Шпоры по истории Беларуси - файл n33.txt

приобрести
Шпоры по истории Беларуси
скачать (434.7 kb.)
Доступные файлы (85):
n1.doc301kb.25.06.2000 23:56скачать
n2.doc28kb.10.06.1999 09:40скачать
n3.doc240kb.09.01.1980 05:58скачать
n4.doc470kb.20.06.2003 16:46скачать
_.doc4kb.01.01.1980 04:31скачать
__.doc5kb.01.01.1980 04:29скачать
___.doc4kb.01.01.1980 03:38скачать
____.doc3kb.01.01.1980 07:20скачать
_____.doc4kb.01.01.1980 04:22скачать
n10.txt2kb.01.01.1980 04:27скачать
n11.txt2kb.20.06.2003 16:54скачать
n12.txt3kb.20.06.2003 16:55скачать
n13.txt4kb.01.01.1980 04:27скачать
n14.txt3kb.20.06.2003 16:56скачать
n15.txt4kb.01.01.1980 04:28скачать
n16.txt3kb.20.06.2003 16:56скачать
n17.txt4kb.01.01.1980 04:28скачать
n18.txt3kb.20.06.2003 16:57скачать
n19.txt3kb.20.06.2003 16:58скачать
n20.txt3kb.01.01.1980 04:28скачать
n21.txt8kb.20.06.2003 16:52скачать
n22.txt5kb.20.06.2003 16:59скачать
n23.txt4kb.01.01.1980 04:29скачать
n24.txt3kb.20.06.2003 17:00скачать
n25.txt11kb.20.06.2003 16:49скачать
n26.txt15kb.20.06.2003 16:50скачать
n27.txt4kb.20.06.2003 17:01скачать
n28.txt4kb.25.05.1995 17:30скачать
n29.txt4kb.20.06.2003 17:01скачать
n30.txt3kb.01.01.1980 04:31скачать
n31.txt5kb.20.06.2003 17:02скачать
n32.txt5kb.01.01.1980 04:31скачать
n33.txt12kb.20.06.2003 16:50скачать
n34.txt4kb.01.01.1980 04:31скачать
n35.txt11kb.20.06.2003 16:51скачать
n36.txt4kb.01.01.1980 04:23скачать
n37.txt12kb.20.06.2003 16:51скачать
n38.txt12kb.20.06.2003 16:52скачать
n39.txt4kb.01.01.1980 04:23скачать
n40.txt13kb.20.06.2003 16:51скачать
n41.txt4kb.01.01.1980 04:23скачать
n42.txt4kb.20.06.2003 16:47скачать
n43.txt3kb.20.06.2003 17:04скачать
n44.txt4kb.01.01.1980 04:23скачать
n45.txt4kb.01.01.1980 04:24скачать
n46.txt3kb.20.06.2003 17:05скачать
n47.txt4kb.01.01.1980 05:30скачать
n48.txt4kb.26.05.1995 17:33скачать
n49.txt5kb.20.06.2003 17:06скачать
n50.txt5kb.01.01.1980 03:30скачать
n51.txt6kb.20.06.2003 17:07скачать
n52.txt5kb.29.05.1995 11:48скачать
n53.txt5kb.20.06.2003 17:08скачать
n54.txt3kb.20.06.2003 17:08скачать
n55.txt5kb.01.01.1980 03:26скачать
n56.txt4kb.01.01.1980 04:26скачать
n57.txt12kb.20.06.2003 16:48скачать
n58.txt5kb.01.01.1980 03:35скачать
n59.txt5kb.20.06.2003 17:13скачать
n60.txt4kb.01.01.1980 03:38скачать
n61.txt5kb.01.01.1980 03:33скачать
n62.txt13kb.20.06.2003 16:48скачать
n63.txt5kb.01.01.1980 03:41скачать
n64.txt5kb.20.06.2003 17:09скачать
n65.txt4kb.20.06.2003 17:09скачать
n66.txt5kb.01.01.1980 03:43скачать
n67.txt5kb.01.01.1980 04:49скачать
n68.txt4kb.20.06.2003 17:10скачать
n69.txt3kb.20.06.2003 17:10скачать
n70.txt4kb.01.01.1980 03:38скачать
n71.txt3kb.20.06.2003 17:11скачать
n72.txt3kb.29.05.1995 13:12скачать
n73.txt4kb.01.01.1980 03:41скачать
n74.txt5kb.29.05.1995 13:04скачать
n75.txt4kb.01.01.1980 05:16скачать
n76.txt3kb.20.06.2003 17:14скачать
n77.txt4kb.01.01.1980 03:52скачать
n78.txt10kb.20.06.2003 16:49скачать
n79.txt4kb.20.06.2003 17:12скачать
n80.txt3kb.01.01.1980 03:41скачать
n81.txt4kb.29.05.1995 13:43скачать
n82.txt2kb.20.06.2003 17:12скачать
n83.txt2kb.21.06.2003 23:26скачать
n84.doc28kb.10.06.1999 08:40скачать
n85.doc240kb.09.01.1980 04:58скачать
Победи орков

Доступно в Google Play

n33.txt


ВОПРОС 27
ПАЎСТАННЕ 1863-1864 гг. У ПОЛЬШЧЫ, ЛІТВЕ I БЕЛАРУСІ
У шматнацыянальных заходніх губернях Расійскай імперыі амаль самым вострым было польскае пытанне. 3 часоў падзелу Рэчы Паспалітай польскі патрыятычны рух не даваў спакою расінскім уладам, якія то бізуном, то пернікам спрабавалі ўлагодзіць палякаў. Польскі патрыятычны лагер падзяліўся на дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне, і лібералаў - пры-хільнікаў мірных сродкаў барацьбы.
Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалі назву «чырвоныя». Фактычна яны ўяўлялі сабой шырокі і разнастайны дэмакра-тычны блок, у які ўваходзілі дробная і беззямельная шляхта, афіцэры, дробная гарадская буржуазія, інтэлігенцыя, студэнцт-ва. Сярод «чырвоных» не было адзінства наконт метадаў дасяг-нення сваіх мэт. Яны падзяляліся на правых - памяркоўных і левых - прадстаўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў. Першыя рабілі стаўку на шляхту і асцерагаліся шырокага сялянскага руху. Яны прызнавалі роўнасць нацыянальных пра-воў беларусаў, літоўцаў, украінцаў з палякамі, але выступалі за адзіную незалежную Польшчу ў межах 1772 г. Правыя праду-гледжвалі надзяленне сялян зямлёй за кошт яе частковай канфіскацыі ў памешчыкаў пры абавязковай грашовай кампен-сацыі. Левыя разлічвалі на сялянскую рэвалюцыю. Поспех паўстання, на іх думку, быў гарантаваны толькі ў саюзе і адзінстве дзеянняў з расійскімі рэвалюцыянерамі. Яны пры-знавалі права на нацыянальнае самавызначэнне літоўцаў, укра-інцаў і беларусаў. Аграрнае пытанне планавалася вырашыць шляхам ліквідацыі памешчыцкага землеўладання.
Праціўнікаў паўстання называлі «белымі». Гэта былі пера-важна памешчыкі, сярэдняя буржуазія, частка інтэлігенцыі. «Белыя» не жадалі ніякіх сацыяльна-эканамічных пераўтва-рэнняў, катэгарычна адмаўлялі права на нацыянальна-палітыч-нае самавызначэнне літоўцаў, украінцаў і беларусаў. Дабіцца аднаўлення Польшчы ў межах 1772 г. яны хацелі, выкарыстоў-ваючы націск заходнееўрапейскіх краін на расійскія ўлады. Такія ж палітычныя плыні сфарміраваліся і існавалі не толькі ў Польшчы, але і на тэрыторыі Беларусі і Літвы.
Восенню 1861 г. у Варшаве з разнастайных рэвалюцыйных груповак быў арганізаваны паўстанцкі гарадскі камітэт, перай-менаваны ў 1862 г. у Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК.). Камітэт здолеў наладзіць шырока разгалінаваную агульнаполь-скую арганізацыю. Рэвалюцыйныя сілы Варшавы ўзначаліў прадстаўнік левага крыла «чырвоных» Яраслаў Дамброўскі. 3 мэтай падрыхтоўкі паўстання ў Беларусі і Літве ўлетку 1862 г. у Вільні быў створаны Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК).
«Левых» у Беларусі ўзначальваў Канстанцін Каліноўскі (1838-1864). Ён паходзіў з сям'і збяднелага шляхціца Гродзен-скай губерні, скончыў Пецяр-бургскі універсітэт, актыўнаўдзельнічаў у тайным гуртку польскага рэвалюцыянера 3. Серакоўскага. Вярнуўшыся ў 1861 г. на радзіму, К. Каліноў-
скі пры дапамозе В. Урублеў-скага стварыў у Гродне неле-гальную рэвалюцыйную аргані-зацыю з разначыннай інтэліген-цыі, якая мела сувязь з аргані-зацыямі Вільні, Масквы, Пе-цярбурга. У 1862-1863 гг. ён разам з В. Урублеўскім і Ф. Ра-жанскім выдаў 7 нумароў пад-польнай валюцыйнай газеты на беларускай мове «Мужыц-кая праўда» (друкавалася лацінкай). Газета была прасякну-
та рэвалюцыйна-дэмакратычнымі ідэямі, заклікала беларускі народ да ўзброенай барацьбысупраць самадзяржаўя і паноў,ідэалізавала мінулае беларускак. Каліноўскі. 1862 г.га народа, паказвала агульнае ў жыцці і марах беларускага і польскага сялянства, заклікала беларускіх сялян падтрымаць польскі нацыянальна-вызваленчы рух, брала пад абарону уніяцкую царкву і заклікала да бараць-бы з праваслаўем. Пачынаючы выданне «Мужыцкай праўды», К. Каліноўскі і яго сябры, выхаваныя на ідэях Герцэна, Дабра-любава і Чарнышэўскага, мелі на мэце перш за ўсё прыцягнен-не да паўстання сялян, якіх яны лічылі галоўнай рэвалюцыйнай сілай. А каб сяляне лепш зразумелі іх, і была выкарыстана беларуская мова.
Падрыхтоўка да паўстання яшчэ не была завершана, калі ў канцы 1862 г. стала вядома пра намер расійскага ўрада правесці ў Польшчы масавы рэкруцкі набор. Набору падлягалі якраз тыя групы насельніцтва, з якіх вербаваліся члены буду-чых паўстанцкіх атрадаў. Гэта паведамленне прымусіла ЦНК прызначыць паўстанне на студзень 1863 г. 22 студзеня 1863 г. ЦНК абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і заклікаў паўстанцкія атрады да нападзення на расійскія войскі ў правін-цыяльных гарнізонах. У маніфесце і двух аграрных дэкрэтах Часовага нацыянальнага ўрада была выкладзена прагр^ама паўстання: Польшча абвяшчалася незалежнай краінай з роўны-мі правамі ўсіх яе грамадзян перад законам, дазвалялася дзеннасць уніяцкай царквы, планавалася перадаць сялянам іх зямельныя надзелы ў поўнае ўладанне, а памешчыкам выпла-ціць кампенсацыю з дзяржаўнай казны, пасля перамогі было паабяцана надзяліць зямлёй беззямельных удзельнікаў паўстан-ня. Спецыяльны зварот да насельніцтва Беларусі і Літвы заклі-каў падтрымаць паўстанне ў Польшчы, але ў ім нічога не гава-рылася аб нацыянальна-палітычным самавызначэнні гэтых тэ-рыторый.
Падзеі ў Варшаве былі нечаканымі для ЛПК, але ён выра-шыў падтрымаць польскіх паўстанцаў. ЛПК., перайменаваны ў Часовы ўрад Літвы і Беларусі на чале з К. Каліноўскім, 1 лютага 1863 г. звярнуўся да насельніцтва Беларусі і Літвы з маніфестам, у якім заклікаў падтрымаць паўстанне ў Поль-шчы. Каб не парушаць адзінства дзеянняў, ЛПК вымушаны быў падтрымаць у сваім маніфесце і праграму паўстання, прынятую ў Варшаве.
У студзені - лютым 1863 г. у Беларусі з'явіліся першыя паўстанцкія атрады, якія прыйшлі з Польшчы. Мясцовыя атра-ды пачалі дзейнічаць у сакавіку - красавіку і былі падначале-ны Вільні. Яны складаліся з дробнай шляхты, афіцэраў, ра-меснікаў, студэнтаў, гімназістаў старэйшых класаў, сялян. Ад-нак адзінага плана баявых дзеянняў у паўстанцаў не было. Асобныя спробы ўзаемадзеяння паўстанцкіх атрадаў заканчва-ліся беспаспяхова. Многія з іх былі разбіты ў самым пачатку фарміравання. Паўстанцам не ўдалося авалодаць якімі-небудзь значнымі стратэгічнымі пунктамі. Толькі атрад Л. Звяждоўска-га пры падтрымцы студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута ў красавіку 1863 г. на кароткі тэрмін здолеў захапіць павятовы горад Горкі (Магілёўская губерня). Найбольш актыў-на паўстанцы дзейнічалі ў Гродзенскай губерні, дзе ваяводскім камісарам быў К,. Каліноўскі.
Паўстанне 1863-1864 гг. адбывалася ва ўмовах правядзення аграрнай рэформы ў Расіі. Самыя радыкальныя з кіраўнікоў паўстанцкіх атрадаў - В. Урублеўскі, Ф. Ражанскі, М. Чарняк, 3. Серакоўскі, А. Мацкявічус, А. Трусаў, Л. Звяждоўскі -спадзяваліся на незадаволенасць сялян умовамі рэформы і імк-нуліся прыцягнуц> да ўдзелу <ў. лаўстанні як мага больш сялян. Левыя «чырвоныя» ў ЛПК, асаблша К- Каліноўскі, планавалі распаўсюдзіць паўстанне на прыбалтыйскія і расійскія губерні. Але планы рэвалюцыянераў не ажыццявіліся. Сялян сярод паўстанцаў было нянімат, асабліва ва ўсходніх губернях Бела-русі: у Віцебскай - 7 %, Магілеўскай ••-• 13 %, Мінскай - 20 %. Толькі ў Віленскан і Гродзенскай губернях сяляне складалі больш за чвэрць паўстанцаў - адпаведна 27 і 33 %. Для сялян Беларусі былі незразумелымі лозунгі Варшаўскага ЦНК аб адраджэнні Рэчы Паспалітан у межах 1772 г. Не змагла іх задаволіць і вельмі абмежаваная аграрная праграма паў-станцаў.
Значнай перашкодай распаўсюджанню паўстання з'явілася далучэнне да паўстанцаў «белых». Больш таго, паступова яны ўзялі кіраўніцтва паўстаннем у свае рукі. Спадзеючыся на англа-французскае выступленне супраць Расіі, «белыя» жадалі Іолькі пратрымацца некаторы час і ўсяляк перашкаджалі пе-рарастанню баявых дзеянняў асобных паўстанцкіх атрадаў у народную сялянскую вайну. У сакавіку 1863 г. па загаду Часовага нацыянальнага ўрада ў Варшаве Віленскі Часовы ўрад Літвы і Беларусі быў рас-пушчаны і створаны Аддзел кі-раўніцтва правінцыямі Літвы, у які ўвайшлі «белыя». Аддзел узначаліў ковенскі памешчык Якуб Гейштар. К. Каліноўскі спрабаваў супраціўляцца, але, каб не ўносіць раскол у рады паўстанцаў, вымушан быў пад-парадкавацца. Спадзяванні «белых» на падтрымку Англіі і Францыі не спраўдзіліся. Гэтыя дзяржавы асабліва не жадалі ды і не мелі неабходных сіл, каб ваяваць
з Расіяй з-за Польшчы, а іх дыпламатычныя захады Пецярбург рашуча адхіліў. Ужо ў маі 1863 г. паўстанне ў Віцебскай, Магі-лёўскай і Мінскай губернях было падаўлена, а летам расійскае камандаванне накіравала буйныя вайсковыя сілы ў Польшчу.
Поспеху ў барацьбе з паўстаннем расійскія ўлады дасягнулі не толькі дзякуючы вайсковай сіле. У маі 1863 г. Віленскім гене-рал-губернатарам быў назначаны М. М. Мураўёў. Гэта быў энергічны дзяржаўны дзеяч, які з веданнем справы рабіў тое, да чаго быў закліканы. У Вільню ён прыехаў з планам дзеянняў і з неабмежаванымі паўнамоцтвамі. Галоўную ўвагу ён звярнуў на цывільнае кіраванне, маючы на мэце знайсці ў краі тыя элементы, на якія рускія ўлады маглі б абаперціся. Перш за ўсё гэта было беларускае сялянства. М. М. Мураўёў дабіўся, каб у краі не толькі выконваліся нормы «Палажэнняў» 1861 г., але і значнага іх паслаблення: было ліквідавана «часоваабавяза-нае» становішча сялян і ўведзены абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў, у поўным аб'ёме вярталася зямля, адабраная з 1857 г. («адрэзкі»), на 20 % зменшаны выкупныя плацяжы, беззямель-ныя сялянскія сем'і надзяляліся 3 дзесяцінамі зямлі. Больш таго, сялянам перадавалася зямля ўдзельнікаў паўстання. М. М. Мураўёў абавязаў сельскія таварыствы наглядаць за мясцовай шляхтай, арганізаваў спецыяльныя сялянскія караву-лы, якія павінны былі весці барацьбу з паўстанцамі; разгарну-лася шырокая антыпаўстанцкая і антыпольская агітацыя. Усе гэтыя меры звужвалі раёны дзеянняў паўстанцаў і адштурхоўва-лі ад іх сялян.М. М. Мураўёў таксама зрабіў захады для замены польскіх чьшоўнікцў расійскімі (праваслаўнымі), зачыняў каталіцкія кляштары і касцёлы, спрабаваў узмацніць значэнне праваслаў-нага духавенства і падняць яго матэрыяльны дабрабыт. У наву-чальных і грамадскіх установах была ўведзена руская мова як абавязковая, забаронена выкладанне польскай мовы ў сельскіх школах, зачыняліся польскія бібліятэкі. М. М. Мураўёў быў першым з дзяржаўных дзеячаў Расіі, хто ўзняў пытанне аб пастаноўцы шырокай народнай адукацыі ў краі, прычым на «местном наречнн», пад якім ён, безумоўна, разумеў беларускую мову.
Прадчуваючы хуткае паражэнне паўстання, «белыя» пачалі пакідаць свае пасады ў кіраўніцтве. Да ўлады ізноў прыйшлі «чырвоныя». У чэрвені 1863 г. у Вільню вярнуўся К- Каліноўскі, а ў ліпені ён стаў старшынёй Віленскага аддзела. Да канца лета ў руках К- Каліноўскага сканцэнтравалася ўсё кіраўніцтва паўстанцкімі атрадамі на тэрыторыі Літвы і Беларусі. Аднак выратаваць паўстанне ўжо не ўдалося. Мясцовыя памешчыкі канчаткова адышлі ад паўстання. 28 жніўня Польскі нацыя-нальны ўрад загадаў спыніць ваенныя дзеянні. У верасні 1863 г. узброеныя паўстанцкія атрады ў заходніх губернях Беларусі і Літве былі разбіты, а летам 1864 г. ліквідавана апошняя рэвалюцыйная арганізацыя ў Навагрудскім павеце. У Польшчы некаторыя паўстанцкія атрады дзейнічалі яшчэ да восені 1864 г., але таксама былі разбіты. К. Каліноўскі быў арыштаваны ў студзені 1864 г. і 22 сакавіка таго ж года паве-шаны ў Вільні. Увогуле за ўдзел у паўстанні 128 чалавек былі пакараны смерцю, 853 - сасланы на катаргу, каля 12,5 тыс. выселены, у тым ліку 504 - у Сібір.
Рэвалюцыянеры ўсіх краін сачылі за барацьбой палякаў з глыбокім спачуваннем. Рэвалюцыйныя дэмакраты ў Расіі, прадстаўнікі расійскай палітычнай эміграцыі лічылі справу Польшчы сваёй кроўнай справай. У абарону паўстанцаў высту-піў «Колокол» А. Герцэна. М. Бакунін апублікаваў адозву «Да рускага, польскага і да ўсіх славянскіх народаў», дзе заклікаў падтрымаць польскіх патрыётаў. Нямала расійскіх рэвалюцыя-нераў змагалася ў радах паўстанцаў. У заходнееўрапейскай прэсе распаўсюджвалася інфармацыя аб ходзе паўстання, збі-ралася і накіроўвалася ў Польшчу зброя, з эмігрантаў вербава-ліся добраахвотнікі. 3 дапамогай цэнтра «Маладая Еўропа» і асабіста Д. Гарыбальдзі рыхтаваліся палітычныя і ваенныя кіраўнікі паўстанцаў. Пры непасрэдным удзеле К. Маркса і Ф. Энгельса, якія лічылі польскае пытанне важнай садтаўной часткай еўрапейскай рэвалюцыі, арганізоўваліся акцыі салі-дарнасці заходнееўрапейскіх рабочых з польскім народам. 

Учебный материал
© nashaucheba.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации