Білеты па гісторыі Беларусі - файл n1.htm

приобрести
Білеты па гісторыі Беларусі
скачать (118.8 kb.)
Доступные файлы (1):
n1.htm379kb.21.10.2007 17:36скачать

n1.htm

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   21

Білеты па гісторыі Беларусі


За базавы курс сярэдніх школ у самым лепшым пераказе (без малюнкаў)

 

Білет №1

Білет №2

Білет №3

Білет №4

Білет №5

Білет №6

Білет №7

Білет №8

Білет №9

Білет №10

Білет №11

Білет №12

Білет №13

Білет №14

Білет №15

Білет №16

Білет №17

Білет №18

Білет №19

Білет №20

Білет №21

Білет №22

Білет №23

 

 



Білет №1


1.ПЕРШЫЯ ПАСЯЛЕННI ЧАЛАВЕКА НА ТЭРЫТОРЫI БЕЛАРУСI.

ЖЫЦЦЕ ВА УМОВАX ПЕРШАБЫТНАГА ЛАДУ.

Больш-менш сталае пражыванне чалавека на Беларусi прасочваецца

сто-сорак тысяч гадоу назад.  Сляды яго знойдзены у  Быхаускiм  i

Веткаускiм раенах. Паселiшчы людзей размяшчалiся пераважна на бе-

рагах буйных рэк:  Прыпяць, Днепр, Сож. 26-23 тыс. гадоу таму на-

зад  было  дзве  такiх стаянкi на Гомельшчыне.  Самая старажытная

стаянка чалавека каменнага веку знаходзiлася каля  вескi  Юравiчы

Калiнкавiцкага раена,  знойдзены рэшткi вогнiшча.  Другая стаянка

адкрыта на правым беразе Сожа,  каля вескi Бердыж Чачэрскага рае-

ну.  Тут знойдзены прылады працы з крэмню. Жыцце старажытнага ча-

лавека было вельмi цяжкiм,  таму першыя  насельнiкi  Беларусi  не

маглi жыць паасобку.  Спачатку яны аб'ядналiся у гурткi,  дзе быу

важак.  У каменным веку утварылася парная сям'я, што садзейнiчала

пераходу да радавой абшчыны (40 тыс.  гадоу таму назад). Спачатку

род быу мацярынскiм, асноуным здабытчыкам ежы была жанчына. З па-

велiчэннем колькасцi насельнiцтва утваралiся новыя роды.  У IX-VI

тысячагоддзях адбылося аб'яднанне родау у плямены. Першыя плямены

на Беларусi узнiклi на Сожы,  Прыпяцi.  У V тысячагоддзi да нашай

эры плямены аб'ядналiся у групы плямен. Адна з iх - днепра-данец-

кая  - пражывала на тэрыторыi Прыпяцi i Бярэзiны.  другая група -

верхнедняпроуская - склалася каля вярхоу Дняпра i Сожа.  У VI-III

тысячагоддзях да н.э. былi знойдзены 600 стаянак чалавека, адна з

iх - ля вескi Камень Пiнскага раену.  у бронзавым веку засялiлася

Палессе i Падняпроу'е.  Займалiся земляробствам i жывелагадоулей.

У жалезным веку (VII ст.н.э.  - V ст.н.э.) Беларусь засялiлi  не-

калькi  пляменных груп мiлаградская зарубiнская.  пасля з'яулення

бронзавых i жалезных прылад працы  земляробства  i  жывелагадоуля

выходзяць  на першае месца,  а гэта была праца мужчын,  адсюль на

змену мацярынскаму роду прыходзiць бацькоускi. Менавiта з бацько-

ускага роду з'яуляецца маемасная няроунасць людзей у гэты час з

бацькоускага роду вылучаюцца сем'i,  якiя не звязаны памiж  сабой

сваяцкiмi адносiнамi, яны складалi сельскую абшчыну.

2. СТАНОВІШЧА У БЕЛАРУСІ У ГАДЫ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ.

 Першая сусветная вайна працягвалася з 1 жніўня 1914 па 11 лістапада 1918г.  Прычынай вайны з'явілася барацьба дзвюх імперыялістычных груповак дзяржаў Траістага Саюза і Антанты за перадзел ужо падзеленых калоній і сфер уплыву.

У першыя дні вайны заходнія, у тым ліку беларускія, губерні былі пераведзены на ваеннае становішча. У сувязі з гэтым забараняліся забастоўкі, вулічныя шэсці, маніфестацыі. На баку ўрада выступалі эсэры, меншавікі, бундаўцы. Бальшавікі былі супраць вайны. Яны адмовіліся падтрымаць «свой» урад і прызналі карысным у інтарэсах пралетарыяту паражэнне царызму у вайне, ператварэнне вайны імперыялістычнай у вайну грамадзянскую і перамогу рэвалюцыі. Па-сутнасці, антываенную пазіцыю заняла газета «Наша ніва» (за якой стаяла БСГ), рэдактарам якой у сакавіку 1914 г. стаў Я.Купала.

Ваенныя дзеянні на Беларусі:

Жнівень  -верасень  1915 г. Асноўныя сілы Германіі былі засяроджаны на Усходнім фронце, які імкліва набліжаўся да Беларусі. Стаўка Вярхоўнага га-лоўнакамандавання была пераве-дзена з Баранавічаў у Магілеў. У раене Вільні пачынаецца апе-рацыя, вядомая як «Свянцянскі прарыў». Свянцяны былі ўзятыя, на наступны дзень вораг прарваў фронт каля Свянцян. Кавалерыйская трупа з шасці дывізій, якая дзейнічала у тыле рускіх воінаў, 14 верасня захапіла Вілейку і падышла да Маладзечна. 16 -- 17 верасня у раене Ма-ладзечна, Вілейкі, Смаргоні 2-я руская армія спыніла наступлен-не германскіх войскаў і адкінула немцаў у раен азер Свір і Нарач. Заходнія саюзнікі у тэты цяжкі для Расіі час не аказалі ей ніякай істотнай дапамогі.

Кастрычнік 1915г.

Фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск — Баранавічы—Пінск. Немцы акупіравалі ¼ Беларусі, дзе да вайны жыло каля 2 млн. чалавек. Яна да канца вайны (больш як на 2 гады) аказалася пад нямецкай акупацыяй. Насельніцтва цярпела прыгнет, грабяжы, гвалт. Усе, каму было ад 16 да 60, плацілі падушную подаць. Жыве'ла, лясныя багацці Белавежскай пушчы вывозіліся у Германію.

Сакавік 1916 г 

Наступальная аперацыя рускіх войскаў адбылася у раене возера Нарач. Распачата 18 сакавіка 1916 г. з мэтай аблягчыць становішча французскай арміі пад Вердэнам. Атакі на непрыяцельскія пазіцыіпрацягваліся да 28 сакавіка, але дабіцца рашучых вынікаў не удалося. Гэтаму перашкодзілі не-спрыяльныя метэаралагічныя ўмовы, слабая артылерыйская падрыхтоўка, памылкі камандавання. 29 сакавіка быў аддадзены загад аб спыненні аперацыі. Нягледзячы на тое, што Нарачанская аперацыя фактычна закон-чылася безвынікова, з вялікімі стратамі у жывой сіле, яна адцягнула на сябе значныя германскія рэзервы і тым самым аблегчыла становішча саюзнай французскай арміі.

Першая сусветная вайна з'явілася вялікім выпрабаваннем для народнай гаспадаркі Беларусі. Наступленне германскіх войскаў выклікала велізарны паток бежанцаў, у асноўным жанчын, старых і дзяцей. На захопленай непрыяцелем беларускай зямлі быў устаноўлены жорсткі ваенны рэжым. Астатняя частка Бела русі ўяўляла сабой прыфрантавую паласу. Тут знаходзілася каля 2 млн салдат і афіцэраў рускай арміі. Многія прадпрыемствы былі разбураны. У глыб Расіі было вывезена каля 1/3 заводаў і фабрык. Пад канец 1915 г. тут працавала толькі 139 фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў. Большая іх частка была перапрафіліравана на выкананне ваенных заказаў.

Вялікую шкоду нанесла вайна сельскай гаспадарцы Беларусі. Больш за палову працаздольных мужчын было мабілізавана і адпраўлена на фронт. У выніку шмат сялянскіх гаспадарак засталося без работнікаў. Да абарончых работ (капанне акопаў, будаўніцтва мастоў і інш.) прыцягвалася практычна усё насельніцтва прыфрантавой паласы. Акрамя таго, мелі месца рэквізіцыі жывелы, фуражу і прадуктаў харчавання. Пасевы скараціліся, былі страты у пагалоўі жыве'лы. Усе тэта, а таксама заняпад транспарту, фінансаў вельмі адмоўна адбілася на становішчы шырокіх народных мае, што не магло не выклікаць, нават ва ўмовах ваеннага часу, рабочых забастовак, сялянскіх і салдацкіх выступленняў.

Самым буйным з іх было паўстанне салдат у кастрычніку 1916 г. у Гомелі. У гэтым выступленні пры-нялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Паўстанцы раззброілі каравульную каманду, вызвалілі каля 800 арыштаваных таварышаў і знішчылі складзеныя на іх абвінаваўчыя дакументы, разагналі гарадскую паліцыю, аказалі ўзбро-енае супраціўленне рэгулярнаму войску, якое было тэрмінова накіравана для задушэння паўстання. У гэтым выступленні ўдзельнічалі і рабочыя Гомеля. Да суда было прыцягнута 16 чалавек, дзевяць з якіх расстралялі, а астатніх адправілі на катаргу. Выступленні вайскоўцаў сведчылі пра тое, што армія з апоры царызму паступова ператваралася у яго праціўніка.

 

 
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   21


Білеты па гісторыі Беларусі
Учебный материал
© nashaucheba.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации