Шпоры по истории Беларуси - файл n40.txt

приобрести
Шпоры по истории Беларуси
скачать (434.7 kb.)
Доступные файлы (85):
n1.doc301kb.25.06.2000 23:56скачать
n2.doc28kb.10.06.1999 09:40скачать
n3.doc240kb.09.01.1980 05:58скачать
n4.doc470kb.20.06.2003 16:46скачать
_.doc4kb.01.01.1980 04:31скачать
__.doc5kb.01.01.1980 04:29скачать
___.doc4kb.01.01.1980 03:38скачать
____.doc3kb.01.01.1980 07:20скачать
_____.doc4kb.01.01.1980 04:22скачать
n10.txt2kb.01.01.1980 04:27скачать
n11.txt2kb.20.06.2003 16:54скачать
n12.txt3kb.20.06.2003 16:55скачать
n13.txt4kb.01.01.1980 04:27скачать
n14.txt3kb.20.06.2003 16:56скачать
n15.txt4kb.01.01.1980 04:28скачать
n16.txt3kb.20.06.2003 16:56скачать
n17.txt4kb.01.01.1980 04:28скачать
n18.txt3kb.20.06.2003 16:57скачать
n19.txt3kb.20.06.2003 16:58скачать
n20.txt3kb.01.01.1980 04:28скачать
n21.txt8kb.20.06.2003 16:52скачать
n22.txt5kb.20.06.2003 16:59скачать
n23.txt4kb.01.01.1980 04:29скачать
n24.txt3kb.20.06.2003 17:00скачать
n25.txt11kb.20.06.2003 16:49скачать
n26.txt15kb.20.06.2003 16:50скачать
n27.txt4kb.20.06.2003 17:01скачать
n28.txt4kb.25.05.1995 17:30скачать
n29.txt4kb.20.06.2003 17:01скачать
n30.txt3kb.01.01.1980 04:31скачать
n31.txt5kb.20.06.2003 17:02скачать
n32.txt5kb.01.01.1980 04:31скачать
n33.txt12kb.20.06.2003 16:50скачать
n34.txt4kb.01.01.1980 04:31скачать
n35.txt11kb.20.06.2003 16:51скачать
n36.txt4kb.01.01.1980 04:23скачать
n37.txt12kb.20.06.2003 16:51скачать
n38.txt12kb.20.06.2003 16:52скачать
n39.txt4kb.01.01.1980 04:23скачать
n40.txt13kb.20.06.2003 16:51скачать
n41.txt4kb.01.01.1980 04:23скачать
n42.txt4kb.20.06.2003 16:47скачать
n43.txt3kb.20.06.2003 17:04скачать
n44.txt4kb.01.01.1980 04:23скачать
n45.txt4kb.01.01.1980 04:24скачать
n46.txt3kb.20.06.2003 17:05скачать
n47.txt4kb.01.01.1980 05:30скачать
n48.txt4kb.26.05.1995 17:33скачать
n49.txt5kb.20.06.2003 17:06скачать
n50.txt5kb.01.01.1980 03:30скачать
n51.txt6kb.20.06.2003 17:07скачать
n52.txt5kb.29.05.1995 11:48скачать
n53.txt5kb.20.06.2003 17:08скачать
n54.txt3kb.20.06.2003 17:08скачать
n55.txt5kb.01.01.1980 03:26скачать
n56.txt4kb.01.01.1980 04:26скачать
n57.txt12kb.20.06.2003 16:48скачать
n58.txt5kb.01.01.1980 03:35скачать
n59.txt5kb.20.06.2003 17:13скачать
n60.txt4kb.01.01.1980 03:38скачать
n61.txt5kb.01.01.1980 03:33скачать
n62.txt13kb.20.06.2003 16:48скачать
n63.txt5kb.01.01.1980 03:41скачать
n64.txt5kb.20.06.2003 17:09скачать
n65.txt4kb.20.06.2003 17:09скачать
n66.txt5kb.01.01.1980 03:43скачать
n67.txt5kb.01.01.1980 04:49скачать
n68.txt4kb.20.06.2003 17:10скачать
n69.txt3kb.20.06.2003 17:10скачать
n70.txt4kb.01.01.1980 03:38скачать
n71.txt3kb.20.06.2003 17:11скачать
n72.txt3kb.29.05.1995 13:12скачать
n73.txt4kb.01.01.1980 03:41скачать
n74.txt5kb.29.05.1995 13:04скачать
n75.txt4kb.01.01.1980 05:16скачать
n76.txt3kb.20.06.2003 17:14скачать
n77.txt4kb.01.01.1980 03:52скачать
n78.txt10kb.20.06.2003 16:49скачать
n79.txt4kb.20.06.2003 17:12скачать
n80.txt3kb.01.01.1980 03:41скачать
n81.txt4kb.29.05.1995 13:43скачать
n82.txt2kb.20.06.2003 17:12скачать
n83.txt2kb.21.06.2003 23:26скачать
n84.doc28kb.10.06.1999 08:40скачать
n85.doc240kb.09.01.1980 04:58скачать
Победи орков

Доступно в Google Play

n40.txt


ВОПРОС 34
 ЛЮТАЎСКАЯ БУРЖУАЗНА-ДЭМАКРАТЫЧНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ Ў БЕЛАРУСІ
Звяржэнне самадзяржаўя. Утварэнне двоеўладдзя. Лютаў-ская рэвалюцыя - з'ява сусветна-гістарычнага значэння. 3 ад-наго боку, яна падвяла рысу пад шматвяковай гісторыяй расій-скай манархіі, а з другога - адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі. Пачатак ёй паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі ў Петраградзе, праведзеныя 23 лютага 1917 г. (па старому стылю) у сувязі з Міжнародным жаночым днём. 25 лютага забастоўка стала ўсеагульнай. На бок рабочых сталі пераходзіць салдаты. 27 лютага рабочыя і салдаты захапілі Галоўны арсенал, тэлеграф, вакзалы, вызвалілі з турмаў палі-тычных зняволеных. Рэвалюцыя ў Петраградзе перамагла. 2 са-кавіка 1917 г. цар Мікалай II адмовіўся ад улады. Закончылася 300-гадовае панаванне дынастыі Раманавых.
Па свайму характару рэвалюцыя была буржуазна-дэмакра-тычнай. Але ў адрозненне ад рэвалюцыі 1905-1907 гг. яна перамагла. Галоўная яе задача - звяржэнне царызму - была выканана. Рухаючай сілай рэвалюцыі з'яўляўся народ. Асаблі-васцю рэвалюцыі было тое, што яна непаслядоўна вырашыла пытанне аб уладзе. У выніку ў краіне ўстанавілася двоеўладдзе. Як гэта здарылася?
Пасля перамогі паўстання па ўсёй краіне пачалі стварацца Саветы, якія і сталі органамі ўлады. Большасць у Саветах склалі меншавікі і эсэры. У той жа час быў створаны з дэпута-таў IV Дзяржаўнай думы Часовы камітэт на чале з адным 3кіраўнікоў акцябрыстаў М. Радзянкам. Мэта - «навесці парадак у краіне», што азначала ўзяць усю ўладу ў свае рукі. Але зрабіць гэта было цяжка, таму што Петраградскі Савет выдаў 1сакавіка 1917 г. загад, ла якому ўсе вайсковыя злучэнні пераходзілі  ў  яго  падпарадкаванне.  2  сакавіка   на   аснове  згоды паміж  Часовым  камітэтам  Думы  і  меншавіцка-эсэраўскім  кіраўніцтвам  Петраградскага  Савета  быў створаны  буржуазныЧасовы ўрад на  чале з князем  Г. Львовым.  Пасаду  міністразамежных спраў заняў лідэр кадэтаў П.  Мілюкоў, вайсковыхспраў - лідэр   акцябрыстаў   А.   Гучкоў.   Іншыя   члены   ўрадатаксама былі з ліку вядомых дзеячаў партый кадэтаў і акцяб-рыстаў.  Выключэнне склаў сацыяліст  А.  Керанскі,  які  заняў пасаду   міністра   юстыцыі  і  адначасова   з'яўляўся  намеснікам
старшыні Петраградскага Савета.Так у краіне ўстанавілася двоеўладдзе: улада буржуазіі, якую ўвасабляў Часовы ўрад, і рэвалюцыйна-дэмакратычная ўлада пралетарыяту і сялянства - Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў.Утварэнне новых органаў улады ў Беларусі. Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі ў Беларусь 1 -4 сакавіка 1917 г. Рабочыя, сяляне, салдаты віталі пралетарыят Петраграда і выказалі намер падтрымаць рэвалюцыю. Па пры-кладу Петраграда ў гарадах і мястэчках Беларусі пачалі ства-рацца  ўзброеныя  атрады.  Баявыя  дружыны  мінскіх  рабочых 2сакавіка вызвалілі з турмы 400 палітычных зняволеных. Былі арыштаваны   камандуючы   мінскай   ваеннай   акругі,  начальнік штаба, камендант горада. Створаная 4 сакавіка міліцыя, якую ўзначаліў М. В. Фрунзе, узяла  пад ахову ўрадавыя ўстановы,пошту і тэлеграф.
Асаблівая ўвага была звернута на ўтварэнне Саветаў рабо-чых і салдацкіх дэпутатаў. У Мінску ўжо 4 сакавіка адбылося першае пасяджэнне выбраных дэпутатаў, дзе быў створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў і яго выканаўчы камітэт. Каб аб'яднаць сілы пралетарыяту і салдат, 8 сакавіка быў створаны адзіны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і адзіны выканаўчы камітэт.
Саветы былі створаны і ў іншых гарадах Беларусі. На працягу сакавіка - красавіка 1917 г. арганізацыйна аформіла-ся 37 Саветаў. Сваю асноўную задачу Саветы бачылі ў аргані-зацыі рабочых і салдат, у абароне іх эканамічных інтарэсаў і палітычных правоў. Саветы актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні народнай міліцыі, фабрычна-заводскіх камітэтаў і прафсаюзаў рабочых і служачых, салдацкіх камітэтаў у войску, сялянскіх у вёсцы. Саветы ў Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петра-градскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Разам з тым яны прызнавалі і Часовы ўрад. Больш таго, яны дапамагалі Часоваму ўраду ствараць яго мясцовыя органы ўлады. Амаль ва ўсіх гарадах Беларусі былі створаны буржуазныя «гра-мадскія камітэты парадку». Саветы рабочых і салдацкіх дэпута-таў не толькі прызналі іх, але нават накіравалі сваіх прадстаў-нікоў у гэтыя камітэты, фактычна падпарадкоўваючыся ім. Пра-ваднікамі такой палітыкі ў Саветах былі эсэры, меншавікі і бундаўцы, якія складалі пераважную большасць дэпутатаў. 4 сакавіка 1917 г. такі камітэт быў створаны ў Мінску, у склад якога ўвайшлі і прадстаўнікі Мінскага Савета.
6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія выконвалі функцыі губерната-раў. Ім падпарадкоўваліся ўсе мясцовыя органы ўлады.
Дэмакратызацыя грамадства. Розныя погляды на далейшае развіццё краіны. У першыя дні рэвалюцыі пачалі стварацца прафсаюзы, якія павялі барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча працоўных, скарачэнне рабочага дня, павелічэнне зарплаты і інш.
Рэвалюцыя паклала пачатак дэмакратызацыі войска. Сталі стварацца выбарныя салдацкія камітэты, якія павінны былі забяспечыць магчымасць для салдат удзельнічаць у палітыч-ным жыцці краіны, садзейнічаць росту іх культурнага ўзроўню і палітычнай свядомасці.
7-17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся I з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту. З'езд прызнаў неабходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абаро-ны рэвалюцыі.
20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіраваных немцамі паветаў Віленскай губерні. Дэлегаты з'езда выступілі за пераход усёй зямлі ў агульнанародную ўласнасць і ўраўняльнае землекарыстанне па працоўнай норме, за адмену прыватнай уласнасці на зямлю, забарону яе куплі-продажу. Канчатковае заканадаўчае выра-шэнне аграрнага пытання з'ездам адкладвалася да Устаноўчага сходу. Як бачым, у вырашэнні аграрнага пытання з'езд стаяў на эсэраўскіх пазіцыях. За эсэрамі пайшлі сялянскія з'езды Магі-лёўскай і Віцебскай губерняў. Лютаўская рэвалюцыя палітызавала ўсё грамадства. Розныя класы, палітычныя плыні і партыі па-рознаму ўяўлялі далей-шае развіццё краіны. Тлумачылася гэта асаблівасцямі сацыяль-на-эканамічнага 1 палітычнага развіцця Расіі. Справа ў тым, што ў Расіі сфарміравалася такая мадэль капіталізму, якая была пазбаўлена «запасу трываласці», самарэгуляцыі. У гра-мадскім жыцці не склаліся дэмакратычныя традыцыі. Часовы ўрад стараўся ўмацаваць уладу буржуазіі. Але ён не мог выра-шыць вострыя супярэчнасці, якія ляжалі ў аснове крызісу расійскага грамадства. Працягвалася вайна, не вырашаліся аграрнае і нацыянальнае пытанні. Захавалася эксплуатацыя рабочых, малазямелле сялян, у прыгнечаным стане знаходзіліся нацыянальныя меншасці. Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў зыходзілі з таго, што ўлада павінна быць у руках буржуазіі, адпаведна падтрымлівалі Часовы ўрад, узяўшы на сябе абавя-зак ажыццяўляць кантроль за дзейнасцю гэтага ўрада.
Партыі буйной буржуазіі падтрымлівалі Часовы ўрад. Лібе-ральна-буржуазныя партыі адстойвалі ідэю прававой пера-емнасці старой і новай улады, патрабавалі ўстанаўлення ў Расіі канстытуцыйнай манархіі. Дробнабуржуазныя партыі выступа-лі за больш радыкальную перабудову грамадства. Меншавікі, напрыклад, лічылі, што буржуазны лад, які пачаў складвацца пасля Лютаўскай рэвалюцыі, праіснуе доўга, пакуль не на-спеюць аб'ектыўныя ўмовы для пераходу ад капіталізму да сацыялізму.
Вызначыла сваю палітычную лінію і партыя бальшавікоў. Гэта была адзіная партыя, якая не была скампраметавана супрацоўніцтвам з Часовым урадам. У. I. Ленін у сваіх краса-віцкіх тэзісах заклікаў не аказваць ніякай падтрымкі Часоваму ўраду, уся ўлада, лічыў ён, павінна быць у руках Саветаў. Адзінае выйсце з вайны і заключэнне дэмакратычнага міру Ленін бачыў у перамозе сацыялістычнай рэвалюцыі. У якасці пераходных мер ад капіталізму да сацыялізму Ленін прапана-ваў аб'яднаць усе банкі ў адзін і ўстанавіць дзяржаўны кант-роль за ім, а таксама наладзіць кантроль з боку Саветаў за грамадскай вытворчасцю і размеркаваннем прадуктаў, канфі-скаваць памешчыцкія землі і нацыяналізаваць усе землі.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі востра стаяла пытанне нацыя-нальна-дзяржаўнага будаўніцтва Расіі. Буржуазныя і дробна-буржуазныя партыі падтрымлівалі ідэю адзінай і непадзельнай Расіі. Бальшавікі выступалі за поўнае раўнапраўе ўсіх нацый і народнасцей, права нацый на самавызначэнне аж да аддзя-лення і ўтварэння самастойных дзяржаў, права на абласную (тэрытарыяльную) аўтаномію, барацьбу за інтэрнацыянальнае адзінства працоўных супраць праяў шавінізму і нацыяналізму.
Палярызацыя палітычных сіл у Беларусі. Уздым беларуска-га нацыянальнага руху. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі значна ўзмацнілася размежаванне палітычных сіл у Беларусі. Ажыві-лася дзейнасць агульнарасійскіх партый. У маі 1917 г. аднавіла дзейнасць кадэцкая арганізацыя ў Мінску. Былі створаны камі-тэты кадэтаў у Гомелі, Віцебску, Магілёве і іншых гарадах. Пачалося фарміраванне кадэцкай арганізацыі і на Заходнім фронце.
Кадэтаў падтрымлівалі эсэры і меншавікі. Прадстаўнікі менавіта гэтых партый разам з бундаўцамі складалі большасць у Саветах Беларусі. Значная частка беларускага сялянства ішла за эсэрамі. Гэтаму спрыяла эсэраўская аграрная прагра-ма «сацыялізацыі» зямлі. Моцныя пазіцыі мелі эсэры і ў арміі. Эсэраўскія арганізацыі аб'ядноўвалі звыш 30 тыс. салдат -у асноўным выхадцаў з сялянства. Найбольш шматлікія менша-віцкія арганізацыі меліся ў Бабруйску, Віцебску, Гомелі, Магі-лёве, Мінску і Полацку.
Вясной 1917 г. аформілася Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС). Да яе далучылася і група буйных паме-шчыкаў на чале з Р. Скірмунтам. Галоўнымі праграмнымі патрабаваннямі гэтай партыі былі прадастаўленне аўтаноміі Беларусі ў межах Расійскай дзяржавы, канфіскацыя толькі той зямлі, якая належала царскай сям'і і буйным польскім паме-шчыкам. Праграмныя мэты БПНС падзяляла і Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), арганізаваная ў красавіку 1917 г.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі актывізавалі сваю дзейнасць і яўрэйскія арганізацыі - Бунд, Яўрэйская сацыял-дэмакратыч-ная рабочая партыя (ЯСДРП) і інш. Яны выступалі адзіным фронтам з меншавікамі і эсэрамі ў падтрымку Часовага ўрада.
Вясной 1917 г. аднавіла сваю дзейнасць Беларуская сацыя-лістычная грамада (БСГ). На сваёй канферэнцыі БСГ прыняла рэзалюцыю аб падтрымцы Часовага ўрада. У аграрным пытанні БСГ заклікала сялян не захопліваць памешчыцкія землі, а ча-каць, пакуль зямельнае пытанне вырашыць «краявы сойм аўтаномнай Беларусі». Акрамя Беларусі, арганізацыі БСГ дзейнічалі ў Петраградзе, Маскве, Адэсе і іншых расійскіх гарадах.
25 сакавіка 1917 г. па ініцыятыве БПНС быў скліканы з'езд «беларускіх дзеячаў». Асноўная мэта з'езда - аб'яднанне на-цыянальных сіл і накіраванне іх у рэчышча барацьбы за «на-цыянальны ідэал». На з'ездзе быў выбраны Беларускі нацыя-нальны камітэт (БНК), у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі памешчыкаў, сярэдняй і дробнай буржуазіі. Старшынёй камітэ-та стаў Р. Скірмунт. Была прынята дэкларацыя ў падтрымку Часовага ўрада.
8-12 ліпеня 1917 г. у Мінску адбыўся другі з'езд бёларускіх партый і арганізацый. На з'ездзе замест скасаванага БНК была створана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый, якая з кастрычніка 1917 г. стала называцца Вялікай Беларускай Радай. Яна стала адзіным кіраўнічым органам усяго беларуска-га нацыянальнага руху. Асноўнымі праграмнымі патрабавання-мі Рады былі развіццё нацыянальнай культуры і мовы, арганіза-цыя беларускага войска. У склад выканкома Рады былі выбра-ны толькі члены БСГ. Аднак неўзабаве адбыўся раскол БСГ. 3 яе складу выйшла некалькі раённых арганізацый беларускіх рабочых Петраграда і матросаў Балтыйскага флоту. Па іні-цыятыве А. Чарвякова ў Петраградзе была створана Беларус-кая сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) на базе рэвалюцыйнай леван плыні БСГ.
На крайнім левым флангу палітычнага жыцця Беларусі знаходзіліся бальшавікі. У красавіку - верасні 1917 г. аднавілі сваю работу Палескі камітэт РСДРП(б) у Гомелі і Мінскі камітэт, партыйныя арганізацыі ў Слуцку, Віцебску, Оршы, Рэчыцы і іншых гарадах. За гэты час былі створаны бальша-віцкія арганізацыі ў значнан частцы палкоў, дывізій і карпусоў Заходняга фронту. Бальшавікі Беларусі прынялі актыўны ўдзел у барацьбе супраць карнілаўскага мяцяжу, разлічанага на ўстанаўленне ваеннай дыктатуры ў краіне.
Пасля ліквідацыі мяцяжу значна ўзрос уплыў бальшавікоў Беларусі на масы. У верасні 1917 г. услед за бальшавізацыяй Петраградскага і Маскоўскага Саветаў быў бальшавізаваны і Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У час перавыба-раў у Мінскі Савет было выбрана 337 дэпутатаў, у тым ліку бальшавікоў - 184, эсэраў, меншавікоў і бундаўцаў - 105, бес-партыйных - 48. Узрос уплыў бальшавікоў у Саветах іншых гарадоў Беларусі. Кдруючыся рашэннямі VI з'езда РСДРП(б) (ліпень - жнівень 1917 г.), бальшавікі Беларусі лічылі бліжэй-шай жыццёва неабходнай задачай узяцце Саветамі ўлады.
Учебный материал
© nashaucheba.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации