Шпоры по истории Беларуси - файл n4.doc

приобрести
Шпоры по истории Беларуси
скачать (434.7 kb.)
Доступные файлы (85):
n1.doc301kb.25.06.2000 23:56скачать
n2.doc28kb.10.06.1999 09:40скачать
n3.doc240kb.09.01.1980 05:58скачать
n4.doc470kb.20.06.2003 16:46скачать
_.doc4kb.01.01.1980 04:31скачать
__.doc5kb.01.01.1980 04:29скачать
___.doc4kb.01.01.1980 03:38скачать
____.doc3kb.01.01.1980 07:20скачать
_____.doc4kb.01.01.1980 04:22скачать
n10.txt2kb.01.01.1980 04:27скачать
n11.txt2kb.20.06.2003 16:54скачать
n12.txt3kb.20.06.2003 16:55скачать
n13.txt4kb.01.01.1980 04:27скачать
n14.txt3kb.20.06.2003 16:56скачать
n15.txt4kb.01.01.1980 04:28скачать
n16.txt3kb.20.06.2003 16:56скачать
n17.txt4kb.01.01.1980 04:28скачать
n18.txt3kb.20.06.2003 16:57скачать
n19.txt3kb.20.06.2003 16:58скачать
n20.txt3kb.01.01.1980 04:28скачать
n21.txt8kb.20.06.2003 16:52скачать
n22.txt5kb.20.06.2003 16:59скачать
n23.txt4kb.01.01.1980 04:29скачать
n24.txt3kb.20.06.2003 17:00скачать
n25.txt11kb.20.06.2003 16:49скачать
n26.txt15kb.20.06.2003 16:50скачать
n27.txt4kb.20.06.2003 17:01скачать
n28.txt4kb.25.05.1995 17:30скачать
n29.txt4kb.20.06.2003 17:01скачать
n30.txt3kb.01.01.1980 04:31скачать
n31.txt5kb.20.06.2003 17:02скачать
n32.txt5kb.01.01.1980 04:31скачать
n33.txt12kb.20.06.2003 16:50скачать
n34.txt4kb.01.01.1980 04:31скачать
n35.txt11kb.20.06.2003 16:51скачать
n36.txt4kb.01.01.1980 04:23скачать
n37.txt12kb.20.06.2003 16:51скачать
n38.txt12kb.20.06.2003 16:52скачать
n39.txt4kb.01.01.1980 04:23скачать
n40.txt13kb.20.06.2003 16:51скачать
n41.txt4kb.01.01.1980 04:23скачать
n42.txt4kb.20.06.2003 16:47скачать
n43.txt3kb.20.06.2003 17:04скачать
n44.txt4kb.01.01.1980 04:23скачать
n45.txt4kb.01.01.1980 04:24скачать
n46.txt3kb.20.06.2003 17:05скачать
n47.txt4kb.01.01.1980 05:30скачать
n48.txt4kb.26.05.1995 17:33скачать
n49.txt5kb.20.06.2003 17:06скачать
n50.txt5kb.01.01.1980 03:30скачать
n51.txt6kb.20.06.2003 17:07скачать
n52.txt5kb.29.05.1995 11:48скачать
n53.txt5kb.20.06.2003 17:08скачать
n54.txt3kb.20.06.2003 17:08скачать
n55.txt5kb.01.01.1980 03:26скачать
n56.txt4kb.01.01.1980 04:26скачать
n57.txt12kb.20.06.2003 16:48скачать
n58.txt5kb.01.01.1980 03:35скачать
n59.txt5kb.20.06.2003 17:13скачать
n60.txt4kb.01.01.1980 03:38скачать
n61.txt5kb.01.01.1980 03:33скачать
n62.txt13kb.20.06.2003 16:48скачать
n63.txt5kb.01.01.1980 03:41скачать
n64.txt5kb.20.06.2003 17:09скачать
n65.txt4kb.20.06.2003 17:09скачать
n66.txt5kb.01.01.1980 03:43скачать
n67.txt5kb.01.01.1980 04:49скачать
n68.txt4kb.20.06.2003 17:10скачать
n69.txt3kb.20.06.2003 17:10скачать
n70.txt4kb.01.01.1980 03:38скачать
n71.txt3kb.20.06.2003 17:11скачать
n72.txt3kb.29.05.1995 13:12скачать
n73.txt4kb.01.01.1980 03:41скачать
n74.txt5kb.29.05.1995 13:04скачать
n75.txt4kb.01.01.1980 05:16скачать
n76.txt3kb.20.06.2003 17:14скачать
n77.txt4kb.01.01.1980 03:52скачать
n78.txt10kb.20.06.2003 16:49скачать
n79.txt4kb.20.06.2003 17:12скачать
n80.txt3kb.01.01.1980 03:41скачать
n81.txt4kb.29.05.1995 13:43скачать
n82.txt2kb.20.06.2003 17:12скачать
n83.txt2kb.21.06.2003 23:26скачать
n84.doc28kb.10.06.1999 08:40скачать
n85.doc240kb.09.01.1980 04:58скачать
Победи орков

Доступно в Google Play

n4.doc

  1   2   3   4
1) Гісторыя Беларусі - навука, якая даследуе развіццё чалаве-чага грамадства ў мінулым на тэрыторыі сучаснай дзяржавы Рэспублікі Беларусь. У аснову гэтага вучэбнага дапаможніка пакладзены фармацыйна-цывілізацыйны падыход да адлюстра-вання гістарычных падзей.

Пры асвятленні ступені развіцця грамадства прыводзіцца характарыстыка спосабу вытворчасці (фармацыйны падыход).

Агульны ўзровень развіцця вызначаецца сукупнасцю шмат-лікіх з'яў чалавечага грамадства, яго матэрыяльнай і духоўнай культурай (цывілізацыйны падыход).

Крыніцамі для напісання гісторыі Беларусі з'яўляюцца роз-ныя даныя: археалагічныя, этнаграфічныя, асабліва - пісьмо-выя матэрыялы і дакументы.

Перыядызацыя гісторыі. Пры вывучэнні гісторыі яе падзя-ляюць для большай зручнасці на перыяды - адрэзкі часу, калі адбываліся гістарычныя падзеі.

Важнае значэнне надаецца крытэрыям - адзнакам, на асно-ве якіх робіцца перыядызацыя. Адны гісторыкі кіруюцца са-цыяльна-эканамічнымі крытэрыямі, іншыя шукаюць іх у галіне палітыкі ці ў сферы духоўнага жыцця або культуры.

Існуюць перыядызацыі сусветная і лакальныя, якія суадно-сяцца з сусветнай, як адзінае з усеагульным.

У еўрапейскай гістарыяграфіі (гісторыі гістарычнай навукі) існуе свая "трохчленная схема" перыядызацыі гісторыі: Стара-жытны свет - Сярэдневякоўе - Новы час. Яе распрацавалі заходнееўрапейскія гуманісты XVI - XVII стст.

У расійскай дарэвалюцыйнай гістарыяграфіі склаўся свое-асаблівы дзяржаўніцкі падыход. Псторыя Расіі падзялялася на перыяды ў сувязі з развіццём дзяржаўнай улады. Галоўнай рухальнай сілай гісторыі лічылася дзяржава.

Значнымі падзеямі ў гістарыяграфіі Беларусі сталі кнігі беларускіх гісторыкаў В. Ю. Ластоўскага "Кароткая гісторыя Беларусі" (1910 г.) і У. М. Ігнатоўскага "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі" (1919 г.)-

У 40-80-я гг. XX ст. у гістарыяграфіі ўвогуле і гісторыі Беларусі ў прыватнлсці панавала фармацыйная канцэпцыя гіс-

торыі, у якой фармацыя азначала пэўную стадыю ў развіцці грамадства і спосабаў вытворчасці: першабытнаабшчынны, ра-баўладальніцкі, феадальны, капіталістычны, сацыялістычны. Сёння ў шэрагу курсаў гісторыі Беларусі выкарыстоўваецца храналагічна-тэрытарыяльная перыядызацыя па стагоддзях. Падзеі выкладаюцца паслядоўна ў храналагічным парадку з улікам таго, дзе яны адбываліся - на тэрыторыі Беларусі ці на ўсім абшары дзяржаў, у складзе якіх тады Беларусь знахо-дзілася.

У дадзеным дапаможніку прынята наступная перыядызацыя: Старажытнае грамадства (ад першабытных часоў да VI ст. н. э.), Беларусь у VI-сярэдзіне XIII ст. (узнікненне феадальнага грамадства), Беларусь у другой палове XIII -XVIII ст. (развіццё феадальнага грамадства і ўзнікненне перадумоў буржуазнага ладу). Кожны з гэтых этапаў разбі-ваецца на больш дробныя перыяды ў адпаведных тэмах і па-раграфах.

Пісьмовыя крыніцы. Яны складаюць самую вялікую групу крыніц, па якіх вывучаецца гісторыя. Нагадаем найбольш знач-ныя з іх.

Па гісторыі Беларусі VI - сярэдзіны XIII ст. шэраг важней-шых звестак змяшчае "Аповесць мінулых часоў" ("Повесть временных лет"). Гэты найбольш старажытны летапісны звод быў складзены манахам Нестарам каля 1113 г. на аснове Пачат-ковага летапісу 1093 г.

Дадзены літаратурны помнік захаваўся ў больш позніх лета-пісных спісах (зборніках): Лаўрэнцьеўскім (1377 г.), Іпацьеўскім (пачатак XV ст.) і з'яўляецца важнейшым гістарычна-мастацкім творам усходняга славянства.

Працягам "Аповесці мінулых часоў" з'явіліся пазнейшыя мясцовыя летапісы: Кіеўскі, Галіцка-Валынскі, Наўгародскі, Суздальскі (Лаўрэнцьеўскі спіс, складзены манахам Лаўрэнціем для суздальскага князя). Кожны з гэтых летапісаў пачынаецца з перапіскі тэксту "Аповесці мінулых часоў", а потым змя-шчаецца запіс мясцовых падзей у храналагічным парадку.

Кіеўскі і Галіцка-Валынскі летапісы складаюць часткі лета-піснага зводу, які называецца Іпацьеўскім летапісам. Ён быў знойдзены ў XVIII ст. у Іпацьеўскім манастыры каля г. Кастра-мы. Іпацьеўскі летапіс - найважнейшая крыніца па гісторыі Кіеўскай, Галіцка-Валынскай, Полацкай зямель і пачатку ўтва-рэння Вялікага княства Літоўскага. Менавіта ў ім змешчана

найбольшая колькасць паведамленняў па гісторыі беларускіх зямель XII - XIII стст.

Ёсць звесткі аб існаванні Полацкага летапісу, які страчаны ў XVIII ст. (не быў надрукаваны). Гэтым летапісам карыстаўся вядомы расійскі гісторык В. М. Тацішчаў. Не дайшоў да нас таксама Смаленскі летапіс. Летапісныя запісы, магчыма, вяліся ў Тураве і Наваградку.

Важным дакументам па гісторыі беларускіх зямель з'яўляец-ца Смаленская Праўда (дагавор) 1229 г., якая дае ўяўленне аб арганізацыі гандлю Смаленска, Полацка, Віцебска з Рыгай, Гоцкім берагам, а таксама нормах права, якія тады існавалі. Тэкст дагавора мае прыкметы беларускай мовы.

Некаторыя звесткі па сярэдневяковай гісторыі Беларусі за-хаваліся ў скандынаўскіх сагах (гістарычных аповесцях), нямец-кіх і польскіх хроніках. Эймундава сага апавядае аб падзеях, якія адбываліся ў XI ст. Важнай крыніцай для вывучэння агрэсіі нямецкіх рыцараў з'яўляецца "Хроніка Лівоніі", аўтар якой Генрых Латвійскі быў удзельнікам падзей XIII ст.

Польскі гісторык Ян Длугаш (1415-1480 гг.) у сваёй хроні-цы "Псторыя Польшчы" падрабязна апісаў гісторыю Вялікага княства Літоўскага, барацьбу з крыжакамі і татарамі.

Для разумення гісторыі Беларусі вялікае значэнне мае бе-ларуска-літоўскае летапісанне, якое складвалася ў XV-XVII стст. Агульнадзяржаўным летапісным зводам з'яўляецца Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. Яго аўтар праводзіць ідэю гістарычнай еднасці літоўскіх і славянскіх зямель і абгрунтоў-вае заканамернасць іх палітычнага аб'яднання ў складзе Вялі-кага княства Літоўскага, якое ён лічыў вядучым цэнтрам збі-рання ўсходніх славян. У сярэдзіне XVI ст. створана "Хроніка Быхаўца", якая завяршыла 200-гадовае развіццё беларуска-літоўскай гістарыяграфіі. Першым гісторыкам Вялікага княства Літоўскага лічыцца польскі храніст XVI ст. Мацей Стрыйкоўскі, які ў сваёй "Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі" (апублікавана ў 1582 г.) выкарыстаў шмат разнастайных крыніц.

Найважнейшымі крыніцамі па гісторыі Беларусі часоў Вялі-кага княства Літоўскага з'яўляюцца заканадаўчыя помнікі: Судзебнік Казіміра 1468 г. і Статуты 1529, 1566 і 1588 Іт. Павод-ле іх можна ўявіць грамадска-палітычныя і сацыяльна-экана-мічныя адносіны пра свядомасць, мараль, быт, культуру і мову людзей таго часу. Неацэннай скарбніцай ведаў па гісторыі

Беларусі XV - XVIII стст. з'яўляецца "Метрыка Вялікага княства Літоўскага" - архіў гэтай дзяржавы, які налічвае сотні тысяч дакументаў.

Каштоўнымі крыніцамі па гісторыі Беларусі лічацца прыві-леі (жалаваныя граматы), якія выдаваліся вялікімі князямі літоўскімі і каралямі Рэчы Паспалітай гарадам на самакіра-ванне. Выдаваліся таксама абласныя прывілеі.

Для характарыстыкі эканамічнай гісторыі Беларусі важнае значэнне маюць розныя гаспадарчыя дакументы, якія складва-ліся ў XVI - XVIII стст. Сярод іх інвентары маёнткаў, дзе ўказаны колькасць двароў у горадзе і вёсцы, павіннасці і занят-кі насельніцтва, стан рамяства і гандлю. Многія з іх надрука-ваны.

Татары, што пасяляліся ў Беларусі ў XIV - XVI стст., стварылі так званыя кітабы - кнігі, напісаныя на беларускай мове арабскім пісьмом. У кітабах адлюстраваны быт, звычаі, традыцыі татараў-перасяленцаў. Іх тэксты - каштоўны матэ-рыял для гісторыкаў, этнографаў, лінгвістаў.

Грунтоўны аналіз публікацый дакументаў па феадальнай гісторыі Беларусі зроблены беларускім вучоным М. М. Улашчы-кам у кнізе "Нарысы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі феадальнага перыяду".
ВОПРОС 35

Размежаванне палітычных сіл у Беларусі пасля Кастрычніц-кай рэвалюцыі. 1 Усебеларускі з'езд (снежань 1917 г.). Пад уплывам Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі нацыянальны рух падзяліўся на дзве часткі. Адна частка падтрымлівала рэвалю-цыю, другая выступіла супраць яе. Розныя адносіны да Каст-рычніцкай рэвалюцыі былі абумоўлены вострымі супярэчнасця-мі паміж рознымі палітычнымі сіламі. Сітуацыя ў Беларусі ўскладнялася нявырашанасцю беларускага нацыянальнага пы-тання. ЦК РСДРП(б) яшчэ не акрэсліў сваю палітыку ў бела-рускім пытанні. Кіраўніцтва Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б) і Аблвыканкамзаха лічыла, што Беларусь ІІавінна быць адміністрацыйна-гаспадарчай адзінкай Расіі. Бе-ларускія нацыянальныя групоўкі спачатку лічылі, што Беларусь павінна атрымаць краёвую аўтаномію ў складзе Расійскай федэрацыі, а пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі патра-бавалі "поўнага нацыянальнага самавызначэння і стварэння незалежнай беларускай дзяржавы".

Найбольш уплывовымі нацыянальнымі партыямі і арганіза-цыямі былі Вялікая Беларуская Рада (ВБР), Беларуская сацыя-лістычная грамада (БСГ), Беларуская народная грамада (БНГ), Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС), Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД) і інш. Кіраўніцтва гэтых пар-тый не падтрымала Кастрычніцкую рэвалюцыю, лічыла яе анархіяй, стратай свабод, заваяваных Лютаўскай рэвалюцыяй. Галоўным у іх палітыцы было нацыянальнае пытанне, барацьба за незалежнасць Беларусі. Аднак асабістых сіл для здзяйснення гэтай мэты ў іх не хапала. Таму яны спрабавалі абаперціся на сялян, інтэлігенцыю з сялян, салдат, імкнучыся аб'яднаць іх на

глебе самавызначэння і стварэння незалежнай Беларускай бур-жуазна-дэмакратычнай рэспублікі.

Ажыццявіць гэту задачу было вельмі складана. Справа ў тым, што ў той час ні адна з беларускіх нацыянальных групо-вак не магла стаць кансалідуючай сілай у грамадстве. Аб гэтым пераканаўча сведчыць той факт, што на выбарах ва Устаноўчы сход, якія адбыліся ў лістападзе 1917 г., галоўная нацыянальная партыя - БСГ сабрала толькі 0,3 % галасоў выбаршчыкаў, у той час як за РСДРП(б) у Беларусі і Заходнім фронце прага-ласавала 51,4% выбаршчыкаў, за эсэраў - 43%, за кадэтаў і іншыя буржуазныя партыі - 5 %.

Асаблівую надзею беларускія нацыянальныя дзеячы ўсклад-валі на Усебеларускі з'езд, які яны склікалі 15 снежня 1917 г. Гэты з'езд, паводле меркавання яго арганізатараў, павінен быў вырашыць праблему нацыянальнага самавызна-чэння беларускага народа. На з'ездзе прысутнічала 1872 дэлега-ты, якія адносіліся да розных палітычных плыняў. Асноўная барацьба паміж імі ішла па пытанні аб формах самавызначэння Беларусі, яе ўзаемаадносінах з Расіяй. На з'ездзе была распра-цавана кампрамісная рэзалюцыя, якая складалася з 15 пунктаў і якая вызначала характар нацыянальна-дзяржаўнага ладу ў Беларусі. Дэлегаты з'езда паспелі прыняць толькі першы пункт рэзалюцыі, дзе гаварылася, што ў межах Беларусі ўво-дзіцца рэспубліканскі дэмакратычны лад на чале з Усебелару-скім Саветам сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, да якога часова пераходзіць уся ўлада ў краі і які павінен устана-віць адносіны з цэнтральнай уладай у Петраградзе.

Усебеларускаму Савету даручалася склікаць Устаноўчы сход, якому трэба было канчаткова вызначыць дзяржаўны лад Беларусі. Прыняцце такога рашэння азначала, што з'езд не прызнаў савецкіх органаў улады на тэрыторыі Беларусі. СНК Заходняй вобласці і фронту расцаніў гэта рашэнне як контррэ-валюцыйную спробу звяржэння ўстаноўленага ў выніку перамо-гі Кастрычніцкай рэвалюцыі грамадскага і дзяржаўнага ладу. На гэтай падставе ноччу 18 снежня 1917 г. з'езд быў распушча-ны, прэзідыум з'езда і шэраг дэлегатаў былі арыштаваны (усяго 27 чалавек). Дэлегаты з'езда, якія засталіся на волі, на сваім нелегальным пасяджэнні 18 снежня ўтварылі Выканаўчы камі-тэт Рады. Гэты орган стаў палітычным цэнтрам усіх нацыя-нальна-дэмакратычных сіл, што супрацьстаялі бальшавікам.


ВОПРОС 43

КУЛЬТУРНАЕ БУДАЎНІЦТВА

Ліквідацыя непісьменнасці дарослага насельніцтва і ўвя-дзенне ўсеагульнага абавязковага навучання дзяцей. У БССР у 20-я гг. праводзілася беларусізацыя - палітыка, накіраваная на развіццё беларускай мовы і культуры, павышэнне ролі асоб карэннай нацыянальнасці ў грамадска-палітычным жыцці. Цэнтральнае месца займала праблема мовы. На тэрыторыі БССР прызнаваліся раўнапраўнымі дзяржаўнымі мовамі бела-руская, руская, яўрэйская і польская. Законы Беларускай ССР друкаваліся на гэтых чатырох мовах. Беларуская мова ўводзіла-ся ва ўсіх навучальных і выхаваўчых установах, укаранялася ў службовае справаводства.

Задачы гаспадарчага і культурнага будаўніцтва, падрыхтоў-кі кваліфікаваных кадраў патрабавалі ўсеагульнай пісьменна-сці. У Беларусі была створана Рэспубліканская надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці. У гарадах і вёсках аргані-зоўваліся і працавалі школы і пункты па ліквідацыі непісь-меннасці, школы рабочай моладзі, групы індывідуальнага наву-чання дарослых.

У 1926 г. у БССР аформілася таварыства "Прэч непісь-меннасць". Яго старшынёй быў абраны А. Р. Чарвякоў - стар-шыня ЦВК БССР. Па ініцыятыве камсамола праводзіліся ме-сячнікі "За пісьменнасць", а таксама культпаход і культэстафе-та, у ходзе якіх разам з іншым ажыццяўлялася і ліквідацыя непісьменнасці. Пры гарадскіх і сельскіх Саветах былі створаны групы садзейнічання ліквідацыі непісьменнасці, праходзілі гра-мадскія агляды школ і пунктаў па ліквідацыі непісьменнасці.

У ліквідацыі непісьменнасці прымалі ўдзел калектывы фаб-рык і заводаў, калгасаў і саўгасаў, арганізацый і ўстаноў, настаўнікі, студэнты, школьнікі, усе пісьменныя людзі. У выніку пісьменнасць насельніцтва БССР ва ўзросце 9 гадоў і старэй

(без заходніх абласцей) павялічылася з 53 % у 1926 г. да амаль 79 % у 1939 г. Масавая непісьменнасць у БССР была ліквіда-вана.

Але поўнасцю пераадолець непісьменнасць к канцу 30-х гг. не ўдалося. Значная частка дарослага насельніцтва заставалася неахопленай навучаннем, асабліва сярод сельскага насельніцт-ва, пераважна жанчын. У 1939 г. Саўнарком БССР прыняў спецыяльную пастанову, у якой была пастаўлена задача завяр-шэння ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці ў рэспуб-ліцы.

Адной з цэнтральных праблем культурнага будаўніцтва з'яў-лялася ўвядзенне ўсеагульнага абавязковага навучання дзяцей. У 1926 г. ЦВК і СНК БССР прынялі пастанову "Аб увядзенні ўсеагульнага абавязковага навучання". У адпаведнасці з гэтай пастановай праводзіліся растлумачальная работа сярод насель-ніцтва, перапіс дзяцей школьнага ўзросту, будаўніцтва і рамонт школьных будынкаў і абсталявання, нарыхтоўка паліва, добра-ўпарадкаванне школьных двароў, забеспячэнне дзяцей адзеннем і абуткам, падручнікамі і школьна-пісьмовымі прыладамі. Арга-нізоўваліся таксама гарачае харчаванне і падвоз дзяцей у шко-лу з далёкіх вёсак, праходзілі камсамольскія суботнікі на ка-рысць школы.

У 1931/32 навучальным годзе ў БССР амаль 98 % усіх дзяцей ва ўзросце 8-11 гадоў вучыліся ў 1-4-х класах адзінай працоўнай школы. У гарадах, прамысловых цэнтрах і 17 раё-нах рэспублікі ў V групе (класе) вучылася 96 % дзяцей. У канцы першай пяцігодкі быў завершаны пераход да ўсеагульнага абавязковага пачатковага навучання і працягвалася работа па паступоваму ўвядзенню ўсенавуча на базе сямігадовай школы. Гэта была выдатная перамога беларускага народа на фронце культурнага будаўніцтва.

У гады другой пяцігодкі Беларуская ССР зрабіла вялікі крок наперад у ажыццяўленні ўсеагульнага сямігадовага наву-чання і ў развіцці сярэдняй адукацыі. У канцы пяцігодкі праца-вала 7 тыс. школ, у якіх вучылася больш за 1 млн чалавек.

XVIII з'езд ВКП(б) у 1939 г. паставіў задачу ажыццяўлення ўсеагульнага сярэдняга навучання ў горадзе і завяршэння ў вёс-цы і ва ўсіх нацыянальных рэспубліках усеагульнага сямігадо-вага навучання. Гэта была задача, разлічаная на перспектыву.

Прафесійная адукацыя. Станаўленне і развіццё вышэйшай школы. Падрыхтоўка кадраў спецыялістаў ажыццяўлялася ў вышэйшых навучальных установах, якія ствараліся ў гады савецкай улады. 30 кастрычніка 1921 г. адбылося адкрыццё Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Яго першым рэктарам быў прызначаны вядомы вучоны-гісторык, прафесар У. I. Пі-чэта.

У 1925 г. у выніку зліцця Горацкага сельскагаспадарчага інстытута і Мінскага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі была створана ў Горках Беларуская дзяржаўная акадэмія сель-

скай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі. Усяго ў канцы другой пяцігодкі ў 23 вышэйшых навучальных установах БССР вучылася каля 15 тыс. студэнтаў. Акрамя таго, завочным наву-чаннем было ахоплена болын за 20 тыс. чалавек.

За гады сацыялістычнага будаўніцтва ў БССР было падрых-тавана больш за 40 тыс. спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі. Сярод іх - настаўнікі, урачы, інжынеры, эканамісты, аграномы, юрысты, прадстаўнікі іншых прафесій.

Значнае развіццё атрымала сярэдняя спецыяльная адука-цыя. Былі створаны новыя сельскагаспадарчыя, індустрыяль-ныя, педагагічныя, медыцынскія і іншыя навучальныя ўстановы. У 1939/40 навучальным годзе ў БССР працавалі 102 тэхнікумы, у якіх налічвалася каля 34 тыс. навучэнцаў.

Кадры кваліфікаваных рабочых рыхтавалі прафесійныя шко-лы і школы фабрычна-заводскага вучнёўства. Ажыццяўлялася таксама вытворча-тэхнічнае навучанне на фабрыках і заводах без адрыву ад вытворчасці.

Беларуская навука. 20-я гг. сталі часам нараджэння бела-рускай навукі. У 1922 г. быў створаны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт). У 1929 г. ён быў рэарганізаваны ў Бела-рускую Акадэмію навук, якая стала цэнтрам навуковага жыцця рэспублікі. Вучоныя займаліся пошукам карысных выкапняў, гідраэнергетычных рэсурсаў, даследаваннем праблем арганіч-най і неарганічнай хіміі, павышэння ўраджайнасці. Яны выво-дзілі новыя сарты збожжавых і бабовых культур, а таксама бульбы. Распрацоўваліся важныя пытанні гісторыі, беларускай мовы і літаратуры, філасофіі і эканомікі.

Літаратура і тэатр. Бурнае развіццё беларускай савецкай літаратуры пачалося ў 20-я гг. На ўсю моц загучаў голас старэй-шых беларускіх пісьменнікаў - Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цішкі Гартнага, Змітрака Бядулі. Яны стварылі творы, у якіх з велізарнан сілай мастацкага абагульнення знайшлі адлюстра-ванне жыццё, праца і духоўны свет простых людзей дарэвалю-цыйнай Беларусі, будаўніцтва сацыялістычнага грамадства, думы народа і яго імкненне да новага жыцця.

У 20-30-я гг. разгарнулася творчасць многіх іншых пісь-меннікаў і паэтаў: Міхася Чарота, Кандрата Крапівы, Кузьмы Чорнага, Міхася Лынькова, Паўлюка Труса, Пятра Глебкі, Пятруся Броўкі, Платона Галавача, Аркадзя Куляшова, Эдуар-да Самуйлёнка.

Беларускія пісьменнікі і паэты горача віталі Кастрычніцкую рэвалюцыю, перадавалі ў сваіх творах яе пафас і драматызм, адлюстроўвалі падзеі грамадзянскай вайны, натхнёна апявалі нараджэнне новага грамадства. Для іх, як і для ўсяго народа, гэта быў час агульнага духоўнага ўздыму, час надзей, веры і мар. Лепшыя творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў былі перакладзены на рускую мову і мовы іншых народаў СССР.

Важную ролю ў станаўленні беларускага тэатральнага мас-тацтва адыграў Першы Беларускі дзяржаўны тэатр, якібыў адкрыты ў Мінску ў верасні 1920 г. Яго рэжысёрам стаў Е. А. Міровіч - таленавіты беларускі драматург, акцёр і педагог, які шмат гадоў працаваў на рускай сцэне ў Пецярбур-гу. Адначасова ў Мінску працавала тэатральная трупа У. Га-лубка. У 1926 г. яна была пераўтворана ў Беларускі вандроўны тэатр. У 1926 г. у Віцебску адкрыўся Другі Беларускі драма-тычны тэатр, ядро якога склалі выпускнікі Беларускай драма-тычнай студыі, што працавала ў Маскве пры МХАТе.

У 1932 г. Беларускі вандроўны тэатр быў рэарганізаваны ў Трэці Беларускі дзяржаўны тэатр з базай у Гомелі. Выдатна-му дзеячу беларускага мастацтва, драматургу і рэжысёру гэта-га тэатра У. Галубку першаму ў рэспубліцы прысвоена званне Народнага артыста БССР.

У 30-я гг. былі створаны Дзяржаўны рускі драматычны тэатр БССР і Рэспубліканскі тэатр юнага гледача ў Мінску, тэатры рабочан моладзі ў Мінску, Віцебску і Гомелі, калгасна-саўгас-ныя тэатры ў шэрагу гарадоў рэспублікі. Усяго ў БССР праца-вала 14 тэатраў.

Таленавітыя майстры сцэны - У. Крыловіч, Б. Платонаў, Г. Глебаў, У. Уладамірскі, Ф. Ждановіч, П. Малчанаў, А. Іль-інскі, Л. Ржэцкая - сваёй творчасцю ўзнялі на новую, больш якасную ступень беларускае тэатральнае мастацтва.

Музыка. Заснавальнікамі беларускай савецкай оперы, сім-фоніі, камернай музыкі з'яўляюцца М. Чуркін, ІУ\. Аладаў, Я. Цікоцкі. Усе яны былі вучнямі рускіх кампазітараў.

У 1924 г. у Магілёве была пастаўлена першая беларуская савецкая опера М. Чуркіна "Вызваленне працы", у якой расказ-валася аб рабочым класе і яго барацьбе за сваё вызваленне. М. Чуркіным было сабрана каля 3 тыс. народных песень і тан-**аў, створаны першы беларускі сімфанічны твор - сімфаньета "Беларускія карцінкі", многа песень, рамансаў, п'ес для духаво-га аркестра.

Кампазітар Я. Цікоцкі стварыў Першую сімфонію, прысвеча-ную вызваленню Беларусі ад інтэрвентаў, а таксама напісаў оперу "Міхась Падгорны", у якой расказваецца аб барацьбе народа за перамогу ўлады Саветаў. М. Аладаў і М. Чуркін некаторыя свае творы прысвяцілі У. I. Леніну.

У 1932 г. у Мінску была адкрыта Беларуская дзяржаўная кансерваторыя. На педагагічную працу ў кансерваторыю былі запрошаны выкладчыкі з Масквы і Ленінграда.

У 1933 г. быў створаны Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета. У яго рэпертуары разам з рускай і заходнееўрапейскай класікай значнае месца занялі творы нацыянальнага мастацтва. Сярод іх - оперы "Міхась Падгорны" Я. Цікоцкага, "У пушчах Палесся" А. Багатырова (па аповесці Я. Коласа "Дрыгва"), першы нацыянальны балет "Салавей" М. Крошнера (па аднай-меннай аповесці 3. Бядулі). Вядучымі артыстамі тэатра оперы і балета былі Л. Александроўская, М. Дзянісаў, I. Балоцін.

У 1937 г. была створана Беларуская дзяржаўная філармонія.

Яна пачала адыгрываць важную ролю ў музычным жыцці рэспублікі.

Беларускія кінематаграфісты з дапамогай майстроў рускага кіно стварылі фільмы "Кастусь Каліноўскі", "Першы ўзвод", "Залатыя агні". Гэта былі фільмы пра рэвалюцыйную барацьбу беларускага народа і будаўніцтва сацыялістычнага грамадства. Да ліку лепшых фільмаў належалі таксама дзіцячыя фільмы "Палескія рабінзоны" і "Канцэрт Бетховена".

Жывапіс, архітэктура, скульптура. Аб поспехах беларускага жывапісу сведчылі творы, якія з'явіліся яшчэ ў 20-я гг. Сярод іх - карціны В. Волкава "Малатабоец", "Партызаны", "Плыта-гоны", М. Філіповіча "Бітва на Нямізе", "Ноч на Івана Купалу", "Паўстанне К. Каліноўскага", пейзажы У. Кудрэвіча "Раніца вясны", "Над Свіслаччу", "На Сажы".

У канцы 20-х - 30-я гг. беларускія мастакі стварылі шмат твораў, прысвечаных барацьбе за ўладу Саветаў, героіцы гра-мадзянскай вайны і сацыялістычнага будаўніцтва. Найбольш вядомымі з іх з'яўляюцца карціны I. Ахрэмчыка "Падпісанне маніфеста аб утварэнні БССР" і "Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск", М. Манасзона "Вызваленне Заходняй Беларусі", У. Кудрэвіча "Паглыбленне Арэсы", "Паром на Дзвіне", "БелДРЭС".

Выдатнымі архітэктурнымі збудаваннямі 20-30-х гг. з'явілі-ся Дом урада, Дом Чырвонай Арміі, будынкі Акадэміі навук, Тэатра оперы і балета (архітэктар I. Лангбард), Рэспублікан-

скага тэатра юнага гледача, Мінскага палаца піянераў і школьнікаў, гасцініцы "Беларусь" (архітэктары А. Воінаў, У. Вараксін) у Мінску, а таксама новыя будынкі ў Магілёве, Ві-цебску, Гомелі ціншых гарадах. У 1939 г. пачалося будаўніцтва будынка Цэн^ральнага Камітэта Кампартыі Беларусі.

Беларускія* скульптары стварылі шэраг манументальных кампазіцый, якія ўпрыгожылі Дом урада, Дом Чырвонай Арміі, Палац піянераў і школьнікаў, Беларускі павільён на Усесаюз-най сельскагаспадарчай выстаўцы 1939 г.

Дасягненні ў галіне культурнага будаўніцтва ў 20 - 30-я гг. - гэта агульнацывілізацыйныя каштоўнасці, якімі карыстаюцца і сёння. Яны былі ступенню да якасна новага ўзроўню інтэ-лектуальнага патэнцыялу Савецкай Беларусі.

ВОПРОС 46

ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ

Асноўныя рысы грамадска-палітычнага жыцця Беларусі ў пасляваенны перыяд. У пасляваенныя гады ў СССР, у тым ліку і БССР, захоўвалася палітычная сістэма, якая склалася ў 20 - 30-я гг. Кіруючую ролю ў грамадстве выконвала Каму-ністычная партыя. Усе пытанні палітычнага, гаспадарчага і культурнага жыцця рэспублікі знаходзіліся пад строгім кант-ролем партыйных камітэтаў.

У 1946 г. адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет СССР, у 1947 г. - у Вярхоўны Савет БССР. Яны прайшлі пры высокай актыўнасці выбаршчыкаў, у святочнай атмасферы. Савецкія людзі звязвалі з імі свае надзеі на будучыню, але не ўсе яны збыліся.

Рэальная ўлада па-ранейшаму знаходзілася ў руках партый-ных камітэтаў. Яны падмянялі дзейнасць Саветаў, абмяжоўвалі іх паўнамоцтвы як прадстаўнічых органаў. Многія Саветы зай-малі пасіўную пазіцыю, не вырашалі пытанняў, якія ўваходзілі ў іх кампетэнцыю, чакаючы ўказанняў зверху. Да таго ж рабо-чых і калгаснікаў, занятых непасрэдна на вытворчасці, у скла-дзе Саветаў было ў 1948 г. толькі 5,6%, а ў 1950 г. - 4,6%.

Строга рэгламентавалася і дзейнасць прафсаюзаў. Гэта пра-яўлялася ў абмежаванні прафсаюзнай дэмакратыі, зніжэнні ролі прафсаюзаў у вырашэнні гаспадарчых задач, абароне правоў працоўных. У рэспубліцы прафсаюзы аб'ядноўвалі 644 тыс. чалавек, што складала 85,7 % рабочых і служачых (калгаснікі не мелі сваіх прафсаюзаў).

У гэты час актывізавалася дзейнасць камсамольскіх аргані-зацый. У пачатку 1951 г. у БССР налічвалася 17418 камса мольскіх арганізацый, якія аб'ядноўвалі 442 тыс. чалавек. Аднак у дзейнасці камсамола было шмат фармалізму, выхаваўчая работа сярод моладзі часта праводзілася на нізкім узроўні.

Азмрочвалі пасляваеннае жыццё рэпрэсіі, якія закранулі ўсе слаі насельніцтва Беларусі. Палітыка рэпрэсій у Беларусі ў пасляваенныя гады была ў многім звязана з дзейнасцю мі-ністра дзяржаўнай бяспекі БССР Л. Цанавы (1938-1951 гг.). У канцы 40-х - пачатку 50-х гг. па яго асабістаму ўказанню былі рэпрэсіраваны многія вядомыя партыйныя і дзяржаўныя дзеячы, прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі. Ахвярамі Цана-вы сталі міністр асветы БССР П. Саевіч, прэзідэнт АН БССР А. Жэбрак і інш. Яны былі абвінавачаны ў нацыяна-лізме, контррэвалюцыйнай дзейнасці.

Рэпрэсіі закранулі і пісьменніцкую арганізацыю БССР. Па-чатак гэтаму паклала пастанова ЦК ВКП(б) «Аб часопісах «Звязда» і «Ленінград» (жнівень 1946 г.). Абмеркаванне дзейна-сці гэтых часопісаў было праведзена па ініцыятыве I. Сталіна. Вядомых дзеячаў літаратуры М. Зошчанку і Г. Ахматаву абвіна-вачвалі ў прапагандзе безыдэйнасці і апалітычнасці. У студзені 1947 г. была прынята пастанова ЦК ВКП(б) «Аб рабоце ЦК КП(б) Беларусі», у якой абвінавачваліся ў безыдзйнасці і бур-жуазным нацыяналізме некаторыя беларускія пісьменнікі 1 па-эты. Былі рэпрэсіраваны пісьменнікі У. Дубоўка, С. Грахоўскі, А. Александровіч, А. Звонак і інш.

Значна павялічылася колькасць рэпрэсіраваных у пачатку 50-х гг. Калі на 1 студзеня 1944 г. у сістэме ГУЛАГа адбывалі пакаранне 15264 жыхары Беларусі, то на 1 студзеня 1951 г. іх колькасць павялічылася да 96471 чалавека (15% зняволеных складалі асуджаныя за крымінальныя злачынствы).

Аднак, нягледзячы на рэпрэсіі, большасць народа была адданая савецкай уладзе, правадыру і настаўніку I. Сталіну. У пасляваенны час яго аўтарытэт дасягнуў свайго апагея. 3 яго імем звязваліся перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, усе дасяг-ненні ў аднаўленні народнай гаспадаркі. У 1947 г. пачалося выданне на беларускай мове збору твораў I. Сталіна. Вялікімі тыражамі выходзіла «Кароткая біяграфія I. В. Сталіна». На яе вывучэнні будавалася ўся палітычная вучоба насельніцтва. Усё гэта спрыяла таму, што Сталін стаў дзейнічаць выключна аднаасобна.

У кастрычніку 1952 г. пасля 13-гадовага перапынку адбыўся XIX з'езд партыі, які перайменаваў ВКП(б) у КПСС. Але з'езд не ўнёс ніякіх змен у грамадска-палітычнае жыццё краіны.

Першыя спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. 5 сакавіка 1953 г. памёр I. Сталін. Старшынёй Савета Міністраў СССР быў зацверджаны Г. Малянкоў. Сакратарыят ЦК КПСС узначаліў М. Хрушчоў. Былі зроблены першыя спробы па дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. Рэ-гулярна сталі праводзіцца партыйныя пленумы. У гэтым пра-явіўся некаторы паварот ад культу асобы да калектыўнага кіраўніцтва. 2-7 ліпеня 1953 г. пленум ЦК, КПСС разгледзеў пытанне аб злачынных антыпартыйных і антыдзяржаўных дзеяннях члена Прэзідыума ЦК КПСС, намесніка Старшыні Савета Міністраў СССР і міністра ўнутраных спраў Л. Берыя. Пленум канстатаваў, што Л. Берыя імкнуўся выкарыстаць органы ўнутраных спраў супраць партыйнага і дзяржаў-нага кіраўніцтва, каб захапіць уладу ў краіне. У пастанове пленума адзначалася, што Берыя груба парушаў законнасць, фабрыкаваў хлуслівыя «справы» па абвінавачванню добрасум-ленных партыйных і дзяржаўных дзеячаў і разам са сваімі паплечнікамі, якія працавалі ў рэспубліках і абласцях краіны, распраўляўся з імі. (У Беларусі яго сябрам быў міністр дзяр-жаўнай бяспекі Л. Цанава.) Па рашэнню суда Л. Берыя і яго паплечнікі за злачынствы перад народам 23 снежня 1953 г. былі расстраляны. (Л. Цанава пасля арышту і ўзбуджэння супраць яго крымінальнай справы пакончыў жыццё сама-губствам.)

Новыя рысы ў жыцці краіны, у тым ліку і Беларусі, з'явіліся пасля верасня 1953 г., калі першым сакратаром ЦК, КПСС быў выбраны М. Хрушчоў. 3 гэтага часу адбыліся значныя змены ў дзейнасці партыйных, дзяржаўных і савецкіх органаў, а такса-ма грамадскіх арганізацын. У прыватнасці, на пленумах ЦК КПБ, пасяджэннях Савета Міністраў рэспублікі сталі аб-мяркоўвацца пытанні гаспадарчага і культурнага развіцця Бе-ларусі. Былі пашыраны правы мясцовых Саветаў. Ім было перададзена вырашэнне шэрага пытанняў, якія раней ува-ходзілі ў кампетэнцыю рэспубліканскіх органаў. Аднак да-біцца сапраўднага поўнаўладдзя Саветаў у гэты час не ўдалося.

Значна актывізавалі сваю дзейнасць прафсаюзы. У 1956 г. яны аб'ядноўвалі 93,7 % рабочых і служачых рэспублікі. Больш ініцыятыўнымі сталі камсамольскія арганізацыі. Аднак ні праф-саюзы, ні камсамол па-ранейшаму не маглі поўнасцю выкон-ваць свае функцыі. Практыка падмены функцый грамадскіх арганізацый партыйнымі органамі працягвалася.

У першай палове 50-х гг. былі здзейснены некаторыя спробы па скарачэнню адміністрацыйнага апарату, умацаванню закон-насці і правапарадку. У Беларусі была значна зменшана коль-касць міністэрстваў і ведамстваў, адбылося ўзбуйненне абла-сцей і мясцовых Саветаў, штат адміністрацыйна-кіруючага апа-рату такім чынам паменшыўся на 10 тыс. чалавек.

Аднак гэтыя мерапрыемствы не маглі прынесці адчувальных вынікаў, бо, як і раней, захоўваліся прыярытэты адміністрацый-ных рычагоў кіравання над эканамічнымі.

Па-сапраўднаму значныя змены ў грамадска-палітычным жыцці краіны, у тым ліку і Беларусі, пачаліся пасля XX з'езда К.ПСС, які адбыўся 14-25 лютага 1956 г. З'езд разам з іншымі пытаннямі шмат увагі ўдзяліў развіццю дэмакратыі. На закры-тым пасяджэнні з'езда М. Хрушчоў выступіў з дакладам «Аб кульце асобы і яго выніках». 30 чэрвеня 1956 г. Ц-К КПСС прыняў пастанову «Аб пераадоленні культу асобы і яго выні-каў». У гэтых дакументах была зроблена спроба выявіць канк-рэтна-гістарычныя вытокі і прычыны ўзнікнення культу асобы Сталіна, яго сутнасць.

Пасля XX з'езда КПСС былі здзейснены важныя палі-тычныя мерапрыемствы па пераадоленню культу асобы Сталіна. Перш за ўсё былі рэабілітаваны ахвяры рэпрэсій. У Беларусі з 1956 па 1962 г. было рэабілітавана 29 012 чалавек. Сярод іх былі вядомыя партыйныя, дзяржаўныя, ваенныя, грамад-скія дзеячы, работнікі навукі і культуры, рабочыя і калгас-нікі.

У маі 1956 г. ЦК КПСС і Савет Міністраў СССР прыняў пастанову аб пашырэнні ІІравоў саюзных рэспублік. У распа-раджэнне рэспублік перадаваўся шэраг прадпрыемстваў і арга-нізацый, якія раней падпарадкоўваліся саюзным міністэрствам. У 1956 г. БССР было перададзена 356 такіх прадпрыемстваў, а ў 1957 г.- больш чым 500. У выніку аб'ём прадукцыі прад-прыемстваў рэспубліканскага падпарадкавання ў Беларусі склаў у 1956 г. 82 % ад агульнага аб'ёму, што было на 15 % больш, чым у 1953 г.

11 сакавіка 1957 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон, паводле якога рэспублікі самі маглі вырашаць пытанні аблас-нога і краявога адміністрацыйна-тэрытарыяльнага будаўніцтва. Пашыраліся заканадаўчыя правы саюзных рэспублік. Але гэ-тыя меры не зрабілі адметнага ўплыву на рэальнае палітычнае становішча рэспублік. У іх па-ранейшаму захоўвалася ўсеўлад-дзе партыйнага апарату.

У кастрычніку 1961 г. адбыўся XXII з'езд КПСС, які прыняў праграму пабудовы камунізму. Ставілася задача за два дзесяці-годдзі стварыць матэрыяльна-тэхнічную базу камунізму. Такая выснова была зроблена на падставе значных поспехаў у экано-міцы, якія былі дасягнуты к пачатку 60-х гг., спрыяльнага міжнароднага становішча. Аднак нерэальнасць пастаўленай мэ-ты была відавочнай для большасці спецыялістаў і ў тыя гады. Стваральнікі праграмы не правялі глыбокага навуковага аналі-зу стану эканомікі і перспектыў яе развіцця. Былі дапушчаны пралікі ў прагнозе міжнародных абставін, якія хутка пагоршы-ліся. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы камунізму было немагчыма і таму, што кіраўніцтва краіны збіралася зрабіць гэта з дапамогай старога палітычнага і эканамічнага механізма. Тым больш што тыя дэмакратычныя працэсы, якія назіраліся ў эканамічным і грамадскім жыцці краіны ў другой палове 50-х гг., неўзабаве былі заблакіраваны сіламі бюракратычнага кансерватызму. Рэальная ўлада знаходзілася ў руках партый-ных камітэтаў, у дзейнасці якіх усё больш выразна пачалі выяўляцца бюракратызм, заарганізаванасць і фармалізм.

Адміністраванне і перагібы ўсё больш сталі праяўляцца

Ў Дзейнасці першага сакратара ЦК КПСС М. С. Хрушчова. Кастрычніцкі (1964 г.)

Пленум ЦК КПСС вызваліў яго ад партыйных і дзяржаў-

ных абавязкаў. Першым сакратаром ЦК К.ПСС быў абра-ны Л. I. Брэжнеў. Пазней ён стаў узначальваць Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР і Савет Абароны краіны.

Партыйную арганізацыю Беларусі ў гэты час (з лі-пеня 1956 г. па сакавік 1965 г.) узначальваў К. Т. Мазураў -таленавіты кіраўнік, асабіс-тая думка якога не заўсё-ды супадал'а з лініяй ІДК КПСС.

Нарастанне негатыўных з'яў. 3 прыходам Л. I. Брэжне-

ва да ўлады кароткі перыяд так званай «хрушчоўскай адлігі» завяршыўся, стаў узмацняцца чыста бюракратычны стыль кі-раўніцтва. У партыйных камітэтах былі створаны новыя струк-туры, якія дубліравалі гаспадарчыя органы. Кдруючая роля партыі ў грамадстве была замацавана ў новай Канстытуцыі СССР, прынятай у 1977 г.

У такіх умовах скоўвалася ініцыятыва Саветаў, адбывалася «адзяржаўленне» прафсаюзаў. Яны пераўтварыліся ў адно са звёнаў партыйна-дзяржаўнай сістэмы ўлады. Супярэчлівыя працэсы назіраліся і ў камсамоле. 3 аднаго боку, ён праводзіў вялікую работу па ідэйна-палітычнаму, патрыятыч-наму і працоўнаму выхаванню моладзі, з другога - у дзей-насці камсамольскіх камітэтаў было шмат фармалізму, паказухі.

Негатыўныя з'явы нарасталі і ў Беларусі. Узмацняўся, хоць і ў меншай ступені, чым у іншых рэспубліках, партыйна-бю-ракратычны стыль кіраўніцтва, фарсіраваўся колькасны рост партыі. На 1 студзеня 1986 г. уКПБ налічвалася 667 980 каму-ністаў супраць 319 196 на 1 студзеня 1965 г.

3 1965 па 1980 г. Кампартыю Беларусі ўзначальваў П. М. Машэраў. 3 яго імем звязаны значныя дасягненні ў развіцці эканомікі, навукі і культуры рэспублікі. Вялікай павагай у народзе ён карыстаўся як удзельнік партызанскай барацьбы, Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Пра-цы. Але і на яго аказвалі вялікі націск з цэнтра. Тое ж можна сказаць і пра Ц. Я. Кісялёва, які на працягу амаль 20 гадоў узначальваў Савет Міністраў БССР, а ў 1980-1983 гг. быў першым сакратаром ЦК КПБ. Гэта былі таленавітыя кіраўнікі

свайго часу. Яны жылі і пра-цавалі ў рамках тых абставін, якія склаліся вакол іх.

Спроба выхаду са станові-шча, што склалася, была зроб-лена пасля лістападаўскага (1982 г.) пленума ЦК КПСС, на якім генеральным сакрата-ром ЦК КПСС быў выбраны Ю. У. Андропаў. Адразу ж пачаліся барацьба за навя-дзенне парадку і дысцыпліны, мерапрыемствы супраць ка-рупцыі, хаця і тут не абышло-ся без перагібаў. Пасля смер-ці Ю. У. Андропава ў лютым 1984 г. генеральным сакрата-ром ЦК КПСС быў абраны бліжэйшы паплечнік Л. Брэж-нева К- У. Чарненка. Пачалося вяртанне да ранейшых форм і метадаў кіраўніцтва.

Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё краіны, у

тым ліку і Беларусі, у 50-я - першай палове 80-х гг. было супярэчлівым. 3 аднаго боку, яно характарызавалася адносным пацяпленнем палітычнага клімату, дэмакратызацыяй, а з друго-га - новымі дэфармацыямі, усеўладдзем партыйна-дзяржаўнай бюракратыі. Здаровыя сілы грамадства ўсё вастрэй адчувалі неабходнасць пераадолення негатыўных з'яў, маральнага ачы-шчэння і абнаўлення грамадства.
  1   2   3   4


Учебный материал
© nashaucheba.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации