая половина XVIII - первая половина XIX вв.). Мн., 1991.

7 Бохан Ю.М. Аб месцы мястэчка ў структуры гарадскіх пасяленняў Х^-Х^ІІІ стст. (па матэрыялах мястэчак вярхоўяў Віліі і нёманскай Бярэзіны) // Гістарычна-археалагічны зборнік. Памяці Міхася Ткачова. Мн., 1993. 4.1; Ён жа. Мястэчкі вярхоўяў Віліі і нёманскай Бярэзіны ў XV- XVIII стст. (па археалагічных і пісьмовых крыніцах); Аўтарэф. дыс.... канд. гіст. навук. Мн., 1994.

8 Стрэнкоўскі С.П. Гарадское самакіраванне ў вялікакняжацкіх уладаннях заходняй часткі ВКЛ у XV - XVIII стагоддзях: Аўтарэф. дыс.... канд. гіст. навук. Мн., 1999.

9 Alexandrowicz St. Miasteczka Bialorusi I Litwy jako osrodki handlu w XVI I w 1 polowie XVII wieku // Rocznik Bialostok, 1961; Ен жа. Kierunki produkcji rzemieslniczej I przemyslowej w miasteczkach Bialorusi I Litwy (XVI do polowy XVII w.) // Zeszyty Naukowe Uniwersitetu im. A. Mickiewicza. Historia – Zeszyt 6. Poznan, 1964; Ен жа. Zaludnienie miasteczek Litwy I Bialorusi w XVI I pierwszej polowie XVII wieku // Rocznik dziejow spolecznych I gospodarczych. Poznan, 1965. T.XXVII; Ен жа. Geneza I rozwoj sieci miasteczka Bialorusi I Litwy do polowy XVII w. // Akta Baltico-Slawica. Bialystok; 1970. T.III.

што дазволіла паспяхова выкарыстаць статыстычны метад даследавання і дасягнуць высокай аргументаванасці высноў і палажэнняў. Некаторыя з іх абвяргалі стэрэатыпы, якія трывала замацаваліся ў літаратуры папярэдняга часу. Так, у манаграфіі "Нарысы аграрнай гісторыі Усходняй Беларусі" В.Мялешка аспрэчыў тэзіс аб паступальным заняпадзе эканомікі Беларусі на працягу ХУІІ-ХУШ стст. Ён адзначыў тэндэнцыю па стабілізацыі і аднаўленню беларускай гаспадаркі ў 20-70-я гг. XVIII ст. Гэтыя палажэнні знайшлі працяг і ў шэрагу іншых прац аўтара1.

Комплексная характарыстыка магнацкай гаспадаркі Беларусі (цэнт-ральнай і заходняй яе частак) у другой палове XVIII ст. прыведзена ў мана-графіі П.Казлоўскага "Магнацкая гаспадарка Беларусі ў другой палове XVIII ст."2 Аўтар разгледзеў ўсе галіны гаспадарання - земляробства, жывёлагадоўлю, птушкаводства, агародніцтва, садаводства, пчалярства, рыбалоўства, промыслы, будаўніцтва, вотчынную прамысловасць і адзна-чыў пэўную ролю магнацкіх гаспадарак у развіцці сельскагаспадарчай і пра-мысловай вытворчасці Беларусі.

Пытанням аграрнай гісторыі Беларусі прысвечана таксама манаграфія П.Казлоўскага "Землеўладанне і землекарыстанне ў Беларусі ў XVIII - першай палове XIX стагоддзя"3. Структура даследавання дазваляе прасачыць эвалюцыю феадальнага землеўладання і сялянскага землекарыстання на працягу перыяду разлажэння прыгонніцкай сістэмы і фарміравання капіталістычнага ўкладу.

У 1978 г. выдадзена праца З.Капыскага "Крыніцазнаўства аграрнай гісторыі Беларусі"4. У даследаванні разглядаюцца дакументы двух фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (694 і КМФ-5), у якіх адлюст-равана становішча беларускага сялянства ў XVI - першай палове XVII ст. Кніга стала першай у беларускай гістарыяграфіі сур'ёзнай крыніцазнаўчай працай па аграрнай тэматыцы.

Калі для 60-70-х гг. XX ст. быў характэрны вузкагеаграфічны пады-ход у вывучэнні аграрнай тэматыкі, бо яна абмяжоўвалася пэўнымі катэ-горыямі ўладанняў, то ў 80-я гг. разгарнулася даследаванне пытанняў гас-падарчага развіцця вёскі ў рамках усёй тэрыторыі Беларусі. Да аналізу са-цыяльна-эканамічнага становішча беларускага сялянства ў канцы XVI -першай палове XVII ст. звяртаўся З.Капыскі. Праблеме эвалюцыі феа-дальнай рэнты ў прыватнаўласніцкіх маёнтках у другой палове XVI-XVIII ст. прысвечана манаграфія П.Лойкі5. Спецыфічныя пытанні сацы-яльнага пратэсту сялянства разгледзеў В.Мялешка ў кнізе "Класавая ба-рацьба ў беларускай вёсцы ў другой палове палове ХVП-ХVШ ст." (Мн.,

___________
1 Мелешко В.И. Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии (вторая половина XVII - XVIII ст.). Мн., 1975; Ён жа. К вопросу о состоянии экономики Белоруссии и Литвы в конце XVIII в. // Советское славяноведение. 1961. № 2; Mieleszko W. Handel I stosunki handlowe Bialorusi wshodniej z miastami nadbaltyckimi w koncu XVII I w XVIII wieku // Zapiski Historyczne. Torun, 1968. T.XXXIII. Zeszyt 4.

2 Козловский П.Г. Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в. Мн., 1974.

3 Козловский П.Г. Землевладение и землепользование в Белоруссии в XVIII – первой половине XIX в. Мн„ 1982.

4 Копысский З.Ю. Источниковедение аграрной истории Белоруссии. Мн., 1978.

5 Лойка П.А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI - XVIII ст. Мн., 1991.

1982). У.Сосна даследаваў фарміраванне саслоўя дзяржаўных сялян у канцы XVIII - першай палове XIX ст.1 Землеўладанне і землекарыстанне сялян усіх відаў уладанняў і ўсіх рэгіёнаў Беларусі ў другой палове XVI -XVIII ст. вывучаў В.Голубеў2. На зямельныя адносіны на ўсходзе Бела-русі ў другой палове XVIII - пачатку XIX ст. звяртаў увагу Я. Анішчанка3.

Шматгадовыя напрацоўкі айчыннай гістарыяграфіі па пытаннях аграр-най гісторыі Беларусі, у тым ліку XVII - XVIII стст., знайшлі адлюстраван-не ў першым томе калектыўнай працы "Псторыя беларускага сялянства"4. Перыяд знаходжання беларускіх зямель асвятляецца ў главах 2 і 3 другога раздзела, якія адпаведна маюць назвы "Сяляне Беларусі ў канцы XVI - пер-шай палове XVII ст" і "Антыфеадальны рух у канцы XVI - сярэдзіне XVII ст.", а таксама ў раздзелах 3 ("Сялянства ў другой палове XVII - першай трэці XVIII ст.") і 4 ("Сялянства ў другой трэці - канцы XVIII ст). Аўтары грун-тоўна разглядаюць сялянскую гаспадарку, землеўладанне і землекарыстан-не, павіннасці і падаткі сялян, асобныя напрамкі іх дзейнасці, формы і прая-вы сацыяльнага пратэсту і г.д.

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   21


Учебный материал
© nashaucheba.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации