Шпоры по истории Беларуси - файл n37.txt

приобрести
Шпоры по истории Беларуси
скачать (434.7 kb.)
Доступные файлы (85):
n1.doc301kb.25.06.2000 23:56скачать
n2.doc28kb.10.06.1999 09:40скачать
n3.doc240kb.09.01.1980 05:58скачать
n4.doc470kb.20.06.2003 16:46скачать
_.doc4kb.01.01.1980 04:31скачать
__.doc5kb.01.01.1980 04:29скачать
___.doc4kb.01.01.1980 03:38скачать
____.doc3kb.01.01.1980 07:20скачать
_____.doc4kb.01.01.1980 04:22скачать
n10.txt2kb.01.01.1980 04:27скачать
n11.txt2kb.20.06.2003 16:54скачать
n12.txt3kb.20.06.2003 16:55скачать
n13.txt4kb.01.01.1980 04:27скачать
n14.txt3kb.20.06.2003 16:56скачать
n15.txt4kb.01.01.1980 04:28скачать
n16.txt3kb.20.06.2003 16:56скачать
n17.txt4kb.01.01.1980 04:28скачать
n18.txt3kb.20.06.2003 16:57скачать
n19.txt3kb.20.06.2003 16:58скачать
n20.txt3kb.01.01.1980 04:28скачать
n21.txt8kb.20.06.2003 16:52скачать
n22.txt5kb.20.06.2003 16:59скачать
n23.txt4kb.01.01.1980 04:29скачать
n24.txt3kb.20.06.2003 17:00скачать
n25.txt11kb.20.06.2003 16:49скачать
n26.txt15kb.20.06.2003 16:50скачать
n27.txt4kb.20.06.2003 17:01скачать
n28.txt4kb.25.05.1995 17:30скачать
n29.txt4kb.20.06.2003 17:01скачать
n30.txt3kb.01.01.1980 04:31скачать
n31.txt5kb.20.06.2003 17:02скачать
n32.txt5kb.01.01.1980 04:31скачать
n33.txt12kb.20.06.2003 16:50скачать
n34.txt4kb.01.01.1980 04:31скачать
n35.txt11kb.20.06.2003 16:51скачать
n36.txt4kb.01.01.1980 04:23скачать
n37.txt12kb.20.06.2003 16:51скачать
n38.txt12kb.20.06.2003 16:52скачать
n39.txt4kb.01.01.1980 04:23скачать
n40.txt13kb.20.06.2003 16:51скачать
n41.txt4kb.01.01.1980 04:23скачать
n42.txt4kb.20.06.2003 16:47скачать
n43.txt3kb.20.06.2003 17:04скачать
n44.txt4kb.01.01.1980 04:23скачать
n45.txt4kb.01.01.1980 04:24скачать
n46.txt3kb.20.06.2003 17:05скачать
n47.txt4kb.01.01.1980 05:30скачать
n48.txt4kb.26.05.1995 17:33скачать
n49.txt5kb.20.06.2003 17:06скачать
n50.txt5kb.01.01.1980 03:30скачать
n51.txt6kb.20.06.2003 17:07скачать
n52.txt5kb.29.05.1995 11:48скачать
n53.txt5kb.20.06.2003 17:08скачать
n54.txt3kb.20.06.2003 17:08скачать
n55.txt5kb.01.01.1980 03:26скачать
n56.txt4kb.01.01.1980 04:26скачать
n57.txt12kb.20.06.2003 16:48скачать
n58.txt5kb.01.01.1980 03:35скачать
n59.txt5kb.20.06.2003 17:13скачать
n60.txt4kb.01.01.1980 03:38скачать
n61.txt5kb.01.01.1980 03:33скачать
n62.txt13kb.20.06.2003 16:48скачать
n63.txt5kb.01.01.1980 03:41скачать
n64.txt5kb.20.06.2003 17:09скачать
n65.txt4kb.20.06.2003 17:09скачать
n66.txt5kb.01.01.1980 03:43скачать
n67.txt5kb.01.01.1980 04:49скачать
n68.txt4kb.20.06.2003 17:10скачать
n69.txt3kb.20.06.2003 17:10скачать
n70.txt4kb.01.01.1980 03:38скачать
n71.txt3kb.20.06.2003 17:11скачать
n72.txt3kb.29.05.1995 13:12скачать
n73.txt4kb.01.01.1980 03:41скачать
n74.txt5kb.29.05.1995 13:04скачать
n75.txt4kb.01.01.1980 05:16скачать
n76.txt3kb.20.06.2003 17:14скачать
n77.txt4kb.01.01.1980 03:52скачать
n78.txt10kb.20.06.2003 16:49скачать
n79.txt4kb.20.06.2003 17:12скачать
n80.txt3kb.01.01.1980 03:41скачать
n81.txt4kb.29.05.1995 13:43скачать
n82.txt2kb.20.06.2003 17:12скачать
n83.txt2kb.21.06.2003 23:26скачать
n84.doc28kb.10.06.1999 08:40скачать
n85.doc240kb.09.01.1980 04:58скачать
Победи орков

Доступно в Google Play

n37.txt


ВОПРОС 32
БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ
Прычыны і пачатак першай сусветнай вайны. Захоп немцамі Заходняй Беларусі. Галоўнай прычынай першай сусветнай вай-ны з'явіліся супярэчнасці паміж буйнейшымі імперыялістычны-мі краінамі. Пачалі вайну Германія і Аўстра-Венгрыя. 1 жніўня 1914 г. (па новаму стылю) Германія аб'явіла вайну Расіі, а 3 жніўня - Францыі, захапіла Бельгію і Люксембург. 4 жніў-ня Англія аб'явіла вайну Германіі. Разам з Англіяй у вайну ўступілі яе дамініёны Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя і ка-лонія Індыя. На баку Антанты выступіла Японія, а ў падтрымку Германіі - Турцыя. Пачалася, такім чынам, сусветная вайна, якая працягвалася 4 гады і 4 месяцы і якая вельмі дорага абышлася чалавецтву. Паводле няпоўных даных, было забіта, паранена і скалечана каля 30 млн чалавек. У вайне ўдзельніча-ла 38 краін з насельніцтвам звыш 1,5 млрд чалавек, гэта зна-чыць 75% усяго насельніцтва зямнога шара.
Згодна з распрацаванымі планамі ваенных дзеянняў Герма-нія разлічвала спачатку разбіць Францыю, а затым Расію. Уварваўшыся праз тэрыторыю нейтральнай Бельгіі ў межы Францыі, немцы стварылі рэальную пагрозу для Парыжа.
Царская Расія меркавала нанесці галоўны ўдар па Аўстра-Венгрыі ў напрамку Галіцыі, што давала магчымасць пранік-нуць на Балканы і да праліваў Басфор і Дарданелы.
3 пачатку 1915 г. асноўныя сілы Германіі знаходзіліся на Усходнім фронце. У выніку нямецкага наступлення расійскія войскі ў чэрвені 1915 г. пакінулі Галіцыю, страціўшы каля 600 тыс. палоннымі, забітымі, параненымі. Захапіўшы Галіцыю, Германія сканцэнтравала галоўныя сілы на польскім тэатры ваенных дзеянняў.Расійскія войскі, церпячы паражэнне за паражэннем у По-льшчы, у ліпені 1915 г. здалі немцам Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У жніўні 1915 г. пачалося нямецкае наступленне ў напрамку Коўна - Вільня - Мінск. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Ліду, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск - Паставы - Баранавічы - Пінск. Значная частка тэрыторыі Бе-ларусі апынулася пад нямецкай акупацыяй.
Становішча Беларусі ў гады першай сусветнай вайны. Напя-рэдадні і ў першыя дні вайны заходнія, у тым ліку беларускія губерні, былі аб'яўлены на ваенным становішчы. На іх тэрыто-рыі быў устаноўлены жорсткі ваенна-паліцэйскі рэжым. Заба-раняліся забастоўкі, сходы, шэсці, маніфестацыі, уводзілася ваенная цэнзура.У  сувязі  з  наступленнем  нямецкіх  войск  на  ўсход  рушыў вялікі паток бежанцаў з Польшчы, Літвы і заходніх паветаў Беларусі (больш за 1320,5 тыс. чалавек).
Царскія ўлады ўвялі розныя ваенныя павіннасці. На аба-ронныя работы (капанне акопаў, будаўніцтва мастоў, рамонт дарог, ахову вайсковых аб'ектаў і г. д.) прыцягвалася ўсё на-сельніцтва прыфрантавой паласы. Пачаліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу. У Віцебскай губерні з 1 чэрвеня 1914 г. да 1 чэрвеня 1915 г. было рэквізавана для арміі 120 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у выніку яе пага-лоўе скарацілася на 21,5%.
Рэквізіцыі і прымусовыя работы на патрэбу фронту право-дзілі і нямецкія ўлады на захопленай тэрыторыі Беларусі. Акупанты сілаю забіралі ў сялян коней, кароў, іншую хатнюю жывёлу, прадукты, фураж, адзенне, абутак, прымушалі выкон-ваць розныя павіннасці.
Асабліва цяжка адбівалася вайна на гаспадарцы. На неаку-піраванай тэрыторыі Беларусі ў 1914-1917 гг. з-за адсутнасці сыравіны, паліва, кваліфікаваных рабочых колькасць буйных (цэнзавых) прадпрыемстваў скарацілася з 829 да 297, а рабочых з 37,7 тыс. да 25,1 тыс.
Разам з тым асобныя галіны (швейная, абутковая, метала-апрацоўчая і інш.), што выконвалі ваенныя заказы, значна павялічылі выпуск прадукцыі. Былі перабудаваны многія фаб-рыкі і заводы, а таксама створана шмат часовых прадпрыемст-ваў і майстэрань, што абслугоўвалі армію. На вытворчасць боепрыпасаў, транспартных сродкаў і іншага вайсковага рыш-тунку былі пераключаны ўсе прадпрыемствы металаапрацоўчай прамысловасці. Снарады і гранаты выраблялі 5 заводаў у Мін-ску і тры ў Гомелі, а таксама Рэчыцкі і Аршанскі драцяна-цвіковыя заводы.
У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспа-дарка Беларусі. Болын як палова ўсіх ІІрацаздольных мужчын беларускай вёскі была мабілізавана і адпраўлена на фронт. Толькі з Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў было прызвана ў армію 634400 чалавек. За гады вайны скараціліся пасяўныя плошчы Беларусі: жыта - на 18,7%, пшаніцы - на 22,1 %, бульбы - на 34,2%.
3-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклі-кала рост дарагоўлі, зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа. Цэны на прадукты харчавання і адзенне ў Беларусі да 1917 г. павялічыліся ў 5-8 разоў у параўнанні з 1913 г. Ва ўмовах неверагоднай галечы, вялікай скучанасці насельніцтва і голаду ў прыфрантавых губернях шырока распаўсюдзіліся розныя эпідэмічныя хваробы - тыф, халера і інш.
Рабочы, сялянскі і салдацкі рух. Цяжкае становішча, у якім апынуліся працоўныя Беларусі, вымушала іх уступіць у бараць-бу за сваё існаванне. Пачынаючы з 1915 г., назіраецца нарас-танне рабочага руху. У красавіку 1915 г. адбылося выступленне рабочых і служачых Гомельскага чыгуначнага вузла. Летам таго ж года баставалі рабочыя дзпо Лібава-Роменскай чыгункі ў Гомелі. У 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі, у якім удзельнічала 1800 чалавек. Асноўным патраба-ваннем стачачнікаў з'яўлялася павышэнне заработнай платы. Арганізатараў стачак арыштоўвалі і адпраўлялі на фронт.
Аднак трэба адзначыць, што стачкі на Беларусі ў гэты час адбываліся разрознена, 1, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка рабочых. Масавага рабочага руху не было. Тлумачылася гэта прыфрантавым становішчам Беларусі, перанасычанасцю яе тэрыторыі войскамі, паліцыяй, жандармерыяй.
Шырокі размах у Беларусі ў гады вайны набыў сялянскі рух. Спачатку ён меў своеасаблівую форму - разгром памешчыцкіх маёнткаў, харчовых магазінаў і лавак. Гэты рух у пачатку вайны ахапіў 20 з 35 паветаў Беларусі і сведчыў аб адвечнай нянавісці сялян да сваіх прыгнятальнікаў. Па сутнасці, гэта былі стыхійныя пагромы, якія суправаджаліся рабаваннем маё-масці памешчыкаў і гандляроў. Найбольш масавым сялянскі рух быў у Сенненскім, Мазырскім, Ігуменскім, Рэчыцкім, Мін-скім, Лепельскім паветах. Парадак наводзілі карныя атрады і ваенна-палявыя суды. Па іх прыгаворах у Сенненскім, Ма-зырскім і Ігуменскім паветах былі павешаны 16 чалавек, многія трапілі на катаргу і ў арыштанцкія роты.
Значна ўзрос сялянскі рух у 1915 г. У сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі і ростам рэквізіцый сярод сялян поруч з антыпамешчыцкімі ўзмацніліся антыўрада-выя настроі. На працягу 1915 г. адбылося 99 сялянскіх выступ-ленняў. Аднак у 1916-1917 гг. іх колькасць значна зменшылася. У 1916 г. іх было 60, а ў студзені - лютым 1917 г. толькі 7.
Ваенныя паражэнні царскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўда-чы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія страты выклі-калі нездаволенасць салдат. У войсках успыхнулі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі харчавання і аб-мундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Усяго ў Бела-русі ў перыяд вайны адбыліся 62 значныя хваляванні салдат. Расло дэзерцірства. Цэлыя вайсковыя часці і злучэнні адмаўля-ліся ісці ў наступленне. Узмацнілася антыўрадавая агітацыя сярод салдат.
22 кастрычніка 1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакоў. На яго абарону выступілі каля 4 тыс. салдат і матросаў, якія абяззброілі кара-вул гаўптвахты і вызвалілі з-пад арышту болып за 800 чалавек. 26 кастрычніка салдаты-паўстанцы разагналі паліцэйскі атрад, які займаўся вобыскамі. Царскія ўлады жорстка расправіліся з паўстаўшымі. Да суда было прыцягнута 16 чалавек. 3 іх 9 было расстраляна, а астатнія адпраўлены на катаргу і ў арыштанцкія роты. Але спыніць працэс разлажэння арміі ўжо было нельга, яна паступова станавілася небаяздольнай.
 
Такім чынам, першая сусветная вайна абвастрыла ўсе супя-рэчнасці ў Расіі, прывяла да вострага эканамічнага і палітыч-нага крызісу. Царскі ўрад быў ужо не ў стане вывесці краіну з гэтага тупіка. Рэвалюцыя ў Расіі стала непазбежнай.
Беларускі нацыянальны рух. У гады вайны адбыліся знач-ныя змены ў беларускім нацыянальным руху. Усе даваенныя беларускія нацыянальна-культурныя арганізацыі распаліся. Была закрыта газета «Наша ніва», рэдактарам якой з'яўляў-ся Я. Купала. Ва ўсходняй, неакупіраванай частцы Беларусі, нацыянальны рух быў спынены. На захопленай немцамі тэрыто-рыі вядомыя беларускія дзеячы браты I. і А. Луцкевічы, В. Лас-тоўскі і іншыя выступілі з ідэяй стварэння канфедэрацыі Літвы і Заходняй Беларусі ў форме Вялікага княства Літоўскага з мэтай аднаўлення агульнай літоўска-беларускай дзяржавы на аснове незалежнасці Літвы і Беларусі. У лютым 1916 г. была распаўсюджана адозва «Грамадзяне!», у якой намячалася ства-рэнне самастойнай дзяржавы з соймам у Вільні.
Аднак утварыць канфедэрацыю не ўдалося. Германскі ўрад не быў зацікаўлены ў такой дзяржаве. Акупіраваўшы Вільню, германскае камандаванне абвясціла аб тым, што беларускія землі будуць падпарадкоўвацца «Польскай Кароне». У сувязі з гэтым польскія памешчыкі, ксяндзы, карыстаючыся падтрым-кай акупантаў, пачалі настойліва ажыццяўляць паланізацыю беларускага насельніцтва. На акупіраванай беларускай тэрыто-рыі была створана шырокая сетка польскіх школ, розных згур-таванняў польскай «злучнасці». Гвалтоўная паланізацыя выклі-кала абурэнне мясцовага насельніцтва. Пачаліся спрэчкі паміж палякамі і беларусамі. Гэта і прывяло да адмаўлення ідэі ўтварэння канфедэратыўнай дзяржавы. Болын таго, у самім беларускім нацыянальным руху адбыўся раскол. Група бела-рускіх дзеячаў на чале з В. Ластоўскім заснавала тайную арга-нізацыю «Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі», якая ставіла сабе за мэту ўтварыць незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах.
Кайзераўская Германія, стараючыся ўмацаваць сваю ўладу на акупіраванай тэрыторыі, ажыццявіла адпаведныя захады, каб, па-першае, не даць магчымасці стварыць тут самастойную дзяржаву, а па-другое, прадухіліць поўнае польскае засілле на гэтых землях. У пачатку 1916 г. германскі фельдмаршал Гіндэн-бург у загадзе аб школах акупіраванага краю абвясціў беларус-кую мову раўнапраўнай з польскан, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Нягледзячы на супрацьдзеянне польскіх памешчыкаў і ксяндзоў, беларускі нацыянальны рух значна ажывіўся. На акупіраванай тэрыторыі былі адчынены беларускія школы, створаны выдавецтвы. Пачалося выданне на беларускай мове газет, часопісаў. Стала выходзіць газета «Гоман». У Вільні былі створаны «Беларускі клуб», згуртаванне «Золак», «Навуковае таварыства», «Беларускі вучыцельскі саюз» і інш. Кіраваў усёй гэтай работай створаны ў 1915 г. у Вільні Беларускі народны камітэт. У красавіку 1916 г. камітэт прыняў удзел у рабоце канферэнцыі народаў Расіі, якая адбылася ў Стакгольме, а так-сама ў міжнароднай канферэнцыі ў Лазане ў чэрвені 1916 г. Дэ-легацыя беларусаў звярнулася да ўсіх цывілізаваных людзей свету з просьбай дапамагчы беларускаму народу свабодна развіваць свае «інтэлектуальныя, маральныя і эканамічныя сілы», стаць гаспадаром на сваёй уласнай зямлі.
У канцы 1916 г. Беларускі народны камітэт зрабіў некалькі захадаў, каб дамовіцца з Літоўскім нацыянальным камітэтам аб утварэнні агульнай літоўска-беларускай дзяржавы. Аднак літоўцы адмовіліся ад перагавораў. Пад уздзеяннем германскіх акупантаў Літоўскі нацыянальны камітэт канчаткова разарваў сувязь не толькі з Беларускім народным камітэтам, але і з польскім і яўрэйскім нацыянальнымі камітэтамі і ўтварыў у Вільні Літоўскую дзяржаўную раду (Тарыбу) як вярхоўны дзяржаўны орган Літвы. У склад гэтай літоўскай дзяржавы былі ўключаны і акупіраваныя немцамі беларускія землі. Бела-русь атрымала ў Тарыбе два месцы.
Паступова галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыянальнага руху становяцца Петраград, Масква і іншыя гарады Расіі, дзе бежанцы-беларусы ўтварылі свае суполкі. У кастрычніку 1916 г. Міністэрства ўнутраных спраў Расіі дазволіла выданне ў Петраградзе беларускіх газет «Дзянніца» і «Светач». Далей-шае развіццё беларускага нацыянальнага руху стала магчымым толькі ў выніку перамогі Лютаўскай рэвалюцыі.

Учебный материал
© nashaucheba.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации