Шпоры по истории Беларуси - файл n38.txt

приобрести
Шпоры по истории Беларуси
скачать (434.7 kb.)
Доступные файлы (85):
n1.doc301kb.25.06.2000 23:56скачать
n2.doc28kb.10.06.1999 09:40скачать
n3.doc240kb.09.01.1980 05:58скачать
n4.doc470kb.20.06.2003 16:46скачать
_.doc4kb.01.01.1980 04:31скачать
__.doc5kb.01.01.1980 04:29скачать
___.doc4kb.01.01.1980 03:38скачать
____.doc3kb.01.01.1980 07:20скачать
_____.doc4kb.01.01.1980 04:22скачать
n10.txt2kb.01.01.1980 04:27скачать
n11.txt2kb.20.06.2003 16:54скачать
n12.txt3kb.20.06.2003 16:55скачать
n13.txt4kb.01.01.1980 04:27скачать
n14.txt3kb.20.06.2003 16:56скачать
n15.txt4kb.01.01.1980 04:28скачать
n16.txt3kb.20.06.2003 16:56скачать
n17.txt4kb.01.01.1980 04:28скачать
n18.txt3kb.20.06.2003 16:57скачать
n19.txt3kb.20.06.2003 16:58скачать
n20.txt3kb.01.01.1980 04:28скачать
n21.txt8kb.20.06.2003 16:52скачать
n22.txt5kb.20.06.2003 16:59скачать
n23.txt4kb.01.01.1980 04:29скачать
n24.txt3kb.20.06.2003 17:00скачать
n25.txt11kb.20.06.2003 16:49скачать
n26.txt15kb.20.06.2003 16:50скачать
n27.txt4kb.20.06.2003 17:01скачать
n28.txt4kb.25.05.1995 17:30скачать
n29.txt4kb.20.06.2003 17:01скачать
n30.txt3kb.01.01.1980 04:31скачать
n31.txt5kb.20.06.2003 17:02скачать
n32.txt5kb.01.01.1980 04:31скачать
n33.txt12kb.20.06.2003 16:50скачать
n34.txt4kb.01.01.1980 04:31скачать
n35.txt11kb.20.06.2003 16:51скачать
n36.txt4kb.01.01.1980 04:23скачать
n37.txt12kb.20.06.2003 16:51скачать
n38.txt12kb.20.06.2003 16:52скачать
n39.txt4kb.01.01.1980 04:23скачать
n40.txt13kb.20.06.2003 16:51скачать
n41.txt4kb.01.01.1980 04:23скачать
n42.txt4kb.20.06.2003 16:47скачать
n43.txt3kb.20.06.2003 17:04скачать
n44.txt4kb.01.01.1980 04:23скачать
n45.txt4kb.01.01.1980 04:24скачать
n46.txt3kb.20.06.2003 17:05скачать
n47.txt4kb.01.01.1980 05:30скачать
n48.txt4kb.26.05.1995 17:33скачать
n49.txt5kb.20.06.2003 17:06скачать
n50.txt5kb.01.01.1980 03:30скачать
n51.txt6kb.20.06.2003 17:07скачать
n52.txt5kb.29.05.1995 11:48скачать
n53.txt5kb.20.06.2003 17:08скачать
n54.txt3kb.20.06.2003 17:08скачать
n55.txt5kb.01.01.1980 03:26скачать
n56.txt4kb.01.01.1980 04:26скачать
n57.txt12kb.20.06.2003 16:48скачать
n58.txt5kb.01.01.1980 03:35скачать
n59.txt5kb.20.06.2003 17:13скачать
n60.txt4kb.01.01.1980 03:38скачать
n61.txt5kb.01.01.1980 03:33скачать
n62.txt13kb.20.06.2003 16:48скачать
n63.txt5kb.01.01.1980 03:41скачать
n64.txt5kb.20.06.2003 17:09скачать
n65.txt4kb.20.06.2003 17:09скачать
n66.txt5kb.01.01.1980 03:43скачать
n67.txt5kb.01.01.1980 04:49скачать
n68.txt4kb.20.06.2003 17:10скачать
n69.txt3kb.20.06.2003 17:10скачать
n70.txt4kb.01.01.1980 03:38скачать
n71.txt3kb.20.06.2003 17:11скачать
n72.txt3kb.29.05.1995 13:12скачать
n73.txt4kb.01.01.1980 03:41скачать
n74.txt5kb.29.05.1995 13:04скачать
n75.txt4kb.01.01.1980 05:16скачать
n76.txt3kb.20.06.2003 17:14скачать
n77.txt4kb.01.01.1980 03:52скачать
n78.txt10kb.20.06.2003 16:49скачать
n79.txt4kb.20.06.2003 17:12скачать
n80.txt3kb.01.01.1980 03:41скачать
n81.txt4kb.29.05.1995 13:43скачать
n82.txt2kb.20.06.2003 17:12скачать
n83.txt2kb.21.06.2003 23:26скачать
n84.doc28kb.10.06.1999 08:40скачать
n85.doc240kb.09.01.1980 04:58скачать
Победи орков

Доступно в Google Play

n38.txt


ВОПРОС 33.  
 КУЛЬТУРА  БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII - ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX ст.
Асветніцтва і рамантызм - асноўныя напрамкі развіцця культуры Беларусі канца XVIII - першай паловы XIX ст. Пе-
рыяд з канца XVIII па 10-я гг. XIX ст. адносіцца да эпохі Асветніцтва ў Беларусі. Ідэйнай асновай дадзенай эпохі сталі працы філосафаў-асветнікаў, якія заклікалі да пераўтварэння грамадскага ладу на рацыянальных, гэта значыць разумных, пачатках. Яны лічылі, што прычына ўсіх пакут народа - не-вуцтва, таму дасягнуць «Царства розуму» на Зямлі магчыма толькі шляхам развіцця навукі і шырокай асветы народных мас. Менавіта адсюль і ўтварылася сама назва эпохі.
У эпоху Асветніцтва ў Беларусі набыў распаўсюджанне своеасаблівы мастацкі стыль - класіцызм (ад лац. сіаззісыз-узорны). Рацыяналізму' асветніцкай філасофіі найбольш адпа-вядала антычная спадчына. Яна разглядалася ў рамках класі-цызму як ідэальны ўзор. Творчая перапрацоўка набыткаў антыч-нага мастацтва прывяла да ўзнікнення непаўторных помнікаў літаратуры, выяўленчага мастацтва, архітэктуры.
Прыкладна з 10-х гг. XIX ст. у культуры Беларусі ўзнікаюць парасткі новага ідэйнага і мастацкага напрамку - рамантызму. У Заходняй Еўропе рамантызм узнік раней. Ён адлюстраваў расчараванне тымі вынікамі, якімі скончылася французская буржуазная рэвалюцыя канца XVIII ст. Пераўтварэнне гра-мадства шляхам, прапанаваным філосафамі, не прывяло да стварэння «Царства розуму» на Зямлі. У процівагу асветніцка-му рацыяналізму светапогляд эпохі рамантызму прасякнуты сцвярджэннем перавагі духоўнага пачатку над розумам. Ра-маятызм не з'яўляўся акрэсленым мастацкім стылем, але ў не-каторых сферах мастацкай культуры ён выступаў як альтэрна-тыва класіцызму (у літаратуры, жывапісе). Расчараваныя ў рэ-чаіснасці, рамантыкі звярнуліся да гістарычнага мінулага. Гэта выклікала шырокае распаўсюджанне ў выяўленчым мастацтве і літаратуры гістарычнага жанру. Рамантызм прыўнёс у мас-тацтва ідэі народнасці, каштоўнасці нацыянальных традыцый і быту.
1 Рацыяналізм - філасофскі напрамак, які прызнае розум асновай пазнання і паводзін людзей.
2 Псторыя Беларусі Адукацыя. 3 пункту гледжання асветнікаў стварыць ідэаль-нае грамадства можна перш за ўсё з дапамогай правільнага выхавання і адукацыі. Пад уплывам асветніцкіх ідэй адукацыя паступова пазбаўлялася царкоўнага ўплыву, пераходзіла ў пад-парадкаванне да дзяржавы і набывала свецкі характар. Гэ-та абумовіла правядзенне ў апошняй трэці XVIII - пачатку XIX ст. шэрагу рэформ у галіне адукацыі Расійскай імперыі. Да гэтага часу ў Беларусі склалася даволі заблытаная сетка навучальных устаноў, пазбаўленых адзінага кіраўніцтва і не звязаных паміж сабой.
У 1802 г. было ўтворана Міністэрства народнай асветы. Еўрапейская частка Расіі дзялілася на 6 навучальных акруг, кожную з якіх узначальваў прызначаны царом папячыцель. Віцебская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская губерні ўвайшлі ў склад Віленскай навучальнай акругі, якую ўзначаліў магнат Адам Чартарыйскі. Навуковым і адміністрацыйным цэнтрам акругі быў Віленскі універсітэт. Яму падпарадкоўваліся пры-ходскія вучылішчы (пачатковыя школы), павятовыя вучылішчы і гімназіі. У выніку рэформ павялічылася сетка школ, трывалае месца ў вучэбных планах занялі прыродазнаўчыя дысцыпліны. Станоўчымі вынікамі з'яўляліся адносная даступнасць пачатко-вых навучальных устаноў, адсутнасць абмежаванняў нацыя-нальнага, веравызнальнага і ўзроставага характару, забеспя-чэнне дзяўчынкам права наведваць школу. Аднак трэба адзна-чыць, што адукацыя па-ранейшаму заставалася прывілеяй дзяцей шляхты, духавенства, заможных гараджан, а сялянскія дзеці амаль не мелі магчымасці наведваць школы. Такое стано-вішча тлумачылася адсутнасцю ў пераважнай большасці на-сельніцтва сродкаў на адукацыю і нязначнай колькасцю наву-чальных устаноў.
Важную ролю ў сістэме школьнай адукацыі працягвалі адыгрываць каталіцкія навучальныя ўстановы, якія належалі ррзным каталіцкім ордэнам. Значная .частка іх наву,чальных устаноў .падпарадкоўвалася-ордэну езуітаў. У 1818-1820 гг. дЗешіічала 'Лолацкая езуіцкая акадэмія, якая мела правы вышэйшай навуча^ьна^й установы і была цэнтрам асобай езуіц-кай навучальнай акругі. Каталіцкія навучальныя ўстановы імк-гіул'іся вііхаваць у навучэнцаў .прапольскі настрой. Мован наву-'чан-нй ёізіла Іюльская. Прапольскай арыентацыі прытрымліва-лася- і .кіраўніцтва Віленскага універсітэта. Усё гэта спрыяла паланіэацыі пераважнай часткі адукаванага насельніцтва Бела-русі.
Расійскі ўрад добра разумеў небяспечнасць такой сітуацыі ў галіне адукацыі, асабліва пасля паўстання 1830-1831 гг. У шэрагу мерапрыемстваў, накіраваных на пашырэнне рускага ўплыву ў краі, было закрыццё ў 1832 г. Віленскага універсітэта і часовая ліквідацыя Віленскай навучальнай акругі (да 1850 г.). У школах у абавязковым парадку ўводзілася навучанне на рускай мове. Аб'яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай па-и скорыла закрыццё каталіцкіх манастыроў і іх навучальных устаноў.Адбывалася зараджэнне прафесіянальнай адукацыі на Бела-русі. У 1840 г. пачала дзейнічаць Горы-Горацкая земляробчая школа. У 1848 г. на яе базе адкрыўся Горы-Горацкі земляробчы інстытут - першая ў Расіі і адна з першых у Еўропе вышэйшых сельскагаспадарчых навучальных устаноў.
Літаратура. Беларуская літаратура першай паловы XIX ст. адлюстравала перапляценне ідэй Асветніцтва і рамантызму, хаця вызначальнымі былі рамантычныя прынцыпы. Менавіта рамантычны светапогляд з яго ўвагай да нацыянальнай культу-ры спрыяў развіццю фалькларыстыкі, выкарыстанню ў мастац-кай творчасці народных песень, казак, паданняў, што і прывяло да ўзнікнення першых твораў на беларускай мове.
Варта адзначыць, што частка ўраджэнцаў Беларусі працава-ла на карысць польскай культуры. Найбольш вядомай постаццю сярод іх з'яўляецца Адам Міцкевіч. Свае творы ён пісаў на польскай мове, выкарыстоўваючы сюжэты беларускай гісторыі і фальклору. Як прадстаўнік рамантызму ў польскай літарату-ры Адам Міцкевіч паўплываў на творчую дзейнасць пачыналь-нікаў беларускай літаратуры.. На іх узор ён і сам пісаў вершы на беларускай мове, у якіх заклікаў гуманна адносіцца да прыгонных сялян. Ян Баршчэўскі амаль усё сваё жыццё прысвяціў збіранню народнай творчасці. Ён стварыў некалькі вершаў на беларускай мове і паэму «Рабункі мужыкоў». У сваім галоўным творы «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастыч-ных апавяданнях», напісаным на польскай мове, аўтар літара-турна перапрацаваў фальклорны матэрыял. Сюжэты і вобразы беларускага фальклору шырока выкарыстоўваў Уладзіслаў Сы-ракомля. Большасць яго твораў напісана на польскай мове, аднак захаваліся і некаторыя беларускамоўныя вершы паэта. Менавіта Сыракомля падтрымаў імкненне Дуніна-Марцінкевіча пісаць па-беларуску.
Паэт і драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч ажыццявіў пераход ад польскай літаратурнай традыцыі да ўласна беларус-кай. Пры стварэнні. беларускамоўных твораў перад аўтарам паўставала пытанне, для каго ён піша па-беларуску. Ва ўмовах, калі шляхта грэбавала «мужыцкай» мовай, а асноўная маса насельніцтва была непісьменнай, ён мог разлічваць толькі на невялікую групу патрыятычна настроеных інтэлігентаў. Аднак паэт усё ж стаў на шлях выкарыстання беларускага слова як мастацкага сродку.
Выяўленчае мастацтва. У выяўленчым мастацтве Беларусі канца XVIII -першай паловы XIX ст. наглядалася ўзаема-дзеянне дзвюх плыняў - класіцызму і рамантызму. Класіцызм быў афіцыйным стылем, якога прытрымлівалася Пецярбургская акадэмія мастацтваў. Аднак у выяўленчае мастацтва прані-каюць і элементы рамантызму.Перапляценне рысаў класіцызму і рамантызму наглядаецца ў творчасці беларускага мастака Іосіфа Аляшкевіча. Мастак жыў у Пецярбургу, аднак часта прыязджаў у Беларусь. Тут ён стварыў шэраг партрэтаў. Некаторыя з іх выкананы ў стылі класіцызму (партрэт А. Чартарыйскага). Асобныя творы Аляш-кевіча адлюстравалі рамантычныя павевы.
Валенцій Ваньковіч увайшоў у гісторыю беларускага жыва-пісу як прадстаўнік рамантызму. Майстэрня Ваньковіча ў Мін-ску была цэнтрам, вакол якога групаваліся лепшыя мастацкія сілы горада. Яе часта наведвалі мастакі Дамель, Кулеша. Сярод знаёмых і сяброў Ваньковіча было шмат дзеячаў літара-туры і мастацтва Беларусі, Літвы, Польшчы, у тым ліку і Адам Міцкевіч. Мастак стварыў шэраг іх партрэтаў у стылі раман-тызму. Палатно Ваньковіча «Міцкевіч на скале Аюдаг» з'яў-ляецца тыповым прыкладам рамантычнага партрэта.

Мастак Ян Дамель пакінуў значны след амаль ва ўсіх жан-рах выяўленчага мастацтва. Найбольш вядомы ён як майстар гістарычнага жанра. Ян Дамель добра ведаў айчынную і антыч-ную гісторыю, валодаў некалькімі замежнымі мовамі. У сваіх палотнах ён імкнуўся адлюстраваць найбольш яркія, кульміна-цыйныя моманты гістарычнага развіцця краю. Мастак стварыў такія карціны, як «Смерць князя Панятоўскага», «Смерць Глін-скага ў няволі», «Вызваленне Т. Касцюшкі з цямніцы», «Адступ-ленне французаў праз Вільню ў 1812 г.» і інш. Акрамя гіста-рычных палотнаў, Дамель напісаў шэраг партрэтаў і пейзажаў.
Вікенцій Дмахоўскі вядомы як стваральнік рамантычных пейзажаў. Мастак у асноўным маляваў месцы, звязаныя з жыц-цём і дзеннасцю А. Міцкевіча, сябрам якога ён быў («Возера Свіцязь», «Дом Міцкевіча ў Навагрудку», «Заход сонца» і інш.). У пейзажах Дмахоўскага няма акадэмічнай умоўнасці і скава-насці, яны простыя і звычайныя, але разам з тым паэтычныя і хвалюючыя.
Аўтарам класічных твораў беларускага жывапісу з'яўляецца Іван Хруцкі. За нацюрморт «Кветкі і садавіна» ён атрымаў званне акадэміка. Хруцкі напісаў шмат нацюрмортаў, пейзажаў і партрэтаў. Творы мастака прасякнуты паэтычным адчуваннем быту, вызначаюцца дакладнасцю ў перадачы натуры.
1 Порцік - галерэя (звычайна перад уваходам у будынак), якая ўтвараецца калонамі ці слупамі і эавяршаецца франтонам ці атыкам.Архітэктура. 3 эпохай Асветніцтва звязана ўсталяванне сты-лю класіцызму ў архітэктуры. Архітэктары паступова адмаўля-ліся ад празмернай складанасці і заблытанасці архітэктурных форм, характэрных для стыляў барока і ракако. У архітэктур-ных кампазіцыях пачалі выкарыстоўвацца выразныя геамет-рычныя формы. Набывалі распаўсюджанне антычная ордэрная сістэма і простыя дэкаратыўныя ўпрыгожванні. Класічны ордэр-ны порцік' станавіўся характэрнай часткай палацаў, сядзіб і некаторых культавых пабудоў.
Станаўленне класіцызму найперш было звязана з інтэнсіў-ным развіццём горадабудаўніцтва. У беларускіх гарадах пача-лі з'яўляцца новыя тыпы жылых і грамадскіх будынкаў (канцылярый, бальніц, гімназій), якія вылучаліся на фоне сярэд-невяковай забудовы сваімі правільнымі абрысамі. Упершыню горадабудаўніцтва стала разглядацца як адзіная прасторавая сістэма, спланаваная на рацыянальных пачатках. Горадабу-даўніцтва станавілася дзяржаўнай справай. У першай палове XIX ст. былі распрацаваны планы забудовы звыш 40 беларускіх гарадоў.
Найбольш значная з культавых пабудоў эпохі класіцызму ў Беларусі - Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, створаны ў 1809- 1819 гг. Ён сведчанне таго, што ідэі класіцызму атрымалі пера-вагу над тымі традыцыямі будаўніцтва праваслаўных храмаў, якія дагэтуль існавалі на працягу стагоддзяў. Выкарыстанне тыповых прыёмаў класіцызму пры будаўніцтве сабора ў Гомелі дазволіла стварыць велічную прынцыпова новую архітэктурную пабудову.
Яскравае адлюстраванне класіцызм знайшоў у палацава-сядзібнай архітэктуры. Дыяпазон палацава-сядзібнага будаў-ніцтва быў вельмі шырокі - ад невялікіх сядзіб дробнай шляхты да манументальных пабудоў буйных магнатаў. Сярод выдатных помнікаў беларускага класіцызму вылучаюцца Го-мельскі, Жыліцкі (Кдраўскі раён), Сноўскі (Нясвіжскі раён) палацы. Пры гэтых збудаваннях звычайна ствараліся паркі ў стылі рамантызму, аздобленыя штучнымі гротамі, каскадамі, руінамі.
Класіцызм панаваў у архітэктуры Беларусі да сярэдзіны XIX ст. Альтэрнатывай класіцызму выступаў рамантызм, які праявіўся пераважна ў пейзажна-паркавым мастацтве.
 
Учебный материал
© nashaucheba.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации