Шпоры по истории Беларуси - файл n25.txt

приобрести
Шпоры по истории Беларуси
скачать (434.7 kb.)
Доступные файлы (85):
n1.doc301kb.25.06.2000 23:56скачать
n2.doc28kb.10.06.1999 09:40скачать
n3.doc240kb.09.01.1980 05:58скачать
n4.doc470kb.20.06.2003 16:46скачать
_.doc4kb.01.01.1980 04:31скачать
__.doc5kb.01.01.1980 04:29скачать
___.doc4kb.01.01.1980 03:38скачать
____.doc3kb.01.01.1980 07:20скачать
_____.doc4kb.01.01.1980 04:22скачать
n10.txt2kb.01.01.1980 04:27скачать
n11.txt2kb.20.06.2003 16:54скачать
n12.txt3kb.20.06.2003 16:55скачать
n13.txt4kb.01.01.1980 04:27скачать
n14.txt3kb.20.06.2003 16:56скачать
n15.txt4kb.01.01.1980 04:28скачать
n16.txt3kb.20.06.2003 16:56скачать
n17.txt4kb.01.01.1980 04:28скачать
n18.txt3kb.20.06.2003 16:57скачать
n19.txt3kb.20.06.2003 16:58скачать
n20.txt3kb.01.01.1980 04:28скачать
n21.txt8kb.20.06.2003 16:52скачать
n22.txt5kb.20.06.2003 16:59скачать
n23.txt4kb.01.01.1980 04:29скачать
n24.txt3kb.20.06.2003 17:00скачать
n25.txt11kb.20.06.2003 16:49скачать
n26.txt15kb.20.06.2003 16:50скачать
n27.txt4kb.20.06.2003 17:01скачать
n28.txt4kb.25.05.1995 17:30скачать
n29.txt4kb.20.06.2003 17:01скачать
n30.txt3kb.01.01.1980 04:31скачать
n31.txt5kb.20.06.2003 17:02скачать
n32.txt5kb.01.01.1980 04:31скачать
n33.txt12kb.20.06.2003 16:50скачать
n34.txt4kb.01.01.1980 04:31скачать
n35.txt11kb.20.06.2003 16:51скачать
n36.txt4kb.01.01.1980 04:23скачать
n37.txt12kb.20.06.2003 16:51скачать
n38.txt12kb.20.06.2003 16:52скачать
n39.txt4kb.01.01.1980 04:23скачать
n40.txt13kb.20.06.2003 16:51скачать
n41.txt4kb.01.01.1980 04:23скачать
n42.txt4kb.20.06.2003 16:47скачать
n43.txt3kb.20.06.2003 17:04скачать
n44.txt4kb.01.01.1980 04:23скачать
n45.txt4kb.01.01.1980 04:24скачать
n46.txt3kb.20.06.2003 17:05скачать
n47.txt4kb.01.01.1980 05:30скачать
n48.txt4kb.26.05.1995 17:33скачать
n49.txt5kb.20.06.2003 17:06скачать
n50.txt5kb.01.01.1980 03:30скачать
n51.txt6kb.20.06.2003 17:07скачать
n52.txt5kb.29.05.1995 11:48скачать
n53.txt5kb.20.06.2003 17:08скачать
n54.txt3kb.20.06.2003 17:08скачать
n55.txt5kb.01.01.1980 03:26скачать
n56.txt4kb.01.01.1980 04:26скачать
n57.txt12kb.20.06.2003 16:48скачать
n58.txt5kb.01.01.1980 03:35скачать
n59.txt5kb.20.06.2003 17:13скачать
n60.txt4kb.01.01.1980 03:38скачать
n61.txt5kb.01.01.1980 03:33скачать
n62.txt13kb.20.06.2003 16:48скачать
n63.txt5kb.01.01.1980 03:41скачать
n64.txt5kb.20.06.2003 17:09скачать
n65.txt4kb.20.06.2003 17:09скачать
n66.txt5kb.01.01.1980 03:43скачать
n67.txt5kb.01.01.1980 04:49скачать
n68.txt4kb.20.06.2003 17:10скачать
n69.txt3kb.20.06.2003 17:10скачать
n70.txt4kb.01.01.1980 03:38скачать
n71.txt3kb.20.06.2003 17:11скачать
n72.txt3kb.29.05.1995 13:12скачать
n73.txt4kb.01.01.1980 03:41скачать
n74.txt5kb.29.05.1995 13:04скачать
n75.txt4kb.01.01.1980 05:16скачать
n76.txt3kb.20.06.2003 17:14скачать
n77.txt4kb.01.01.1980 03:52скачать
n78.txt10kb.20.06.2003 16:49скачать
n79.txt4kb.20.06.2003 17:12скачать
n80.txt3kb.01.01.1980 03:41скачать
n81.txt4kb.29.05.1995 13:43скачать
n82.txt2kb.20.06.2003 17:12скачать
n83.txt2kb.21.06.2003 23:26скачать
n84.doc28kb.10.06.1999 08:40скачать
n85.doc240kb.09.01.1980 04:58скачать
Победи орков

Доступно в Google Play

n25.txt


ВОПРОС 17 
Берасцейская царкоўная унія
Планы і спробы заключэння царкоўна-рэлігійнай уніі ў кан-цы XIV - пачатку XVI ст. Ідэя аб'яднання праваслаўя і ката-ліцтва ў адзіную хрысціянскую царкву выношвалася рознымі палітычнымі сіламі Еўропы на працягу некалькіх стагоддзяў, пачынаючы ад царкоўнага расколу 1054 г. Каталіцкі Рым неаднойчы прапаноўваў імператару Візантыі (асабліва ў кры-зісныя перыяды імперыі) умовы аб'яднання з праваслаўнай царквой пад сваім вяршэнствам. Але пасля падзення Канстан-цінопаля і крушэння Візантыйскай імперыі (1453 г.) многія аўтакефальныя (самастойныя) праваслаўныя цэрквы адмовіліся ад аб'яднання з каталіцкай.
У ВК.Л ідэя царкоўнай уніі ўзнікла ў канцы XIV ст, пасля афіцыйнага прыняцця кіруючымі коламі Княства і насельніцт-вам «Літвы» каталіцызму ў 1387 г. У выніку каталіцызм вельмі хутка заняў пануючае становішча ў дзяржаве, а каталіцкае духавенства і каталіцкія феадалы пачалі карыстацца вялікімі правамі і прывілеямі. Гэта, безумоўна, не магло не выклікаць супрацьдзеяння з боку праваслаўных феадалаў і насельніцтва «Русі». Таму вярхоўная ўлада, кіруючыя колы, каталіцкая іерархія ВКЛ, выступаючы з ідэяй царкоўнай уніі, разлічвалі на ліквідацыю расколу сярод феадалаў, умацаванне дзяржаўна-палітычнага і царкоўнага адзінства, пашырэнне сувязей з Заха-дам, асабліва з каталіцкімі краінамі. Акрамя гэтага, уніяцкія планы вярхоў ВКЛ спалучаліся з планамі падначалення Княст-ву ўсёй мітраполіі Кдеўскай і ўсяе Русі. Але яны звычайна ўзнікалі ў перыяды ўскладнення адносін з Маскоўскай дзяр-жавай.
Першыя спробы ажыццявіць царкоўную унію ў ВК.Л былі зроблены вярхамі Княства і Польшчы ў канцы XIV - першай палове XV ст. У 1396 г. з прапановай склікаць уніяцкі сабор у «рускіх» землях ВК.Л выступілі Ягайла і мітрапаліт Кіпрыян. У сярэдзіне другога дзесяцігоддзя XV ст. перагаворы аб уніі з Канстанцкім усяленскім саборам каталіцкай царквы вялі Ягайла і Вітаўт. У 1418 г. Канстанцу наведала вялікае пасоль-ства, якое ўзначальваў выбраны ў Наваградку новы кіеўскі мітрапаліт Цамблак. Аднак усе гэтыя намаганні вярхоў ВКЛ і Польшчы ажыццявіць ідэю уніі ў Княстве не мелі поспеху. Яе не ўдалося рэалізаваць нават тады, калі ў 1439 г. на Фларэнтый-скім усяленскім саборы была абвешчана унія каталіцкай і грэкаўсходняй царквы. 3 гэтай нагоды 22 сакавіка 1443 г. польскі кароль Уладзіслаў III выдаў прывілей, якім ураўноўваў правы уніяцкага і каталіцкага духавенства. Але Фларэнтыйская унія не знайшла шырокай падтрымкі ў праваслаўнага насельніцт-ва ВКЛ.
Наступная спроба заключыць царкоўную унію ў ВКЛ была зроблена ўжо ў канцы XV - пачатку XVI ст. вялікім князем літоўскім Аляксандрам і мітрапалітам Іосіфам Булгарынавічам. Аднак ва ўмовах няўдачнай вайны з Маскоўскай дзяржавай (1500-1503 гг.) яна мела вынікам чарговае абвастрэнне са-цыяльных і этнарэлігійных адносін у Княстве. Пасля мяцяжу Міхала Глінскага, які скарыстаў нездаволенасць праваслаўнага насельніцтва царкоўна-рэлігійнай палітыкай вярхоўнай улады, пытанне аб царкоўнай уніі доўгі час не ўзнімалася.
Прычыны заключэння Берасцейскай царкоўна-рэлігійнай уніі. У 70-80-х гг. XVI ст. пасля ўтварэння Рэчы Паспа-літай і асабліва ў ходзе Лівонскай вайны (1558-1581 гг.) паміж каталіцкімі і праваслаўнымі феадаламі ВКЛ наме-цілася пэўная кансалідацыя ў супрацьдзеянні палітычным і рэ-лігійным прэтэнзіям Маскоўскай дзяржавы. Гэта паспраба-валі скарыстаць кіруючыя колы Рэчы Паспалітай з тым, каб, урэшце, утварыць на тэрыторыі ВКЛ (а часткова і Польшчы) уніяцкую царкву. Толькі яна, на іх думку, магла забяспечыць захаванне іх уплыву на землях Беларусі і Украіны. Але найбольшую зацікаўленасць у стварэнні уніяцкай царквы ў гэты час пачалі праяўляць некаторыя праваслаўныя іерархі ВКЛ. Яны такім чынам разлічвалі захаваць свае ўладанні, дасягнуць роўнасці ў правах з каталіцкай -царквой і былі не супраць заняць у сойме Рэчы Паспалітай і на з'ездах феадаль-най знаці ВК.Л тое ж месца, што і каталіцкія біскупы. Такая палітыка вярхоў праваслаўнага духавенства тлумачылася так-сама і тым, што ў другой палове XVI ст. праваслаўная царква была напалохана размахам рэфармацыйнага руху і апынулася ў глыбокім крызісе. У апошнія дзесяцігоддзі XVI ст. многія праваслаўныя і пратэстанцкія магнаты і шляхта пачалі пе-раходзіць ў каталіцтва, а потым ва ўлонне каталіцкай царк-вы пацягнуліся і некаторыя простыя вернікі. Таму частка праваслаўнай іерархіі ВКЛ пры падтрымцы свецкай улады ВКЛ і Польшчы стала ініцыіраваць скліканне царкоўнага сабору, які б абвясціў аб стварэнні ў ВКЛ уніяцкай царквы. 
Берасцейскі царкоўны сабор. У 1577 г. была выдадзена кніга езуіта Пятра Скаргі «Аб адзінстве царквы Божай», якая выклі-кала вялікі рэзананс у шляхецка-магнацкіх і рэлігійных колах ВКЛ. На яе старонках аўтар ад імя каталіцкага духавенства выклаў план і ўмовы царкоўнай уніі. Сутнасць іх зводзілася да наступнага: мітрапаліт кіеўскі як галоўны кіраўнік праваслаў-най царквы ў беларускіх, рускіх і ўкраінскіх землях выходзіць з-пад улады канстанцінопальскага патрыярха і падпарадкоў-ваецца папе рымскаму; праваслаўныя прызнаюць вяршэнства Ватыкана, але пры гэтым захоўваюць ранейшыя царкоўныя абрады. Такія ўмовы заключэння уніі былі ўспрыняты і падтры-маны пэўнымі коламі вышэйшай праваслаўнай іерархіі ВКЛ і Польшчы. Апошнім штуршком да рэалізацыі гэтых планаў стала ўтварэнне ў 1589 г. маскоўскай патрыярхіі ў вы-ніку наведвання Масквы канстанцінопальскім патрыярхам Ярэміем.
Неўзабаве епіскапамі Іпаціем Пацеем і Кірылам Цярлецкім быў складзены праект дэкларацыі аб уніі, якую падтрымалі мітрапаліт кіеўскі Міхаіл Рагоза і яшчэ пяць епіскапаў. Су-праць уніі пасля пэўных ваганняў выступілі епіскап львоўскі Гедэон Балабан і перамышльскі Міхаіл Капысценскі, і больш рашуча значная частка праваслаўнай шляхты, духавенства і га-раджан на чале з князем Канстанцінам Астрожскім. У канцы 1595 г. рымскі папа зацвердзіў умовы уніі і даў гарантыі іх выканання. Заставалася толькі афіцыйна прыняць яе ў Рэчы Паспалітай.
5 кастрычніка 1596 г. у Берасці сабраўся царкоўны сабор, на які з'ехаліся прадстаўнікі вышэйшага духавенства праваслаў-най і каталіцкай цэркваў. Сярод іх былі як прыхільнікі, так і праціўнікі уніі. Таму адразу ж аднадушнасці, безумоўна, і згоды не атрымалася. Удзельнікі сабора падзяліліся на дзве групоўкі, якія збіраліся паасобку. Урэшце, 10 кастрычніка пры-хільнікі уніяцтва зацвердзілі акт уніі і адначасова адлучылі ад хрысціянскай веры праваслаўнае духавенства. Праваслаўная частка сабора уніі не прызнала.
Такім чынам, Берасцейскі царкоўны сабор заснаваў новую хрысціянскую царкву, якая стала называцца грэка-рымскай або уніяцкай. 3 яе ўтварэннем у ВК.Л і ў цэлым у Рэчы Паспалітай пачалася маштабная царкоўная рэформа, якая прывяла да значных змен у палітычным, сацыяльным і духоўным жыцці грамадства. 
Станаўленне уніяцкай царквы. У працэсе станаўлення уніяц-ка>й царквы ў ВКЛ можна вылучыць некалькі асноўных пе-ры*Ідаў. Першы з іх прыпадае на канец XVI - першыя дзесяці-годДзі XVII ст. Гэта быў перыяд жорсткага і насільнага навяз-ваннй уніі, што выклікала вострае супрацьдзеянне праваслаўна-га насельніцтва. Абарона праваслаўя ў свядомасці гэтай часткі жыхароў ВКЛ атаясамлівалася са справай аховы сваіх стара-даўніх звычаяў і традыцый, мовы, культуры, сацыяльнага спа-кою. Антыуніяцкія выступленні моцна стымуляваліся фактыч-най забаронай праваслаўнай царквы, перадачай яе маёнткаў і іншай уласнасці уніятам. Шырокаму пратэсту супраць уніі садзейнічалі праваслаўныя царкоўныя брацтвы, якія аб'ядноў-валі пераважна гарадское насельніцтва. Справа даходзіла да адкрытых выступленняў супраць уніі. У 1623 г. у Віцебску ў час хваляванняў праваслаўнага насельніцтва быў забіты полацкі уніяцкі архіепіскап Іясафат Кунцэвіч.
Царкоўна-рэлігійная палітыка вярхоўнай улады Рэчы Па-спалітай не дала пажаданых вынікаў. Насільнае навязванне уніяцтва не прывяло да кансалідацыі грамадства і ўмацавання дзяржаўнай улады. Вынікі аказаліся адваротнымі. Канфранта-цыя на рэлігійнай глебе набыла для дзяржавы небяспечны характар.
Другі перыяд у станаўленні уніяцкай царквы ў ВКЛ пачаўся ў 30-х гг. XVII ст. Па свайму характару ён быў кампрамісным, адносна памяркоўным. Кіруючыя колы і уніяцкая іерархія па-сля няўдалых спроб заключыць новую унію прызналі царкоўна-рэлігійныя правы праваслаўнай царквы, магчымасць яе легаль-най дзейнасці. У сваю чаргу значныя рэформы, што былі ажыц-цёўлены уніяцкімі мітрапалітамі Іосіфам Руцкім, Анастасам Селявай, Рафаілам Корсакам (арганізацыя Базыльянскага ор-дэна, падрыхтоўка вопытных прапаведніцкіх кадраў, стварэнне ўласнай сістэмы асветы і інш.) спрыялі паступоваму росту ўплы-ву уніяцкага духавенства ў больш шырокіх слаях насельніцтва.
Пасля казацка-сялянскай вайны 1648-1654 гг. і войны Расіі з Рэччу Паспалітай у другой палове XVII ст. у рэлігійнай палітыцы апошняй пачалі зноў праглядацца праявы нетале-рантнасці, абмежаванне правоў праваслаўных. У выніку гэтай палітыкі ў канцы XVII-XVIII ст. у царкоўна-рэлігійнай струк-туры ВКЛ адбыліся вялікія змены. Напярэдадні падзелаў Рэчы Паспалітай на тэрыторыі Беларусі засталася толькі адна права-слаўная - Магілёўская епархія, колькасць прыходаў якой паменшылася да некалькіх соцень. У гэты ж час уніяцкая царква на тэрыторыі Беларусі ахоплівала больш за 1000 прыходаў, а ва ўсёй Рэчы Паспалітай - больш за 9 тыс.
Чым жа можна растлумачыць такое хуткае распаўсюджанне уніяцкай царквы ў Беларусі? Безумоўна, тым, што яна мела дзейсную падтрымку з боку правячых колаў. Істотным было і тое, што уніяцкае кіраўніцтва прыклала вялікія намаганні для таго, каб уніяцкая царква па сваёй абраднасці не вельмі адроз-нівалася ад праваслаўнай (ва ўсякім разе да Замойскага сабо-ра 1720 г., які некалькі наблізіў уніяцкую царкву да каталіцкай у гэтым сэнсе) і была цесна звязана з паўсядзённым жыццём простага народа. У літургічнай храмавай службе уніяты ка-рысталіся польскай, царкоўна-славянскай, беларускай, і нават лацінскай мовамі. А ў звычайных адносінах з сялянамі і мяшча-намі, у пазацаркоўнай абраднасці яны размаўлялі з народам на беларускай «гаворцы».
Даволі хуткае пашырэнне уніяцкай царквы тлумачылася і іншымі прычынамі. Праваслаўныя веруючыя, хоць і падпадалі з прыняццем уніі пад уладу рымскага папы, але гэтая ака-лічнасць пачуццяў простых людзей асабліва не кранала. 3 псі-халагічнага пункту гледжання уніяцтва мала ў чым супярэчыла іх рэлігійным поглядам. Ва ўмовах ціску з боку кіруючых колаў Рэчы Паспалітай, калі назіралася значнае аслабленне і заняпад праваслаўнай царквы, уніяцтва ў пэўнай ступені давала магчы-масць захаваць старажытныя рэлігійныя і культурныя трады-цыі ўсходнеславянскага насельніцтва. Інакш кажучы, уніяцкая царква шмат у чым пераняла і пачала выконваць тыя функцыі, якія раней несла на сабе праваслаўная царква. Але ёй, як у свой час праваслаўнай царкве, не ўдалося набыць усіх тых правоў, якімі карысталася ў Рэчы Паспалітай каталіцкае духа-венства. Амаль да канца існавання Рэчы Паспалітай уніяты не былі прадстаўлены ў Сенаце. Гэта сведчыла аб адносінах дзяржаўнан улады да уніяцкай царквы як другараднай.
Учебный материал
© nashaucheba.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации